Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский. история государства и права Беларус....doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
2.1 Mб
Скачать

14.2. Беларуская сср на міжнароднай арэне

1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон "Аб наданні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым Народнага камісарыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі народны

261

камісарыят"1. Закон замацаваў права саюзных рэспублік наладжваць непасрэдныя сувязі з замеж-нымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і аб-меньвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. У сувязі з гэтым Вярхоўны Савет БССР 24 сакавіка

1944 г. прыняў Закон аб утварэнні Народнага камі-сарыята замежных спраў і ўнёс шэраг адпаведных дапаўненняў у Канстытуцыю БССР 1937 г.2 (26 са-кавіка 1946 г. Наркамат замежных спраў БССР быў ператвораны ў Міністэрства замежных спраў). Ство-раны наркамат разгарнуў вялікую работу, пацвярд-жэннем чаму з'явіўся ўдзел БССР у стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ў распрацоўцы яе Устава.

Пытанне аб членстве ўсіх савецкіх рэспублік у ААН было пастаўлена СССР восенню 1944 г. на пе-рагаворах у Вашынгтоне на віле Думбартон-Окс, ад-нак толькі на Ялцінскай канферэнцыі ў лютым

1945 г. была дасягнута згода аб прадстаўніцтве дзвюх з 16 савецкіх рэспублік. Адразу ж пасля адк-рыцця канферэнцыі 26 красавіка савецкая дэлега-цыя паставіла пытанне аб уключэнні ў ААН Бела-русі і Украіны, матываваўшы гэта тым, што яны з'яўляюцца суверэннымі рэспублікамі, якія маюць права выхаду з СССР паводле як саюзнай, так і рэс-публіканскіх канетытуцый. Акрамя таго, падкрэслі-валася, што кожная з іх выставіла да 1 млн байцоў у Чырвоную Армію і што менавіта гэтыя рэспублікі прынялі на сябе першы ўдар фашызму.

Рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік перша-пачатковых членаў ААН было прынята адзінагалос-на. 6 мая 1945 г. паўнамоцная дэлегацыя БССР на чале з наркамам замежных спраў К.В.Кісялёвым прыбыла ў Сан-Францыска і 8 мая ўключылася ў работу канферэнцьгі Арганізацьгі Аб'яднаных Нацый.

26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважаныя дзяржаў-зас-навальніц, у тым ліку і БССР, падпісалі Устаў ААН, які 30 жніўня 1945 г. быў ратыфікаваны Прэзідыу-мам Вярхоўнага Савета БССР.

Удзел у рабоце ААН паклаў пачатак новаму эта-пу знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі, якая пра-цякала ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага пра-

1 Ведомостн Верховного Совета СССР. 1944. № 8.

2 Нсторня государства н права Белорусской ССР. Т. 2. С. 255.

262

ва і ажыццяўлялася ў розных міжнародна-прававых формах. Рэспубліка вяла значную дыпламатычную перапіску, удзельнічала ў рабоце розных міжнародных канферэнцый, была членам многіх діжурадавых арганізацый, мела дагаворную практы-<у, аказвала дапамогу краінам, якія сталі на шлях Ізвіцця. Цэнтральныя (Прэзідыум ВС БССР, Саўмін ЗССР, МЗС БССР) і замежныя (прадстаўніцтвы, дэ-Іегацыі і інш.) органы знешніх зносін выступалі з цэкларацыямі, заявамі і адозвамі па агульных і асобных пытаннях міжнародных адносін. 3 цягам Іасу ўстанавіліся пастаянныя кантакты ўрада БССР урадамі дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі.

Беларусь мела сваіх пастаянных прадстаўнікоў Іры штаб-кватэрах некаторых міжнародных арганізацый. Пастаяннае прадстаўніцтва нашай дзяр-кавы пры ААН і цяпер садзейнічае абароне знешне-Іалітычных інтарэсаў рэспублікі ў розных органах ірганізацыі Аб'яднаных Нацый, дапамагае ўступаць дзелавыя кантакты з прадстаўнікамі іншых дзяр-аў пры ААН. БССР мела пастаянных прадстаўні-соў пры еўрапейскім аддзяленні ААН і іншых Ірганізацыях у Жэневе, пры ЮНЕСКА ў Парыжы. Іэўныя функцыі рэспубліканскага органа знешніх Іосін выконвала і Пастаяннае прадстаўніцтва Саў-Ііна БССР пры Саўміне СССР.

