Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпаргалкb по Истории Беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
370.69 Кб
Скачать

19.Люблинская уния. Утварэнне Рэчы Паспалітай.Эвалюцыя форм дзяржаунага и са-пал. Ладу на бел землях.

У 1562 г. пад Віцебскам адбыўся сойм. Яго удзельнікі звярнуліся да караля і вялікага князя літоўскага з просьбай збіраць агульны з палякамі сойм, на якім сумесна выбіраць караля, вырашаць пытанні абароны дзяржавы, а таксама карыстацца аднолькавымі правамі. Імкненне шляхты ВКЛ, у тым ліку і беларускай, да больш цеснага збліжэння з Польшчай выклікала сур`ёзную заклапочанасць трымаючых уладу буйных феадалаў. Аднак ім не ўдалося змяніць прапольскі настрой шляхты: пытанне заключэння уніі было прадвызначана. 10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі сейм, які працягваўся амаль 6 месяцаў.Так сама склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы распачатку Любл унии. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам. ВКЛ было ўцягнута ў гэтую вайну. Вайна выцягнула са скарбу ўсе сродкі, патрабаваўся саюзнік. Позірк быў кінуты на захад, таму што княства мела значны вопыт сужыцця з Польшчай.

Кожны з бакоў уносіў свае прапановы, якія не прымаліся супрацьлеглым бокам. Калі паслы Вялікага княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. Тады скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча княства Польша дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання указаў аб далучэнні да Каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Тэр-рыя княства звузілася да межаў Беларусі і Літвы. Пры гэтым на значнай іх частцы гаспадарыла маскоўскае войска. У такіх умовах прадстаўнікі ВКЛ зноў вымушаны былі сесць за стол перагавораў. 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з ёй, ВКЛ і Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм – Рэч Паспалітую на чале з адным выбарным гаспадаром. Абранне павінна было адбывацца ў Варшаве, а каранацыя—у Кракаве. Абранне вялікага князя літоўскага спынялася, хаця тытул “вялікі князь літоўскі і рускі” і назва “Вялікае княства Літоўскае” захоўваліся. Спадчыннае права на княства перадавалася Польшчы. Вышэйшым яе органам абвяшчаўся агульны сейм, які мог збірацца толькі на тэр-рыі Польшчы. Асобных соймаў як для каралеўства, так і для ВКЛ не прадугледжвалася. Выбіраўся адзіны манарх. Незалежна ад месца пражывання дазвалялася свабоднае набыццё зямельнай уласнасці на ўсёй тэр-рыі Рэчы Паспалітай.

20) Сац-экан развиццё бел зямель у др пал 16-18 ст.

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жахароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да чатырох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан, духавенства. Шяхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі паводле сваёй эканамічнай моцы. Найбольш буйнымі былі магнаты. Самай шматлікай была група дробнай шляхты. Ніжэйшым пластом была пешая шляхта,якая не мела сялянских гаспадарак.

Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. На становішча сялян вялікі ўплыў аказала так званая “Валочная памера”. Аграрная перабудова гаспадаркі, згодна з “Уставай на валокі”, была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальваркавай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты. Пад фальварак адводзілася лепшая ворная зямля памерам у 8 – 15 валок. Сяляне атрымлівалі ў спадчыннае карыстанне ад валокі да паўвалокі зямлі, якая заставалася маёмасцю феадала. У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Сяляне да рэформы складалі такія асноўныя групы: чэлядзь нявольная, людзі “пахожыя”, “непахожыя”, сяляне-слугі. Пасля рэформы сяляне дзяліліся на наступныя катэгорыі: цяглыя – яны павінны былі адбываць паншчыну па 2 дні на тыдзень, талокі, гвалты, плаціць чынш ад 6 да 21 гроша з валокі і натуральны аброк; асадныя – гэта былі аброчныя сяляне, яны не хадзілі на паншчыну, а плацілі 30 грошаў чыншу і адбывалі астатнія павіннасці нароўні з цяглымі, яны былі менш залежныя, чым цяглыя; агароднікі – не мелі палявой зямлі, толькі агарод, халупнікі мелі толькі хату, а кутнікі туліліся ў кутках хат багатых сялян; сяляне-слугі – рамеснікі, конюхі – яны былі больш заможныя.

З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і ў значнай меры ў выніку знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і пераводу іх на грашовы і натуральны аброк. Да 60-х гадоў XVIII ст. сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена: павялічылася плошча ворных зямель, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы. З аднаўленнем гаспадаркі вярталася паншчына і павялічваліся павіннасці. Стварауся рынак працоўных рук. Наёмныя рабочыя атрымлівалі грашовую плату і плату натурай. Адбывалася перадача маёнткаў у заклад, якія з цягам часу пачалі пераходзіць ва уласнасць крэдытораў. Гэта быў першы эканамічны парастак капіталізму ў нетрах феадалізму.

Другім парасткам было з’яўленне ў буйной памеснай гаспадарцы прадпрымальніцтва і прадпрыемстваў-мануфактур. Найбуйнейшымі феадальнымі прадпрыемствамі былі: Урэцкі і Налібоцкі шкляныя заводы князёў Радзівілаў, фаянсавы завод князя Агінскага і інш.

Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады. Магістрат быў вышэйшым органам самакіравання. Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль. У той час пачалі стварацца абъяднанни рамеснікаў – цэхі. Звычайна ў цэхі ўваходзіла 60 – 70 чалавек. Цэхі былі трох тыпаў: спецыялізаваныя (адной прафесіі), аб’яднаныя (дзвюх і больш блізкіх прафесій), зборныя (розных прафесій). Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.

Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

21) Пасля перамогі над польскай арміяй на Украіне, Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць агентаў і казацкія атрады на тэрыторыю Паўдневай Беларусі з мэтай распачаць і тут “вызваленчую” вайну. Польскіх паноў на Беларусі не было, таму ўнутранная вайна стала грамадзянскай. Беларусы-мяшчане і сяляне ваявалі супраць беларусаў-шляхціцаў. Таксама, Багадан Хмяльніцкі планаваў далучыць Паўдневую Беларусь да Украіны.

Унутранныя супярэчнасці у дзяржаве (узмацненне эксплуатацыі сялян; рэлігійныя супярэчнасці; паланізацыя беларусаў), знешнія супярэчнасці (супярэчнасці паміж Рэчу Паспалітай і Турцыяй, паміж Рэчу Паспалітай і Швецыяй, Рэчу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай, прычына – выхад да Балтыйскага мора) і былі прычынамі казацка-сялянскай вайны.

Летам 1648 г. на поўдзень Беларусі былі занесены першыя ачагі паўстання, якое адразу прыняло жорсткія формы, было накіравана на татальнае знішчэнне супраціўнікаў. Першыя казацкія “загоны” атрымалі падтрымку простага насельніцтва, сяляне далучаліся да казакоў і знішчалі маенткі шляхты. У чэрвені 1648г. атрады украінскіх казакоў рассыпаліся па ўсем Палессі і пачалі захопліваць гарады – Рэчыцу, Мазыр, Кобрын, Бярэсце.

Кіраўніцтва ВКЛ вымушана было арганізаваць паспалітае рушэнне, але сабраннае войска было разбіта ў верасні 1648г. пад Кобрынам. Новую наемную армію збіраў гетман Януш Радзівіл. У гэты час выбухнула паўстанне ў Пінску. Але ў лістападзе 1648 г. падышлі галоўныя сілы на чале з Янушам Радзівілам. Горад быў узят штурмам. Радзівіл пачаў займаць паўдневыя гарады і адразаць паўстанцаў і казакоў ад Украіны. У Бабруйску паўстанцы разам з казакамі атамана Паддубскага разбілі ўрадавы атрад пана Паца, тады горад у пачатку студзеня асадзіў атрад пана Валовіча. На помач рушыў гетман Радзівіл. Тым не менш сіл на штурм не хапала. Радзівіл тайна пераманіў на свой бок заможных мяшчан і духавенства, тыя ноччу 22 лютага адчынілі браму. Войска ўчынілі крывавую расправу. Кіраўнікі паўстання былі пакараны страшнай смерцю. Так гетман Радзівіл выбіў казакоў з беларускіх гарадоў. Да вясны 1649г. паўстанне пайшло на спад і Хмяльніцкі накіраваў новыя атрады на Беларусь. Але паўстанцы пацярпелі паражэнне. З гэтага часу дзеянні казакоў і паўстанцаў прынялі партызанскія формы. У жніўні 1649 г. на Украіне быў падпісаны Збораўскі мір, таму дзеянні супраць палякаў перапыніліся. І на Беларусі паўстанне стала сціхаць. Але Януш Радзівіл марыў аб вяртанні багатых украінскіх зямель у склад ВКЛ, і збіраў пад Бабруйскам вялікае войска. Мара Януша Радзівіла не збылася.

У красавіку 1651 г. Хмяльніцкі аднавіў ваенныя дзеяння. Казакі авалодалі Крычавам і зноў сустрэліся з Радзівілам на Дняпры. І ў гэты раз Радзівіл перамог і ўвайшоў на тэррыторыю Украіны, а ў жніўні заняў Кіев. Хмяльніцкі вымушаны быў падпісаць мірныя пагадненні. Новы мір не пратрымаўся доўга – ваенныя дзеянні казакоў аднавіліся, але цяпер Хмяльніцкі прасіў дапамогі ў Масквы.

Хмяльніцкі прапанаваў маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу Раманаву аб’яднаць з Расіяй Украіну і дапамагчы ў заваяванні Беларусі. Адразу пасля аб’яднання Украіны з Расіяй у 1654 г. для Масквы адкрылася магчымасць ажыццяўлення сваей запаветнай мары: аб’яднаць пад сваей уладай усе ўсходнеславянскія землі,непадначаленнай з якіх была толькі Беларусь. І калі Украіна аб’ядналася з Масквой добраахвотна, то Беларусь трэба было заваевываць што і стала галоўнай прычынай гэтай вайны. Ужо восенню 1653 г. былі разарваны дыпламатычныя адносіны з Рэччу Паспалітай з прычыны таго, што апошняя парушала ранейшыя дамовы з Масквой. А гэта азначала непазбежнасць вайны.

Адразу пачалася ўзмоцненная падрыхтоўка да вайны. Насельніцтва зямель, пагранічных з Расіяй, чакала прыходу маскоўскіх войскаў як сваіх вызваліцеляў, гэта было арганізавана агентамі Масквы.

Ведаючы аб падрыхтоўцы вайны з боку Масквы, палявы гетман ВКЛ Януш Радзівіл выдае 16 лютага 1654 г. універсал ваяводам па правядзенні войскаў пад Оршай у баявую гатоўнасць.

