Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский. история государства и права Беларус....doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
2.1 Mб
Скачать

15.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср

У канцы 80-х гг. адзначаецца ажыўленне і хуткае нарастанне руху народаў за выхад з СССР і набыццё рэспублікамі сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. Першымі да практычнай рэалізацыі гэтых мэт пры-ступілі рэспублікі Прыбалтыкі. У сакавіку 1990 г. Вярхоўны Савет Літвы першым з рэспублік СССР абвясціў аб аднаўленні поўнага дзяржаўнага суверэ-нітэту Літвы, якога яна была пазбаўлена ў 1940 г. у сувязі з далучэннем да СССР. Аб сваім суверэнітэце абвясцілі таксама Латвія і Эстонія. На Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне і незалежнасць ад Цэн-тра таксама ўзмацніўся, але ён прадугледжваў перш за ўсё карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратьганую прававую дзяржаву, заснаваную на

291

290

добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая адзначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчы-масці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз. У сакавіку 1991 г. на рэферэндуме болыпасць насельніцтва рэспублікі выказалася за ўваходжанне ў абноўлены Саюз.

У сакавіку 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову "Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора", прадугледжвалася прызнаць мэтазгодным уваходжан-не Беларускай ССР у склад Саюза ССР з улікам пе-раўтварэння яго ў сапраўды дэмакратычную права-вую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яд-нанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. У гэтым жа дакуменце падкрэслівалася неабходнасць удзелу Беларускай ССР у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова быў прыняты Закон "Аб асноўных прын-цыпах народаўладдзя ў Беларускай ССР", артыкул 1 якога абвяшчаў, што ўся ўлада ў Беларускай ССР належыць народу, які з'яўляецца носьбітам суверэ-нітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Падкрэслівалася таксама, што выключ-нае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.

20 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон "Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Беларускай ССР", якім вызначыў сістэму і эканамічную базу мясцовага самакіравання ў рэспубліцы, замацаваў асновы прававога становіш-ча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублікі і ў той жа час захаваць Саюз аказаліся нязбыўнымі. Гэтаму перашкаджалі дзве сілы, якія займалі суп-рацьлеглыя пазіцыі. 3 аднаго боку, радыкальна-пат-рыятычныя нацыянальныя рухі ў рэспубліках, уп-лыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай неза-лежнасці і ніякага Саюза; з другога — кіруючая партыйна-дзяржаўная наменклатура стаяла за заха-ванне Саюза як унітарнай дзяржавы толькі з падма-ляваным фасадам. 3 адзінствам краіны яны не ў

292

апошнюю чаргу звязвалі свае надзеі на захаванне каманднай эканомікі, якая забяспечвала ім панаван-не ў грамадстве. Гэта і было тое галоўнае, што аб'яд-ноўвала інтарэсы правячых колаў у Цэнтры і ў рэспубліках.

3 мэтай не дапусціць йдбыцця рэспублікамі неза-лежнасці, спьшіць радыкальныя рэформы ў экано-міцы і грамадстве група вйцпэйшых дзяржаўных і партыйных дзеячаў СССР, якія аказаліся на чале дзяржавы, арганізавалі жнівеньскі загавор. Узнікла рэальная пагроза прыпынення працэсу дэмакраты-зацыі і вяртання да аднапартыйнай сістэмы і каман-дна-адміністрацыйных метадаў кіравання. Падаўлен-не загавора адчыніла шлях да хуткага набыцця рэспублікамі поўнай незалежнасці. Менавіта спроба дзяржаўнага перавароту ў Маскве выклікала неаб-ходнасць увядзення ў жыццё Закона ад 25 жніўня 1991 г. "Аб наданні статуса канстытуцыйнага зако-на Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўньш суверэнітэце БССР".

Для практычнага замацавання суверэнітэту рэспублікі і пераўтварэння яе ў незалежную дзяржа-ву асаблівае значэнне мела абарона эканамічнага су-верэнітэту Беларусі. Гэта пытанне было вырашана 26 жніўня 1991 г., калі сесія Вярхоўнага Савета Бе-ларусі прьшяла Закон "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР". Усе прадпрыем-ствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадка-вання, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, перадаваліся ва ўласнасць Беларускай ССР. Гэтым самым прамое ўмяшанне Цэнтра ў гаспадарчае жыц-цё рэспублікі спынялася.

