Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история шпоры.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
23.12.2018
Размер:
194.04 Кб
Скачать

44.Культура бсср 1920-30 гг. Беларусизац.

Ліквідацыя непісьменн. і малапісьм. дарос. насельн. Пачатак пакладз. дэкр. Саунаркома РСФСР ад 26 снеж. 1919 г. “аб ліквід. непісьм. сярод нас. РСФСР”. Пры гар. і сель. Саветах ствар. групы садзеяння ліквід. непісьм.. Пастанов. урада рэсп. ад 25 ліп. 1932 г. была зацвердж. новая сіст. навуч. даросл.: уводныя курсы у вытворч., пачатк. політэхн. вытворч. школа. Паводле звестак Усесаюз. перапісу 1939 г. пісьм. нас. павяліч. з 53% у 1926 г. да 78,9% у 1939 г. Масавая непісьм. былы ліквідавана. Ставілася зад. канчатк. ліквід. непісьм. і малапісьм. у рэсп.. Была сфарміравана сіст. нар. адук.: 1) дашк. установы 2)масавыя 4-гадов. працоун. школы 3)7-гад. прац. політэхн. школы 4)школы сял. моладзі 5) рабфакі 6) тэхнікумы 7) выш. навуч. установы. Аднак адсутн. сяр. школы стварала разрыу паміж агульнаадук. і вышэйш. школай. У1930 – 1932 гг. прадугл. законч. увядзенне абав. навуч. за курс пачатк. школы для дзяцей ва узр. 8-11 гад.. З др. пал. 1932 г. БССР пачала выраш. зад. поун. ажыцц. усеаг. абав. навуч. за курс 7-гад. школы.

У 1930-31 гг. у Бел. створана нов. сіст. і сетка навуч. устаноу па падрыхт. інжэн.-тэхн.,с\гасп. кадрау і эканамістау. Створаны: Мінскі інст. нар. гасп. – 1933, інст. фізічн. культ. у Мінску – 1937, Інстыт. бел. культ – 1922 (1929 – рэарг. у Бел. акад. навук.)

Геолагі – Бліадухо, Жырмунскі, Мірчынк.

У асяроддзе пісьм. улілася вял. група маладых талантау з вескі. Літар. аб’яднанне “маладняк” (1923) – Галавач, Звонак, Лынькоу,Трус, Хадыка,Чаарот і інш. Бел. паэзія вітала рэвалюц. і апявала Адрадж. нов. грамадства. Характ. аптымізм, дух змагання за нов. жыцце.

К.Чорны – “Сястра” і “Зямля”, Колас “Новая зямля”, “Сымон-музыка” – тэма грамадскай ролі мастацтва, выс. прызначэнне мастцтва служыць народу. Купала “Безназоунае” - апявалася веліч Кастр. рэвалюцыі.

Разглядаючы перадумовы палiтыкi беларусiзацыi, неабходна мець на ўвазе асаблiвасцi нацыянальных адносiн на Беларусi на пачатку 20-х гадоў.

Па-першае, iшоў працэс тэрытарэяльнага самавызначэння беларускага народа, беларускай нацыi. (У 1924 г. адбылося вяртанне, перадача БССР 16 паветаў i ў 1926 г. -- 2-х паветаў).

Па-дургое, паводле перапiсу 1926 г. беларусы складалi 80,6 %, яўрэi – 8,2 %, рускiя – 7,7 %, палякi – 2 %, украiнцы – 0,7 %, латышы – 0,3 %, лiтоўцы, немцы i татары – па 0,1 % (шматнацыянальныя меншасцi складалi амаль пятую частку насельнiцтва).

Па-трэцяе, палiтыка беларускага адраджэння ва ўмовах савецкай улады пачала ўжыццяўляцца раней афiцыйна абвешчанай беларусiзацыi перш за ўсе намаганнямi дзеячаў нацыянальна-дэмакратычнага руху.

Намаганнямi вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння закладвалiся асновы нацыянальнай палiтыкi, якая пазней была аформлена як дзяржаўная палiтыка беларусiзацыi.

