Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4 Лекцыі па музычнаму фальклору.doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
376.32 Кб
Скачать

Песні сялянскай вольніцы

Пачатак новага перыяду ў развіцці беларускай народнапесеннай творчасці абумоўлены гістарычнымі абставінамі. Складанасць і напружанасць перыяду XVІ–XVІІ ст. заключаецца ў спалучэнні моцнага і яскравага развіцця культуры - з аднаго боку, і ўзмацнення сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту – з другога. У к.XYI ст. III статут ВКЛ (1588) усталяваў двадцацігадовы срок пошуку беглых сялян і, такім чынам, канчаткова замацаваў прыгонные права. У выніку прыняцця Брэстскай уніі (1596) да сацыяльнага прыгнёту далучыўся рэлігійны. У 1697 г. канчаткова адцясняецца з дзяржаўных устаноў беларуская мова, паколькі польскі сейм забараняе карыстацца ёю ў дзяржаўных дакументах. Беларуская рэфармацыя, ідэі якой ўпершыню праніклі ў XV ст., была формай ідэалагічнага адпору, першым крокам ў барацьбе за нацыянальнаю самабытнасць. Ідэі асветціцтва і гуманізму развіваліся Ф.Скарынай (1490-1551), С.Будным (1530-1593), В.Цяпінскім (1540-1604), Л.Зізанем (1550 – 1634), М.Сматрыцкім (1578 – 1633).

Сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт выклікалі пратэст. Шматлікія антыфеадальныя выступленні сялян і гарадскіх рамеснікаў праходзілі на Беларусі амаль што год: 1590 – выступленні казачых атрадаў Мацюшы і Голага ў Быхаве.

Беларусі кранулася і адно з самых значных паўстанняў Украіны пад кіраўніцтвам С.Налівайкі (1594 – 1596). З лістапада 1595 да студзеня 1596 звыш тысячы ўкраінскіх сялян і казакоў прыйшлі на Беларусь і паўстанне ахапіла раёны Слуцка, Магілёва, Быхава, Рэчыцы, Пінска. Звыш тысячы беларускіх сялян і мяшчан далучыліся да атрадаў Налівайкі.

Мноства ўзброеных выступленняў прайшло па Беларусі: 1602 – паўстанне гараджан Магілёва; 1610 – паўстанне пад кіраўніцтвам Івана Харковіча, Мікіты Мільковіча, Гаўрылы Івановіча. Выступленні праходзілі ў 1601-1602, 1606-1610, 1616, 1619, 1622-1623, 1632-1633. Вяршыняй барацьбы стала вайна 1648 – 1654 гадоў.

Буйныя паўстанні пад кіраўніцтвам Івана Балотнікава (1606-1607), Барыса Хмяльніцкага (1648-1653), Сцяпана Разіна (1667-1671), Максіма Жалязняка (1768), Емельяна Пугачова (1773) паўплывалі на лёс трох брацкіх народаў. Песні данскіх, уральскіх, запарожскіх казакаў, якія, ўцякаючы ад пакарання, аселі на Беларусі, паўплывалі на мясцовы фальклор. Для песеннай творчасці гэтага часу характэрны працэсы асіміляцыі. Адбываецца фарміраванне новай музычнай стылістыкі ў песнях сялянскай вольніцы: пашырэнне дыапазону мелодыі, яе насычанасць элементамі музычнай і моўнай ўскліцальнасці (“Гэй”), прамым зваротам да слухача (“Ой, вы, хлопцы”, “Пане-браце”), перевага рытма шэсця, наяўнасць сольнага запева і харавога прыпева. Адзначаецца пераадольванне групавога прымацавання паэтычных тэкстаў да напева. Песні сялянскай вольніцы выконваюць цэнтралізуючую ролю ў стылістыцы беларускай познетрадыйнай класікі.

Працяг фарміравання стылю мужчынскіх харавых спеваў праходзіць у бытавых песнях новага часу: казацкіх, батрацкіх, чумацкіх, бурлацкіх. Характэрна насычанасць гэтых песень матывамі сацыяльнага пратэсту, сатырай. Нават лірыка стала сацыяльна афарбаванай. У далейшым адбываецца ўваходжанне гэтых песень у “бяседны” рэпертуар.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]