- •Тэсты па Гісторыі дзяржавы і права Беларусі Тэма 1. Старажытныя дзяржавы-княствы на тэрыторыi сучаснай Беларусi
- •Тэма 2. Беларускiя землi ў складзе Вялiкага княства Лiтоўскага. Грамадскi I дзяржаўны лад вкл ў хiv-хvi ст. Ст.
- •Тэма 3. Крынiцы I асноўныя рысы права феадальнай Беларусi ў хiv-хvi ст. Ст.
- •18. На думку сучасных даследчыкаў правадачыненні беларускіх гарадоў з магдэбургскім правам фарміраваліся на грунце
- •Тэма 4.
- •Б) 2 гадзіны.
- •Які суд меў права кантраляваць дзейнасць гродскага суда?
Тэма 3. Крынiцы I асноўныя рысы права феадальнай Беларусi ў хiv-хvi ст. Ст.
1. У якім заканадаўчым акце ў першыню былi замацаваны правы і прывілеі шляхецкага стану?
а) У Статуце 1529 г.
б) У Бельскім прывілее 1564 г.
в) У Прывілеі Ягайлы 1387 г.
г) У Прывілеі Полацкай зямлі 1511 г.
2. Які заканадаўчы акт паклаў пачатак замацаванню прыгоннай залежнасці сялян?
а) Прывілей 1447 г.
б) Валасны прывілей Жыгімонта сялянам Магілеўскай воласці 1536 г.
в) Судзебнік Казіміра 1468 г.
г) Статут 1588 г.
3. У якім заканадаўчым акце ўпершыню рэгулююца паўнамоцтвы паноў-рады?
а) Гарадзельскі прывілей 1413 г.
б) Востраўскае пагадненне 1392 г.
в) Статут 1566 г.
г) Судзебнік Казіміра 1468 г.
4. Які заканадаўчы акт замацаваў склад, парадак фарміравання, паўнамоцтвы сойма ВКЛ?
а) Прывілей Аляксандра 1492 г.
б)Прывілей Жыгімонта 1506 г.
в) Статут 1529 г.
г) Прывілей 1434 г.
д) Статут 1566 г.
5. Прынцып прававога суверынітэту пакладзены ў аснову кадыфікацыі нарматыўнага матэрыялу ў статутах ВКЛ, прадугледжваў:
а) забарону раздаваць пасады і дазваляць набываць зямлю ў межах ВКЛ іншаземцам.
б) iндывідуальную адказнасць за злачынства.
в) замацаванне права абрання князя за ўсімі грамадзянамі ВКЛ.
г) распаўсюджванне юрысдыкцыі Статута на ўсю тэрыторыю дзяржавы і падпарадкаванне закону краіны ўсіх без выключэння грамадзян.
6. Хто з’яўляецца суб ‘ектам злачынства па Статуту 1588 г.?
а) Любая жывая істота.
б) Іншаземец.
в) Грамадзянін ВКЛ.
д) Чалавек.
7. Як называўся штраф за забойства чалавека?
а) Віна.
б) Гвалт.
в) Галаўшчызна.
г) Кара.
д) Навязка.
8. За якое злачынства шляхціч мог атрымаць “баніцыйны ліст” (вываланне)?
а) За забойства простага чалавека.
б) За згвалтаванне.
в) За маемаснае злачынства.
г) За наезд на шляхецкі маентак.
д) За непадпарадкаванне рашэнню трыбунала ці іншага агульнадзяржаўнага суда.
9. З якога ўзросту наступала дзеяздольнасць жанчыны па Статуту 1588 г.?
а) З 20 г.
б) З 18 г.
в) З 13 г.
г) З 24 г.
10. Колькі гадоў складаў агульны тэрмін іскавой даўнiны?
а) 5 год.
б) 1 год.
в) 25 год.
г) 10 год.
11. На якія віды абавязацельстваў не пашыраўся тэрмін іскавой даўнiны паводле Статуту 1588 г.?
а) Залог і “долг пазычаны”.
б) Купля-продаж.
в) Маемасны найм.
г) Дарэнне.
д) Мена.
12. Як называлася афіцыйна зацверджаная спецыяльным актам нерухомая маемасць мужа, якая гарантавала маемаснае забеспячэнне нявесты?
а) Застава.
б) Зарука.
в) Вянец.
г) Вена.
д) Пасаг.
13. Рымская сістэма права выкарыстоўвалася ў якасці субсідыярнай крыніцы пры падрыхтоўцы статутаў ВКЛ ў XIVстагодзі:
а) непасрэдна
б) не выкарыстоўвалася
в) апасрэдавана праз нямецкія зборы законаў –“Саксонскае зярцала”, “Гарадская межа” і іншыя
14. Абластныя прывелеі (граматы) выдаваліся з мэтаю:
а) пацвердзіць прававы статус аўтаномных (прыслухоўваўчых) зямель
б) рэгулявання ўзаемаадносін аўтаномных абласцей з цэнтральнай уладай
в) пашырэння правоў шляхецкага стану
г) рэгуляывання адносін у сферы злачынства і пакарання
15. Норма прывілея Полацкай зямлі 1511 года якая сведчыла аб успрыманні гуманістычных традыцый Адраджэння адсутнічала ў агульна земскім заканадаўстве XIV-XVI ст. ст.
а) “.... как право вкажець, такъ его казънити, а каторыи которую вину будеть заслужилъ, ино того самого казнить по его вине ”
б) “А па муцы веры не иняти”
в) “.... а въ купленены нам полацкии не въступаци ся”
16. У якім заанадаўчым акце ў першыню быў замацаваны прынцып прэзумпцыі невінаватасці
а) Статуте 1588 года
б) Прывілеі 1434 года
в) Прывілеі 1447 года
г) Прывілеі 1564 года
17. Валасныя граматы рэгулявалі прававы статус наступнай катэгорыі насельніцтва
а) мяшчан
б) сялян-агароднікаў
в) духавенства
г) сялян-даннікаў
