-
Лексічны склад беларускай мовы.
Лексічны
склад беларускай мовы фарміраваўся на
працягу многіх стагоддзяў, няспынна
развіваўся і ўдасканальваўся. Менавіта
ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя
развіцця беларускага народа.
Вылучаюцца
два вялікія пласты нашай лексікі паводле
паходжання: спрадвечная і запазычаная.
Спрадвечная
лексіка складаецца з чатырох пластоў
слоў:
1)
індаеўрапейскія словы
2)
агульнаславянскія (праславянскія)
3)
агульнаўсходнеславянскія словы
4)
уласнабеларускія словы
Да
запазычаных адносяцца словы іншамоўнага
паходжання, якія ў выніку семантычнага
і фанетыка-марфалагічнага асваення
зрабіліся лексічнымі адзінкамі беларускай
мовы.
5. Лексіка паводле сферы выкарыстання
Агульнаўжывальная
(агульнанародная) лексіка з’яўляецца
асновай слоўнікавага складу беларускай
мовы: Лексіка абмежаванага ўжывання
падзяляецца на дыялектную, жаргонную
і спецыяльную. Дыялектную лексіку
складаюць словы, ужыванне якіх абмежавана
пэўнай тэрыторыяй,
Жаргонная
лексіка (фр. jargon – умоўная гаворка)
– гэта гутарковая мова пэўнай групы
людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў,
звычак, заняткаў, сацыяльнага становішча
і г. д.
6. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
Актыўную
лексіку складаюць самыя ўжывальныя
словы, значэнне якіх зразумела ўсім
носьбітам мовы. Да пасіўнай лексікі
адносяцца словы, якія рэдка ўжываюцца
ў працэсе моўных зносін людзей і маюць
адценне ўстарэласці або навізны. Таму
ўсю пасіўную лексіку можна падзяліць
на два разрады: устарэлыя словы і
неалагізмы.