Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
112
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
1.8 Mб
Скачать

Адасобленыя члены сказа

97. Адасобленыя азначэнні. Адасабленне з'яўляецца сінтаксічнай пазіцыяй, у якой пэўны член сказа вылучаецца, удакладняецца, падкрэсліваецца. «Адасоблены член сказа больш вылучаецца ў думцы, больш прыцягвае да сябе ўвагу» (А. М. Пяшкоўскі).

Найчасцей у беларускай мове адасабляецца азначэнне. У сказах з адасобленым азначэннем з дапамогай інтанацыі і парадку слоў прымета як бы лагічна падкрэсліваецца, вылучаецца: Можа буры кіпелі у ім на дне, але твар яго, грубы, абветраны, быў халодны (К. Ч.); Я заб'ю Гальва-са! — шпарка выгаварыу ён і з адчаем зварухнуў плячыма, вострымі, худымі, дзіцячымі (К- Ч.); 3 ілба цячэ у вочы і на шчокі пот, едкі, салены (Пташн.); Я бачыў яго вочы, маладыя, насцярожаныя, пільныя (Шам.).

Стылістычная функцыя адасаблення — даць больш на­гляднее ўяўленне аб прадмеце размовы, падкрэсліць яго прымету: Маці, маўклівая і паслухмяная, пайшла ўслед за ім (К. Ч.). Яшчэ больш выразна падкрэсліваецца прымета, выражаная адасобленым азначэннем, якое аддзелена ад залежнага назоўніка іншымі словамі: Васіль Дзяцел хмурна кусаў травінку, унураны, непадступны (I. М.).

Адасобленыя азначэнні часам выражаюць адценні прычыны, умовы, уступкі, часу і інш. Напрыклад: Асцярожны рэдактар, добры чалавек, ён не любіў сварак у калектыве (Шам.). Параўн.: Ён не любіў сварак у калектыве, таму што быў асцярожным рэдактарам, добрым чалавекам.

98. Адасобленыя прыдаткі падкрэсліваюць прымету, вылучаюць яе на першы план: Саханюк, тутэйшы педагог. Будзьце ласкавы, зніміце паліто, сядайце (К-с); Уолтэр Шыра — камандзір, выбраўся ў космас у трэці раз... (Луж.); На нарадзе выступіў Пятро Сідаравіч, малады інжынер, які падзяліўся вопытам работы (з газеты); Іра таксама спіць, начштабіха (Б.).

Экспрэсіўнымі з'яўляюцца адасобленыя прыдаткі пры асабовым займенніку: Яна, гэтая дарога, была пустая, і пыл на ёй, што ўзнімаўся з-пад калёс, не ападаў, а стаяў невысока над зямлёю (К- Ч.); І вось перад ім стаяла яна, Марына (К. Ч.); Бацька браў яе, малую, на рукі, і ўсе яны щха варочаліся дадому (К. Ч.); Тады яе, нашай цудоўнай і страшнай Зямлі, яшчэ ніхто з людзей не бачыў зводдаль, у блакітным ззянні (Б.); Уявіў, як ён, стары ча­лавек, будзе бегчы, віхляючы паміж дрэў (Шам.); Жэнька раптам адвярнуўся ад Чаркашына, нават ён, Завішнюк, такога не чакаў (Пташн.).

3 мэтай характарыстыкі персанажа, для апісання мяс-цовасці ў мастацкай літаратуры шырока ўжываюцца прыдаткі, выражаныя іменнымі словазлучэннямі: Панна Габрыня, смуглая, строгая і сур'ёзная дзяўчына-падростак, звярнулася да Лабановіча з прыветнаю ўсмешкаю (К-с); Без абеду аціраецца адзсн толькі Гараська, цыганаваты хлопец з вачыма- слівінамі, самы малодшы з пуцейцаў (I. Н.); Мы тут — людзі розных узростаў і ўзроўняў, неаднолькавай дзяржаўнай сталасці і душэўнай спеласці, ненадобных інтарэсаў і прыхільнасцей (Луж.).

Экспрэсіўнае вылучэнне членаў сказа

99. Адчляненне. Сярод распаўсюджаных у апошні час экспрэсіўных канструкцый з вылучэннем (актуалізацыяй) членаў сказа трэба адзначыць адчляненне, далучэнне, парцэляцыю і анакалуф.