З сярэдзiны 1923 г. да сярэдзiны 1924 г. працыс беларусiзацыi прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палiтычная i iдэалагiчная падрыхтоўка.

Лета 1924 г. i прыкладна да 1928 г. – час актыўнай практычнай рэалiзацыi вызначаных напрамкаў дзейнасцi ў палiтыкi беларусiзацыi.

1) Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926—1929 гг. пасля таго, як адбылося вяртанне БССР значнай часткi этнiцна беларускiх зямель. У складзе БССР губернi, паветы, вобласцi былi лiквiдаваны i замест iх утвораны акругi, раены i сельсаветы. У аснову новаўтварэнняў пакладзены нацыянальны прынцып.

2) Адным за напрамкаў нацыянальнай палiтыкi з`яўлялася беларусiзацыя дзяржаўных устаноў, грамадскiх арганiзацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнiкамi беларускай мовы i перавод на яе справаводства.

3) У ходзе бларусiзацыi вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кiруючыя пасады прадстаўнiкоў карэннага (не толькi беларускага) насельнiцтва.

4) Палiтыка беларусiзацыi закранула i войска. У 1923—1925 гг. праводзiлася ваенная рэформа.

5) Важны напрамак беларусiзацыi – нацыянальна-культурнае будаўнiцтва. Значныя змены адбылiся ў агульнаадукацыйнай школе: калi ў 1921 г. беларускiя школы складалi 21,5 % ад агульнага лiку школ на беларусi, то ў 1931 г. – 83,5 %.

У 1930 г. 76,6 % студэнтаў вышэйшай школы рэспублiкi былi беларусамi, выкладанне больш за 80 % вучэбных дысцыплiн вялося на беларускай мове.

6) У беларускай акадэмii навук працавалi нацыянальныя сектары – яўрэйскi, польскi, латышскi, а таксама камiсiя па вывучэннi Заходняй Беларусi, сектар масавай работы i краязнаўства. Сярод навуковых супрацоўнiкаў акадэмii ў пачатку 30-х гадоў колькасць беларусаў складала 45 %.

7) У 1924 г. заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусi.

8) Значных поспехаў у гады правядзення палiтыкi беларусiзацыi дасягнулi беларуская лiтаратура, нацыянальны беларускi тэатр, музыка, жывапiс.

45.Узмацненне таталит. Рэж. У СССР. Рэпресии

46.Зах. Бел. У скалд. Польшы.

У вынiку польска-савецкай вайны 1920г, паводле Рыжскага дагавору 1921г. Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. Анексаваную тэрыторыю польскiя улады раздзялiлi нга 4 ваяводствы: Палескае, Навагруцкае, Вiленскае, Беластоцкае.Створаная польская адмiнiстрацыя падмацоувалася густой сеткай палiцэйскiх устаноу – пастарункау. Беларусь пераутварылася у сыравiнны прыдатак Польшчы. Працоуны дзень вызначауся у 10—11 гадзiн, за тую ж працу польскаму рабочаму плацiлi больш, як беларусу. Было беспрацоуе.

Больш паловы зямельнага фонду належала памешчыкам i буйным уладальнiкам (менш чым 1% жыхароу). Польскiя улады раздавалi буйныя участкi зямлi былым чыноунiкам i афiцэрам польска-савецкай вайны, на якiх потым абапiралiся. Iх называлi асаднiкамi. Польскi урад шырока праводзiу хутарызацыю (па-польску – камасацыю). Выгаду ад рэформы атрымала невялiкая частка сялян, якiя ужо былi заможнымi. Рэформа лiквiдавала сервiтуты, у вынiку чаго сяляне пазбавiлiся Пашы для жывелы, вадаемау i сенажацяу. Аграрныя пераутварэннi такiм чынам вялi да узрастання дыферэнцыяцыi сялян, калi бедная частка пачала няухiльна павялiчвацца.

