Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский. история государства и права Беларус....doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
2.1 Mб
Скачать

14.3. Развіццё права Беларускай сср

У другой палове 40-х — 80-я гг. права рэспублікі развівалася ў адпаведнасці з агульнай палітыкай Са-юза ССР і тымі галоўнымі гаспадарча-палітычнымі і ідэалагічнымі задачамі, на якія нацэльвала кірую-

1 Снапкоўскі У. Е. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі 1944 — 1953 гг. Мн., 1997. С. 3.

266

чая Камуністычная партыя. У сувязі з гэтым харак-

тэрнымі нарматыўна-прававымі актамі, якія адлюс-

троўвалі сутнасць дадзенага этапа развіцця дзяржа-

вы, з'яўляліся сумесныя пастановы ЦК КПСС і Са-

: вета Міністраў СССР ці пастановы ЦК КПСС, ВЦСПС

і Савета Міністраў СССР. Гэтыя дакументы прыма-

ліся не толькі ў сувязі з вырашэннем агульнасаюз-

;ных пытанняў, але і паводле канкрэтнай дзейнасці

; той ці іншай рэспублікі.

Аналіз канкрэтнага гісторыка-прававога матэры-ялу дазваляе выдзеліць тры асноўныя напрамкі ў развіцці права Беларускай ССР. Па-першае, у дру-гой палове 40-х — 80-я гг. шырока практыкавалася прыняцце агульнасаюзных нарматыўных актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі ўсіх саюзных рэспублік. Па-другое, у сувязі з пэўным размежаваннем кампетэн-цыі Саюза ССР і саюзных рэспублік у сферы закана-даўства прымаліся "Асновы заканадаўства", якія і • ўстанаўлівалі асноўныя прынцыпы, паняцці і пала-жэнні тых ці іншых галін права.У адпаведнасці з "Асновамі заканадаўства" саюзныя рэспублікі пры-малі новыя і перагледжвалі дзеючыя кодэксы і зако-ны. Па-трэцяе, у Беларускай ССР прымаліся ўлас-ныя заканадаўчыя акты.

Пры гэтым неабходна адзначыць, што ў першыя пасляваенныя гады дзейнасць заканадаўчых органаў была накіравана перш за ўсё аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі, а ў наступныя — на "ўсе-баковае разгортванне і ўдасканальванне сацыялістычнай дэмакратыі, актыўны ўдзел усіх гра-мадзян у кіраванні дзяржавай, кіраўніцтва гаспадар-чым і культурным будаўніцтвам, паляпшэнне рабо-ты дзяржаўнага апарату"1.

Што тычыцца змястоўнага боку вышэйпрыведзе-най цытаты, то ён быў нездзяйсняльным.

Разгляд некаторых асноўных галін права мэта-згодна пачаць з грамадзянскага і грамадзянска-пра-цэсуальнага права, тым больш што іх роля вызнача-лася перш за ўсё задачамі аднаўлення і далейшага развіцця народнай гаспадаркі. Грамадзянскае права было накіравана на ўмацаванне дзяржаўнай улас-насці, узмацненне планавага пачатку ў народнай гас-падарцы, удасканальванне прававых формаў

1 Матерналы XXII сгезда КПСС. М., 1961. С. 396.

267

эканамічных сувязяў паміж гаспадарчымі арганізацыямі. Пры захаванні асноўных прынцыпаў прававога рэгулявання гаспадарчых адносін, выпра-цаваных у даваенныя гады, патрабавалася ўпарадка-ваць пытанні, звязаныя перш за ўсё з устанаўленнем дагаворных адносін. Яны былі ўрэгуляваны пастано-вай Савета Міністраў ад 21 красавіка 1949 г. "Аб заключэнні гаспадарчых дагавораў"1. У дакументах асуджалася практыка бездагаворных паставак, якія зніжалі адказнасць пастаўшчыкоў і спажыўцоў за выкананне абавязацельстваў па пастаўцы прадукцыі. Прадпрыемствы абавязваліся афармляць гаспадар-чыя сувязі па пастаўках прадукцыі пераважна на ас-нове генеральных і лакальных дагавораў. Пачынаю-чы з 1950 г. гэтыя дагаворы заключаліся ў нарма-тыўна ўстаноўленыя тэрміны.

Працягвалася ўдасканальванне прававога рэгуля-вання адносін з удзелам грамадзян, было пашырана кола аб'ектаў права асабістай уласнасці. Напрыклад, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 жніўня 1948 г. "Аб праве грамадзян на куплю і будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў" грама-дзянам рэспублікі была дадзена магчымасць набы-ваць на правах асабістай уласнасці (купіць ці пабу-даваць) дом у адзін ці два паверхі з колькасцю пако-яў ад аднагр да пяці.

У сувязі з гэтым быў рэгламентаваны парадак выдзялення і вызначаны памеры зямельных участ-каў для будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў.

Паколькі Указ ад 26 жніўня 1948 г. устанавіў адзіную для ўсяго Саюза норму, трэба было ўнесці змяненні ў рэспубліканскае грамадзянскае заканадаў-ства. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 4 сакавіка 1949 г. нормы ГК БССР аб праве забу-довы былі заменены нормамі аб праве грамадзян на куплю і будаўніцтва жылога дома. У сувязі з гэтым у верасні 1953 г. было забаронена адміністрацыйнае высяленне грамадзян з ведамасных дамоў за выклю-чэннем выпадкаў, прадугледжаных законам.

