Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история шпоры.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
23.12.2018
Размер:
194.04 Кб
Скачать

1385Г. У Крэве было падпісана пагадненне-Крэўская унія, з боку Літвы падпісалі-Ягайла і яго 4 браты, Вітаўт.

1386г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралем. У Кракаве прыняў хрысціянтсва, атрымаў імя Уладзіслава, павенчаны Ядзвізяй і каранаваны. Па Крэускай уніі самастойнасць кіраўніцтва перапынялася. Вярхауладзе Польшчы замацоўвалася. Ягайла праводзіў пракатал. палітыку ад 20 лютага і 22 лютага 1387 1-е даравалася маемасн. прывілеі і асаблівыя правы пры умове прыняцця каталіцтва. 2-я абумовіла магчымасць заключэння шлюбаў паміж католікамі і праваслаўнымі, пры умове пераходу апошніх у каталіцтва. Гэта палітыка парадзіла буйны грам-паліт. рух супраць польска-літ. уніі: Ягайлы з яго барацьбой.

13. Дынастычная барацьба вкл. Витаут.

Тэрытарыяльныя набыткі Гедыміна і асабліва Альгерда парушылі раўнавагу паміж этнічна літоўскім і "рускім" (беларуска-ўкраінскім) кампанентамі дзяржавы. Многія Гедымінавічы, якія атрымалі ўдзелы ў рускіх землях, прынялі праваслаўе і пачалі аддаваць перавагу мясцовым інтарэсам перад агульнадзяржаўнымі. Далейшае развіццё гэтых тэндэнцый магло прывесці да поўнага дамінавання ўсходнеславянскай культуры і асіміляцыі літоўскага пануючага слоя. Частка яго прадстаўнікоў, напэўна, свядома імкнулася пазбегнуць гэтага і як магчымы шлях далейшага развіцця разглядала інтэграцыю з заходнееўрапейскай цывілізацыяй, што цягнула за сабой адмову ад традыцыйнай верацярпімасці, ліквідацыю не толькі літоўскага паганства (час якога відавочна сышоў), але і раўнапраўя праваслаўнай большасці.

Партыя гэтая пачала групавацца вакол маладых сыноў Альгерда ад другога шлюбу [1], перш за ўсё Ягайлы і Скіргайлы. Асноўную яе сілу, напэўна, стваралі гандлёва-рамесніцкія вярхі Вільні, пазней узначаленыя купцом Ганулам (рыжскім немцам па паходжанні) [2], разам з вялікакняскім баярствам аўкштоцкіх каранёў. Магчыма, адным з натхніцеляў новай палітыкі быў спрытны прасталюдзін Вайдзіла - слуга, а потым фаварыт Альгерда, які, паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, зрабіў імклівую кар'еру, стаўшы намеснікам Ліды, а пазней - нават шваграм Ягайлы, які аддаў за яго сваю сястру.

Памкненні гэтай групоўкі стрымліваліся пры жыцці Альгерда, які ў цэлым, відаць, стаяў за захаванне традыцый. Аднак пасля яго смерці ў 1377 г. вярхоўная ўлада ў абыход старэйшых братоў перайшла да Ягайлы, што яўна было вынікам перамогі "празаходняй партыі". Адразу ж некаторыя ўдзельныя князі пачалі адасабляцца ад ВКЛ. Увосень таго ж года адзін са старэйшых Альгердавічаў, Фёдар Ратненскі, прынёс ленную прысягу каралю Польшчы і Венгрыі Людовіку Анжуйскаму, зазначаючы пры гэтым, што прызнае за сабой больш правоў на ўладу, чым за Ягайлам [3]. Зімой 1377/78 г. верагодны правадыр "рускай партыі" Андрэй Полацкі з'ехаў спачатку ў Пскоў, а потым - у Маскву [4]. Праз год пад вяршэнства Масквы перайшоў Дзмітрый Альгердавіч Бранскі [5]. Уладзімір Кіеўскі, верагодна, аддаўся пад пратэктарат Арды, бо пачаў выпускаць уласныя манеты з выявай татарскай тамгі [6]. Тым часам у 1378 г. Скіргайла зрабіў дыпламатычны ваяж у Еўропу, дзе вёў перамовы аб магчымым хрышчэнні Літвы ў каталіцтва і шукаў падтрымкі ў барацьбе з маскоўскімі (а мабыць, і ўнутранымі) "схізматыкамі" [7].