Калі той ці іншы член сказа ў мэтах экспрэсіўнага вылучэння адрываецца ад асноўнай часткі сказа, але застаецца звязаным з ім па сэнсу, такі сродак экспрэсіўнага вылучэння называецца адчляненнем або сегментацыяй.

Пры адчляненні ў першую чаргу вылучаюць «назоўны ўяўлення», або «назоўны тамы» Царква! Яна стала цяпер неабгароджаная і запушчаная (К. Ч.); Мара, чаканне, надзея, упартасць думкі і фантазіі! Гэтым ён цяпер жыў (К- Ч.); Бухчаў Стась! Вось каго Галляш і не любіў, можна сказаць, ненавідзеў і нават пабойваўся (К- Ч.); А вазьмі, Міхал... Чаму ён да вайны не ішоў у калгас? (Пташн.)

«Назоўны ўяўлення» — канструкцыя эмацыянальна-экспрэсіўная. Назоўнік, вынесены ў акцэнтуемую пазіцыю, як бы падкрэслівае, вылучае тэму наступнага сказа, стварае асаблівую напружанасць выкладу. Такія канструкцыі пашыраны ў мове газет, выкарыстоўваюцца ў якасці загалоўкаў і шапак, напрыклад: «Чарнобыль! Маша выпрабаванне»; «Прыватызацыя... У іх, а ў нас?»

Аналагічныя канструкцыям з «назоўным уяўлення» канструкцыі з адчлянёным інфінітывам: Тварыць для на­рода! Што можа быць больш пачэснае для мастака! (з газеты).

Своеасаблівым паэтычным прыёмам з'яўляецца ўжыванне канструкцый з так званым абяцаючым, або папяраджваючым, займеннікам, за якім ідзе назоўны склон, што яго тлумачыць: Не верицца, што я н а была вядомая ў тыя даўнія часы, Н я м I г а, ад якой цяпер нічога не засталося (Шам.); Але некалі яны былі чорныя да варанога бляску, яго в а л а с ы (Шам.); Ё н куды лепшы за мяне — А л е с ь (Б.); Яна — гэта вера — ратуе мяне ад адчаю, дае мне сілу і мужнасць быць чалавекам (Кр.). Такія канструкцыі часам служаць для стварэння ў кантэксце высокай, патэтычнай танальнасці.

Афарбоўку вуснага маўлення маюць канструкцыі, у якіх адчлянёны ў пачатку сказа назоўнік пасля паузы ўзнаўляецца пры дапамозе займенніка: Рукі — яны не з жалеза (Пташн.); Мілыя з о р а ч к і — кожная з іх паасобку зроблена вельмі цярплівым, закахиным мастаком,— яны асядаюць на лапах ялін, праз голле асін ды бяроз прасяваюцца на зямлю... (Б.)

Адчляняцца ў асобную сінтагму можа любы член ска­за — дзейнік: Гэта стала яго мэтай — ж ы ц ь дзеля яе (К. Ч.); Мыліся ў Боганчыка на двары — чала век пяць (Пташн.); выказнік: Сыплюцца сасновыя іголкі, цярусяцца за шыю — і к о л ю ц ц а (Пташн.); Пасля застыне, не кранецца, як памерла — п'е (Пташн.); Сонца зноў пачынае ападаць за рэдкі лес — яно барвовае толый знізу, зверху жоўтае і — д р ы ж ы ц ь (Пташн.); азначэн-не: У нядзелю заўсёды ўсцягвае на ногі шкарпэткі — ш э р ы я, у чырвоную п а л о с к у ўпоперак — жончына работа — / камашы. Ногі ў яго крывыя — р а з а-г н у т ы я д у г і, І находка — з боку на б о к (К. Ч.); дапаўненне: Дробнае, з гарох, і буйное, па яйку, яно, падсохлае, блішчала на сонцы і пахла востра і едка — ш к і-п і н а р а м (Пташн.); Кожны дзень бяруць па некалькі кубікаў крыві, з вены (Луж.); акалічнасць: На ўсходзе раз'язджаліся хмары I жаўцела, жаўцела над лесам неба, як усе роўна стаяла зарыва — далека, над с а м ы м і М с ц і ж а м І (Пташн.) А ён усё ішоў — у п а р т а, н а-перадзе (Пташн.).