Вайна пачалася ў сярэдзіне мая 1654 г. з боку Масквы, калі яе войскі пад камандаваннем Шарамецьева накіраваліся на Невель і гарады, размешчанныя на Зах. Дзвіне. На поўдні Беларусі казакі Залатарэнкі занялі Гомель, Рэчыцу, Чачэрск. Першыя поспехі давалі рускім войскам магчымасць прасоўвацца далей на захад. Гэтаму забяспечвала поспех і тое, што сілы Польшчы і ВКЛ былі тут непараўнальна слабымі. Пасля працяглай асады капітулявалі Магілеў, Смаленск, Віцебск. За здачу Смаленска, яго ваявода Піліп Абуховіч падвергся суроваму і здзекліваму асуджэнню ў літаратурным творы “Ліст да Абуховіча”. Канстанцін Палонскі, магілеўскі шляхціц, які прысягаў на вернасць Маскве, пачынае збіраць беларускі полк. Гэты полк удзельнічаў у штурме Магілева, але дзякуючы Паклонскаму з горадам абышліся міласціва, нават захавалі самакіраванне. Абапіраючыся на Магілеў, паклонскі ўмацоўвае свой полк, але тут ен сутыкаецца з інтарэсамі казакоў у Падняпроўі. Да таго ж маскоўскія ўлады беспардоннымі паводзінамі і насіліем над жыхарамі адбіваюць у беларускага палкоўніка жаданне служыць акупантам. Паклонскі ўваходзіць у тайныя зносіны з Радзівлам. Ноччу 6 лютага 1655 г. Паклонскі адчыніў вароты Магілева, аднак далей знешняга землянога вала войска ВКЛ пранікнуць не змагло. Войска канцлера ВКЛ Я. Радзівіла і гетмана В. Гансеўскага не магло стрымаць націску і даць генеральный бой рускай арміі.

Аблогі і ўзяцці рускімі войскамі гарадоў Беларусі суправаджаліся іх разбурэннем, спусташэннем, вынішчэннем і паланеннем насельніцтва. Захоп у палон жыхароў Беларусі і вывад іх у Расію быў найважнейшай мэтай расійскага ўрада. Так, напрыклад, рэзчык Арсень, які з дваццаццю сваімі землякамі ўпрыгожыў беларускай рэззю Крэмль і Каломенскі палац. Пераехаў у Маскву і Сімяон Полацкі, які ўзбагаціў рускую культуру.

Кіраўніцтва ВКЛ у асобе канцлера Януша Радзівіла шукала выйсця з надзвычай-на цяжкага становішча. Выратаванне бачылася яму ў цесным саюзе са Швецыяй, нават у дзяржаўнай уніяй з ей. 17 жніўня 1655 г. была заключана Кейданская ўнія аб пераходзе ВКЛ пад пратэктарат Швецыі, аб’яўляўся саюз супраць агульнага ворага (Польшчы і Расіі). Заключэнне Кейданскай уніі і было прычынай часовага спынення далейшага наступлення рускіх войскаў. Пачалася руска-шведская вайна 1657-1660 гг.

Вясной 1660 г. Рэч Паспалітая і Швецыя падпісалі Оліўскае пагадненне аб міры, па якім першая канчаткова адмаўлялася ад уладанняў у Прыбалтыцы. Юрый Хмяльніцкі таксама пайшоў на пагадненне з Польшчай. Рэч Паспалітая разам з казакамі накіравала сілы супраць маскоўскіх вайскоў. У чэрвені 1660 г. войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам П. Сапегі ў некалькіх бітвах разбілі рускую армію. Так пачалося вызваленне ВКЛ. Скончылася яно у 1667 г. падпісаннем Андрусаўскага пагаднення аб перамір’і на 13,5 года.

Гаспадарка ВКЛ ляжала ў руінах, поўнасцю было вынішчана адукаванае беларускае мяшчанства. Разам с культурай і мовай была страчана нацыянальная ідэя беларусаў і ВКЛ – як пераважна беларуская дзяржава.

Так склаўся лес Беларусі, што яе ўваходжанне ў кожнае стагоддзе з’яўлялася нешчаслівым. У XVIII ст. пачалася Паўночная вайна, якая цягнулася з 1700 па 1720 г.

Прычына яе тая ж , што і Лівонскай вайны, а менавіта імкненне Расіі прабіцца да Балтыйскага мора. Саюзнікамі Расіі ў гэтай вайне былі Данія і Рэч Паспалітая. Але пачатак вайны быў катастрафічны для саюзнікаў. У 1702 г. шведы разам с Сапегамі ўступілі на тэрыторыю ВКЛ, разрабавалі Гародню і яе наваколле, захапілі Вільню і Коўна. Войскі ВКЛ і Польшчы не адважыліся на бой са шведскім каралем. Пры падтрымцы Сапегаў і некаторых магнатаў акупанты 13 ліпеня 1704 г. выбралі каралем Станіслава Ляшчынскага. У краіне усталявалась двоеўладдзе. Тэрыторыю краіны спусташалі не толькі шведскія інтервенты, свае феадалы таксама рабавалі маенткі суседзяў. Войскі Агінскага і Вішнявецкага цярпелі паражэнне за паражэннем ад шведскіх атрадаў. Хутка на Беларусі з’явілася яшчэ адна армія – руская. Восенню 1704 г. 60-тысячная армія пад кіраўніцтвам Рапніна была ўжо на тэрыторыі ВКЛ. Разам з войскам некаторы час знаходзіўся і Петр І. Але да 1706 г. Карл XІІ выцісніў рускіх ва Ўсходнюю Беларусь. У 1706 г. Карл XІІ прымусіў капітуляваць Аўгуста ІІ і падпісаць Альтранштацкі мір, па якім Аўгуст пазбаўляўся кароны Рэчы Паспалітай, разрываў саюз з Пятром, выплачваў значную кантрыбуцыю Швецыі. Першы рашаючы бой паміж Расіяй і Швецыяй адбыўся каля мястэчка Галаўчын 14 ліпеня 1708 г., у якім рускае войска было разбіта. Пры аступленні руская армія спаліла Мсціслаў, Оршу, Віцебск, Магілеў.

28 верасня 1708 г. каля вескі Лясная рускія войскі захапілі абоз, а шведскі корпус разбілі. Хутка пад Палтавай Петр І перамог у генеральнай бітве Карла XІІ, які збег у Турцыю. Беларусь была ачышчана ад шведаў і прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага.

У пачатку 1710 г. сабраўся так званы “вялікі сойм”, паводле пастановы якога Аўгуст ІІ зноў аб’яўляўся каралем Рэчы Паспалітай і была ўзмоўленна яго дамова з рускім царом Пятром І аб іх вайсковым саюзе.

У 1717 г. адбыўся сойм, які ўвайшоў у гісторыю як “нямы”, бо прадаўжаўся ўсяго 7 гадзін. Пацвердзіўшы пастановы сойма 1710 г., ен адначасова выказаў падзяку Пятру І за прысылку войска ў Польшчу і надзяліў яго правам быць пасрэднікам паміж каралем і яго падданымі ў час іх нязгоды. Усе гэта засведчыла выключную слабасць улады Рэчы Паспалітай, якая не магла адолець свае ўнутранныя супярэчнасці і таму фактычна добраахвотна аддала сябе пад уладу суседняй дзяржавы.

У 1720 г. такую дамову падпісалі Расія і Аўстрыя, а ў 1726 г. да іх далучылася Прусія. Далейшае праўленне Аўгуста ІІ было адзначана наступленнем на праваслаўе і уніяцтва. Згодна з умовамі ўніяцкага сабора, які быў скліканы ў Замосці, уніяцкая царква прымала ўсе дагматы каталіцкай царквы. У 1732 г. на Варшаўскім сейме ўзяліся за праваслаўных.

Рэч Паспалітая не здолела пераадолець наступствы войнаў. Шматлікія войны, рэскае скарачэнне колькасці насельніцтва, голад, эпідэміі, хваробы, вялікае змяншэнне колькасці ворыўных зямель із-за таго, што не было каму апрацоўваць іх, узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялян прывяло к заняпаду беларускіх зямель.

22) Тры падзелы РП: прычыны, плітычныя і эканамічныя фактары.

Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай – гэта Люблінская унія – гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў.

Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці.

Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў.

Чацвёрты выток палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным

Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі.

У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.

У Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводства і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі – частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў.

У 1795 г. адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.

Такім чынам, палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з’явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.

У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек.

3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы.

Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе.

На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання.

Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў.

У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні.

Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта.

Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей.

У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама праводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў.

На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма.

Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.

Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.

Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.

Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства.

23) УЗНІКНЕННЕ КНІГАДРУКАВАННЯ

Адраджэнне — умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную спадчыну. Але гэта было не простай рэстаў-рацыяй, а спосабам фарміравання новай культуры, буржуазнай паводле сваёй сутнасці. Характэрнай рысай эпохі Адраджэння быў працэс фарміравання народных моў літаральна ва ўсіх еў-рапейскіх краінах, станаўлення і развіцця нацыянальных куль-тур.

У канцы XV - пачатку XVI ст. склаліся эканамічныя, сацыяльныя і.палітычныя перадумовы Рэнесансу на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-далітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы, секуля-рызацыя духоўнага жыцця і пашырэнне міжнародных узаемасувя-аей.

Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі мела свае спецыфічныя рысы. Агульнае эканамічнае адставанне ад перадавых краін Еўропы і хіанаванне феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкіх форм культуры і пераход ад сярэдневяковай культуры да культуры новага часу. І хаця ідэі Адраджэння праніклі ў літаратуру, мастацтва, філасофскую і грамадска-палітычную думку, на Беларусі развіццё рэнесансавай культуры засталося незавершанйм, не да канца аддзе-леным ад рэлігійнай ідэалогіі.

Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў перша-друкар, гуманіст і асветнік Францішак Скарына (каля 1490 — каля 1551). Ен нарадзіўся ў купецкай сям'і ў Полацку. Мяркуюць, што там, а таксама ў Вільні Ф.Скарына атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1504 г. ён паступіў у Кракаўскі універсітэт, праз два гады атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі, а пазней — доктара свабодных навук. У 1512 г. у італьянскім г. Падуя, універсітэт якога славіўся на ўсю Еўропу медыцынскім факультэтам, Ф.Скарына вытры-маў экзамен на атрыманне вучонай ступені доктара лекарскіх навук.

Біяграфічныя звесткі аб жыцці першадрукара не вельмі багатыя, але можна меркаваць, што пасля атрымання вучонай ступені яго зацікавілі грамадскія праблемы і гуманітарныя навукі, зарадзілася думка выдаць кнігі Бібліі на роднай мове, зрабіць іх даступнымі для сваіх землякоў. Апынуўшыся ў Празе, Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка, магчыма і брата Івана Скарыны заснаваў друкарню. За няпоўныя тры гады ён пераклаў, пракаменціраваў і падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга - "Псалтыр". Ф. Скарына меў намер выдаць усю Біблію, аб чым сведчаць агульны тытульны ліст, прадмовы да ўсяго выдання. АДнак гэта задумка засталася незавершанай. Першадрукар выдаў пераваж-ную частку Старога Запавету, прычым выбраў з Бібліі найбольш важныя кнігі.