У сувязі з неадпаведнасцю ГК 1923 г. новым умо-вам развіцця дзяржавы і шматлікасцю іншых гра-мадзянска-прававых нарматыўных актаў узнікла не-абходнасць ва ўдасканальванні грамадзянскага зака-

1 СП СССР. 1949. № 9. Ст. 68.

268

надаўства. У 1961 г. былі прыняты Асновы грама-дзянскага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік — першая агульнасаюзная кадыфікацыя нормаў савецкага грамадзянскага права. Услед за гэ-тым саюзныя рэспублікі пачалі распрацоўку праек-таў новых ГК.

У БССР новы Грамадзянскі кодэкс быў зацверджа-ны Вярхоўным Саветам 11 чэрвеня 1964 г. і ўведзе-ны ў дзеянне з 1 студзеня 1965 г.1 Пераняўшы амаль поўнасцю сістэму і нормы Асноў, ГК БССР у межах сваёй кампетэнцыі, дадзенай рэспубліцы ў галіне гра-мадзянска-прававога рэгулявання, канкрэтызаваў рэгламентацыю грамадзянска-прававых адносін. У прыватнасці, у агульныя палажэнні былі ўключаны правілы аб спыненні дзейнасці юрыдычных асоб, аб умоўных здзелках, даверанасці і інш., а таксама змяіпчаліся нормы, не прадугледжаныя Асновамі, дагавор мены, дарэння, захавання, бязвыплатнага карыстання маёмасцю, даручэнні, адчужэнне жыло-га дома з умовай пажыццёвага ўтрымання ўладаль-ніка і г.д. ГК БССР складаўся з 8 раздзелаў і 43 глаў, у якіх былі выкладзены агульныя палажэнні, права ўласнасці, права на адкрыццё, вьшаходніцтва, рацыя-налізатарскую прапанову, прамысловы ўзор, спадчын-нае права, праваздольнасць замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, прымяненне грамадзянскіх зако-наў замежных дзяржаў, міжнародных дагавораў і па-гадненняў.

У Грамадзянскім кодэксе БССР былі дакладна вызначаны змест і аб'екты кожнай з формаў сацыялістычнай уласнасці, прававыя формы яе за-хавання. Рэгуляванне адносін асабістай уласнасці было накіравана на недапушчэнне яе перарастання ў прыватную. У галіне маёмасных адносін забяспечва-лася ажыццяўленне правоў і выкананне абавязкаў арганізацыямі і грамадзянамі ў строгай адпаведнасці з прынцыпамі сацыялістычнага грамадства. Права-вое рэгуляванне сувязяў паміж юрыдычнымі асобамі ішло ў напрамку ўмацавання планавай і дагаворнай дысцыпліны, павышэння значэння гасразліку.

У, вараўнанні з папярэднім кодэксам Грамадзянскі кодэкс 1964 г. значна паўней рэгуляваў маёмасныя адносіны. Ен змяшчаў главы, якія адсутнічалі ў Ко-

1 СЗ БССР. 1964. № 17. Ст. 183.

269

дэксе 1923 г., аб дагаворах пастаўкі, перавозкі, пад-раду на капітальнае будаўніцтва, аб дзяржаўных за-купках сельскагаспадарчай прадукцыі, аб крэдытна-разліковых адносінах арганізацый і інш. Фактычна гэтыя адносіны дэталёва рэгуляваліся агульнасаюз-нымі заканадаўчымі актамі, таму ў ГК толькі пера-даваліся адпаведныя артыкулы Асноў грамадзянска-га заканадаўства Саюза ССР. У новым ГК БССР ме-ліся спецыяльныя главы аб аўтарскім, вынаходніцкім праве і праве на адкрыццё. Раней гэтыя інстытуты рэгуляваліся па-за кодэксам.

У сувязі з пэўньші зменамі ў эканамічным развіцці дзяржавы шэраг інстытутаў грамадзянскага права таксама быў зменены і дапоўнены. Палажэнне аб сацыялістычным дзяржаўным вытворчым прадпры-емстве, прынятае Саветам Міністраў СССР 4 каст-рычніка 1965 г., пашырыла правы юрыдычных асоб на аператыўнае кіраўніцтва маёмасцю, абаротнымі сродкамі і інш.

Узмацненне эканамічных метадаў гаспадарання павысіла ролю гаспадарчага дагавора як асноўнага дакумента, які вызначаў правы і абавязкі бакоў, і суправаджалася выкарыстаннем сродкаў, што забяс-печвалі выкананне заснаваных на дагаворы абавяз-каў, у тым ліку і грамадзянска-прававой адказнасці прадпрыемстваў і арганізацый. Вялікае значэнне на-была стымулюючая функцыя маёмаснай адказнасці.

Пачынаючы з 1967 г. органамі ўлады і кіравання быў прыняты шэраг нарматыўных актаў, якія пра-дугледжвалі павелічэнне памераў няўстоек за невы-кананне ці неналежнае выкананне планавых і плана-ва-дагаворных абавязацельстваў. Арбітраж атрымаў права пры грубым парушэнні ўмоў дагавора павы-шаць памер маёмаснай адказнасці суб'ектаў права-адносін і перадаваць спагнаныя сумы ў даход саюз-нага бюджэту.

У 1967—1969 гг. былі прыняты пастановы па па-ляпшэнні планавання і арганізацыі матэрыяльна-тэх-нічнага забеспячэння народнай гаспадаркі, распра-цаваны палажэнні аб пастаўках прадукцыі вытвор-ча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага ўжытку; у 1970 г. зацверджаны новыя правілы аб дагаворах падраду на капітальнае будаўніцтва, якія ўзмацнялі адказнасць бакоў па дагаворы, прыняты

270

Асноўныя палажэнні аб гадавым і квартальным пла-наванні перавозак і інш.

