
- •I права беларусі ў сістэме юрыдычных навук. Гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права
- •1.2. Пытанні гісторыі дзяржавы і права ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных
- •2.2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •2.3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •2.4. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •Глава 3
- •3.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •3.2. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV— першайпалове XVI ст.(да 1569 г.)
- •3.3. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове
- •3.4. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.3. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна
- •5.1. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •5.2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
- •5.3. Феадальнае права і яго характарыстыка
- •Судовая сістэма
- •I працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •6.1. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- •6.2. Мясцовыя судовыя органы
- •6.3. Працэсуальнае права Вялікага кпяства Літоўскага
- •Сацыяльна-эканамічны
- •I палітычны лад I права беларусі ў перыяд існавання
- •7.1. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага ладу Беларусі
- •7.2. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •7.4. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — хуііі ст.
- •1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 50.
- •9.2. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на беларусі
- •10.1.1 Усебеларускі з'езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •10.2. Утварэнне бсср. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •10.3. Другое абвяшчэнне бсср
- •11.1. Узаемаадносіны бсср і рсфср. Утварэнне Саюза сср
- •11.2. Адміністрацыйна-тэрытарьгальнае
- •11.3. Развіццё права ў Беларускай сср у 20 — 30-я гг.
- •11.4. Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.
- •11.6. Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.
- •11.7. Землі Заходняй Беларусі
- •12.2. Рэпрэсіўная дзейнасць органаў нкуСуЗо-ягг.
- •13.1. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадш і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •13.3. Права ў гады вайны
- •14.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання
- •14.2. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •14.3. Развіццё права Беларускай сср
- •Глава 15
- •15.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •15.3. Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь
- •Глава 1. Месца курса псторьп дзяржавы I права беларусіў сістэме юрыдычных навук.Пстарыяграфія................................... 5
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права ...... 5
- •Глава 2. Старажытныя дзяржавы на тэрыто-рьп сучаснай беларусі. Старажытнае права ў IX — першай палове XIII ст............ 16
- •Глава 3. Беларускія земліў складзе вялікага княствалггоўскага .......................................34
- •Глава 5. Крышцыi галоўныя рысы права
- •Глава 6. Судовая сістэмаiпрацэсуальнае
- •Глава 7. Сацыяльна-эканамічныiпаштьгч-ны лад I права беларусі ў перыяд існавання рэчы паспалітай (другая па-лова XVI - XVIII ст.) ...................................... 116
- •Глава 12. Парушэнне законнасці на белару-сІў 30-яіт.......................................................222
- •Глава 14. Дзяржава I права бсср у другой
- •Глава 15. Пераход рэспубшкібеларусь да дзяржаўнай незалежнасці- шляхі фарміравання прававой дзяржавы.......... 284
14.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання
У пасляваенны перыяд галоўнай задачай, якая стаяла перад кіраўніцтвам рэспублікі, было аднаў-ленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі1. У ве-расні 1946 г. Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў пер-
1 За гады Вялікай Айчыннай вайны і часовай акупацыі Савец-кая Беларусь падверглася небывалым спусташэнням. Нямецка-фашысцкія захопнікі поўнасцю ці часткова разбурылі і спалілі 209 гарадоў і населеных пунктаў гарадскога тыпу, 9200 сёлаў і вёсак, спалілі, разбурылі і пашкодзілі 70,2 тыс. жылых дамоў, якія нале-жалі дзяржаве, 391 тыс. жылых дамоў грамадзян і пазбавілі пры-тулку мільёны савецкіх людзей; разбурылі і знішчылі звыш 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў; разрабавалі ўсе калгасы, саў-гасы, машынна-трактарныя станцыі. За гады акупацыі ў Веларусі загінула звыш 2 млн 200 тыс. чалавек, больш за 380 тыс. вывезена ў Германію.
256
пасляваенны пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі на 1946—1950 гг., рас-ярацаваны на аснове агульнасаюзнага пяцігадовага плана. Вярхоўны Савет зацвердзіў таксама Указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР "Аб пераўтва-рэнні Савета Народных Камісараў БССР у Савет Міністраў БССР"1, аб утварэнні новых саюзна-рэспуб-ліканскіх міністэрстваў і інш.