У 1520 г. Ф. Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню, дзе адкрыў першую на сваёй радзіме друкарню. У 1522 г. выйшла ў свет "Малая падарожная кніжка" — зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Кніга прызначалася людзям, якія па характару сваіх заняткаў павінны былі часта вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесійную і астранамічную інфармацыю. Як і апошняе выданне Ф.Скарыны "Апостал" (1525), "Малая падарожная кніжка" была невялікім зручным выданнем, на-друкаваным на таннай паперы. Гэтыя якасці рабілі кнігі першадрукара болып даступнымі для шырокіх колаў насельніцтва.

Ф. Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру - прадмоў, дзе адлюстроўваліся яго грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя, эстэтычныя, мовазнаўчыя і педагагічныя погляды. Коратка і лаканічна пераказваючы змест твораў, прадмовы Ф.Скарыны сталі класічнымі ўзорамі ў гэтым жанры беларускай літаратуры, паслужылі прыкладам для беларускіх пісьменнікаў XVI - XVII стст.

Ф. Скарына ўнёс значны ўклад у распрацоўку беларускай літаратурнай мовы. Мова яго выданняў характарызуецца як тыповы ўзор беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы. Сам аўтар мову выдадзеных біблейскіх кніг назы-ваў рускай, паведамляючы чытачу пра ўжыванне на Беларусі яго часоў дзвюх пісьмовых моў - старабеларускай і царкоўнаславянскай.

Біблейскія кнігі Ф. Скарына разглядаў як крыніцу для набыцця ведаў па історыі, геаграфіі, астраноміі. Ен перакладаў Біблію, пісаў прадмовы і пасляслоўі да яе, скарачаў тэксты, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, каб зрабіць іх даступнымі болып шырокаму колу чытачоў. Для лепшага за-сваення зместу тэкст кожнага выдання Ф. Скарына надзяляў на главы, а главы на вершы, змяшчаў у кнігах шматлікія ілюстрацыі. Пачаткам яго асветніцкай дзейнасці было выданне "Псалтыра", які Ф.Скарына лічыў дапаможнікам па вывучэнні граматыкі.

Ф. Скарына вядомы не толькі як беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар і асветнік, але і як вучоны і грамадскі дзеяч эпохі Адраджэння. Яго палітычным ідэалам з'яўлялася асвечаная, гуманная і моцная манархічная ўлада. На думку Ф. Скарыны, правіцель павінен быць набожны, мудры, адукаваны, міласэрны, чулы, справядлівы ў адносінах да сваіх падначаленых. Ен абавязаны кіраваць краінай у строгай адпаведнасці з законамі, сачыць за правільным выкананнем правасуддзя. Адначасова правіцель павінен быць моцны і грозны, умець у выпадку неабходнасці абараніць свой народ. Ф.Скарына аддаваў перава-гу "мірнаму кіраўніку дзяржавы", але не адмаўляў існавання ў грамадстве класавых супярэчнасцей, лічыў, што грамадства тры-маецца на міры і згодзе, "невзгода бо н найболыпне царства разрушаеть".

3 пачатку трэцяга дзесяцігоддзя XVI ст. Ф.Скарына працаваў сак-ратаром віленскага біскупа Іаана, дыпламаваным медыкам наведаў Полыпчу, Прускае герцагства, Маскоўскую Русь, у канцы жыцця быў адным з заснавальнікаў рэнесансавага батанічнага саду ў Празе. Дзейнасць Ф. Скарыны аказала дабратворны ўплыў на кнігадрукаванне і асвету ў пазнейшыя эпохі, садзейнічала развіццю філалогіі, батанікі, медыцыны, павышэнню культурнага ўзроўню беларускага насельніцтва.

Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы Мікола Гусоўскі (1470(?) — 1533(?). Нарадзіўся будучы славуты паэт у сям'і велікакняжацкага лоўчага. 3 дзіцячых гадоў бацька прывучаў сына да паляўнічай прафесіі. М. Гусоўскі меў магчымасць пайсці па шляху свайго бацькі, аднак ён аддаў перавагу набыццю ведаў і атрымаў адукацыю ў Вільні, Полыпчы, Італіі.

У 1518 г. М. Гусоўскі трапіў у Рым у складзе польскай дыплама-тычнай місіі, якую ўзначаліў Вітэлій, сакратар велікакняжацкай канцылярыі, біскуп плоцкі, што падтрымліваў будучага паэта. Па заказе папы рымскага Льва Х у 1522 г. М. Гусоўскі стварыў свой лепшы твор "Песня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго". Напісаная на класічнай латыні, паэма не засталася толькі расказам пра паляванне на зубра, яна аказалася творам, дзе адлюстраваны жыццё народа і лёс краіны ў пераломны момант гісторыі. Праз усе часткі паэмы праходзіць тэма радзімы, а зубр выступае як алега-рычны вобраз роднага краю. Адну з галоўных прычын няшчасцяў і пакут радзімы М. Гусоўскі бачыў у войнах. Паэт-гуманіст заклікаў пакончыць з міжусобіцамі, прапанаваў ідэю яднання розных па куль-туры і веры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсцяў.

У паэме аўтар вялікую ўвагу надаў адлюстраванню жыцця простых людзей, іх побыту, звычаяў і заняткаў. Ён прапагандаваў сістэму лацінскай еўрапейскай адукацыі, адводзіў мастацтву і навуцы вялікую ролю ў выхаванні народа.

Такім чынам, у беларускай літаратуры другой паловы XIII - пер-шай паловы XVI ст. пераважалі сярэдневяковыя ідэйна-мастацкія прынцыпы, традыцыйныя тэмы і жанравыя формы.

Аднак з канца XV — пачатку XVI ст. пад уплывам Рэнесансу выяўляецца тэндэнцыя да пераадолення старых традыцый, удасканальваецца беларуская літаратурная мова, адбываецца секулярызацыя, дэмакратызацыя і гуманізацыя літаратуры.

Перыяд з канца XVIII па 10-я гг. ХІХ ст. адносіцца да эпохі Асветніцтва ў Беларусі. Ідэйнай асновай дадзенай эпохі сталі працы філосафаў-асветнікаў, якія заклікалі да пераўтварэння грамадскага ладу на рацыянальных, гэта значыць разумных, пачатках. Яны лічылі, што прычына ўсіх пакут народа – невуцтва, таму дасягнуць “Царства розуму” на Зямлі магчыма толькі шляхам развіцця навукі і шырокай асветы народных мас. Менавіта адсюль і ўтварылася сама назва эпохі.

У эпоху Асветніцтва ў Беларусі набыў распаўсюджанне своеасаблівы мастацкі стыль – класіцызм (ад лац. classicus – узорны). Рацыяналізму асветніцкай філасофіі найбольш адпавядала антычная спадчына. Яна разглядалася ў рамках класіцызму як ідэальны ўзор. Творчая перапрацоўка набыткаў антычнага мастацтва прывяла да ўзнікнення непаўторных помнікаў літаратуры, выяўленчага мастацтва, архітэктуры.

Прыкладна з 10-х гг. ХІХ ст. у культуры Беларусі ўзнікаюць парасткі новага ідэйнага і мастацкага напрамку – рамантызму. У Заходняй Еўропе рамантызм узнік раней. Ён адлюстраваў расчараванне тымі вынікамі, якімі скончылася французская буржуазная рэвалюцыя канца XVIII ст. Пераўтварэнне грамадства шляхам, прапанаваным філосафамі, не прывяло да стварэння “Царства розуму” на Зямлі. У процівагу асветніцкаму рацыяналізму светапогляд эпохі рамантызму прасякнуты сцвярджэннем перавагі духоўнага пачатку над розумам. Рамантызм не з’яўляўся акрэсленым мастацкім стылем, але ў некаторых сферах мастацкай культуры ён выступаў як альтэрнатыва класіцызму (у літаратуры, жывапісе). Расчараваныя ў рэчаіснасці, рамантыкі звярнуліся да гістарычнага мінулага. Гэта выклікала шырокае распаўсюджанне ў выяўленчым мастацтве і літаратуры гістарычнага жанру. Рамантызм прыўнёс у мастацтва ідэі народнасці, каштоўнасці нацыянальных традыцый і быту.

З пункту гледжання асветнікаў стварыць ідэальнае грамадства можна перш за ўсё з дапамогай правільнага выхавання і адукацыі. Пад уплывам асветніцкіх ідэй адукацыя паступова пазбаўлялася царкоўнага ўплыву, пераходзіла ў падпарадкаванне да дзяржавы і набывала свецкі характар. Гэта абумовіла правядзенне ў апошняй трэці XVIII – пачатку ХІХ ст. шэрагу рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі.

У 1802 г. было ўтворана Міністэрства народнай асветы. Еўрапейская частка Расіі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначальваў папячыцель. Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, якую ўзначаліў магнат Адам Чартарыйскі. Навуковым і адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт, створаны ў 1803 г. Паводле Статута 1804 г., які складзены ў адпаведнасці з французскай асветніцкай філасофіяй XVIII ст., школьная сістэма будавалася па прынцыпе адзінства і пераемнасці: кожная школьная ступень была звязана з папярэдняй і наступнай, пераход у школу ажыццяўляўся без экзамена, на падставе дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Навучанне аб’яўлялася бясплатным. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), двухгадовыя павятовыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты. Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з’явіліся рост свецкіх агульнаадукацыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі.

24) У выніку трох падзелаў РП амаль усе беларускія этнічныя землі з насельніцтвам больш за 3 млн чал. увайшлі ў склад Расійскай імперыі. Кацярына ІІ была асабiста ўпэўнена ў тым, што далучэнне Беларусi i Украiны - гэта акт гiстарычнай справядлiвасцi. Пасля ўключэння чарговай часткі РП стары адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел неадкладна скасоўваўся і ўводзіўся новы. У 1796 г. Беларусь падзялялася на тры губерні - уласна Беларускую (губернскі цэнтр - Віцебск), Мінскую (губернскі цэнтр - Мінск) і Літоўскую (губернскі цэнтр - Вільня). У 1801 г., у адпаведнасці з чарговай адміністрацыйнатэрытарыяльнай рэформай, тут утваралася 5 губерняў - Віленская, Гродзенская, Мінская, Віцебская, Магілёўская і крыху пазней - Смаленская на чале з цывільнымі губернатарамі. У ваенных адносінах азначаныя губерні групаваліся ў 2 генералгубернатарствы - Беларускае (штабкватэра ў Смаленску) і Літоўскае (штабкватэра ў Вільні). Такім чынам, з аднаго боку, тэрміны «Беларусь, беларускі» набывалі афіцыйнае прызнанне, а з другога - у грамадскую думку ўкаранялася памылковае перакананне аб Літве як чужароднай беларусам зямлі.