Пасля прыняцця ГК атрьшала далейшае развіццё грамадзянскае заканадаўства адносна правоў і закон-ных інтарэсаў грамадзян рэспублікі. У 1965 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову "Аб устараненні неабгрунтаваных абмежаванняў асабістай падсобнай гаспадаркі калгаснікаў, рабочых і служачых". У су-вязі з рэканструкцыяй гарадоў і населеных пунктаў у ГК былі ўнесены дапаўненні, якія тычыліся пашы-рэння правоў грамадзян пры зносе іх домаўладанняў у мэтах дзяржаўных і грамадскіх патрэбнасцей. У гэты перыяд строга рэгламентуецца парадак размер-кавання жылога фонду ў дамах мясцовых Саветаў і ведамстваў, абмену жылых памяшканняў, удаклад-няюцца падставы высялення ў судовым парадку ра-бочых і служачых, што спынілі працоўныя адносі-ны. Адбылося абнаўленне заканадаўства, якое рэгу-лявала адносіны куплі-продажу тавараў у крэдыт. 1 ліпеня 1966 г. у рэспубліцы быў зацверджаны новы прыкладны ўстаў жыллёва-будаўнічага кааператыва, які садзейнічаў далейшаму развіццю кааператыўна-жыллёвага будаўніцтва.

Змяненні грамадзянска-працэсуальнага заканадаў-ства гэтага перыяду тычыліся пытанняў падведам-насці, падсуднасці, перагляду рашэнняў і вызначэн-няў судоў у парадку нагляду і інш. Так, у адпавед-насці з Палажэннем аб парадку разгляду працоўных спрэчак ад 1 студзеня 1957 г. болыпую частку пра-цоўных канфліктаў сталі разглядаць камісіі па пра-цоўных спрэчках і фабрычна-заводскія камітэты прафсаюзаў. Працоўныя спрэчкі падлягалі разгляду ў наррдным судзе, як правіла, пасля разгляду іх у камісіях ФЗМК. Вялікае значэнне мела пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 7 мая 1954 г. "Аб судовай практыцы па справах аб устанаўленні фак-таў, ад якіх залежыць узнікненне, змяненне і спы-ненне асабістых або маёмасных правоў грамадзян", у якім гаварылася аб пераважна судовым разгляд-зе такіх спраў і прыводзіўся прыкладны пералік

I фактаў, што падлягалі ўстанаўленню ў судзе: аб наяўнасці сваяцкіх адносін; рэгістрацыі ўсынаўлен-

I ня, разводу, смерці, нараджэння; знаходжання ў фак-тычных шлюбных адносінах, на ўтрыманні.

271

7 чэрвеня 1950 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяржаўным натарыяце, у якім рэгуляваўся парадак арганізацьгі натарыяльных кан-тор, вызначаліся функцьгі і агульныя правілы іх дзей-насці, даваўся падрабязны пералік натарыяльных дзеянняў і парадак іх выканання. 3 1954 г. сетка натарыяльных кантор у рэспубліцы зацвярджалася Міністэрствам юстыцыі БССР. 29 красавіка 1956 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяржаўным натарыяце.

11 чэрвеня 1964 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў закон "Аб зацвярджэнні Грамадзянскага пра-цэсуальнага кодэкса БССР"1. Новы ГПК складаўся з 6 раздзелаў і 32 глаў. У першай частцы, што склада-лася з двух раздзелаў, змяшчаліся нормы, якія ты-чыліся асноўных палажэнняў і прынцыпаў савецка-га працэсуальнага права, складу судоў, падведамнасці спрэчак, доказаў, судовых выдаткаў, працэсуальных тэрмінаў, судовых паведамленняў, выклікаў і штра-фаў. Астатнія раздзелы рэгламентавалі парадак выт-ворчасці спраў у судзе першай інстанцыі, у касацый-най інстанцыі, у парадку нагляду і па новых акаліч-насцях, а таксама парадак вьюанання судовых ра-шэнняў.

У адрозненне ад папярэдняга ў новым Грамадзян-ска-працэсуальным кодэксе болып дакладна размя-жоўваліся правы і абавязкі асоб, якія ўдзельнічалі ў працэсе, а таксама рэгламентаваўся новы працэсу-альны парадак вырашэння шэрага іншых пытанняў. Новы ГПК БССР у адрозненне ад адпаведных кодэк-саў іншых рэспублік уключаў у сябе артыкул 239, які прадугледжваў магчымасць узбуджэння па ініцы-ятыве суда спраў аб прызнанні грамадзяніна адсут-ным без вестак або памерлым.

Пазней у Грамадзянска-працэсуальны кодэкс уно-сіліся дапаўненні і змяненні. Так, у 1966 г. быў зме-нены парадак разгляду спраў аб скасаванні шлюбу. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні сталі вы-носіць раённыя (гарадскія) народныя суды, была ад-менена абавязковая публікацыя ў друку аб скаса-ванні шлюбу.

Уступленне ў сілу ГК і ГПК выклікала неабход-насць прыняцця ў 1967 г. Палажэння аб Дзяржаў-

1 СЗ БССР. 1964. № 17. Ст. 184.