Кiраунiкi Потльшчы праводзiлi шавiнiстычную палiтыку, мелi на мэце паланiзаваць цэлы народ. Закрывалiся беларускiя установы, забаранялася у дзяржауных установах ужываць беларускую мову. Гэтаму дапамагала каталiцкая царква.

Панавау жорсткi палiтычны рэжым i палiцэйскi тэрор, рэпрэсiравалi у першую чаргу камунiстау. Лютавалi карныя экспедыцыi, «пацыфiкацыi». У iх час палiцэйскiя разбуралi жылле сялян, знiшчалi маемасць i харчы, учыняi масавыя экзэкуцыi. Вядучая роля у правядзеннi тэрору належала тайнай палiцыi – «дэфензiве». Яна шырока карысталася метадамi правакацый, паклепу, i фiзiчных катаванняу.

У пачатку i сярэдзiне 20-х гг. сацыяльная i нацыянальная барацьба пераважна насiла узброены характар у форме партызанскага руху. Значную ролю у барацьбе выконвала КПЗБ. Яна была часткай КПП i кiравалася ея дакументамi. Такая ж сiтуацыя была з Камунiстычным саюзам моладзi ЗБ. Асаблiва значным поспехам гэтых арганiзацый было кiраунiцтва легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганiзацыяй «Грамадой». Яе праграма: аб’яднанне з БССР, канфiскацыя памешчыцкiх зямель, стварэнне рабоча-сялянскага урада i г.д. Грамада праводзiла мiтынгi, дэманстрацыi.

У 1927 г. улады пачалi лiквiдацыю гурткоу i камiтэтау грамады. Грамаду забаранiлi, а яе актывiстау прыцягнулi да судовай адказнасцi.

Пасля гэтага традыцыi Грамады працягвала новая арганiзацыя «Змаганне за iнтарэсы сялян i рабочых», якая атрымала 26% галасоу выбаршчыкау у польскi сейм. У 1930 г. палiцыя правяла масавыя арышты актывiстау «Змагання» i закрыла яго кiраунiцтва.

Вялiкую ролю у грамадска-палiтычным жыццi адыграла культурна-асветнiцкая арганiзацыя «Таварыства беларускай школы».

Эканамiчны крызiс 1929—1933 гг. абвастрыу у небывалых памерах мiждзяржауныя i унутрыкласавыя супярэчнасцi большасцi краiн свету. Гэта штурхала кiруючыя колы краiн да пераходу на антыдэмакратычныя метады кiравання (Германiя, Iталiя). Знешнепалiтычная арыентацыя на гiтлераускую Германiю выкрышталiзавала i унутрыпалiтычны курс «санацыйнага» рэжыму Ю.Пiлсудскага у Польшчы.

Рашаючую ролю у перабудове усяго рэвалюцыйнага руху адыграу 7-мы кангрэс Камiнтэрна (1935), якi распрацавау тактыку барацьбы супраць фашызму i вайны. Кангрэс патрабавау ад камунiстау: стварыць адзiны рабочы фронт i адзiны антыфашысцкi фронт. Гэтаму працэсу перашкаджау надавер камунiстау КПП да дэмакратычных партый i наадварот.

Антыфашысцкi фронт склалi: Польская сацыялiстычная партыя, БУНД, «Стронiцтва людове», Беларуская хрысцiянская дэмакратыя i г.д. З iмi наладжвалi сувязi, або спрабавалi гэта зрабiць камуiсты ЗБ.

Брацьба працоуных працягвалася да 1939 г., нягледзячы на роспуск у 1938 г. КПЗБ i КПЗУ. У шэтай барацьбе вылучылiся многiя выдатныя барацьбiты: К.Арлоускi, В. Харужая, В.Корж i iнш.

БССР пастаянна аказвала матэрыяльную i iдэалагiчную падтрымку у барацьбе працоуных у ЗБ. Але калектывiзацыя i iншыя працэсы у СССР адштурхоувалi людзей ад гэтай барацьбы. Масавыя рэпрэсii значна аслаблялi весь рух. Таму i не удалося стварыць адзiны народны антыфашысцкi фронт.