Усталяванне новай сістэмы органаў кіравання і правапарадку ўскладнялася вострым недахопам чыноўнікаў, якія б ведалі спецыфіку мясцовага жыцця. Царскі ўрад даволі лаяльна ставіўся да польскай (і паланізаванай) шляхты, нават да той, якая адмаўлялася прысягаць або ўдзельнічала ў антырасійскіх канфедэрацыях. Тыя са шляхты, якія прысягалі «Яе Вялікасці», не толькі захоўвалі сваю маёмасць, але маглі разлічваць на набыццё статусу, роўнага з расійскімі дваранамі. За шляхтай захоўвалася права вырабу і продажу гарэлкі. Так, у 1796 г. ёй належала 7, 5 тыс. бровараў з вытворчасцю 2 562 тыс. вядзёр гарэлкі ў год. Акрамя таго, царскі ўрад дазволіў шляхце карыстацца ранейшымі тытуламі (князь, граф, барон) і ганаровымі званнямі (гетман, маршалак, кашталян і інш.). Падругое, ёй дазвалялася нашэнне нацыянальнага касцюму з халоднай зброяй. Нарэшце практычна не абмяжоўвалася іх каталіцкае веравызнанне і выкарыстанне польскай мовы ў справаводстве. Характэрна тое, што на Беларусі захоўваў сваю сілу Статут ВКЛ (1588), а разам з ім сістэма мясцовага кіравання і судовых органаў. Разам з тым, замест колішніх сеймікаў шляхта мусіла аб'ядноўвацца ў губернскія і павятовыя дваранскія сходы, якія з'яўляліся інструментам вылучэння кадраў на дзяржаўныя пасады.

Колькасна шляхецкае саслоўе складала да 12% ад усяго насельніцтва Беларусі, у той час як расійскае дваранства толькі 13 %. У выніку ўрад Кацярыны ІІ прыступіўся да так званага «разбору шляхты». Паводле яго ўказа, шляхцічы былі абавязаны прадставіць пасведчанне свайго высакароднага паходжання ў выглядзе адпаведных дакументаў ці выпісак з вялікакняскіх або каралеўскіх грамат. Тыя, каму не ўдалося гэтага зрабіць, пазбаўляліся дваранскіх прывілеяў і пераводзіліся ў падатковыя катэгорыі «ганаровых грамадзян» або «аднадворцаў».

Адным з накірункаў царскай палітыкі на Беларусі з'яўлялася насаджэнне рускага памешчыцкага землеўладання. Значныя зямельныя падараванні атрымалі царскія фаварыты - Галіцын у Прапойскім, Зорыч - у Шклоўскім, Сувораў у Кобрынскім староствах i iнш. Усяго за 17721801 гг. дваранам было падаравана 250, 4 тыс. рэвізскіх душ. У іх рукi траплялі і тыя сяляне, якiя не ведалі прыгону, жылі на дзяржаўных землях i плацiлі чынш. Пры гэтым памешчыкі набылі права прадаваць сялян без зямлі. Калісьці дзяржаўныя сяляне (7,5 %) былі асабіста вольнымі, плацілі аброк у скарб, маглі запісацца ў іншае саслоўе, змяніць месца жыхарства. Але ў новых умовах іх становішча пагоршылася, паколькі чыноўніцтва атрымала магчымасць арэнды маёнткаў разам з дзяржаўнымі сялянамі. 3, 5 % сялянства належала царкве і выконвала на яе карысць разнастайныя павіннасці. У ліку іншых катэгорый сялянства былі агароднікі і бабылі (кутнікі). Вольныя сяляне ўяўлялі сабой «хлебаробаў», вызваленых памешчыкамі, былых панцырных або путных баяр, якія былі асабіста свабоднымі і плацілі дзяржаўныя падаткі.

У вынiку, у новых умовах Беларусь ператварылася ў самую прыгоннiцкую ўскраiну iмперыi. У канцы XVIII - пачатку XIX ст. у сувязі з пашырэннем сельскагаспадарчай і мануфактурнай вытворчасці норма эксплуатацыі прыгонных сялян істотна ўзрасла.

Істотныя змены адчула мяшанскае саслоўе Беларусі. Папершае, магдэбургскае права перастала існаваць, а разам з ім - і пэўная іх незалежнасць ад дзяржавы. Падругое, асноўнымі населенымі пунктамі краіны прызнаваліся горад і сяло (вёска), але ніяк не мястэчкі, таму на Беларусі буйнейшыя з іх былі аднесены да гарадоў, а астатнім надаваўся статус сяла. Пры гэтым іх жыхары, акрамя шляхты і духавенст ва, маглі быць залічаны ў прыгонны стан. Некаторыя мястэчкі - Бешанковічы, Зельва, Свіслач, Целяханы, Шклоў ператварыліся ў цэнтры гандлю, дзе існавалі не толькі рынкі, а адбываліся кірмашы.

Шэраг прыватных гарадоў і мястэчак былі выкуплены ўрадам, у тым ліку Ашмяны (1843), Слуцк (1846). Друя, Сянно і Нясвіж заставаліся ва ўласнасці магнатаў да 50х гг. ХІХ ст. Браслаў, Брэст, Мсціслаў і Навагрудак зрабіліся павятовымі цэнтрамі. У пачатку ХІХ ст. Полацк і Слонім з губернскіх цэнтраў былі пераўтвораны ў павятовыя.

У адпаведнасці з «Граматай на правы і прывілеі гарадам Расійскай імперыі» (1785), у горадзе ствараліся выбарныя органы кіравання: распарадчы - гарадская дума і выканаўчы - шасцігласная дума, у якую выбіраліся прадстаўнікі («гласныя») ад кожнага з 6 разрадаў: «ганаровых грамадзян», «купцоў», «іншагародніх і замежных гасцей», «цэхавых», «абывацеляў» і «пасадскіх». Пры гэтым, ва ўсіх гарадах зніклі юрыдыкі, і ўсе гараджане падпарадкоўваліся адзінаму заканадаўству. Агульны нагляд за жыццём гарадоў здзяйснялі царскія чыноўнікі - граданачальнікі і паліцмайстры.

Асноўнымі катэгорыямі гараджан былі купцы і мяшчане. Купцы не падлягалі рэкруцкаму набору, плацілі падатак у залежнасці ад абвешчанага капіталу і аб'ядноўваліся ў першую, другую або трэцюю гільдыю. Мяшчане выконвалі падушную, рэкруцкую, дарожную, пастойную і інш. павіннасці.

Указам Кацярыны ІІ ад 23 чэрвеня 1794 г. была ўсталявана так званая мяжа яўрэйскай аселасці, у адпаведнасці з якой яўрэям забаранялася выязджаць у вялікарускія губерні. Ім жа забаранялася жыць у вёсках, валодаць зямлёй і займацца земляробствам. Яны былі абавязаны выселіцца ў гарады і мястэчкі і жыць у адмысловай абшчыне - кагале (існаваў да 1844 г.). Тыя з яўрэяў, хто жадаў запісацца ў мяшчане або купцы, мусіў плаціць за дазвол двайную цану. Але нават ва ўмовах жорсткай дыскрымінацыі ім удавалася пацясніць сваіх канкурэнтаўіншаверцаў. Калі ў 1803 г. у Мінскай губ. купцоўхрысціян налічвалася 297 і купцоўяўрэяў - 248, то ў 1857 г., адпаведна 319 і 2 627.

У гарадской эканомiцы захавалася цэхавая арганiзацыя. Рамесная вытворчасць значна пераўзыходзiла мануфактурную. Прычым, вотчынныя мануфактуры ўсё яшчэ значна перабольшвалi колькасць купецкiх. Шырокае выкарыстанне працы прыгонных сялян на вотчынных прадпрыемствах складалi моцную канкурэнцыю купецкiм. Таму попыт на рабочую сiлу гарадскiх i местачковых рабочых, у сваёй масе - яўрэяў, быў нiзкiм. Адсюль i суцэльнае панаванне ў беларускiх гарадах яўрэйскiх рамеснiкаў, саматужнiкаў, купцоў, асоб «вольных» i iншых прафесiй, што давала шанец яўрэям выжыць

Новае ў аблiччы беларускiх гарадоў выявiлася таксама ў тым, што сюды ўзмацнiўся прыток рускага чыноўнiцтва, дваранства, адстаўнога афiцэрства, праваслаўнага святарства, зацiкаўленых ва ўзбагачэннi.

Адным з галоўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі на Беларусі з'яўлялася ўсталяванне дзейснай падатковай сістэмы. У ліку новых падаткаў уводзіліся падушны і земскі зборы. Рэкруцкая павіннасць заключалася ў адпраўцы на пажыццёвую вайсковую службу здольных да яе маладых людзей. У адрозненне ад вялiкарускага насельнiцтва, мясцовыя сяляне, рамеснiкi i купцы плацiлi падаткi не папяровымi грашыма, а срэбранай манетай, што больш узбагачала царскую казну.

Такім чынам, палітыка царскага ўрада на беларускіх землях скіроўвалася на інтэграцыю іх патэнцыялу ў агульнарасійскае эканамічнае, грамадскае, духоўнае і культурнае жыццё, вядома ж, найперш, у інтарэсах пануючага праваслаўнадваранскага класу.

25) Першая палова XIX ст. адзначана працэсам разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання на Беларусі, для якой былі уласцівы наступныя асаблівасці:

1. Манапольнымі ўласнікамі капіталаў на Беларусі заставаліся памешчыкі. Імкненне да павышэння даходаў штурхала іх да арганізацыі ў сваіх маёнтках розных прамысловых прадпрыемстваў. Вотчынная прамысловасць выкарыстоўвала практычна бясплатную сыравіну і дармавую рабочую сілу прыгонных сялян і ў гэтых адносінах мела велізарныя перавагі над прамысловымі прадпрыемствамі, што належалі купцам і мяшчанам.

2. Панавала буйное дваранскае землеўладанне (3,6 % буйных памешчыкаў валодалі 50 % прыгонных сялян). Буйным памешчыцкім гаспадаркам было значна лягчэй прыстасоўвацца да патрэб рынку. Яны будавалі прамысловыя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны - суконныя, вінакурныя, цукраварныя, смалакурныя, жалезаапрацоўчыя.

3. Асновай сялянскай гаспадаркі з'яўлялася земляробства, ад якога памешчыкі атрымлівалі галоўную частку сваіх даходаў. У сувязі з ростам попыту на збожжа ў Заходняй Еўропе плошча ворных зямель павялічылася ў 3 - 4 разы. Вырошчваліся жыта, авёс, ячмень. Увядзенне ў севазварот бульбы садзейнічала пераходу з трохполля на чатырохполле.

4. На тэрыторыі Беларусі існавала спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Вылучаліся рэгіёны, якія займаліся вытворчасцю льну, бульбы, цукровых буракоў, танкаруннай авечкагадоўляй.

