Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский. история государства и права Беларус....doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
2.1 Mб
Скачать

Глава 15

ПЕРАХОД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ДА ДЗЯРЖАЎНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ.

ШЛЯХІ ФАРМІРАВАННЯ ПРАВАВОЙ

ДЗЯРЖАВЫ

15.1. Кароткая характарыстыка

станаўлення і развіцця тэорьгі

аб прававой дзяржаве

Тэорыя аб прававой дзяржаве зарадзілася многа стагоддзяў назад — на пачатку грэчаскай цывіліза-цыі. Менавіта антычныя мысліцелі — Платон, Ары-стоцель, Палібій і інш. — упершыню вызначылі самы важны прынцып прававой дзяржавы — прынцып панавання закону над усімі, у тым ліку і над кіраў-нікамі. Арыстоцель, у прыватнасці, сцвярджаў, што там, дзе адсутнічае ўлада закону, няма месца і якой-небудзь форме дзяржаўнага ладу, бо закон павінен панаваць над усімі.

Значна пазней — у эпоху буржуазных рэвалюцый — з'ўляецца тэорыя дагавору Ж.-Ж. Русо, адпавед-на якой дзяржава і грамадзянін будуюць свае адносі-ны на падставе непісанага дагавору: дзяржава бярэ абавязак забяспечыць грамадзяніну свабоду і паша-ну яго асобы, стварае ўмовы для ажыццяўлення яго здольнасцей, а грамадзянін бярэ абавязак шанаваць і абараняць дзяржаву. Тым самым сфармуляваўся другі прынцып прававой дзяржавы — аб свабодзе асобы, шанаванні дзяржавай чалавечай годнасці, прымаце праў грамадзяніна над правамі дзяржавы.

Прыблізна ў той жгі час быў сфармуляваны яшчэ адзін прынцып прайавой дзяржавы — прынцып па-дзелу ўлад на нршлькі самастойных і незалежных галін, якія ўраўнаважваюць адна другую, не дапус-каючы тым самым узурпацыі ўсёй паўнаты ўлады ў адных руках. Традыцыйна заснавальнікамі класіч-нага варыянту тэорыі размежавання ўлад у юрыдыч-най літаратуры называюць Дж. Лока і Ш. Мантэс-к'е. Аднак трэба адзначыць, што Дж. Лок, падзяля-

284

ючы ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і федэра-тыўную (якая рэгулюе адносіны з іншымі дзяржа-вамі), падпарадкоўваў усе іх заканадаўчым органам, бо "той вышэй, хто мае магчымасць прадпісваць за-коны"1. Дж. Лок не выдзяляў асобна судовую ўладу, лічачы яе асноўньш элементам выканаўчай. У сувязі з гэтым можна сцвярджаць, што сваё класічнае развіццё тэорыя падзелу ўлад атрымала ў працах Ш.Мантэск'е, які называў тры "роды" ўлады: зака-надаўчую, выканаўчую, судовую. Апошняя, як ён мяркуе, можа быць даручана не якому-небудзь спе-цыяльнаму органу, а выбарчым асобам з народа, якія адпраўляюць правасуддзе на пэўны час2.

Немалая роля ў філасофскім абгрунтаванні тэо-рыі прававой дзяржавы належыць мысліцелям Но-вага часу, такім як К.Ясперс, І.Кант. Апошні раз-глядаў дзяржаву як "аб'яднанне мноства людзей, пад-парадкаваных прававым законам" і лічыў, што за-канадавец павінен кіравацца патрабаваннем: "Чаго народ не можа вырашыць адносна самога сябе, таго і заканадавец не можа вырашыць адносна наро-да"3. Так аформіўся яшчэ адзін прынцып канцэп-цыі прававой дзяржавы: крыніцай палітычнай ула-ды ў прававой дзяржаве з'яўляецца народ, без рэ-альнай дэмакратыі не можа быць прававой дзяржа-вы. На самой справе, верхавенства закону можа пе-ратварыцца ў рэакцыйную сілу, калі сам закон не адлюстроўвае волю народа, яго інтарэсы і імкненні.