272

цьш натарыяце БССР, а пасля прыняцця агульнаса-юзнага закона аб дзейнасці натарыята Вярхоўны Са-вет БССР прыняў новы Закон "Аб дзяржаўным ната-рыяце" і ўвёў яго ў дзеянне з 1 кастрычніка 1974 г., Іпто выклікала неабходнасць унясення дапаўненняў і змяненняў у ГПК рэспублікі, што было зроблена ў 1975 г.

У 1974 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяржаўным арбітражы пры Савеце Міністраў БССР і Палажэнне аб Дзяржарбітражы пры выканкаме абласнога Савета дэпутатаў працоўных.

Зямельнае права рэгулявала зямельныя адносіны, галоўным чынам у сферы сельскагаспадарчага зем-лекарыстання. У 1955 г. былі ўведзены абавязковы ўлік наяўнасці і размеркавання зямлі па ўгоддзях і землекарыстальніках, дзяржаўная рэгістрацыя апошніх па адзінай агульнасаюзнай сістэме. Уліку падлягалі таксама ўсе землі, якія знаходзіліся ў ка-рыстанні калгасаў, саўгасаў, гарадоў і пасёлкаў, дзяр-жаўных, кааператыўных і грамадскіх устаноў, прад-прыемстваў і арганізацый, аднаасобных сялянскіх гаспадарак і асобных грамадзян, а таксама землі дзяр-жаўнага зямельнага запасу і дзяржаўнага ляснога фонду.

Кіраўніцтва ўлікам земляў і рэгістрацыяй земле-карыстальнікаў, кантроль за правільным выкарыс-таннем земляў, у чыім бы веданні яны ні знаходзілі-ся, ускладаліся на Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР, указанні якога па гэтых пытаннях з'яўляліся абавязковымі для ўсіх міністэрстваў, ведамстваў, ус-таноў, арганізацый. 3 1963 г. у гэты парадак былі ўнесены змены, і функцыі ўліку і рэгістрацыі земляў былі перададзены ў кампетэнцыю вытворчых кал-гасна-саўгасных упраўленняў, а ў межах гарадоў аб-ласнога і рэспубліканскага падпарадкавання — гар-выканкамаў.

Пасля XX з'езда КПСС у ходзе рэфарміравання агульнай зямельнай палітыкі дзяржавы было пера-гледжана пытанне аб землекарыстанні. У гэты перы-яд разам з паступовым упарадкаваннем арганізацыі і аплаты працы калгаснікаў назіралася тэндэнцыя да ліквідацыі прысядзібных участкаў як перашкоды поўнай "грамадска карыснай занятасці" насельніцтва. Аднак, калі да сярэдзіны 60-х гг. высветлілася, што

273

велічыня аплаты працы не забяспечвае работнікам калгасаў і саўгасаў пражытачнага мінімуму, гэты пра-цэс спыніўся. У студзені 1965 г. Савет Шністраў БССР у адпаведнасці з агульнасаюзным законам прьшяў пас-танову, якая ўстараняла неабгрунтаваныя абмежаванні асабістай падсобнай гаспадаркі і ў адпаведнасці з якой для сем'яў рабочых, служачых і іншых грамадзян, не членаў калгаса, пражываючых у сельскай мясцовасці, былі ўстаноўлены дыферэнцыраваныя (ад 0,15 да 0,4 га) памеры прысядзібных участкаў1.

У снежні 1968 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Асновы зямельнага заканадаўства Саюза ССР і саюз-ных рэспублік, на падставе якіх 24 снежня 1970 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Зямельны кодэкс рэспублікі. У гэтым законе асаблівае значэнне нада-валася землям сельскагаспадарчага прызначэння, прадугледжваўся шэраг гарантый супраць неабгрун-таванага адабрання асабліва каштоўных сельскагас-падарчых угоддзяў з севазвароту, устанаўліваліся пра-вы землекарыстальнікаў і іх адказнасць за парушэн-не зямельнага заканадаўства. У 1975 г. Савет Міністраў СССР прыняў пастанову аб выдачы ўсім землекарыстальнікам дзяржаўных актаў на права ка-рыстання зямлёй і зацвердзіў іх адзіную форму.

У развіцці крымінальнага права на Беларусі вялі-кая роля належала агульнасаюзным законам. Усе змяненні і дапаўненні крымінальнага заканадаўства Беларускай ССР грунтаваліся на агульнасаюзных актах.

У разглядаемы перыяд крымінальнае заканадаў-ства развівалася па двух асноўных напрамках: знач-нае ўзмацненне барацьбы з найбольш цяжкімі і рас-паўсюджацьші злачынствамі, павышэнне крыміналь-най адказнасці за іх учыненне і ў той жа час некато-рае звужэнне сферы крымінальных рэпрэсій за ўчы-ненне дзеянняў, якія на дадзеным этапе не патраба-валі прымянення пакарання.

26 мая 1947 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была адменена смяротная кара, а ў якасці вьппэйшай меры пакарання прадугледжвала-ся зняволенне ў папраўча-працоўны лагер тэрмінам на 25 гадоў. Аднак 12 студзеня 1950 г. смяротная кара была адноўлена ў адносінах да здраднікаў Радзі-

1 СЗ БССР. 1965. № 24. Ст. 305.

274

мы, пшіёнаў і дыверсантаў, а ў 1954 г. прымяненне смяротнай кары было пашырана і на асоб, учыніў-шых наўмысныя забойствы пры абцяжваючых ака-лічнасцях.

