- •Феномен мовы і паняцце соцыуму.
- •Паняцце мовы. Асноўныя рысы мовы.
- •Канцэпцыі паходжання мовы.
- •Функцыі мовы ў грамадстве.
- •Паняцце “білінгвізм”, віды і аспекты білінгвізму.
- •Паняцце інтэрферэнцыі. Віды руска-беларускай інтэрферэнцыі.
- •Паходжанне і гістарычныя карані беларускай мовы.
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету.
- •2. Індаеўрапейская сям’я моў
- •3. Індаеўрапеізмы ў беларускай мове
- •4. Моўныя групы індаеўрапейскай сям’і
- •Лёс беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім.
- •Беларуская мова ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.
- •Савецкі перыяд у гісторыі беларускай мовы.
- •“Закон аб мовах у рб”. Сучасны стан беларускай мовы.
- •Тэрміналагічная лексіка і яе асаблівасці.
- •Паняцце пра стылістыку і функцыянальныя стылі.
- •Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. Патрабаванні да мовы дакументаў.
- •Групы справавой дакументацыі і культура іх афармлення.
- •Культура падрыхтоўкі і афармлення справавых лістоў.
- •Кампазіцыя справавога ліста (ліст-просьба, ліст-адмова).
- •Правілы справавой перапіскі.
- •Лексічны склад беларускай мовы.
- •5. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •6. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
-
Культура падрыхтоўкі і афармлення справавых лістоў.
Справавы ліст уваходзіць у сістэму арганізацыйна-распарадчай дакументацыі, таму на мову і стыль справавога ліста распаўсюджва-юцца амаль тыя ж самыя законы складання службовых тэкставых дакументаў (пратаколаў, справаздач і г.д.).
Як правіла, аўтарам справавога ліста з’яўляецца асоба юрыдычная, а не фізічная, таму стандарт патрабуе абавязкова называць выканаўцу яго. Большая частка такіх лістоў візіруецца і падпісваецца некалькімі асобамі, што надае яму большую важнасць.
Калі аўтарам справавога ліста з’яўляецца асоба юрыдычная – арганізацыя, прадпрыемства, установа, фірма, кааператыў, аб’яднанне, – то суб’ект дзеяння атаясамляецца з назоўнікамі са значэннем зборнасці: дырэкцыя, адміністрацыя, кіраўніцтва, калегія, савет дырэктараў і г.д.
-
Кампазіцыя справавога ліста (ліст-просьба, ліст-адмова).
Кампазіцыя справавога ліста – гэта паслядоўнасць размяшчэння яго састаўных частак (аспектаў). Найбольш рацыянальная структура тэксту справавога ліста складаецца з дзвюх частак: у першай выкладаюцца факты і падзеі, якія паслужылі падставай для складання гэтага ліста, а ў другой частцы – высновы, просьбы, прапановы, рашэнні, распараджэнні.
Напрыклад, кампазіцыя ліста-запытання можа выглядаць так:
– ветлівы зварот;
– абгрунтаванне актуальнасці запытання;
– змест запытання;
– вынік, які мяркуецца атрымаць, калі запытанне будзе задаволена;
– фармулёўка гарантыі;
– заключныя словы.
Ліст-просьба ўключае наступныя часткі:
– ветлівы зварот;
– выкладанне прычыны, якая прымусіла звярнуцца з гэтай прось-бай;
–выкладанне самой просьбы;
–вынік, які атрымаецца, калі просьба будзе задаволена;
–гарантыі;
– папярэдняя ўдзячнасць і гатоўнасць супрацоўнічаць;
–заключныя словы.
Найбольшую цяжкасць выклікае складанне ліста-адмовы.
Кампазіцыя ліста-адмовы можа быць такой:
– ветлівы зварот;
– дэталёвае паўтарэнне просьбы;
– абгрунтаванне прычын, па якіх просьба не можа быць выканана;
– канстатацыя адмовы;
– заключныя словы.
-
Правілы справавой перапіскі.
Кожны ліст уключае адзін або некалькі аспектаў. Таму існуе паняцце адна- і многааспектныя лісты. Аспект – гэта думка (тэма), якая выказана адным або некалькімі сказамі. Многааспектны ліст патрабуе пачынаць змест кожнага аспекту (думкі, тэмы) з новага радка – абзаца, які і будзе служыць паказчыкам пераходу ад адной думкі да другой. Такім чынам будзе значна лягчэй успрымацца інфармацыя тэксту ліста, можна хутка знайсці неабходны аспект (абзац), каб спыніцца і засяродзіць на ім увагу.
Парушэнне гэтага патрабавання – прытрымлівацца абзацаў у лістах – значна абцяжарвае працэс успрымання і апрацоўкі інфармацыі.
Ці правільна аформлены гэты ліст? Якія аспекты ўтрымлівае гэты ліст? Вызначце і назавіце іх.
Безумоўна, гэты ліст утрымлівае тры розныя аспекты: удзячнасць, паведамленне, просьбу – і кожны сказ-аспект павінен быў пачынацца з новага радка.
Паводле функцыянальных прыкметаў усе лісты можна падзяліць на дзве групы:
1) лісты, якія патрабуюць адказаў;
2) лісты, якія не патрабуюць адказаў.
Лісты першай групы ўключаюць ліст-просьбу, ліст-зварот, ліст-прапанову, ліст-запытанне, ліст-патрабаванне.
Лісты другой групы, што не патрабуюць адказаў, – гэта ліст-папя-рэджванне, ліст-напамінанне, ліст-пацвярджэнне, ліст-адмова, ліст-распараджэнне, ліст-паведамленне, гарантыйны ліст і суправа-джальны.
Кожны ліст мае сваю моўную формулу, г.зн. устойлівы зварот, словазлучэнне, якія паказваюць на характар функцыі гэтага ліста. Напрыклад, моўнай формулай для ліста-просьбы будуць словы “Прашу, просім, звяртаемся з просьбай”; ліста-паведамлення – словы “Паведамляем, даводзім да вашага ведама, інфармуем” і г.д. Па моўных формулах і вызначаюць разнавіднасць справавых лістоў.