Ідэі аб прававым грамадстве і дзяржаве займалі значнае месца ў працах вядомых мысліделяў-гума-ністаў, прыхільнікаў італьянскага Адраджэння, якія былі ідэолагамі беларускай Рэфармацыі, — Ф.Ска-рыны, М.Ліцвіна, С.Буднага, А.Волана, Л.Сапегі і інш.

Францыск Скарына лічыў, што галоўным у функцыяніраванні дзяржавы і грамадства з'яўляюц-ца ўлада законаў, культ права. Беззаконне, на яго думку, — гэта боскае пакаранне. Яно вядзе да анархіі і правапарушэнняў. Законы павінны быць накірава-ны на прадухіленне і спыненне беспарадку, на бараць-бу са злом, на абарону законапаслухмяных грама-

1 ЛоккДж. 0 государстве. СПб., 1902. С. 292.

2 Монтескье Ш. йзбр. пронзв. М., 1955. С. 292.

3 Кант Н. Соч.: В 6 т. М., 1965. Т. 4. Ч. 2. С. 96.

285

дзян, для якіх, як адзначаў вучоны, з'яўляецца нар-мальным прытрымлівацца законаў у сваёй дзейнасці. Законы павінны служыць дабру, грамадству, а не толькі асобным людзям. Пры распрацоўцы закана-даўчых актаў, адзначаў Ф.Скарына, неабходна кіра-вацца як "натуральньш правам", так і мясцовымі звычаямі і традыцыямі. Асноўнае патрабаванне, якое гуманіст прад'яўляў заканатворчасці і судовай спра-ве, — справядлівасць. Перад законам роўныя ўсе: і простыя людзі, і правіцелі. Галоўнай жа ўмовай вы-канання законаў, лічыў мысліцель, з'яўляецца ўзро-вень правасвядомасці грамадзян, сутнасць якой вы-ражана ў формуле "закон прыроженый ест в сердце каждого человека"1.

Міхалон Літвін, у нечым паўтараючы грамадска-палітычныя погляды Скарьгаы, у той жа час паставіў у сваіх творах шэраг новых праблем. Прагрэсіўнымі, у прыватнасці, з'яўляліся яго погляды на правасуд-дзе. Усе саслоўі, лічыў ён, павінны быць роўнымі пе-рад законам, а ідэальным яму ўяўляўся такі суд, яко-му "падпарадкоўваюцца нароўні з простымі людзьмі вяльможы і правадыры і ...усе карыстаюцца аднрль-кавымі правамі".

Грамадска-палітычныя погляды СымонахВуднага характарызуюць яго як прыхільніка ідэі-бацыяльна-класавай гармоніі. Ён лічыў, што дзяржаўная ўлада з'яўляецца боскім устанаўленнем і ёй неабходна пад-парадкоўвацца. Улада ж у сваю чаргу павінна абапі-рацца на існуючае права, не дапускаючы яго парушэн-няў. Свабоду асобы, яе самавыяўленне Сымон Будны лічыў асноўнай умовай здаровага развіцця грамадства2.

Погляды Андрэя Волана ў абагульненым выгля-дзе можна звесці да разумення свабоды чалавека як свабоды пераважна прававой, як гарантаванай зако-нам абароны асабістых і маёмасных правоў чалаве-ка. А.Волан лічыў, што ўсякая ўлада непазбежна вырадзіцца ў тыранію, калі не будзе абапірацца на права, строга абмяжоўвацца законам. Вывад А.Вола-на аб тым, што без законаў "не можа існаваць ніякага цывільнага грамадства", вельмі актуальны і зараз, калі вядзецца гаворка аб прававой дзяржаве.

1 Полнтшческне мыслнтелн. Мн., 1997. С. 19.

2 Чыгрынаў П.Г. Грамадская думка ў Беларусі: палітыка-гіста-рычны аспект. X — пачатак XX ст. Мн., 1996. С. 100.