У 50-я гг. пачаўся працэс звужэння сферы крымі-нальнай адказнасці. Так, у 1955 г. была адменена крымінальная адказнасць за самавольны праезд у таварных цягніках, за продаж, абмен і водпуск на бок кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый аб-сталявання і матэрыялаў; у 1956 г. адмяняецца кры-мінальная адказнасць рабочых і служачых за сама-вольнае пакіданне прадпрыемстваў і ўстаноў, за пра-гул без уважлівай прычыны і інш.

25 снежня 1958 г. Вярхоўным Саветам СССР пры-няты Асновы крымінальнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік, замяніўшыя Асноўныя па-чаткі крымінальнага заканадаўства 1924 г. У чаты-рох раздзелах Асноў (агульныя палажэнні, аб зла-чынстве, аб пакаранні, аб назначэнні пакарання і вызваленні ад пакарання) былі рэгламентаваны са-мыя важныя пытанні агульнай часткі савецкага крымінальнага заканадаўства. На базе саюзнага да-кумента пачалася распрацоўка праекта новага КК БССР.

Новы Крымінальны кодэкс рэспублікі, прыняты Вярхоўным Саветам БССР 29 снежня 1960 г. (уве-дзены ў дзеянне 1 красавіка 1961 г.), складаўся з Агульнай і Асаблівай частак1. Агульная ўключала палажэнні Асноў крымінальнага заканадаўства і змяш-чала трактоўку паняццяў "злачынства", "саўдзельніц-тва", устанаўлівала ўзрост наступлення крымінальнай адказнасці, сферы крымінальнай адказнасці, а так-сама абмежаванні ў прымяненні пакарання. У Агуль-ную частку ўваходзіла глава, у якой змяшчаліся но-выя палажэнні аб прымусовых мерах медыцынскага і выхаваўчага характару. КК БССР прадугледжваў магчымасць вызвалення ад крымінальнай адказнасці ў выпадку, калі да часу разгляду справы ў судзе ўчы-ненае дзеянне страціла характар грамадска небяспеч-нага або сам вінаваты перастаў быць грамадска не-бяспечным. Вінаваты вызваляўся ад крымінальнай адказнасці таксама ў выпадку, калі дзякуючы сваім бездакорным паводзінам і сумленным адносінам да

1 СЗ БССР. 1961. № 8. Ст. 56.

275

працы не мог быць прызнаны грамадска небяспеч-ным да часу разгляду справы ў судзе.

Новы Крымінальны кодэкс захаваў такія інсты-туты вызвалення ад крымінальнай адказнасці і па-карання, як сканчэвше тэрміну даўнасці прыцягнення да крьшінальнай адказнасці ці прыгавору, умоўна-да-тэрміновае вызваленне, амністыя гц памілаванне, а так-сама ўпершыню ўводзіў такія, як перадача справы ў таварысцкі суд або перадача вінаватага на парукі.

КК БССР рэгламентаваў прымяненне наступных відаў пакарання: пазбаўленне волі; ссылка; высыл-ка; папраўчыя работы без пазбаўлення волі; пазбаў-ленне права займаць пэўныя пасады ці займацца пэў-най дзейнасцю; штраф; звальненне з пасады; грамад-скае ганьбаванне; накіраванне ў дысцыплінарны ба-тальён ваеннаслужачых тэрміновай службы; канфіс-кацыя маёмасці; пазбаўленне воінскага ці спецыяль-нага звання. У выглядзе часовай выключнай меры пакарання рэгламентавалася прымяненне смяротнай кары. 3 25 да 15 гадоў скарачаўся тэрмін пазбаўлен-ня волі і з 10 да 5 гадоў — максімальны тэрмін ссылкі. Памер утрымання з заработку пры назначэнні пап-раўчых работ памяншаўся з 25 да 20 %.

Крымінальным кодэксам быў канкрэтызаваны інстытут ўмоўнага асуджэння з выпрабавальдым тэрмінам у 5 гадрў (замест 10 паводле КК БССР 1928 г.)- Упершыню давалася паняцце асабліва не-бяспечнага рэцыдывіста і агаворвалася, што да іх не магло быць прыменена ўмоўна-датэрміновае вызва-ленне, амністыя і інш.

Асаблівая частка змяшчала главы аб відах зла-чынстваў: 1) дзяржаўныя злачынства; 2) злачынствы супраць сацыялістычнай уласнасці; 3) злачынствы супраць жыцця, здароўя, свабоды і годнасці асобы; 4) злачынствы супраць палітычных, працоўных, жыллёвых і іншых правоў грамадзян; 5) злачьшствы супраць асабістай уласнасці грамадзян; 6) гаспадар-чыя злачынствы; 7) службовыя злачынствы; 8) зла-чынствы супраць правасуддзя; 9) злачьшствы суп-раць парадку кіравання; 10) злачынствы супраць грамадскай бяспекі, грамадскага парадку і здароўя насельніцтва; 11) воінскія злачьшствы.

У параўнанні з КК БССР 1928 г. у новым Кодэксе была істотна перабудавана структура Асаблівай

276

часткі. Так, маёмасныя злачынствы дзяліліся на зла-чынныя дзеянні супраць сацыялістычнай і асабістай уласнасці, з'явіліся новыя главы аб крымінальна каральных дзеяннях супраць палітычных, працоў-ных, жыллёвых і іншых правоў грамадзян, супраць правасуддзя і інш. Шэраг злачынстваў выключаліся (дыскрэдытаванне ўлады/правакацыя хабару, пры-мушэнне да аборту, парушэнне правілаў гандлю) і, наадварот, прызнаваліся (самагонаварэнне) злачын-ствамі ў выпадку іх учынення пасля прымянення мер грамадскага ці адміністрацыйнага ўздзеяння, звужаў-ся шэраг саставаў (напрыклад, выпуск недабраякас-най прадукцьгі прызнаваўся злачынствам толькі ў вы-падку неаднаразовасці ці буйных памераў).