Дыпламатычныя зносіны БССР з замежнымі дзяр-

вамі ажыццяўляліся з дапамогай пасольстваў і Іісій СССР, хоць канстытуцыі БССР і СССР не змяш-Іалі якіх-небудзь палажэнняў, што перашкаджалі заладжванню і развіццю непасрэдных дыпламатыч-сувязяў БССР з замежнымі дзяржавамі.

У пасляваенны перыяд далейшае развіццё атры-Іалі міжнародна-прававыя формы знешнепалітыч-Іай дзейнасці БССР, такія як непасрэдныя перагаворы : замежнымі дзяржавамі. Так, восенню 1944 г. право-^зіліся беларуска-польскія перагаворы па пытанні

шення лініі дзяржаўнай граніцы.

Асобае месца ў дыпламатычнай практыцы БССР займала заключэнне многабаковых дагавароў з за-Іежнымі дзяржавамі. У 40—80-я гг. рэспубліка ^дзельнічала больш чым у 300 розных міжнародных санферэнцыях. Сярод іх трэба адзначыць Парыжс-•сую мірную канферэнцыю 1946 г., скліканую з мэ-

263

тай выпрацоўкі мірных дагавороў з Балгарыяй, Вен-грыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй — былымі саюзнікамі Германіі.

Удзел БССР у кадыфікацыі і развіцці міжнарод-нага права ажыццяўляўся ў ходзе дыпламатычных кансультацый і перагавораў з прадстаўнікамі розных дзяржаў, якія праводзіліся як на двухбаковай, так і на многабаковай аснове. БССР заўсёды прымала ўдзел у розных міжнародных (міжурадавых) канферэнцы-ях, што спецыяльна склікаліся для кадыфікацыі асобных галін і інстытутаў міжнароднага права. Ра-зам з дэлегацыямі СССР і УССР дэлегацыя Беларус-кай ССР удзельнічала ў рабоце Дыпламатычнай кан-ферэнцыі па бароне ахвяр вайны, якая праходзіла ў Жэневе ў 1949 г. На гэтай канферэнцыі былі выпра-цаваны канвенцыі аб паляпшэнні лёсу раненых, хво-рых і асоб, якія пацярпелі караблекрушэнне; аб абы-ходжанні з ваеннапалоннымі; аб абароне цывільнага насельніцтва ў час вайны і інш.

У 1954 г. прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабо-це Гаагскай канферэнцыі па абароне культурных каш-тоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, у 1958 і 1960 гг. — у Жэнеўскай і Брусельскай канферэнцыі па кадыфікацыі важнейшых нормаў дыпламатычна-га права, у 1963 г. — у Венскай канферэнцыі па кон-сульскіх зносінах і імунітэтах, а таксама ў канферэн-цыях па паветраным праве ў Гаазе (1970), Манрэалі (1971), Рыме (1973), па дарожным руху ў Жэневе (1968), па праве міжнародных дагавороў у Вене (1968 — 1969) і г.д.

Вялікай была дагаворная практыка БССР. Зак-лючаныя рэспублікай дагаворы ахопліваюць самыя розныя бакі міжнароднага жыцця. Гэта Статут Міжнароднага суда, Канвенцыя Сусветнай метэара-лагічнай арганізацыі ад 11 кастрычніка 1947 г., Міжнародная канвенцыя электрасувязі ад 22 снеж-ня 1952 г., Канвенцыя аб палітычных правах жан-чын ад 31 сакавіка 1953 г., Сусветная паштовая кан-венцыя ад 3 кастрычніка 1957 г., Шжнародная кан-венцыя аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымі-нацыі ад 7 сакавіка 1966 г., Дагавор аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы, уключаючы Месяц і іншыя ня-бесныя целы, ад 27 студзеня 1967 г., Міжнародны

264

пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных пра-вах і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітыч-ных правах ад 19 сакавіка 1969 г., Дагавор аб заба-роне размяшчэння на дне мораў і акіянаў і ў яго не-трах ядзернай зброі і іншых відаў зброі масавага знішчэння ад 7 лютага 1971 г. і інш.1