286

Разглядаючы развіццё ідэй прававога грамадства і дзяржавы ў Беларусі ў эпоху Адраджэння, нельга абысці погляды Льва Сапегі, знакамітага беларуска-га дзяржаўнага дзеяча і мысліцеля. У прысвячэнні да Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., а таксама ў змешчанай да яго прадмове Л.Сапега вык-лаў свае палітычныя погляды і сацыяльныя ідэі, якія пераклікаюцца з пазнейшымі думкамі і ідэямі фран-цузскіх асветнікаў XVIII ст. Следам за Арыстоцелем і Цыцэронам ён сцвярджаў, што ўсякае цывілізава-нае жыццё павінна будавацца згодна з законам. Са-пега часта паўтараў выказванне Цыцэрона: "Каб быць вольнымі, мы павінны з'яўляцца рабамі законаў".

Краевугольным каменем сацыяльна-палітычных поглядаў мысліделя выступае паняцце свабоды. Яе сутнасць ён бачыць у такіх неадчужальных правах чалавека, як уласнасць, асабістая бяспека, свабода палітычнага і рэлігійнага выбару і іншых каштоў-насцях. Вядома ж, ён падкрэсліваў, што гэтыя пра-вы павінны быць замацаваны ў законах і падтрымлі-вацца дзяржаўнай уладай. Адзначым, што Л.Сапега абараняў ідэю прававой роўнасці ўсіх саслоўяў бела-руска-літоўскага грамадства, жыццё ў адпаведнасці з законам лічыў абавязковай умовай грамадскай зго-ды, падтрымліваў і іншыя вядомыя ў той час эле-менты канцэпцыі прававой дзяржавы.

Можна згадзідца з правазнаўцам А.Цікавенка, які гаворыць, што ў працах беларускіх мысліцеляў-гу-маністаў прасочваюцца ідэі, якія прама ці ўскосна абгрунтоўваюць неабходнасць кансэнсусу, грамадскай згоды, міру, гармоніі, кампрамісу ўсіх сацыяльных слаёў насельніцтва1.

I гэта невыпадкова. Калі цэнтралізаваная Маскоў-ская дзяржава ўжо ў XV ст. мела ўсе асноўныя рысы ўсходняй дэспатьгі, то зусім інакш склаліся гістарыч-ныя лёсы Беларусі. Вялікае княства Літоўскае, у склад якога ў XIII — XIV стст. увайшла ўся яе тэрыторыя, хаця і было манархіяй, але не такой, як Маскоўская дзяржава. Ужо з XIV ст. вялікі князь звязваў сябе рознымі прывілеямі, раздаваў іх як усёй краіне, так і асобным абласцям і землям. Вьппэйшаму саслоўю ён даваў гарантыі асабовых і маёмасных правоў, да-

1 Тнковенко А.Г. Теоретнческне проблемы авторнтета государ-ственной властн: Днс. ... д-ра юрнд. наук. Мн., 1993. С. 131.

287

раваў многа прывілеяў, палітычныя свабоды. 3 кан- ца XV ст. вялікі князь наогул не з'яўляўся самадзяр- жаўным манархам: яго ўладу абмяжоўвала панская Рада, а праз некаторы час і шляхецкі сойм. 3 гэтага часу рашэнні вялікага князя маглі мець сілу толькі пасля згоды "ўсіх станаў", гэта значыць усіх катэго- рый насельніцтва, якія валодалі палітычнымі пра- вамі. У XVI ст. галава дзяржавы пры каранаванні павінен быў прыносіць прысягу свайму народу, абя- цаючы ні ў чым не парушаць яго канстытуцыйных правоў. Трэба пагадзіцца з вядомым спецыялістам па гісторыі дзяржавы і права Беларусі Я.Юхо, які сцвярджае: "Зыходным момантам у развіцці кан- стытуцыйнага права ў нашай дзяржаве паслужыў прывілей вялікага князя Казіміра 1447 года. На- ступным этапным дакументам быў прывілей вялі- кага князя Аляксандра 1492 года. Але найболыіі по- ўна канстытуцыйныя нормы былі выкладзены ў, ста- тутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 15]66 і асабліва 1588 года"1. I

Калі Маскоўская дзяржава развівалася па дініі цэнтралізацыі і ўзмацнення неабмежаванай манархіі, то галоўным напрамкам развіцця Вялікага княства Літоўскага было ўзмацненне канстытуцыяналізму, федэралізму, дэцэнтралізацыі. Гасудар пакідаў сабе толькі самыя важныя дзяржаўныя справы, а ўсе ас-татнія знаходзіліся ў руках мясцовых органаў ула-

ды.