5. Для павелічэння сваёй вытворчасці памешчыкі выпісвалі з Англіі сельскагаспадарчыя машыны, уводзілі шматпольныя севазвароты, паляпшалі пароды жывёлы.

Асновай гаспадаркі селяніна з'яўляўся зямельны надзел, які ён атрымліваў у карыстанне ад землеўладальніка-памешчыка або дзяржавы пры ўмове адбывання на іх карысць пэўных павіннасцей. У сувязі з гэтым сяляне дзяліліся на дзве асноўныя катэгорыі - памешчыцкіх і дзяржаўных (казённых). Памешчыцкія сяляне складалі больш за 3/4 усіх сялян, дзяржаўныя - 1/5 частку сялянскага люду, колькасць сялян, што адносіліся да вольных людзей, была нязначнай.

Сялянскія павіннасці падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Галоўныя - паншчына, чынш, згоны (талокі, гвалты), дадатковыя - удзел у будаўніцтве гаспадарчых пабудоў у панскіх дварах, рамонт і будоўля дарог, мастоў, перавозка грузаў. З пачатку XIX ст. ішоў працэс пераводу сялян з чыншу на паншчыну, амаль усе памешчыцкія сяляне Беларусі (97 %) знаходзіліся на паншчыне. Норма паншчыны павялічылася ўдвая. З-за работы на панскай гаспадарцы амаль не заставалася часу на апрацоўку сваіх надзелаў. Ураджайнасць была вельмі нізкай. Існавалі таксама катэгорыі найбольш збяднелага сялянства - агароднікі, бабылі, халупнікі, каморнікі, якія мелі мала ці наогул не мелі зямлі. Становішча сялян даходзіла да крытычнага ў гады неўраджаяў, якія паўтараліся даволі часта. Асабліва страшным быў неўраджай 1844 - 1846 гг., які ахапіў усю Беларусь.

26) Сялянская рэформа 1861 г. была абумоўлена крызісам усёй феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узяцца за рэформу кіруючыя колы прымусіў сам ход эканамічнага развіцця, які ўсё больш і больш штурхаў краіну на капіталістычны шлях развіцця. Ва ўмовах нарастання рэвалюцыйнай сітуацыі ўрад вырашыў пайсці на скасаванне прыгоннага права "зверху" - шляхам рэформаў, не чакаючы, калі яно будзе адменена "знізу" - рэвалюцыйным шляхам.

Царскі ўрад вырашыў распачаць падрыхтоўку сялянскай рэформы 1861 г. з Беларусі і Літвы, зыходзячы з таго, што тут яшчэ да гэтага многія мясцовыя памешчыкі выказваліся за беззямельнае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Такая пазіцыя памешчыкаў тлумачылася тым, што іх гаспадаркі былі ўжо даволі шырока ўцягнуты ў сферу таварна-грашовых адносін. Таму, на думку царскага ўрада, памешчыкі беларуска-літоўскіх губерняў былі значна лепей падрыхтаваны да скасавання прыгоннага права. Царызм таксама баяўся выкарыстання апазіцыйным польскім дваранствам сялянскіх выступленняў у сваіх нацыянальных інтарэсах.

Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася ў тайне ад шырокіх колаў грамадскасці. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт "для абмеркавання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян". 19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў заканадаўчыя акты (усяго іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з "Маніфестам". Усе гэтыя дакументы можна падзяліць на тры групы: Агульныя палажэнні, Мясцовыя палажэнні, Дадатковыя правілы. У адпаведнасці з "Маніфестам" селянін адразу атрымліваў асабістую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў: заключать грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адчыняць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.

На Беларусі рэформа ажыццяўлялася на падставе Агульнага і двух Мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (4 - 5 дзесяцін) і ніжэйшыя (1 - 2 дзесяціны) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў селяніна зямлі было больш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай, Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Да правядзення выкупной аперацыі сяляне лічыліся часова абавязанымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк.

Свой палявы надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя для ўсёй Расіі. Выкупная сума вызначалася шляхам капіталізацыі пераведзенага на грошы аброку з дзесяціны ў разліку 6 % гадавых. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзела складаў 6 руб. у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 руб. (6 руб. - 6 %, 100 % - 100 руб.). 20 % гэтай сумы сяляне плацілі непасрэдна памешчыку, а астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаць ці закласці. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і на працягу 49 гадоў павінны былі выплачваць выкупныя плацяжы. Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (на Беларусі - у 3 - 4 разы). Атрымлівалася, што сяляне выкупалі не толькі зямлю, але і кампенсавалі памешчыку страту ўласнасці над асобай селяніна.

Сялянская рэформа 1861 г. паклала пачатак новаму, капіталістычнаму ладу. У выніку рэформы ў краіне склаліся спрыяльныя ўмовы для развіцця буржуазных формаў гаспадарання. Разам з тым рэформа мела і адмоўныя бакі. Яна была праведзена з максімальнымі выгодамі для памешчыкаў. Наяўнасць шматлікіх перажыткаў прыгонніцтва (выкупныя плацяжы, адрэзкі, цераспалосіца, палітычная нераўнапраўнасць і інш.) стрымлівалі развіццё капіталізму.

Крызіс феадальна-прыгонной сістэмы, які пачаўся ў 40-я гг. XIX ст., праявіўся ў: 1) скарачэнні прыросту сельскага насельніцтва; 2) рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, немагчымасці спагнання з іх дзяржаўных падаткаў; 3) абеззямельванні і збядненні сялянства; 4) росце канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі.

Усё гэта прымусіла царскі ўрад прыняць меры для выхаду з крызісу. Ініцыятарам рэформаў выступіў граф Пётр Кісялёў - міністр дзяржаўных маёмасцей. У 1839 - 1845 гг. ён здзейсніў рэформу кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Мэтай рэформы з'яўлялася павышэнне дзяржаўных даходаў. Рэформы Кісялёва істотна палепшылі становішча дзяржаўных сялян на Беларусі. У дзяржаўных маёнтках былі ліквідаваны фальваркі і паншчына, зямельныя надзелы павялічыліся, зменшылася грашовая рэнта. Перавод на чынш (грашовая рэнта) садзейнічаў узмацненню сувязяў сялянскай гаспадаркі з рынкам, развіццю хатніх і адыходных промыслаў дзяржаўных сялян. Такім чынам, крызіс феадальна-прыгонніцкіх адносін у казённай вёсцы на Беларусі быў часова пераадолены, але вырашыць гэтыя праблемы ў памешчыцкай вёсцы не ўдалося.

Эканамічны патэнцыял беларускіх гарадоў быў слабым. Гарадская прамысловасць у першай палове XIX ст. знаходзілася на стадыі дробнатаварнай рамеснай вытворчасці. Па звестках, у 1828 г. на Беларусі было ўсяго 104 мануфактуры. Пачатак фабрычнай вытворчасці быў пакладзены ўсталяваннем у 1825 - 1827 гг. паравых рухавікоў на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава Слонімскага і Хомск Кобрынскага паветаў.

27) калі адмена прыгонніцтва прайшло на больш спрыяльных умовах, то буржуазныя рэформы 60-70-х гг. на Беларусі мелі значныя абмежаванні.

Так, на Беларусі наогул не была праведзена земская рэформа, якая ўводзіла органы самакіравання, выбарныя ад усіх саслоўяў губернскія і павятовыя сходы (гаспадарчыя органы) і ўправы (выканаўчыя органы). Яны займаліся справамі мясцовай гаспадаркі, аховы здароў'я, адукацыі, добраўпарадкавання і дабрачыннасці. Выбарчая сістэма будавалася па прынцыпе маёмаснага цэнзу, таму ў сходах і ўправах была значная перавага дваран. На Беларусі пераважала апалячанае дваранства, апазіцыйнае царскаму ўраду. Таму ў беларускіх губернях рэформа была праведзена толькі ў 1911 г. з вялікімі абмежаваннямі для каталіцкага дваранства.

Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусі ў 1876 г.) мела мэтай упарадкаваць кіраванне гарадамі. Ствараліся органы кіравання - гарадскія думы і ўправы. На чале ўправы стаяў гарадскі галава, ён адначасова з'яўляўся і старшынёй гарадской думы. Выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам карысталіся толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў. У беларускіх гарадах, дзе большасць насельніцтва складалі «іншаверцы» - яўрэі, былі ўведзены абмежаванні для гэтай катэгорыі гараджан. Спачатку яны мелі права займаць 1/3 частку месцаў у органах гарадскога самакіравання, а ў выніку конррэформы - па новаму Гарадавому палажэнню 1892 г. - толькі 1/10 частку месц.

У распараджэнні гарадскіх дум і ўпраў былі пытанні развіцця прамысловасці і гандлю; арганізацыі адукацыі і медыцынскага абслугоўвання; утрымання пажарнай аховы, паліцыі і казармаў. Думы і ўправы не мелі органаў выканаўчай улады і падпарадкоўваліся губернатарам і міністру ўнутраных спраў.

У выніку судовай рэформы 1864 г. (на Беларусі пачалася ў 1872 г.) ліквідаваліся саслоўныя суды; утвараліся акруговыя суды і судовыя палаты; судовыя палаты разглядалі апеляцыі і займаліся палітычнымі справамі, абслугоўвалі некалькі губерняў; акруговыя суды ўтвараліся ў кожнай губерні; міравы суд разбіраў дробныя правапарушэнні. Суд станавіўся адкрытым, галосным і незалежным ад ураду; ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў, для засведчання розных актаў была ўведзена пасада натарыўса.

На Беларусі міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся МУС. У 1900 г. у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях быў уведзены інстытут земскіх начальнікаў. Яны прызначаліся з мясцовага дваранства і мелі права караць сялян без рашэння міравых судоў.

Судовая рэформа была значным крокам наперад у параўнанні з дарэформенным судом і адыграла вялікую ролю ў станаўленні буржуазных адносін у Расійскай імперыі.

Ваенная рэформа 1862 г. мела мэтай стварэнне арміі буржуазнага тыпу з кваліфікаваным асабістым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Імперыя была падзелена на 15 ваенных акруг (Віленская ўключала ўсю Беларусь). Адкрываліся ваенныя навучальныя ўстановы, на Беларусі гэта кадэцкія корпусы ў Полацку і Брэсце.

У 1874 г. быў выдадзены закон аб усеагульнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Армія скарачалася ў мірны час і павялічвалася ў перыяд ваенных дзеянняў за кошт запаснікаў. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў - 6 гадоў службы і 9 гадоў запасу, для флоту 7 гадоў службы і 3 гады запасу. Для асоб, якія мелі адукацыю, тэрмін службы значна скарачаўся.