Пазней у КК БССР 1960 г. былі ўнесены істотныя змяненні і дапаўненні, што было выклікана выяўленымі праблемамі. Так, у 1965 г. у КК быў уведзены артыкул, які прадугледжваў адказнасць за ўгон аўтатранспартных сродкаў без мэты іх выкра-дання. Болыпая частка дапаўненняў была звязана з устанаўленнем крымінальнай адказнасці за дзеянні, што раней не ўтваралі саставу злачынства: учыненае ўпершыню самагонаварэнне; загадзя не абяцанае ўкрывальніцтва; атрыманне хабару пры абцяжваю-чых акалічнасцях; нядбайнае выкарыстанне сельс-кагаспадарчай тэхнікі; супраціўленне работніку міліцыі ці народнаму дружынніку, не спалучанае з насіллем ці пагрозай яго прымянення; скормліванне жывёле і птушцы хлебапрадуктаў; самавольнае без патрэбы спыненне цягніка; уцягненне непаўналетніх у п'янства і г.д. Пазней былі ўнесены некаторыя ўдак-ладненні і дапаўненні не толькі ў артыкулы, якія ра-ней не змяняліся, але і ў перапрацаваныя, а таксама ўведзены новыя.

У 1973—1975 гг. была ўстаноўлена крыміналь-ная адказнасць за давядзенне непаўналетняга да ста-ну ап'янення; за угон паветранага судна; за дзеянні, якія садзейнічалі наркаманіі, а таксама ўдакладнена і павьппана адказнасць за выраб і збыт моцных спіртных напіткаў і інттт. Былі ўнесены значныя змяненні і да-паўненні, звязаныя з узмацненнем пакарання за шэраг цяжкіх злачьюстваў (напрыклад, пашырана прымя-ненне смяротнага пакарання), а таксама папраўкі, якія змякчалі пакаранне за ўчыненне асобных крыміналь-

277

на каральных дзеянняў. Неабходна таксама мець на ўвазе, што КК 1960 г. прымаўся ў перыяд шырокага распаўсюджвання суб'ектьшісцкай тэндэнцыі — у найкарацейшы тэрмін пакончыць са злачыннасцю ў СССР, таму многія змяненні ў ім былі выкліканы неабходнасцю выпраўлення ўплыву гэтай тэндэнцыі.

Крымінальны кодэкс, прыняты Вярхоўным Саве-там БССР 29 снежня 1960 г. і ўведзены ў дзеянне з 1 красавіка 1961 г., са змяненнямі і дапаўненнямі па стане на 1 мая 1994 г., дзейнічае ў суверэннай Рэспубліцы Беларусь і зараз.

Развіццё крымінальна-працэсуальнага заканадаў-ства дадзенага перыяду ішло ў напрамку ўстаранен-ня ўсіх тых негатыўных з'яў у дзейнасці органаў рас-следавання, пракуратуры і суда, якія былі дапушча-ны раней. 3 ліквідацыяй у 1953 г. Асобай нарады пры МУС СССР як неканстытуцыйнага органа быў адноўлены прынцып ажыццяўлення правасуддзя толькі судом, рэалізаваны паступовы пераход ад праз-мернай цэнтралізацыі судовага нагляду да пашырэн-ня правоў пракурорскага нагляду, адменены пра-цэсуальныя нормы, што абмяжоўвалі права абвінавачванага на абарону, і інш. У сувязі з гэ-тым важнае значэнне мела Палажэнне аб праку-рорскім наглядзе ў СССР, зацверджанае Прэзідыу-мам Вярхоўнага Савета СССР 24 мая 1955 г. У ліку найважнейшых задач пракуратуры Палажэнне выз-начала нагляд за захаваннем органамі дазнання і папярэдняга следства ўстаноўленага законам парад-^ку расследавання злачынстваў, а таксама нагляд за вынясеннем судовымі органамі законных і абгрунта-ваных прыгавораў, вызначэнняў і пастаноў.

3 адменай у 1956 г. спрошчанага парадку вытвор-часці па справах аб тэрарыстычных актах і тэрарыс-тычных арганізацыях, шкодніцтве і дыверсіях уста-наўліваўся адзіны парадак судаводства па крыміналь-ных справах.

Пасля прыняцця 25 снежня 1958 г. Вярхоўным Саветам СССР "Асноў крымінальнага судаводства Са-юза СССР і саюзных рзспублік" быў распрацаваны новы Крымінальна-працэсуальны кодэкс БССР. Ён быў зац-верджаны Вярхоўным Саветам БССР 29 снежня 1960 г. іўступіў у дзеянне з 1 красавіка 1961 г.1

'СЗБССР. 1961.№1.Ст. 5.

Грунтуючыся на палажэннях Асноў крыміналь-нага судаводства, развіваючы і канкрэтызуючы іх, КПК БССР заканадаўча замацаваў асновы дзейнасці органаў дазнання, следства, пракуратуры па вытвор-часці крымінальных спраў, значна пашырыў правы і гарантыі ўдзельнікаў працэсу.

