- •Лецыйны матэрыял Народная музычна-паэтычная творчасць
- •Раннетрадыцыйная класіка. Каляндарна-земляробчы цыкл
- •Веснавыя абрады і песні.
- •Летнія абрады і песні.
- •Восеньскія абрады і песні.
- •Зімовыя абрады і песні.
- •Рытуальныя дзеянні:
- •Песні, прымеркаваныя да каляндарна-земляробчых свят
- •Сямейна-абрадавы цыкл
- •Радзіны
- •Вяселле.
- •Абрады, звязаныя са смерцю і пахавальныя галашэнні.
- •Дзіцячы фальклор
- •Беларускі песенны эпас.
- •Познетрадыцыйная класіка. Кантавая культура Беларусі
- •Песні сялянскай вольніцы
- •Рэкруцкія і салдацкія песні
- •Гарадская песенная культура xyiii – XIX ст.
- •Беларуская народная песня парэформеннага перыяду
- •Беларуская народная інструментальная музыка
- •Сучасны музычны фальклор
- •Збіранне і вывучэнне фальклора на Беларусі
Збіранне і вывучэнне фальклора на Беларусі
Нацыянальна-вызваленчы рух і пануючыя грамадска-палітычныя ідэі XVІІІ ст. былі штуршком зараджэння беларускай фалькларыстыкі. “Апісанне Крычаўскага графства” Андрэя Мейера – адно з першых фальклорнах даследванняў (1786). Беларуская фалькларыстыка ХІХ ст.звязана з шэрагам славутых імёнаў. Яе развіццю спрыяла дзейнасць Марыі Чарноўскай (першы нарыс з запісамі напеваў беларускіх народных песень), Аляксандра Рыпінскага («Беларусь» 1840), А.нтона Абрамовіча. Вялікі плён ў збіранне і вывучэнне беларускай песеннай творчасці ўнеслі Ян Чачот, Яўстафій Тышкевіч, Адам Міцкевіч, Ян Баршчэўскі, Пётр Бяссонаў, Іван Насовіч і іншыя студэнты і выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта. У 1867 было стварана Паўночна-заходняе аддзяленне Рускага геаграфічнага таварыства, якое праіснавала да 1876, а ў 1910 г адбылося яго адраджэнне. Вынікам працы сталі даследванні Паўла Шэйна («Матэрыялы для вывучэння быта і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга края»1887-1902), Паўла Шпілеўскага («Па Палессю і беларускаму краю», «Беларусь у характэрыстычных апісаннях і фантастычных яе казках»), Еўдакіма Раманава («Беларускі зборнік»1910), Зінаіды Радчанкі («Зборнік маларускіх і беларускіх песень Магілёўскай губерніі»1881), Мікалая Янчука («Беларускія песні Мінскай губерніі»).
Развіццё фалькларыстыкі ў савецкі час шло не меньш інтэнсіўна. Былі створаны музычная секцыя Інстытута беларускай культуры (1922), Беларуская песенная камісія (1923, Масква), сектар этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі АН БССР, фальклорная камісія пры Прэзідыуме АН БССР. Планамерна арганізоўваліся фальклорныя экспедыцыі. З'явіліся зборнікі Максіма Гарэцкага і Аляксандра Ягорава, Іосіфа Здановіча, Ісака Любана. Пачынаецца творчая дзейнасць Генадзя Цітовіча, Майсея Грынблата, Зінаіды Эвальд, Яўгена Гіпіус. Новы ўсплеск развіцця беларускай фалькларыстыкі адзначаецца ў пасляваенныя гады. Гэтаму спрыяла адкрыццё Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ствараюцца зборнікі Генадзя Цытовіча, Рыгора Шырмы, Мікалая Чуркіна, Віктара Ялатава, Эдуарда Ледаховіча. Творчасць сучасных даследчыкаў беларускага фальклору – Лідзіі Мухарынскай, Зінаіды Мажэйкі, Тамары Якіменкі, Інэссы Назінай – паставіла беларускую фалькларыстыку на новы навуковы ўзровень.