З мэтай пашырэння магчымасцяў друку, у тым ліку мясцовага, была праведзена цэнзурная рэформа 1865 г. Згодна з ёй была адменена папярэдняя цэнзура для твораў аб'емам больш 10 друкаваных аркушаў, але заставалася абавязковая папярэдняя цэнзура для твораў меньшага аб'ему; абавязковая папярэдняя цэнзура існавала для правінцыяльных органаў перыядычнага друку.

Пасля рэформы актыўна пачалі адкрываца прыватныя тыпаграфіі, якія мелі сучаснае абсталяванне, з'яўляліся перадавымі прадпрыемствамі і склалі новую галіну вытворчасці.

Рэформа адукацыі прадугледжвала ўвядзенне новага ўніверсітэцкага статута, а так сама новага статута гімназіі (уводзіліся з 1864 г.). Атрымліваць адукацыю зараз маглі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў. Гімназіі былі двух тыпаў: класічныя і рэальныя. Класічная гімназія рыхтавала сваіх выхаванцаў да паступлення ва ўніверсітэты. Рэальныя гімназіі рыхтавалі вучняў да работы ў прамысловасці і гандлі.

У 1864 г. было зацверджана «Палажэнне аб пачатковых народных вучылішчах». Грамадскія ўстановы і прыватныя асобы з дазволу ўлад маглі адкрываць пачатковыя вучылішчы. Але на Беларусі народныя вучылішчы знаходзіліся пад дадатковым наглядам паліцыі і праваслаўнай царквы.

Рэформы 60-70-х гг. не краналі асноў самадзяржаўя і ў значнай ступені захоўвалі прывілеі дваранства, аднак садзейнічалі пераўтварэнню Расійскай дзяржавы з феадальнай манархіі ў буржуазную. І яшчэ, - на Беларусі буржуазныя рэформы былі праведзены з абмежаваннямі.

28) З канца ХVІІІ ст. і па 60-я гг. ХІХ ст. колькасць насельніцтва гарадоў і мястэчак павялічылася ў 4 разы і склала 320 тыс чал. (10%), але гэта было звязана ў першую чаргу не з развіццём прамысловасці, а з царскай палітыкай у дачыненні яўрэяў.

У пачатку ХІХ ст. у прамысловасці Беларусі яшчэ пераважала дробная рамесная вытворчасць. Мясцовыя майстры займаліся традыцыйнымі відамі рамяства – апрацоўкай металу і скур, пашывам адзення і абутку. У гарадах і мястэчках існавала цэхавая арганізацыя. Але з цягам часу яна ўваходзіла ў супярэчнасць з развіццём рыначных адносін і сама адчувала неабходнасць перамен. Змяншалася карпаратыўная замкнёнасць. Калектывы рамесных майстэрань узрасталі за кошт наёмных рабочых і вучняў. Частка рамеснікаў пашырала сваю вытворчасць да памераў мануфактуры з колькасцю рабочых па 40 чал.

У 20-я гг. ХІХ ст., у адрозненне ад капіталістычных прадпрыемстваў, дзе працавалі выключна наёмныя рабочыя, на Беларусі назіраецца імклівае развіццё вотчынных мануфактур. Так, у Крычаўскім графстве працавалі канатная і парусінавая, а ў Дубровенскім старостве – суконная і гадзіннікавая мануфактуры, якія належалі графу Р. Пацёмкіну. У шклоўскім маёнтку працавалі гарбарная, канатная, парусінавая, суконная і шоўкаткацкая мануфактуры, якія належалі графу С. Зорычу. У гомельскай эканоміі граф М. Румянцаў валодаў шматлікімі мануфактурамі (заводамі) па выпуску тэкстыльнай, металічнай, скураной, сілікатнай, харчовай і іншай прадукцыі.

Тэкстыльная прамысловасць у к. XVIII – пач. XIX ст. развівалася найбольш стабільна: да 20-х гг. XIX ст. пераважала вытворчасць палатна, а пазней – сукна. У ліку лепшых мануфактур Беларусі былі Альбярцінская суконная фабрыка В. Пуслоўскага (Слонімскі пав.) і Парэцкая суконная фабрыка памешчыка А. Скірмунта (Пінскі пав.).

З 20-х гг. XIX ст. менавіта ў тэкстыльнай прамысловасці пачынаецца выкарыстанне паравых машын і ўзнікае фабрыка як якасна новы тып прадпрыемства, дзе асноўныя вытворчыя аперацыі забяспечваліся не ручной працай, а механічнымі станкамі. Першае такая фабрыка па выпуску сукна з’явіліся на пачатку 20-х гг. ХІХ ст. у мястэчку Хомск (Кобрынскі пав.) і належала слонімскаму памешчыку В. Пуслоўскаму. У 1823 г. на ёй размяшчаліся 44 ткацкія станы, паравы, вадзяны і конскі рухавікі, а таксама працавалі трое майстроў-іншаземцаў і 481 рабочы з прыгонных сялян.

Высокі попыт на металічныя вырабы стымуляваў развіццё мясцовай металургіі. За час з 1828 па 1860 г. аб’ём яе прадукцыі ўзрос з 5,3 тыс. да 245 тыс. пудоў. Лепшыя прадпрыемствы гэтай галіны размяшчаліся ў Ашмянскім (маёнтак Храптовіча ў Вішневе), Барысаўскім, Чэрыкаўскім (завод Бенкендорфа ў Старынках) пав.

Па меры асваення вырабу гарэлкі з цукру і бульбы, тэхнічныя ўдасканаленні (паравыя машыны) закраналі і гэту галіну. Мукамольная прамысловасць таксама адчувала ўздзеянне тэхнічнага прагрэсу. Першыя паравыя млыны з’явіліся ў 1841 г. спачатку ў Магілёве, затым у Пінску і Віцебску. І калі ў 1796 г. на Беларусі 1 184 млыны перамалолі 843 тыс. пудоў збожжа, то ў 1860 г. іх колькасць узрасла да 1834, а гадавы перамол – да 2 956 тыс. пудоў.

У цэлым развіццё буйной прамысловасці Беларусі ў дарэформенны перыяд адбывалася вельмі марудна. Тут пераважала цэхавая сістэма і дробная рамесная вытворчасць. У 1858 г. у гарадах налічвалася 15, 6 тыс. рамеснікаў, а з улікам мястэчак – прыкладна 32-33 тыс. У 1860 г. у Беларусі налічвалася 7, 8 тыс. дробных капіталістычных прадпрыемстваў, на якіх працавала 23, 4 тыс. наёмных рабочых.

У ліку іншых прадпрыемстваў існавалі мануфактуры, пераважна, вотчынныя. У 1860 г. капіталістычныя мануфактуры Беларусі склалі 0, 5% колькасці прадпрыемстваў, канцэнтравалі 7,7 % рабочых і давалі 7, 4% прадукцыі ўсёй прамысловасці. У ліку мануфактур было 54 тэкстыльных, 35 харчовых, 28 сілікатных, 15 гарбарных, 8 металаапрацоўчых, якія ўсе разам давалі 48% аб'ёму прамысловай прадукцыі. На іх працавала 4, 7 тыс. рабочых.

Першыя капіталістычныя фабрыкі былі пабудаваны ў 1845 г. у Магілёве (мукамольна-крупяная) і ў Беліцы, пад Гомелем (цукровая). Са з’яўленнем фабрык прадукцыя мануфактур пачынае зніжацца. Так, у 1860 г. на фабрыках працавала ўдвая менш рабочых, зато аб’ём вырабленай імі прадукцыі на 20% пераўзыходзіў мануфактурную.

Настаў час, калі прамысловасць Расіі перажыла якасна новую перамену – так званы прамысловы пераварот, сутнасць якога заключалася ў выцясненні ручной працы комплексам машын і механізмаў. Гэты працэс прыпадае на 1850-я гг. і пачынаецца ў цэнтральных губернях у тэкстыльнай прамысловасці. На Беларусі гэты працэс узнік у суконнай і харчовай прамысловасці, якія развіваліся на мясцовай сыравіне. У 1860 г. паравыя машыны працавалі на 76 прадпрыемствах амаль ва ўсіх галінах прамысловасці Беларусі.

Прыкметны рост фабрычна-заводскай вытворчасці стаў назірацца толькі пасля скасавання прыгоннага права і то, даволі павольна. У сілу гістарычных і эканамічных прычын, на Беларусі не магло адбыцца хуткага выцяснення дробнай прамысловасці буйною. Па-першае, яўрэйскія рамеснікі не мелі сродкаў да заснавання мануфактур і абсталявання іх паравымі рухавікамі. Па-другое, на Беларусі не было карысных выкапняў для развіцця машыннай індустрыі. Тым не менш і тут у 90-х гг. ХІХ ст. меў месца інтэнсіўны ўздым мануфактурнай і фабрычнай прамысловасці, які, акрамя іншага, абумовіў зніжэнне ролі дробных прадпрыемстваў. У дынаміцы росту новых прадпрыемстваў рамесныя майстэрні хоць і раслі колькасна (з 20 тыс. у 1860 г. да 58 тыс. у канцы ХІХ ст.), але саступалі мануфактурам (рост са 140 да 760) і яшчэ больш імкліва (у 15 разоў) капіталістычным фабрыкам і заводам (рост з 76 па 1137). У 1870-1880-х гг. актыўнае ўключэнне расійскага і замежнага капіталу ў гаспадарку беларускіх губерняў, у прыватнасці, у будаўніцтва чыгунак, паспрыяла будаўніцтву новых прадпрыемстваў. Нягледзячы на тое, што палову ўсіх прамысловых прадуктаў давалі дробныя і сярэднія прадпрыемствы з колькасцю рабочых на кожным менш 50 чал., у 90-я гг. ХІХ ст. вызначылася тэндэнцыя да павышэння ролі буйных капіталістычных прадпрыемстваў.

Пад уплывам прамысловага перавароту адбывалася пераабсталяванне прадпрыемстваў: замест паравых рухавікоў сталі ўсталёўвацца электрычныя. У 1889 г. дала першы ток электрастанцыя ў Добрушы. У 1898 г. на сродкі руска-бельгійскага акцыянернага таварыства ў Віцебску быў пушчаны трамвай, адзін першых у імперыі. Германскі капітал удзельнічаў у заснаванні большасці леса- і льногандлёвых фірм. Актыўнае пранікненне расійскага фінансавага капіталу, заснаванне ім крэдытна-банкаўскіх устаноў – усё гэта і іншае спрыяла развіццю капіталізма ў прамысловасці. Неўзабаве і на Беларусі сталі з’яўляцца буйныя фабрычна-заводскія прадпрыемствы, якія да пачатку 1890 г. далі амаль палову ўсёй прамысловай прадукцыі. Сярод іх дзейнічала 9 буйных з больш чым 500 рабочымі на кожным. У іх ліку – iльнопрадзiльная фабрыка «Дзвiна» (Вiцебск), тытунёвая фабрыка Шарашэўскага (Гродна). У Мінску да буйных прадпрыемстваў адносіліся: машынабудаўнічы і чыгунаметалургічны завод Якабсона, Ліфшыца і К°, машынабудаўнічы завод «Тэхнолаг»; у Пінску – дрэваапрацоўча-фанерная, запалкавая і тытунёвая фабрыкі; у Гомелі – запалкавая фабрыка; у Брэсце – чыгуналіцейны і механічны заводы; у Магілёве – піваварныя заводы Лекерта.