Кодэксам рэгламентаваўся адзіны працэсуальны парадак вытворчасці крымінальных спраў, выклю-чалася спрошчанасць пры іх расследаванні, разгля-дзе і вырашэнні, удзялялася ўвага прыцягненню гра-мадскасці да работы па барацьбе са злачыннасцю. У новым КПК рэспублікі гаварылася не толькі аб за-беспячэнні непазбежнасці пакарання, але і аб неаб-ходнасці выяўлення прычын і ўмоў, што садзейні-чалі ўчыненню злачынстваў, а таксама аб іх прафі-лактыцы.

КПК БССР складаўся з 34 глаў, аб'яднаных у сем раздзелаў, якія раскрывалі агульныя палажэнні кры-мінальнага працэсу, правы і абавязкі яго ўдзельні-каў, крыніцы доказаў, парадак узбуджэння крымі-нальнай справы і дзейнасці органаў дазнання і папя-рэдняга следства, судаводства, выканання судовых прыгавораў і інш. Пазней КПК БССР быў дапоўнены новымі палажэннямі. Павялічылася колькасць ар-тыкулаў, з'явіліся новыя главы і два раздзелы. На-прыклад, у 1966 г. у КПК быў уключаны раздзел "Вытворчасць спраў аб хуліганстве".

Для КПК БССР 1960 г. характэрна замацаванне адзінай сістэмы важнейшых прынцыпаў савецкага крымінальнага працэсу (прэзумпцыя невінаватасці, захаванне законнасці і ўстанаўленне ісціны па кож-най крымінальнай справе). У сувязі з гэтым суд, пра-курор, следчы і асоба, якая праводзіла дазнанне, па-вінны былі прыняць усе прадугледжаныя законам меры для ўсебаковага, поўнага і аб'ектыўнага дасле-давання акалічнасцей справы, выявіць як выкрыва-ючыя, так і апраўдваючыя, як абцяжваючыя, так і змякчаючыя віну акалічнасці. Упершыню заканадаў-ча быў замацаваны прынцып ажыццяўлення права-суддзя па крымінальных справах толькі судамі. Ніхто не мог быць прызнаны вінаватым ва ўчыненні зла-чынства і пакараны інакш, як па прыгаворы суда.

КПК замацаваў і такія важныя прынцыпы, як іажыццяўленне правасуддзя на аснове роўнасці гра-

278

279

мадзян перад законам і судом; абавязковы ўдзел у судовым разборы народных засядацеляў і калегіяль-ны разгляд спраў; незалежнасць суддзяў і падпарад-каванне іх толькі закону; вядзенне судаводства на нацыянальнай мове ці на мове болыпасці мясцовага насельніцтва; галоснасць судовага разбору; забеспячэн-не абвінавачванаму права на абарону і інш.

Практыка прымянення новага крымінальна-пра-цэсуальнага заканадаўства, увядзенне ў КК БССР новых саставаў злачынстваў, упарадкаванне і ўдас-каналенне дзейнасці органаў пракуратуры, следства, дазнання, а таксама неабходнасць больш поўнага за-беспячэння правоў грамадзян патрабавалі ўнясення змяненняў і дапаўненняў у КПК 1960 г. У 1966 г. былі ўведзены новыя артыкулы, якія рэгламентавалі парадак прыцягнення спецыялістаў да ўдзелу ў спра-ве, умовы і парадак прымянення гуказапісу, кіназ-дымкі і іншых тэхнічных сродкаў пры правядзенні следчых дзеянняў; у 1970 г. КІІК быў дапоўнены ар-тыкуламі аб парадку ўтрымання пад вартай як меры стрымання, аб абавязковым удзеле абаронцы на па-пярэднім следстве з моманту аб'яўлення абвінавач-ванаму аб заканчэнні папярэдняга следства і па спра-вах асоб, якія не валодалі мовай судаводства, а так-сама абвінавачваных у злачынствах, за якія магла быць назначана смяротная кара.

У наступныя гады ўносіліся новыя папраўкі ў КПК. Пра яго істотнае змяненне сведчыць той факт, што з моманту прыняцця КПК па 1992 г. колькасць артыкулаў у ім павялічылася з 399 да 411. Працэс удасканальвання дадзенага закона працягваецца і зараз.

У разглядаемы перыяд быў прыняты шэраг важ-ных нарматыўна-прававых актаў, якія ў сувязі з чар-говым этапам развіцця дзяржавы таксама змянілі-ся. Так, у 1969 г. ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР зацвердзілі новы "Прыкладны ўстаў калгасаў", у 1969 г. Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты Ко-дэкс аб шлюбе і сям'і, у 1971 г. — Папраўча-працоў-ны кодэкс БССР, у 1972 г. — Кодэкс законаў аб пра-цы БССР, у-1984 г. — Крдэкс ад адміністрацыйных правапарушэннях БССР і інш. Усе гэтыя заканадаў-чыя акты прымаліся ў адпаведнасці з агульнасаюз-нымі асновамі заканадаўства.

Такім чынам, заканадаўства ў пасляваенны перы-яд развівалася ў напрамку ўмацавання пазіцый дзяр-ясавы ва ўсіх сферах праваадносін. У цэнтры ўвагі заканадаўцаў знаходзіліся перш за ўсё абарона і ўма-цаванне дзяржаўнай уласнасці, ахова сацыялістычнага правапарадку. Адным з напрамкаў заканадаўчай палітыкі таго часу з'яўлялася аднаў-ленне нармальных умоў функцыяніравання народна-гаспадарчага комплексу, а таксама ўстараненне тых негатыўных з'яў, якія мелі месца ў папярэднія гады. Разам з тым неабходна падкрэсліць, што заканат-ворчасць у дзяржаве па-ранейшаму грунтавалася на дырэктыўных указаннях Камуністычнай партыі, выпрацаваных на з'ездах і пленумах. У сувязі з гэ-тым многія палажэнні і прававыя нормы ўводзіліся ў заканадаўчыя акты з прапагандысцкай мэтай і не мелі рэальных гарантый.