У лютым 1947 г. на аснове новага палажэння аб выбарах прайшлі выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які сфарміраваў пастаянныя камісіі, зацвердзіў ука-зы Прэзідыума Вярхоўнага Савета, выбраў новы Прэ-зідыум, стварыў урад рэспублікі і Вярхоўны суд, рэ-дакцыйную камісію па ўнясенні змяненняў і дапаў-ненняў ў Канстытуцыю.
На другой сесіі Вярхоўнага Савета БССР у ліпені 1947 г. быў прыняты Закон "Аб змяненні і дапаў-ненні тэксту Канстытуцыі БССР", у адпаведнасці з якім за вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады было замацавана права на прыняцце заканадаўства аб шлюбе і сям'і, зацвярджэнне справаздачы аб выка-нанні дзяржаўнага бюджэту БССР, унясенне ўдаклад-ненняў у гарантыі правоў грамадзян на адпачынак і адукацыю. Закон дапоўніў артыкул Канстытуцыі аб раўнапраўі жанчын з мужчынамі палажэннем аб дзяржаўнай дапамозе мнагадзетным і адзінокім маці.
Актыўную работу праводзіў Прэзідыум Вярхоў-нага Савета БССР, у складзе якога дзейнічалі канцы-лярыя Прэзідыума, прыёмная Старшыні Прэзідыу-ма Вярхоўнага Савета рэспублікі, а таксама інфар-мацыйна-статыстычны, юрыдычны, па ўліку і рэгі-страцыі ўзнагароджаных, па падрыхтоўцы да раз-гляду хадатайніцтваў аб памілаванні, фінансава-гас-падарчы аддзелы. 3 1946 па 1955 г. Прэзідыум Вяр-хоўнага Савета кіраваў арганізацыйна-масавай рабо-тай мясцовых Саветаў, зацвярджаў палажэнні аб выбарах, прымаў указы аб парадку іх правядзення, вырашаў пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльна-га дзялення ў рэспубліцы, ратыфікаваў міжнародныя дагаворы, вырашаў міжнародна-прававыя пытанні, ажыццяўляў нарматворчую дзейнасць. Так, 25 снежня
1 Сборннк законов Велорусской ССР н указов Презнднума Верховного Совета Белорусской ССР за 1938 — 1967 гг. Мн.,.1968. Т. 1. С. 94.
257
1951 г. ён прымае Указ "Аб дзяржаўным сцягу БССР"1, а 24 верасня 1955 г. — Указ "Аб дзярзкаў ным гімне БССР"2.
Пасля XX з'езда КПСС актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Прэзі-дыум Вярхоўнага Савета стаў склікаць сесіі ў адпа-веднасці з патрабаваннямі Канстытуцыі — не радзей за 2 разы ў год. У заканадаўчай дзейнасці Вярхоўна-га Савета БССР стала выяўляцца агульнасаюзная тэндэнцыя пашырэння правоў саюзных рэспублік у вырашэнні пытанняў гаспадарчага і сацыяльна-куль-турнага будаўніцтва.
У наступныя гады развіваецца кантрольна-нагляд-ная і распарадчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР, з'яўляюцца новыя камісіі: заканадаўчых пра-паноў, па замежных справах, мандатная. У 1957 г. пачынае дзейнічаць камісія па народнай адукацыі і культурна-асветніцкай рабоце, па ахове здароўя і са-цыяльным забеспячэнні, жыллёвым будаўніцтве, сельскай гаспадарцы. У 1960 г. было зацверджана "Палажэнне аб пастаянных камісіях Вярхоўнага Са-вета", у адпаведнасці з якім вызначаны два галоў-ныя напрамкі іх дзейнасці: падрыхтоўка законапраек-таў і кантроль за выкананнем законаў і іх эфектыўнас-цю. Да 1969 г. колькасць камісій узрасла да 15.
