Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экзамен по истории.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
15.12.2018
Размер:
442.37 Кб
Скачать

20 Рэформы у Беларусі. М. Радзівіл. Будны, Цяпінскі

21 Перадумовы і прычыны Люблінскай уніі. Утварэнне рп.

Прычыны заключэння вунii памiж ВКЛ i Польшчай:

1. Iмкненне беларуска-лiтоускай шляхты да набыцця "залатых шляхецкiх вольнасцей";

2. Цяжкае стапновiшча ВКЛ на мяжы страты незалежнасцi у Лiвонскай вайне(1558-1583),страта Полацка(1563);

3. Польшча сама дамагалася вунii.Польскай шляхце ВКЛ мроiлася у якасцi багатага прыдатка да вялiкай Польшчы.

10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі Сейм, які здоўжыўся на 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Княства, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх зямель.

Супольны Сейм распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм - Рэч Паспалітую на чале з адным выбраным гаспадаром. Кароль павінен быў даваць адну прысягу для Польшчы і для княства. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай знешняя палітыка

22 Дзяржаўна прававое становішча вкл у складзе рп.

.Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент – каронны сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з’яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай Сейма была пасольская ізба. Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закона. Пастановы прымаліся аднагалосна.На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. У 1573 г. у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацававны “Генрыхавы артыкулы”, згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г.д.Рэч Паспалітая з’яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта.У склад пануючага класа ўваходзіла і духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю.Польская праграма уніі мела на мэце стварэнне унітарнай дзяржавы і ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ дзейнічаў генеральны сеймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства.У ВКЛ захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання.

У 1588 г. Быу прынят статут у адным з раздзелау якога абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная яго цэласнасць. Ён забараняў іншаземцам набываць у княстве землі, маёнткі, пасады. Статут заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 года.