Трэба падкрэсліць і той факт, што хоць у разгля-даемы перыяд заканадаўчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР працягвала паступова актывізавацца, аднак будавалася яна на аснове заканатворчасці Са-юза СССР. Нават заканадаўчыя акты, прынятыя Вяр-хоўным Саветам БССР самастойна, паўтаралі пала-жэнні саюзных законаў ці адпавядалі ім. У рэдкіх выпадках у іх можна выявіць нешта сваё, асаблівае. Але калі гэта "сваё", "асаблівае" і ўносілася, то толькі па нязначных пытаннях, якія не закраналі інтарэсаў СССР.

14.4. Канстытуцыя БССР 1978 г.

7 кастрычніка 1977 г. Вярхоўным Саветам СССР была прынята апошняя агульнасаюзная Канстыту-цыя. У сувязі з гэтым пачалася распрацоўка праек-таў адпаведных рэспубліканскіх дакументаў. 14 кра-савіка 1978 г. на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дзевятага склікання была прьгаята Канстыту-цыя Беларускай ССР, якая была пабудавана ў по-ўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР.

Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з 10 раз-дзелаў і 19 глаў. У першы раздзел "Асновы грамадс-кага ладу і палітыкі БССР" былі ўключаны палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме, у прыватнасці

281

280

аб кіруючай і накіроўваючай ролі КПСС, аб сацыялістычнай уласнасці на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-кааператыў-най форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб сацыяльным развіцці і культуры, знеш-непалітычнай дзейнасці БССР і абароне сацыялістычнай Айчыны.

Другі раздзел "Дзяржава і асоба" быў прысвеча-ны грамадзянству Беларускай ССР, пытанням забес-пячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Абвяшчаліся роўныя правы грамадзян на жыллё, ахову здароўя, карыстанне да-сягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі, аб'яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш.

У трэцім раздзеле "Нацыянальна-дзяржаўная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная будова БССР" га-варылася аб уваходжанні рэспублікі ў склад Саюза ССР і аб паўнамоцтвах Беларускай ССР.

У чацвёртым раздзеле "Саветы народных дэпута-таў і парадак іх выбрання" замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статусу народ-нага дэпутата.

Раздзел пяты "Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР" змяшчаў нормы, якія выз-началі месца і ролю Вярхоўнага Савета як вышэн-шага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэнцыю ўрада — Са-вета Міністраў Беларускай ССР.

У шостым раздзеле "Мясцовыя органы дзяржаў-най улады і кіравання ў Беларускай ССР" гаварыла-ся аб парадку фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкамаў.

Сёмы раздзел Канстытуцыі быў прысвечаны дзяр-жаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развідця і дзяржаўнаму бюджэту БССР.

У/босьмым раздзеле "Правасуддзе, арбітраж і пра-курорскі нагляд" гаворка ішла аб парадку фарміравання судовых органаў рэспублікі, аб ажыц-/цяўленні правасуддзя толькі судом, аб вядзенні суда-водства на беларускай ці рускай мове або на мове болыпасці насельніцтва дадзенай мясцовасці, аб пра-

курорскім наглядзе і аб падпарадкаванні органаў пра-куратуры Генеральнаму пракурору СССР.

Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы Беларускай ССР.

У Канстытуцыі гаварылася, што БССР з'яўляец-ца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая са-мастойна ажыццяўляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі (арт. 68), аднак толькі па-за межамі, выз-начанымі ў артыкуле 73 Канстытуцыі СССР, у якім у якасці галоўных былі пастаўлены пытанні нацыя-нальна-дзяржаўнага ўладкавання СССР і гаспадарча-арганізацыйныя, абароны краіны, забеспячэння дзяр-жаўнай бяспекі, прадстаўніцтва ў міжнародных арганізацыях, агульныя, звязаныя з правядзеннём у жыццё палітыка-эканамічнай стратэгіі КПСС (пра-дугледжвалася стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізму), а таксама пытанні распрацоўкі, зац-вярджэння і выканання адзінага дзяржаўнага бю-джэту, кіраўніцтва грашова-крэдытнай сістэмай, уз-броенымі сіламі, вайны і міру і г.д. Завяршалася пе-ралічэнне аб'ектаў агульнасаюзнага падпарадкаван-ня ўказаннем на тое, што СССР ажыццяўляе кант-роль за выкананнем агульнасаюзнай Канстытуцыі.

Канстытуцыю СССР 1977 г. адрознівала ад папя-рэдніх агульнасаюзных канстытуцый тое, што ў ёй адсутнічаў вычарпальны пералік прадметаў ведання СССР, што давала магчымасць саюзным органам пры неабходнасці дапаўняць яго. У той жа час у артыку-ле 71 Канстытуцыі БССР указвалася, што "Беларус-кая ССР удзельнічае ў вырашэнні пытанняў, аднесе-ных да ведання Саюза ССР...".

У перыяд канца 80 — пачатку 90-х гг., што атры-маў назву перабудовы, якая завяршылася спынен-нем існавання Саюза ССР, у Канстытуцыю БССР 1978 г. былі ўнесены істотныя змяненні. Яе дзеянне спынілася 15 сакавіка 1994 г. пасля прыняцця на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета рэспублікі 12-га склікан-ня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

282