Беларуская дэлегацыя ўдзельнічала ва ўсіх чар-говых і нечарговых сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. Яе члены вылучаліся на розныя кіруючыя па-сты ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, уключаючы пасады намесніка старшыні Генеральнай Асамблеі, старшынь, намеснікаў і дакладчыкаў галоўных камі-тэтаў Генеральнай Асамблеі, а таксама выбіраліся ў склад розных камісій ААН: па эканоміцы і занятасці; па транспарце; па правах чалавека; па правах жан-чын і інш. БССР выбіралася членам Эканамічнага і Сацыяльнага Савета, Выканкама Міжнароднага дзіцячага фонду, а таксама ў Савет Бяспекі ААН.

Немалаважным з'яўлялася членства Беларускай ССР у спецыялізаваных установах ААН, створаных на аснове міжурадавых пагадненняў, — Сусветнай мэтэаралагічнай арганізацыі (СМА), Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), Міжнародным саюзе элек-трасувязі (МСЭ), Сусветным паштовым саюзе (СПС), Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях асве-ты, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), Міжнародным Агенцтве па атамнай энергіі (МАГА-ТЭ) і інш.

Прытрымліваючыся ва ўсіх пытаннях "узгодне-най лініі сацыялізму", Беларуская ССР разам з СССР і УССР дабіліся прыняцця шэрага актаў у абарону інтарэсаў працоўных у капіталістычных і тых краі-нах, што сталі на шлях развіцця, а таксама цэлага шэрага дакументаў па раззбраенні.

Пашыраліся міжнародныя сувязі БССР у галіне асветы, навукі і культуры. Адбываўся абмен дэлега-цыямі, праводзіліся вечары дружбы, арганізоўвалі-ся міжнародныя мастацкія выстаўкі, семінары, на-вуковыя канферэнцыі і інш.

Такім чынам, пасля ўступлення ў члены ААН БССР атрымала рэальную магчымасць лічыць сябе

1 Бровка ЮЛ. Белорусская ССР — суверенный участннк меж-дународного обіцення. Мн., 1974. С. 77.

265

суверэнным і раўнапраўным удзельнікам міжнарод-нага права.

Улічваючы ўсё вышэйсказанае, можна з упэўне-насцю сказаць, што Беларуская ССР атрымала рэ-альную магчымасць ажыццяўляць знешнепалітыч-ную дзейнасць толькі пасля прыняцця Закона ад 1 лютага 1944 г., хоць права выступаць на міжнароднай арэне яна мела яшчэ ў адпаведнасці з Маніфестам ад 1 студзеня 1919 г. і Канстытуцыяй 1919 г., гэта зна-чыць з дня свайго ўтварэння.

»І

Аднак трэба адзначыць, што рэспубліка была са-мастойнай у міжнародных зносінах і ў адпаведнасці з мэтамі і прынцьшамі Устава ўдзельнічала ў развіцці эканамічнага, культурнага і навуковага супрацоўні-цтва з іншымі дзяржавамі толькі фармальна. Няг-ледзячы на юрыдычны статус суб'екта міжнародна-га права, Беларуская ССР заўсёды дзейнічала ў рам-ках адзінай палітыка-ідэалагічнай лініі СССР, наме-чанай ЦК КПСС. Гэта знаходзіла практычнае ўва-сабленне ў дакладным прытрымліванні "ўзгодненай лініі" ў міжнародных зносінах савецкіх рэспублік. У гэтым сэнсе, відаць, можна часткова пагадзіцца з вядомым даследчыкам знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі ў пасляваенныя гады У.Е. Снапкоўскім, які сцвярджае: "Нягледзячы на тое, што савецкаму ўра-ду ўдалося дабіцца ўключэння Украіны і Беларусі ў склад першапачатковых членаў Арганізацыі Аб'яд-наных Нацый, знешнепалітычная дзейнасць гэтых дзвюх рэспублік (не кажучы ўжо пра астатнія) заста-валася абмежаванай жорсткім дыктатам Цэнтра. Беларуская ССР не з'яўлялася самастойным суб'ек-там міжнароднага права, не прызнавалася міжнародным супольніцтвам як суверэнная і неза-лежная дзяржава"