Узрастанне ўнутранай напружанасці прывяло да фактычнага паралічу ўсходняй палітыкі ВКЛ у вельмі адказны момант. У 1380 г. Ягайла, будучы саюзнікам уладара Залатой Арды Мамая, ухіліўся ад удзелу на яго баку ў Кулікоўскай бітве[8] (магчыма, з-за ненадзейнасці свайго войска [9]), што ў значнай ступені вызначыла разгром Мамая Дзмітрыем Данскім. Не былі прыняты ніякія меры і для захавання самастойнай Літоўскай мітраполіі, калі мітрапаліт Кіеўскі і Літоўскі Кіпрыян пасля смерці мітрапаліта Маскоўскага Алексія стаў адзіным мітрапалітам усяе Русі і вясной 1381 г. пераехаў у Маскву [10].

Спробы рэзкага змянення курсу выклікалі незадаволенасць старога Кейстута. Яе яшчэ больш распальвалі інтрыгі Тэўтонскага ордэна, які ў 1380 г. заключыў сепаратнае пагадненне з Ягайлам [11]. Вынікам стала ўсобіца паміж Кейстутам і Ягайлам у 1381-1382 гг., у ходзе якой Кейстут спачатку змясціў Ягайлу і пакараў смерцю Вайдзілу, але потым загінуў сам. Сын яго Вітаўт цудам пазбег смерці і ўцёк да крыжакоў. Пераможцы Ягайла і Скіргайла з іх галоўным дарадцам Ганулам за падтрымку, аказаную крыжакамі, вымушаны былі восенню 1382 г. падпісаць шэраг пагадненняў з Тэўтонскім ордэнам і абавязаліся ў чатырохгадовы тэрмін прыняць каталіцтва [12].

Становішча ў краіне заставалася вельмі напружаным. Падчас усобіцы Андрэй Альгердавіч, відаць, аднавіў кантроль над Полацкам. Грозную небяспеку ўяўляў сабой і Вітаўт, які з братамі Таўцівілам і Жыгімонтам аддаўся пад апякунства Тэўтонскага ордэна і з яго вайсковай дапамогай у 1383 г. распачаў набегі на Літву. Са старэйшых братоў Ягайлы яго падтрымліваў, відаць, толькі Канстанцін, які ў 1383 г. разам з ім вёў перамовы з крыжакамі [13].

У такіх умовах партыя, узначаленая Ягайлам, настойліва працягвала збліжэнне з каталіцкім Захадам, найпершым прадстаўніком якога была суседняя Польшча.©Матэрыял сайта "JiveBelarus.net"

На такой глебе Ягайла летам 1384 г. нават прымірыўся з Вітаўтам, які вярнуўся ў ВКЛ і зноў атрымаў Гародню, Берасце і Падляшша. На пачатку 1385 г. літоўскія паслы выехалі ў Польшчу з прапановай аб дынастычнай уніі праз шлюб Ягайлы з юнай каралевай Ядвігай. Доўгія перамовы скончыліся капітуляцыяй перад умовай палякаў аб уключэнні ВКЛ у склад Польшчы [14]. Умовы уніі, падпісаныя ў Крэве 14 жніўня 1385 г. Ягайлам, Скіргайлам, Карыбутам і Лугвенам Альгердавічамі разам з Вітаўтам, далі пачатак новаму этапу гісторыі ВКЛ [15].