Прамысловы пераварот на Беларусі завяршыўся ў канцы 90-х гг. ХІХ ст., аб чым, у прыватнасці, сведчыла велізарнае, у 37 разоў, павелічэнне аб’ёму фабрычнай прадукцыі. Найбольш імкліва развівалася харчовая, дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, маталаапрацоўчая, будаўнічая і гарбарная прамысловасць і тут не сфарміравалася такіх індустрыяльных цэнтраў як Пецярбург і Масква, а прамысловы пераварот адбыўся на 10 гадоў пазней, чым у Расіі.

Пасля падзелаў РП адбывалася эканамічная інтэграцыя беларускіх губерняў у эканоміку Расійскай імперыі. Як вядома, царскія ўлады правялі перапіс насельніцтва, улік зямель, маёнткаў і інш. Неўзабаве адбыліся скасаванне ўнутраных мытаў, уніфікацыя мер вагі і грашовай сістэмы. Імкнучыся ўлагодзіць шляхту і прыцягнуць яе да супрацоўніцтва, царызм захаваў за ёй ранейшыя саслоўныя ільготы, у тым ліку, права на выраб і продаж гарэлкі. Акрамя таго, з узнікненнем Царства Польскага (1822-1850) на мяжы з ім быў заснаваны мытны кантроль, што надавала польскай шляхце і буржуазіі значную эканамічную самастойнасць. Разам з тым, у мэтах прадухілення канкурэнцыі з боку яўрэйскіх купцоў і рамеснікаў іх магчымасці гандлю ў Расіі былі абмежаваны адпаведным указам 1791 г. У далейшым мяжа яўрэйскай аселасці зрабілася даволі празрыстай. Яна перастала распаўсюджвацца на купцоў першай гільдыі, асоб з вышэйшай адукацыяй, былых іўдзеяў, якія прынялі хрысціянства. Што датычыць паступлення на расійскі рынак беларускіх рамесных і сельскагаспадарчых вырабаў, то ніякіх абмежаванняў з расійскага боку на гэты конт не існавала. У выніку, беларускія тавары – скуры, лён, каноплі, смала, палатно, сукно, гарэлка траплялі ў Расію, а ў зваротным напрамку паступалі вырабы з жалеза, паркаль, пшаніца, сялёдка.

Беларусь, размешчаная паміж Пецярбургам – Рыгай – Дынабургам – Масквой – Украінай – Царствам Польскім, уяўляла сабой важны рэгіён, здольны служыць не толькі ваенным фарпостам імперыі, але і плацдармам прасоўвання яе эканамічных інтарэсаў на заходнееўрапейскі рынак. Менавіта дзяржаўныя органы ўзяліся за ўдасканаленне існаваўшых і пабудову новых сродкаў зносін, найперш, Агінскага, Аўгустоўскага і Днепра-Бугскага каналаў. Пры гэтым інтарэсы ўлад перасякаліся з інтарэсамі мясцовых прадпрымальнікаў. У 1824 г. на р. Сож быў апрабаваны першы параход, пабудаваны на грошы графа Румянцава, а да 1860 г. на беларускіх рэках іх ужо было 20. У 1830-х гг. параходная кампанія Бабруйска атрымала дзяржаўны прывілей на перавозку пасажыраў па Бярэзіне і Дняпры. Большасць грузаў па-ранейшаму перамяшчалася на ветразёвых суднах і плытах і яго аб’ёмы пастаянна раслі. Так, калі ў 1844 г. іх было правезена на суму 8, 8 млн руб., то ў 1860 г. – ужо на 18 млн руб. Асноўным экспартным таварам з’яўляўся лес, які звычайна сплаўляўся ў порты Балтыкі.

У 1823 г. праз Беларусь працягнуліся шашэйныя дарогі: Брэст-Варшава, у 1849 г. – Масква-Брэст, у 1855 г. – Віцебск-Смаленск, Пецярбург-Кіеў, Масква-Рыга. Наяўнасць камунікацый спрыяла гандлёвым сувязям паміж рэгіёнамі Расійскай імперыі. Да скасавання прыгону лавачны гандаль на Беларусі толькі зараджаўся, а асноўнай арганізацыйнай формай гандлёвых адносін з’яўляўся кірмаш. Самымі вядомымі зяўляліся Бешанковіцкі, Гомельскі, Зельвенскі, Мінскі, Прыбораўскі і Свіслацкі кірмашы. Кошт прывезеных тавараў у 1845 г. на буйнейшы з іх – Зельвенскі склаў 1 млн руб., а ў 1851 г. – нават 1 598 237 руб. Расійскія купцы прывозілі паркаль, шоўк, галантарэю, фабрычнае абсталяванне; украінскія – соль, цукар, іншыя прадукты.

Унутраны гандаль быў сканцэнтраваны не толькі ў гарадах, але і ў масе мястэчак, населеных пераважна яўрэямі. Менавіта яўрэі былі асноўнымі пасрэднікамі як паміж памешчыкамі і аптовымі купцамі, так паміж сялянамі і жыхарамі гарадоў. У любым выпадку аграрнае насельніцтва мела магчымасць збываць на мясцовых рынках усё, што толькі давала сельская гаспадарка, і набываць патрэбныя прадукты.

Да часу рэформ эканоміка Беларуси забяспечвала ўласны ўнутраны рынак і займала пэўны сектар усерасійскага рынку. Яна мела экспартнаарыентаваную вытворчасць, валодала дастаткова дасканалай для свайго часу рынкавай інфраструктурай і дастаткова развітай сеткай шляхоў зносін. Патрэбы ўнутранага беларускага рынку часткова пакрываліся за кошт прывозу тавараў з Польшчы, Украіны, Расіі.

У паслярэформенны перыяд Беларусь як эканамічны рэгіён прыцягвае большую ўвагу расійскага ўрада і прыватнага прадпрымальніцтва. Пад час зніжэння кошту хлеба на заходнееўрапейскіх рынках урад праводзіў пратэкцыянісцкую палітыку з мэтай абароны гандлёвых інтарэсаў рускіх памешчыкаў, а таксама прыняў шэраг захадаў супраць умацавання польска-каталіцкага землеўладання на Беларусі.

Прамысловасць Беларусі спецыялізавалася на апрацоўцы прадукцыі мясцовай сельскай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны. Беларусь адставала ад Расіі па ўзроЎні канцэнтрацыі вытворчасці. Дробныя прадпрыемствы (да 50 рабочых) складалі на Беларусі 85,5 % усіх фабрык. Характэрнай з'явай для Беларусі было размяшчэнне большасці прамысловых прадпрыемстваў у сельскай мясцовасці, бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Найбольш буйнымі гарадамі на канец XIX ст., дзе развівалася прамысловая вытворчасць, былі Мінск, Віцебск, Гродна, Брэст, Магілёў, Гомель, Бабруйск.

Інтэнсіўнае будаўніцтва чыгунак на Беларусі была выклікана яе геапалітычным становішчам. Царскі ўрад кіраваўся ваенна-стратэгічнымі мэтамі і эканамічнымі інтарэсамі Расійскай імперыі. Забяспечвалася чыгуначная сувязь сталіц, важнейшыя індустрыяльныя і сельскагаспадарчыя рэгіёны звязваліся паміж сабой, з балтыйскімі і чарнаморскімі партамі, з краінамі Заходняй Еўропы. Беларусь знаходзілася на перакрыжаванні многіх з гэтых шляхоў. Пачатак чыгуначнай сетцы Беларусі паклала Пецярбургска-Варшаўская магістраль (1862 г.), якая прайшла праз Гродна (беларускі ўчастак склаў 53 км). У 1866 г. праз Беларусь прайшла Рыга-Арлоўская чыгунка (участак Дзвінск - Полацк - Віцебск). У 70-я гг. былі пабудаваны яшчэ дзве магістральныя лініі - Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская, у 80-я пачалі дзейнічаць палескія чыгункі.

У пачатку XX ст. пачынаецца працэс канцэнтрацыі прамысловасці. Да буйных прадпрыемстваў адносіліся: льнопрадзільная фабрыка "Дзвіна" у Віцебску (каля 1000 рабочых), папяровая ў Добрушы, крыштальная "Нёман" у Лідскім павеце, тытунёвая ў Гродне, запалкавыя фабрыкі ў Пінску і Барысаве.

Вядучую ролю ў эканоміцы пачалі адыгрываць банкі. Акрамя аддзяленняў цэнтральных банкаў імперыі з'явіліся мясцовыя - Мінскі і Магілёўскі камерцыйныя банкі.

Манапалізацыя фабрычна-заводскай прамысловасці праяўлялася ва ўключэнні многіх заводчыкаў у агульнарасійскія і рэгіянальныя манапалістычныя аб'яднанні. Напрыклад, Заходняе дрожджава-вінакурнае акцыянернае таварыства ўваходзіла ў агульнарасійскі сіндыкат. Утвараліся аб'яднанні запалкавых фабрыкантаў і ўладальнікаў шкляных заводаў Беларусі і г.д.

29) Ліквідацыя Рэчы Паспалітай, ідэі французскай рэвалюцыі, падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадска-палітычнага руху на землях Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, навучэнская моладзь, незадаволеныя часткамі Рэчы Паспалітай, аб'ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і ажыццяўлення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Ідэйна і, часткова, арганізацыйна яны былі звязаны з польскім грамадскім рухам, кантактавалі з перадавымі людзьмі Расіі.

Адным з першых тайных таварыстваў была «Віленская асацыяцыя», якая распрацавала ў 1797 г. дакумент - «Акт віленскага паўстання», у якім ставілася мэта аднаўлення Рэчы Паспалітай на аснове канстытуцыі 3 мая 1791 г. Яна мела свае аддзялення ў Брэсце, Кобрыне. Гродне, Мінску і іншых гарадах. Члены гэтай арганізацыі былі арыштаваныя, асуджаныя, пазбаўленыя шляхецкага звання і адпраўленыя ў Сібір.

У 1817 г. у Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў Адама Міцкевіча, Томаша Зана, Яна Чачота было створана «Таварыства філяматаў», якое мела свае аддзялення ў Свіслацкай гімназіі, Полацкім пиярском вучылішча і іншых навучальных установах. Яны прапагандавалі ідэі роўнасці і свабоды. Будучыня Беларусі бачылі ў ліквідацыі прыгону, увядзенні канстытуцыйнай формы праўлення. У 1825 г. гэтыя грамадства былі раскрыты, сто чалавек арыштавана, многія былі пасаджаны ў турму і сасланыя ў Сібір.