Такім чынам, на Беларусі, як і ў іншых еўра-пейскіх краінах, дзяржаўнае падданства мела пад са-бой сістэму васалітэтных праў і прывілеяў, а васалі-тэт, як вядома, ёсць адносіны бакоў, якія паміж са-бой дамаўляюцца. Гэта значыць, што сеньёр і васал звязваюць сябе пэўнымі абавязацельствамі адзін пе-рад другім. У Маскоўскай дзяржаве сістэма васалітэ-ту практычна адсутнічала. Тут замацавалася міністэ-рыяльная форма адносін, пры якой не існавала дага-ворнай асновы. Залежнасць была прамой, безумоў-най і поўнай, такой, у якой знаходзіцца прыслуга ад свайго гаспадара.

Аднак гэта не азначае, што ў Расіі ідэі верхавен-ства закону, прававой дзяржавы не знаходзілі адлкь

1 Юхо Я. Калі была створана першая беларуская канстытуцыя? Сто пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Мн., 1993. С. 25.

288

стравання ў працах перадавых мысліцеляў. Асабліва рашуча адстойвалі прынцыпы прававой дзяржавы рускія рэвалюцыянеры-дэмакраты А.М.Радзішчаў, А.І.Герцэн, М.Г.Чарнышэўскі, а таксама вучоныя-юрысты А.Ф.Кісцякоўскі, Н.М.Каркуноў, С.А.Кат-лярэўскі, П.І.Наўгародцаў, Т.Ф.Шэршэневіч і інш.

Разам з тым нельга не згадзіцца з расійскім пра-

вазнаўцам У.П.Яршовым, які адзначае, што "жор-

сткія рамкі абсалютнай манархіі не садзейнічалі тэа-

рэтычнаму ўспрыманню і практычнаму ажыццяўлен-

ню рускімі навукоўцамі ідэі размежавання ўлад (перш

1 за ўсё найбрлып радыкальных яе палажэнняў аб раў-

Інаважнасці і стрыманні), вымушалі даследчьшаў зай-

Імаць кампрамісную пазіцыю, якая выражалася ў

*>адмаўленні магчымасці "падзелу" дзяржаўнай ула-

ды"1.

Такім чынам, вучэнне аб прававой дзяржаве за-радзілася значна раней, чым марксісцкае вучэнне аб палітычнай дзяржаве. Яно з'яўляецца самым знач-ным дасягненнем сучаснай юрыдычнай навукі, а пра-вавая дзяржава, якая ствараецца на яго аснове, прад-стаўляе сабой адну з вялікіх сацыяльных каштоў-насцей.

Стварэнне прававой дзяржавы патрабуе:

1) ператварэння дзяржавы ў выразніка і абарон-цу інтарэсаў цывільнага грамадства. У гэтьш плане рашаючае значэнне набывае развіццё самакіраўніцкіх пачаткаў у палітычным і эканамічным жыцці, за-беспячэнне гаспадарчай самастойнасці непасрэдных вытворцаў, праў працоўных калектываў;

2) забеспячэння сапраўднага дэмакратызму зака-натворчасці, якая ажыццяўляецца як прадстаўнічымі органамі народа, так і ім самім. У прававой дзяржа-ве не павінна і не можа быць законаў, якія не адпа-вядаюць волі народа, а тым болып такіх, якія ёй пярэчаць;

3) панавання закону ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Поўная адмова ад прымату дзяржавы над правам, ніякія падзаконныя (прэзідэнцкія, урадавыя, ведамасныя) акты не могуць пярэчыць закону, які валодае вышэйшай юрыдычнай сілай, адмяняць ці змяняць яго;

1 Ершов ВЛ. Суд в снстеме органов государственной властп // Гос-во н право. 1992. № 8. С. 32.