Саюзна-рэспубліканскія міністэрствы і ведамствы былі пераўтвораны ў рэспубліканскія. Перш за ўсё гэта тычылася Міністэрства ўнутраных спраў і Ка-мітэта дзяржаўнай бяспекі. Утвараюцца Міністэрства абаровы, Дзяржаўны мытны камітэт, Галоўнае ўпраў-ленне памежных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і інш. Быў прыняты шэраг за-конаў, якія сталі прававой базай функцыяніравання асабістых узброеных сіл рэспублікі, рэгламентавалі ваенную дактрыну, якая зыходзіць з неабходнасці станаўлення бяз'ядзернай нейтральнай дзяржавы ("Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай служ-

293

бе", "Аб абароне", "Аб узброеных сілах Рэспублікі Беларусь", "Аб статусе ваеннаслужачага" і інш.).

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца "Рэспубліка Беларусь", а ў скаро-чаных назвах — "Беларусь", Новым сцягам Рэспублікі Беларусь з'явілася палотнішча з бела-чыр-вона-белай палосамі, а дзяржаўным гербам — герб "Пагоня". 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты За-кон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь".

Першараднае значэнне ў культурна-нацыяналь-ным адраджэнні сучаснай Беларусі мае вяртанне на-роду яго роднай мовы. Важным крокам на гэтым шля-ху з'явілася прыняцце Вярхоўным Саветам Закона аб мовах, які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца беларуская. Гэта зна-чыць, што кожны грамадзянін Беларусі павінен ве-даць мову дзяржавы, у якой ён жыве, карыстацца ёю ў якасці афіцыйных сродкаў зносін паміж людзьмі. Разам з тым Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжна-цыянальных зносін. У выніку абмеркавання гэтая нор-ма была замацавана ў артыкуле 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з вынікамі пра-ведзенага 14 мая 1995 г. рэферэндума рускай мове нададзены роўны статус з беларускай, а герб "Паго-ня" і бела-чырвона-белы сцяг заменены цяперашнімі гербам Рэспублікі Беларусь і сцягам чырвона-зялё-нага колеру з беларускім нацыянальным арнамен-там на белым полі.

Заключным акордам у набыцці Рэспублікай Бе-ларусь, як і іншымі рэспублікамі былога Саюза, дзяр-жаўнага суверэнітэту з'явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Бела-русі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У ім аб-вяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага пра-ва і палітычная рэальнасць спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і прапанавалі ўступіць у Садружнасць і іншым краінам былога СССР.

10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Бе-ларусь ратыфікаваў пагадненне аб утварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора

294

1922 г., а 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алматы быў падпісаны пратакол да Белавежскага пагаднен-ня аб утварэнні СНД, у адпаведнасці з якім на раў-напраўнай аснове ўтварылася Садружнасць 11 неза-лежных дзяржаў.

Афідыйным месцам знаходжання каардынацый-ных органаў СНД была вызначана сталіда Беларусі Мінск. Усе незалежныя дзяржавы знаходзяцца ў по-шуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Так, распрацаваны і прьшяты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД, дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне, цэнтр якога знаходзідца ў Санкт-Пецярбургу, развіваюцца шмат-баковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварылі-ся на месцы былога Саюза.

Статус дзяржаўнай незалежнасці Беларусі прыз-наны міжнародным супольніцтвам. Рэспубліка Бела-русь па стане на снежань 1997 г. прызнана болып чым 120 дзяржавамі свету. Яна паўнапраўны ўдзельнік нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еў-ропе, член Міжнароднага валютнага фонду, Сусвет-нага банка і іншых міжнародных фінансавых інсты-тутаў. У сваёй знешнепалітычнай дзейнасці Беларусь прытрымліваецца нейтралітэту і бяз'ядзернасці, пра-водзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзе-яння краін СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходне-еўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для яго пасту-повай інтэграцыі з Еўрапейскім супольніцтвам і ўтва-рэнне агульнага рынку Еўропы, удзяляе ўвагу развідцю двухбаковых эканамічных адносін з еўра-пейскімі дзяржавамі.