У Беларусі атрымала пэўны водгук і падтрымку рух дзекабрыстаў. Дзекабрысты, у сваю чаргу, сачылі за развіццём польскага нацыянальна-вызваленчага руху і спрабавалі ўсталяваць сувязь з узніклым ў 1821 г. польскім «патрыятычнай таварыствам", якое мела свае аддзялення ў Беларусі. Правае крыло «Таварыства» ішло на саюз з дзекабрыстамі пры ўмове, што Польшчы будуць вернутыя ўсе землі ў межах 1772 г. Улетку 1823 г. «Паўднёвы грамадства» дзекабрыстаў ізноў паспрабавала ўсталяваць сувязь з аддзяленнямі «Таварыства» у Беларусі. Разлічваючы на іх дапамогу, дзекабрысты распрацоўвалі план паўстання ў Бабруйску і арышту цара ў час агляду воінскіх частак, але з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве гэты план не быў ажыццёўлены.

У 1823 г. філяматы М. Рукевич стварыў у мястэчку Бранск Беластоцкага павета таемнае таварыства декабристского тыпу «Ваенныя сябры», у якім адну з галоўных роляў гуляў капітан К. Ігельстром. Яно аб'ядноўвала афіцэраў літоўскага корпуса, мясцовых чыноўнікаў, шляхцічаў, навучэнкі моладзь. Складалася таварыства з трох прыступак. У першую («Ваенныя сябры») ўваходзілі кіраўнікі грамадства і афіцэры, у другую («Згода») - грамадзянскія асобы, у трэцюю («Заряне») - навучэнцы Свіслацкай і Беластоцкай гімназій. 24 сьнежня 1825 года таварыства «Ваенных сяброў» сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю I. Спроба паўстання была спынена, а яе арганізатары арыштаваныя. У лютым 1826 г. у Бабруйску падчас агляду палка прапаршчык С. Трусаў, агаліўшы шпагу перад салдацкім ладам, «ганіў гасудара імператара і ўсю найсвятлейшая прозвішча» і заклікаў з зброяй у руках выступіць за свабоду, супраць цара-тырана. Аднак падняць салдат на паўстанне не ўдалося.

У адказ на гэтыя падзеі ў Беларусі царскі ўрад Мікалая I пачаў праводзіць рэпрэсіўную палітыку. Ва ўсіх чыноўнікаў сталі браць падпіску аб палітычнай добранадзейнасці і не прыналежнасці да тайным таварыствам. Шэраг ахоўна-паліцэйскіх мер быў прадпрыняты па адносінах да навучальных устаноў. Аднак грамадска-палітычнае рух здушыць не атрымалася.

У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі асноўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Падрыхтоўку паўстання ў Беларусі ажыццяўлялі польская і апалячанай шляхта, польская інтэлігенцыя, студэнты, чыноўнікі, афіцэры-палякі, каталіцкае і уніяцкай духавенства, эмісары Каралеўства Польскага. У пачатку 1831 г. для падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі быў створаны Віленскі Цэнтральны паўстанцкі камітэт, які апынуўся малодейственным і нерашучым. Агульнага кіраўніцтва паўстаннем ў Беларусі не было, яно праходзіла раздробленасць, па паветам. Сяляне і мяшчане не жадалі ісці ў паўстанцкія атрады, так як і гаворкі не ішло аб вырашэнні іх сацыяльных праблем, да таго ж актыўную прапагандысцкую дзейнасць вялі царскія ўлады, якія абяцалі вызваленне з-пад улады памешчыкаў-паўстанцаў. Усяго ў паўночна-заходніх паветах Беларусі налічвалася каля 10 тысяч паўстанцаў.

На тэрыторыі Беларусі значных ваенных дзеянняў не было, хоць расейскім войскам і давялося адбіваць у паўстанцаў Свентяны, Дзісна, Вілейку, Ашмяны, Лепель. У канцы траўня паўстанцкія атрады ў Віленскай і Мінскай губернях былі разгромлены. Ваенныя дзеянні вялі толькі атрады, якія прыбылі з Польшчы пад камандаваннем Хлапоўскага і Гелгуда. Аб'яднаныя сілы паўстанцаў 19 чэрвеня 1831 года паспрабавалі захапіць Вільню, але змушаныя былі адступіць. Улетку 1831 г. асобныя выступленні адбыліся ў паўднёвых раёнах Беларусі, але ў цэлым паўстанне пайшло на спад і ў жніўні практычна было задушанае. Разгром паўстання прывёў да адмены аўтаноміі Польшчы і Канстытуцыі 1815 г. Многія яго ўдзельнікі былі аддадзены суду. Маёнтка шляхцічаў канфіскоўваліся. Многіх удзельнікаў паўстання аддалі ў салдаты, выслалі ў Сібір на пасяленне. На тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) у 1837 г. былі канфіскаваныя 115 маёнткаў з 38544 сялянамі мужчынскага полу.

Падаўленне паўстання не змагло спыніць грамадска-палітычны рух у Беларусі. Усё больш актыўную ролю сталі гуляць прадстаўнікі рэвалюцыйных дэмакратаў, якія выказвалі інтарэсы сялянства і працоўных горада. Грамадскае рух набывае сацыяльную накіраванасць, ставіць задачы асабістага вызвалення сялян, звяржэнне царызму. Новае пакаленне рэвалюцыянераў фармавалася з разначынцаў. Многія ўраджэнцы Беларусі вучыліся ў Пецярбургу і іншых расійскіх гарадах, удзельнічалі там у тайных таварыствах і гуртках, што аказвала ўплыў на іх палітычнае прытомнасць. З іншага боку, на палітычную сітуацыю ў Беларусі працягвала аказваць уплыў польскае нацыянальна-вызваленчы рух.

Польская эміграцыя не губляла надзеі на аднаўленне ўзброенай барацьбы, як яны лічылі, у «Рускай Польшчы», г.зн. ў Беларусі. У 1833 г. прадстаўнік польскіх эмігрантаў, ураджэнец маёнтка Парэчча Слонімскага павета М. Валовіч перайшоў мяжу з Расеяй і сфармаваў партызанскі атрад з сялян сваёй вёскі. М. Валовіч быў схоплены і асуджаны да павешання. У 1838 г. публічна быў расстраляны яшчэ адзін эмігрант Ш. Канарскі, стваральнік і кіраўнік таварыства «Маладая Польшча».

Студэнт Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, выхадзец Піншчыны, Франц Савіч заснаваў у 1836 г. у Вільні «Дэмакратычнае таварыства», члены якога прапагандавалі ідэі салідарнасьці народаў у барацьбе супраць самадзяржаўя, выступалі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. Ідэалам палітычнага ладу для Савіча і яго аднадумцаў было грамадства роўных магчымасцяў. У 1838 г. «Дэмакратычнае таварыства" было разгромлена. У 1846 - 1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Навагрудку, Ашмянах і іншых гарадах дзейнічала таемная арганізацыя "Саюз свабодных братоў", якая налічвала дзвесце чалавек. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарнізона.

Нараўне з рэпрэсіямі расейскі ўрад правяло ў Беларусі шэраг палітычных і адміністрацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне тут сваёй улады, найхуткай зліццё заходніх губерняў з уласна рускімі губернямі пад сцягам праваслаўя і адзінай рускай народнасці. Канфіскаваныя і казённыя маёнткі раздаваліся рускім дваранам і чыноўнікам. У 1831 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях было спынена дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г, а ў 1840 г. ён быў адменены ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерніях. Пад кіраўніцтвам М. Сперанскага неўзабаве была завершана падрыхтоўка «збору мясцовых законаў», які стаў асновай узмацнення расейскага ўплыву. Цар зацвердзіў таксама пастанова аб перасяленні ў Беларусь "выхадцаў з унутраных губерняў, якія прынясуць з сабой у гэты край, цураюцца Расіі, нашу мову, звычаі, прыхільнасць рускай трона». У насельніцтве Беларусі ўрад бачыла толькі «палякаў», грэбуюць беларускім сялянствам і беларускай культурай. Такому падыходу спрыяла пазіцыя М. Мураўёва, які здолеў пераканаць ўрад у неабходнасці барацьбы з польскім «духам краю» і ператварэнні яго ў рускі дух. Хоць заснаваны ў Пецярбургу з вышэйшых саноўнікаў Камітэт па справах Заходніх губерняў быў арыентаваны «зраўнаваць заходні край ва ўсіх адносінах з ўнутранымі расійскімі губернямі», яго дзейнасць насіла адміністрацыйна-паліцэйскі характар.

У мэтах папярэджання магчымых шляхецкіх хваляванняў быў праведзены так званы «разбор шляхты», гэтая працэдура ўяўляла татальную праверку дакументальных сведчанняў аб шляхецкім паходжанні. Тыя, хто не мог пацвердзіць сваё паходжанне, пазбаўляўся дваранскага звання і перакладаўся ў непривилегированные саслоўя: аднадворцаў - у сельскай мясцовасці, грамадзян - у гарадах. Значная колькасць гэтых сямействаў было пераселена ў паўднёвыя раёны Расіі.

Адным з найважнейшых напрамкаў палітыкі царызму была барацьба супраць каталіцкай царквы. Улады пайшлі па шляху змяншэння колькасці духавенства і падрыву яго эканамічнай базы. У 1832 г. быў выдадзены ўказ аб ліквідацыі некомплектных (малалікіх) каталіцкіх манастыроў і перадачы іх маёнткаў у казну. У 1841 г, спасылаючыся на тое «як непрыстойна духоўнай асобе адрывацца ад яе прамых сьвятарскіх абавязкаў», з'явіўся шэраг указаў аб прыёме ў казну уласнасці ўсіх маёнткаў вышэйшага праваслаўнага і иноверческого духавенства заходніх губерняў. У 40-я гады секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана, у выніку чаго каля 100 тыс. рэвізскіх душ папоўнілі шэрагі дзяржаўных сялян. Такім чынам, царква ставілася ў вялікую залежнасць ад дзяржавы.

Важным элементам палітычнай стабільнасці ў рэгіёне ўлады лічылі кансалідацыю беларускага насельніцтва пад эгідай праваслаўя - апоры самадзяржаўя. У 30-я гады ўлады схіляюць на свой бок вышэйшую уніяцкай духавенства на чале з біскупам Іосіфам Сямашка. 12 лютага 1839 года на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да рускай праваслаўнай. Ліквідацыя ўніяцкай царквы суправаджалася знішчэннем яе літаратуры і іншых рэлігійна-культавых каштоўнасцяў. На беларускіх землях усталёўваецца панаванне рускага праваслаўя. У 1840 г. цар распарадзіўся не ўжываць у дзелавых паперах тэрміны «беларускія» і «літоўскія» губерні, а пералічваць іх па назве. Ўводзілася назва «Паўночна-Заходні край».