Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Testy_pa_Gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Belarusi.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
31.81 Кб
Скачать

Тэма 4.

Судовая сiстэма i працэсуальнае права Вялiкага княства Лiтоўскага.

1. У якім заканадаўчым акте ўпершыню ўводзіцца інстытут адвакатуры?

а) У Статуте 1588 г.

б) У Статуте 1566 г.

в) У Бельскім прывілее 1564 г.

г) У Статуте 1529 г.

2. Як называліся суды, сфарміраваныя ў ходзе судовай рэформы сяр. XVI ст., дзейнасць якіх будавалася на прынцыпе выбарнасці судзей?

а) Каптуровы суд.

б) Вялікакняжацкі суд.

в) Копны суд.

г) Маршалкаўскі суд.

д) Земскі шляхецкі павятовы суд

3. На працягу якога тэрміну пасля здяйснення злачынства павінен быў быць затрыманы злачынца, каб яго справа разглядалася ў гродскім (замкавым) судзе?

а) 24 гадзіны.

Б) 2 гадзіны.

в) 1 гадзіна.

г) 5 сутак.

4. Па якога рода справе неабходна была заслухаць наібольшую колькасць сведак (ад васьмі і больш)?

а) забойстве шляхціча.

б) наездзе на шляхецкі маентак.

в) дзяржаўнай здрадзе.

г) спрэчных зямельных уладаннях.

5. Якім нарматыўным актам прынятым у ходзе судовай рэформы ўводзілася адзіная падсуднасць шляхты земскім шляхецкім судам?

а) Статутам 1588 года

б) Статутам 1529 года

в) Бельскім прывілеем 1564 года

г) Прывілеем Вялікага князя Жыгімонта Аўгаста 1555 года

6. Калі былі уведзены падкаморскія суды?

а) Статутам 1566 года

б) існавалі с XIV стагодзя

в) Прывілеем 1564 года

г) Статутам 1588 года

д) Соймавай пастановай 1581 года

7. Як называліся суды меўшыя шырокую падсуднасць спраў, рашэнне і прысуды якіх непадлягалі апеляцыіі?

а) Копныя суды

б) Воласные

в) Галоўны суд

г) Каптуровые суды

д) Маршалкаўскі суд

8. Якія суды і пасля судовай рэформы XVI стагодзя заставаліся на старых феадальных прынцыпах фарміравання і дзейнасці?

а) Копны суд

б) Каптуровы суд

в) Замкавы (гродскі) суд

г) Падкаморскі суд

д) Бурмісцерска-радзецкі суд

9. Статут 1588 года прадаставіў бясплатную адвакатскую дапамогу наступнай катэгорыі асоб:

а) Іншаземцам

б) Шляхце

в) Прадстаўнікам вялікакняжаскай адміністрацыі

г) Удовам, сіратам і жабракам (убогім)

10. Якія катэгорыі спраў засталіся ў падсуднасці выключна Вялікакняскага суда і пасля стварэння Літоўскага трыбунала?

а) злачынства супраць дзяржаўнага скарбу

б) справы аб пазбаўленні гонару і годнасці шляхціча

в) аб злаўжываннях службовых асоб

г) злачынства супраць буйных магнатаў

д) злачынства супраць судзяў пад час выканнання імі службовых абавязкаў

  1. Назавіце суды другой інстанцыі (апеляцыйныя):

а) Вялікакняжаскага суд

б) Копны суд

в) Магістрацкі суд

г) Галоўны суд (трыбунал)

д) Земскі (павятовы) суд

е) Панскі суд

  1. Якія установы выконвалі функцыі натарыята?

а) Вялікакняжаская канцэлярыя

б) Павятовыя шляхецкія соймікі

в) Вялікі князь і паны-рада

г) Суды ВКЛ

  1. Які суд меў права кантраляваць дзейнасць гродскага суда?

а) Вялікакняжаскі суд

б) Галоўны суд

в) Святая інквізіцыя

г) Земскі павятовы суд

  1. У якім выпадку рашэнне копнага суда перадавался на разгляд у замкавы суд ?

а) калі істец або адказчык заяўлялі пасля вынясення прысуду а сваей нязгодзе з ім і рашэнні падаць апеляцыю

б) калі вялікі князь або прадстаўнік Вялікакняжаскай адміністрацыі ўбачыў у вынясенным рашэнні або прысудзе неадпаведнасць дзяржаўнаму заканадаўству

в) калі возны заявіў на судзе аб неадпаведнасці рашэння копнаму праву і пераносе справы ў замкавы суд

  1. Як называлася скарга пададзеная ў суд, у якой істец выкладаў сутнасць сваей справы?

а) дэкрэт

б) вырак

в) баніцыя

г) пратэстацыя

  1. Хто з удзельнікаў судовага працэсу веў папярэднія дазнанне, сачыў за выкананням рашэнняў і прысудаў суда і выконваў іншыя фукнцыі па ходу судовага працэсу?

а) пракуратар

б) інстыгатар

в) віж

г) падсудак

д) возны

  1. Што азначае тэрмін “шкрутыніум”

а) абвяшчэнне злачынцы па – за заканам

б) працэдура прад’яўлення абвінавачвання

в) папярядняе дазнанне

  1. За якія праступкі пракуратар адлучался ад удзелу ў судовым працэсе?

а) за спазненне на суд без уважлівых прычын

б) за здраду сваяму кліенту і пераход на супрацлеглы бок

в) за яўку на суд у дрэнна папрасаванным адзенні

  1. Якія доказы лічыліся падставай да прыпынення справы судом?

а) пісьмовыя дагаворы аформленные ў адпаведнасці з патрабаванямі закона

б) паказання “за” ці “супраць” аўтарытэтных, “вартых веры” сведак

в) прызнанне адказчікам іску ў судзе