289

10 Зак. 3025

4) непахіснасці свабоды асобы, яе правоў, годнасці і гонару, іх усебаковая гарантыя і ахова. Пры гэтьш правы і свабоды асобы разглядаюцца не як падару-нак дзяржавы, а як яе натуральнае становішча і вынік сацыяльнага прагрэсу;

5) дакладнага размежавання кампетэнцый зака-надаўчай, выканаўчай і судовай улад пры ўмове, што яны ўраўнаважваюць і стрымліваюць адна адну ў рамках закону. Асаблівая ўвага надаецца незалеж-насці судовай улады, яе падпарадкаванню толькі за-кону;

6) наяўнасці эфектыўных формаў дзяржаўнага кан-тролю і нагляду за адпаведнасцю закону ўсіх іншых нарматыўных актаў, рэалізацыяй дзеючага закана-даўства, захаваннем праврў і свабод асобы;

7) усталявання ў праве і паслядоўнага забеспячэння Дзяржавай юрыдычнай адказнасці за правапарушэн-не. Пакаранне за супрацьпраўнае дзеянне павінна быць абавязковым пры захаванні прынцыпу ўзаем-най адказнасці дзяржавы і асобы.

На жаль, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тэо-рыя прававой дзяржавы ў нашай краіне не атрыма-ла практычнага прымянення. На ўзбраенне было ўзя-та марксісцкае вучэнне аб палітычнай дзяржаве, аб дзяржаве дыктатуры пралетарыяту. I, як вынік, ство-раная дзяржава з'яўлялася перш за ўсё зброяй па-даўлення палітычных ворагаў — людзей іншага скла-ду жьгцця, мыслення. Разам з абмежаваннем правоў часткі насельніцтва краіны, якая жыла, думала інакш, чым балыпавікі, свабоды пазбавіўся і ўвесь народ. Кіраўнікі палітычнай дзяржавы аб'ядналі ў руках партыі рычагі ўсіх улад, ажыццяўлялі над на-ррдам жахлівыя неправавыя эксперыменты — ад на-сільніцкай калектывізацыі і перасялення народаў да масавага вынішчэння непажаданых рэжыму асоб. Палітыка жорсткага падаўлення асобы, мноства не-абгрунтаваных забарон ідэалагічнага характару, жор-сткія палітычныя рэпрэсіі падарвалі ў людзен давер да самой дзяржаўнай улады, да закону, парадзілі ўсе-агульны прававы нМлізм.

Ва ўмовах дыктатуры пралетарыяту тэорыя пра-вавой дзяржавы была абвешчана буржуазнай лжэна-вукай, якую нібыта выкарыстоўвалі ідэйныя ворагі камунізму ў прапагандысцкіх мэтах. Асноўныя па-

лажэнні тэорыі прававой дзяржавы ці катэгарычна адмаўляліся (прынцыпы цывільнага грамадства, раз-межавання ўлад, непахіснасць свабоды асобы), ці ска-жаліся з мэтай дагадзіць палітычнаму самавольству (дэмакратызм заканатворчасці, верхавенства закону, адказнасць за правапарушэнне і інш.). У выніку куль-тывіруемага прававога нігілізму грамадства рухала-ся да свайго развалу. Вялікая дзяржава распалася, а народ апынуўся ў гаротным стане. Запозненыя спро-бы КПСС абвясціць прававую дзяржаву ў СССР і па-пярэдзіць яго распад не змаглі змяніць становішча. Народам дзяржавы, якая распалася, трэба будаваць но^ае цывілізаванае грамадства, выкарыстоўваючы і тіія агульначалавечыя каштоўнасці, якія ахоплі-вавдцца паняццем "прававая дзяржава".

Ддмоўную ролю ў станаўленні прававой дзяржа-вы 'адыгрывалі і тыя абставіны, што савецкая юры-дычная навука доўгі час лічыла непрымальнай саму ідэю такой дзяржавы, таму што яна была абвешчана яшчэ ў перыяд еўрапейскіх буржуазна-дэмакратыч-ных рэвалюцый. Такі падыход адлюстроўваў нега-тыўныя адносіны да тых агульначалавечых каштоў-насцей, якія складаліся на працягу тысячагоддзяў у сферы дзяржаўных, прававых адносін.