- •Вопрос1. Гисторыя як навука. Фармацыйны и цывилизацыйны падыходы да вывучэння гисторыи.
- •Вопрос 2. Перыядызацыя айчыннай и сусветнай гисторыи. Крыницы вывучэння гб.
- •Вопрос 3.Даиндаеурапейски перыяд этничнай гб
- •Вопрос 4.Бронзавы век на т б. Рассяленне индаеурапейцау
- •Вопрос 5.Жалезны век на тэр. Б. Пачатак рассялення славян и славянизацыя балтау.
- •Вопрос 6.Фармираванне феадальных адносин и узровень сац-эканом. Развицця бел. Зямель у 9-13 ст.
- •Вопрос 7. Станауленне раннефеадальных дзяржауных утварэнняу усходних славян. Киеуская Русь.
- •Вопрос 8. Полацкае и Тураускае княствы у 9-11 ст., их Узаемаадносины з Киевам и Ноугарадам.
- •Вопрос 9.Феадальная раздробленнасць. Месца и роля бел зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсияй и набегами ардынцау (к 12-п.13 ст.)
- •Вопрос 10. Духоунае жыццё усходних славян у эпоху ранняга Сярэднявечча. Прыняцце хрысциянства и распаусюджванне письменнасци.
- •Вопрос11. Сацыяльна-эканамичныя и палитычныя перадумовы утварэння вкл . Роля усходнеславянских зямель у працэссе дзяржаунага будауництва.
- •Вопрос12.Сацыяльна-эканамичнае развиццё бел зямель у складе Вкл у 14-16 ст.
- •Вопрос13.Цэнтрализатарская палитыка и умацаванне уладывяликих князёу литоуских.Крэуская уния
- •Вопрос14.
- •Вопрос 15. Эвалюцыя дзяржаунага ладу вкл(ад адзинауладдзя да саслоуна прадстауничай манархии)
- •Вопрос16. Асабливасци развицця к-ры бел. Зямель у складзе вкл у 14-16 чт.
- •Вопрос17. Канфесийная ситуацыя на бел землях у 14-16 ст.Рэфармацыя и контррэфармацыя.Брэсцкая царкоуна-рэлигийная уния
- •19.Люблинская уния. Утварэнне Рэчы Паспалітай.Эвалюцыя форм дзяржаунага и са-пал. Ладу на бел землях.
Вопрос 8. Полацкае и Тураускае княствы у 9-11 ст., их Узаемаадносины з Киевам и Ноугарадам.
У 11 ст. адбылося узмацненне полацкага княства пры сыне Изяслава Брачыславе(правиу 1003-1044). У 1021 г. ён захапиу волаки, што злучали р.Зах. Дзв. и Дняпро па шляху “з варагау у грэки” и належали Ноугараду. Аднак на рацэ Судаміры яго чакаў з войскам Яраслаў. У бітве на рацэ Судаміры Брачыслаў пацярпеў паражэнне і збег у Полацк.Аднак войска было разбита яго дзядзькам- Яраславам Мудрым.
З 1044-1101 князём быу сын Брачыслава Усяслау, якога празвали чарадзей. Ён быццам бы нарадзиуся ад чарауництва аб гэтым сведчыць пляма на яго галаве, якая утварылася, па меркаванням даследчыка, пры адсяканни зародкавай кашули.Ён имкнууся захапиць земли и гарады па-за межами Полацкага княства, не здолеуша узяць пскоу, ён захапиу и абрабавау Ноугарад.Тады, у адказ на яго дзеянни 3 сыноу Яраслава Мудрага напали на Менск, гэта адбылося 3 сакавика 1067 г. битва на Нямизе. Горад быу спалены, а яго жыхары-мяняне-“узяты на шчыт”, г.зн. у палон. Усяслау з войскам не паспеу.Ён быу узяты у палон Киеускими князями (3-мя сынами Яраслава Мудрага) и быу вызвалены у час паустання жыхарами Киева и абвешчаны вяликим князем Киеуским. Праз 7 мес. ён вярнууся у Полацк. Пры им ён дасягнуу найвышэйшага уздыму. Пасля яго смерци Княства распалася на шэраг асобных удзельных княствау.
Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу (агульны сход дарослых мужчын, яки мог здымаць и прызначаць князя, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб’яўленне вайны ці міру). У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца ХV ст. (1498 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права. Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю. Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап. Ад імя князя і епіскапа пісаліся дагаворы, якія заключала полацкае веча, і да дакументаў прывешваліся іх пячаткі.
Другім буйным раннефеадальным княствам-дзяржавай на тэрыторыі Беларусі было Тураўскае княства, якое ўтварылася ў ІХ – Х стст. Яго тэрыторыя ў асноўным адпавядала месцам рассялення дрыгавічоў на поўдні Беларусі ў басейне Прыпяці. Палітычны цэнтр княства – Тураў. Буйным горадам быў Пінск. Назву Турава летапісец звязваў з імем мясцовага князя Тура. Узнікненню і развіццю Турава і Пінска садзейнічала іх выгаднае размяшчэнне на водным Прыпецка-Бугскім гандлёвым шляху з Кіева і іншых рускіх зямель у Заходнюю Еўропу.
У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку.Але ён яго надзеи не апраудау. Ажаніўшыся з дачкой польскага караля Баляслава, каталічцы па веравызнанню, ён сам стаў падпадаць пад заходні ўплыў. Разам з ёй у Тураў прыехаў заходні епіскап Рэйнберг, які, зблізіўшыся са Святаполкам, стаў падбухторваць яго выступіць супраць Уладзіміра. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір, Святаполк як старэйшы ў родзе атрымаў права заняць кіеўскі велікакняжацкі пасад. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр. Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага княства ў якасці воласці, на якую распаўсюджвалася ўлада непасрэдна кіеўскага князя. Воласць не мела свайго самастойнага статуса і замацаванай за ёй княжацкай лініі.
У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. У канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных феадальных, “шматковых” княстваў – Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае.
Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусі.