Адчляненне як мастацкі прыём ужываецца не толькі ў прозе, але і ў паэзіі. У якасці прыкладу прыводзім верш М. Танка, у якім экспрэсіўна вылучаюцца эпітэты-азначэнні:

Усе песні, апроч расстайных, сірочых,—

Жаданыя;

Усе чаркі, апроч налітых примусам,—

Лёгкія;

Усе ночы, апроч самотных, бяздомных,—

Кароткія;

Усе рэкі, апроч тых, што плывуць па чужыне,—

Гаючыя;

Усе дарогі, апроч тых, што вядуць на пагост,—

Бясконцыя.

100. Далучэнне. Своеасаблівым экспрэсіўным падкрэсліваннем слова ці групы слоў з'яўляецца іх далучэнне да ўжо выказанага зместу. Сутнасць далучэння — у дабаўленні да асноўнага выказвання дадатковых звестак і тлумачэнняў, якія ўзнікаюць у свядомасці гаворачага ўжо пасля таго, як выказана асноўная думка. Гэта стварае ўражанне непасрэднасці маўлення, калі фраза складваецца як бы «на хаду», без папярэдняга абдумвання: Яму, Антанюку, учора таксама хацелася адзіноты. Каб паслухаць асенні лес... (Шам.); Я хацеў бы таксама вось так... Тут. I адзін. I каб да апошняй хвіліны на нагах (Шам.); Щ ж дзіва, што І ад Сезама ў яго ёсць ключы. Свае. Улас-ныя (В. П.); Не дзіця, а камяк голых нерваў. Гарачлівы. Калючы. Мазгавіты (А. М.); Пасля абеду прыйшлі госці. Нечаканыя. Незапрошаныя (Шам.).

Як відаць з прыкладаў, такія канструкцыі могуць быць злучнікавыя і бяззлучнікавыя. Канструкцыі, якія далучаюцца да асноўнага выказвання як самастойныя сказы, называюць яшчэ парцэляванымі, а сам характар падоб-нага адчлянення — парцэляцыяй.

Адчляненне, далучэнне і парцэляцыя — з'явы вуснага маўлення, ужываюцца ў размоўным стылі. Параўн. характэрны дыялог з рамана К. Чорнага «Вялікі дзень»: „Да бліжэйшай станцыі на чыгунцы. Як ісці? Далёка?" „Унь туды. На Цімкавічы... Не. Недалёка".

101. Анакалуф. У размоўным маўленні часта ужываюц­ца такія канструкцыі, у якіх структура пачатку сказа разыходзіцца са структурай яго канца, напрыклад: Студэнтам, якія ад'язджаюць на канікулы, павінны здаць усе падручнікі ў бібліятэку. Пачатак сказа пабудаваны як безасабовая канструкцыя, канец — як асабовая. Параўн. два магчымыя варыянты: Студэнтам, якія ад'язджаюць на канікулы, трэба здаць усе падручнікі ў бібліятэку і Студэнты, якія ад'язджаюць на канікулы, павінны здаць усе падручнікі ў бібліятэку.

У мастацкай літаратуры такія адхіленні ад нормы сувязі паміж членамі сказа або суседнімі сказамі могуць быць апраўданы стылістычнымі мэтамі і ператвараюцца ва уза­конены стылістычны прыём, які носіць назву анакалуф. Прыклад з апавядання Янкі Брыля «Першы снег»: Прывязе яе [елку] тата — у снезе, у снезе! Ледзьве з ёю ў хату ўлезе!.. Кучаравая, зялёная. Апошнія словы — кучаравая, зялёная, як азначэнні, граматычна дапасуюцца да займенніка ёю і павінны стаяць, у адпаведнасці з літаратурнай нормай, у творным склоне: Ледзьве з ёю ў хату ўлезе!.. Кучаравай, зялёнай (далучальная канструкцыя). Аднак для таго каб больш выдзеліць гэтыя словы, аўтар ужыў прыметнікі-азначэнні ў назоўным склоне.

Toe самае ў наступных сказах: Песня тая — дык, зда-ецца, гэта не спяваюць яе над малым дзіцем, якое напроці свайго века стаіць (К. Ч.); Сястра Косцікава Волечка— гэта ж... любіў ён яе (А. М.); А зямля — болей бы такой зямлі (I. М.); А г рыбы — адзін дзень, і не будзе іх (Шам.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]