Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GBZh_-_shpory_razdruko_vats_pa_8_staronak_na_ad....doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
369.66 Кб
Скачать

10. Ідэя незалежнасці Беларусі ў публіцыстыцы я.Купалы 1920-х гадоў (артыкулы “Больш самачыннасці”, “Зямельная спекуляцыя”, “Торжышча” і інш.).

Праблему нацыянальнага самавызначэння беларусаў Купала падымае і ў сваіх артыкулах “Торжышча” і “Незалежная дзяржава і яе народы”. Тут Купала абгрунтоўвае неабходнасць вырашаць свой лёс у агульным кожнаму народу самастойна і беларусам у прыватнасці. “Торжышча” — гэта адлюстраванне цяжкай ношы “слабых” беларусаў. “Моцныя” дзяржавы з Захаду і Усходу вырашаюць лёс народаў, якія не маюць магчымасці адстаяць сваю незалежнасць. Купала адзначае, што заходнія краіны, якія лічаць сябе “культурнымі”, гэтай самай культуры не хочуць знаць. Еўрапейскія краіны “парабацілі” іншыя кантыненты і мала, хто можа пахваліцца незалежнасцю ад іх.

У “Торжышчы”, як і ў артыкуле “Незалежная дзяржава і яе народы”, Купала робіць падобныя высновы. Але ў першай публікацыі ён прама прызывае “моцныя” дзяржавы задумацца пра “слабыя” народы. У артыкуле “Незалежная дзяржава і яе народы” Купала звяртаецца да прагрэсіўных ідэй, якія пачынаюць з’яўляцца ў свеце. Тут аўтар таксама выказвае думку, што адносіны сувярэнных дзяржаў больш адкрытыя, нясуць больш выгады абодвум бакам, чым падпарадкаванне моцным слабейшага:

Акрамя такіх глабальных пытаняў, як неабходнасць свтарэння незалежнай дзяржавы, усведамлення беларусамі сваёй “унікальнасці”, захаванне і ўзбагачэнне нацыянальных традыцый і культуры, Купала звяртаецца і да больш канкрэтных тэм, якія хоць ускосна, але ўсё ж датычацца незалежнасці. Напрыклад, у артыкуле “Справа беларускага нацыянальнага гімна”, Купала адзначае, што кожная самастойная краіна мае свой гімн, таму і Беларусі патрэбна мець свой, калі яна плануе быць незалежнай.

Артыкулы Купалы пранікнуты думкамі аб незалежнай дзяржаве, аб незалежным народзе, аб самабытнасці і багатай гісторыіі нашага краю. Рухаючай сілай Купалавай творчасці была любоў да людзей, у чалавечай асобе ён бачыў стымул і самамэту грамадскага развіцця. Ён добра ведаў, што ёсць правы чалавека, на якія ніхто не павінен пасягаць.

11. Праблема нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў публіцыстыцы я.Лёсіка (артыкулы “Гістарычная няўхільнасць”, “Народ і інтэлігенцыя”, “Царква і дэмакратыя” і інш.).

Публіцыстыка Лёсіка — не толькі думкі, разважанні. Гэта светлыя і сумныя, яркія і пакутныя старонкі гісторыі твае, любая Беларусь. Лёсік рэдактар газеты. Першы нумар «Вольнай Беларусі», органа БНК, выходзіць 28 мая.

Тэматыка і жанры артыкулаў Язэпа Лёсіка ў 1917 г. самая разна-стайная — гэта палітычныя агляды, Гістарычныя нарысы, працы па мо-вазнаўстве і пытаннях культуры. Усе яны розныя, аб іх цяжка гава-рыць — трэба чытаць. А чытаць іх цікава нават цяпер: настолькі актуальныя многія публікацыі, столькі ў іх прарочых, прадбачлівых выказванняў.

“Прайшло 125 гадоў з таго часу, як Міншчына разам з прылеглымі да яе землямі была прылучана да Масквы. Гэта было ў 1793 годзе, пры першым раздзеле Польшчы. Другія часткі Беларусі, як Магілёўшчына, Віцебшчына і інш., былі прылучаны раней, пры першым раздзеле быўшай Рэчы Паспалітай, у 1772 г.” (“Гістарычная няўхільнасць”).

“Нацыянальнае адраджэнне — справа культурнага разумення. У справе нацыянальнага адраджэння патрэбна разуменне цэлага, а не частковага. Тут трэба ахапіць тое, што калісь будзе, што свеціцца ў далёкай будучыні, а не дыміцца ў сучаснасці. Трэба любіць дальняга, а не бліжняга і быць закаханым у цэлае, а не частковае. Трэба меркавацца з творчасцю, а не з працавітасцю” (“Народ і інтэлігенцыя”).

“...Трэба перш-наперш ведаць і шанаваць сваю мову. Чужыя мовы трэба вучыць, калі ад гэтага можа быць карысць дзеля сябе і краю, але не трэба думаць, што калі навучыўся крошку граматна гаварыць і пісаць па-чужому, дык ты ўжо і не беларус. Твой рот цябе выдасць. Не кажу ўжо пра твой саўсім інакшы характар, каторы робіць цябе чужаніцкую на другой старане” (“Хто я?”).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]