У 1957 г. у сувязі з прыняццем агульнасаюзных законаў былі ўнесены змяненні ў артыкул 19 Кан-стытуцыі БССР. Да кампетэнцыі рэспублікі было аднесена ўстанаўленне абласнога дзялення БССР, кіраў-ніцтва дарожным будаўніцтвам, транспартам і прадп-рыемствамі сувязі рэспубліканскага значэння, а такса-ма прыняцце заканадаўства аб судовьш ладзе і суда-водстве, грамадзянскага і крьпяінальнага заканадаўства.
Знікла дробязная апека рэспублік з боку СССР у пытаннях дзяржаўнага планавання, фінансавання, у справе рэгулявання рэспубліканскіх бюджэтных срод-каў, была зменена практыка планавання ў галіне сель-скагаспадарчай вытворчасці.
Усё гэта выклікала рост актыўнасці Вярхоўнага Савета БССР у галіне заканадаўчай дзейнасці. Так, з
1 Сборннк законов Белорусской ССР н указов Презнднума Верховного Совета Белорусской ССР за 1938 — 1955 гг. Мн., 1956. С. 53.
2 Там жа. С. 56 — 57.
258
1959 па 1967 г. ім было прьгаята 124 заканадаўчыя акты. Прычым калі раней ён выдаваў толькі законы аб народнагаспадарчых планах, дзяржаўных бюджэ-тах і зацвярджаў указы Прэзідыума Вярхоўнага Са-вета БССР, то ў гэты перыяд прымаў законы аб ахо-ве прыроды, аб парадку адклікання дэпутатаў Вяр-хоўнага Савета, абласнога, раённага, гарадскога, па-сялковага і сельскага Саветаў, аб судовым ладзе, аб адвакатуры, аб парадку адклікання суддзяў і народ-ных засядацеляў, аб змяненні сістэмы органаў кіра-вання, аб увядзенні ў дзеянне кодэксаў і інш.
Актывізуецца работа пастаянных камісій Вяр-хоўнага Савета, а ў 1968 г. з'яўляецца новая — па справах моладзі. У ліпені 1975 г. новы склад Вяр-хоўнага Савета стварыў 16 пастаянных камісій і зацвердзіў рэгламент пасяджэнняў Вярхоўнага Са-вета БССР, якім вызначаўся парадак работы сесій вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі.
У кантрольна-распарадчай дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР асноўнымі з'яўляліся на-ступныя налрамкі: удасканаленне арганізатарскай дзейнасці мясцовых Саветаў, развіццё і арганізацый-нае ўмацаванне грамадскіх арганізацый працоўных, ахова правоў і законных інтарэсаў грамадзян рэспублікі. Адносна дзейнасці мясцовых Саветаў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР штогод з 1967 па 1975 г. разглядаў па пяць-восем пытанняў, а з 1972 г. апарат Прэзідыума стаў штоквартальна вы-пускаць і рассылаць у мясцовыя Саветы спецыяль-ны інфармацыйны бюлетэнь. Акрамя таго, Прэзіды-ум ВС БССР праводзіў вялікую работу па ўпарадка-ванні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы рэспублікі, арганізацыі выбараў Саветаў дэпутатаў працоўных і народных судоў, тлумачэнні дзеючага заканадаўства, а таксама па ратыфікацыі міжнародных актаў. 3 1959 па 1975 г. ім было раты-фікавана болып за 30 міжнародных пагадненняў, да-гавораў, канвенцый.
Прыкладна ў такім жа напрамку вышэйшы орган дзяржаўнай улады працаваў да пачатку 90-х гг., гэта значыць да абвяшчэння суверэннай Рэспублікі Бела-русь.
У разглядаемы перыяд у адпаведнасці з Кансты-туцыяй БССР на кожнай сесіі Вярхоўнага Савета
259
рэспублікі новага склікання фарміраваўся склад урада — Савет Міністраў БССР. Задачы па аднаўленні і да-лейшьш развіцці народнай гаспадаркі рэспублікі абу-моўлівалі вялікую арганізацыйную і нарматыўна-прававую дзейнасць урада. Гэта знайшло адлюстра-ванне ў пастановах Савета Міністраў БССР, колькасць якіх у 1946 г. дасягнула 2300, а ў наступныя 12 га-доў — 1500 — 16001.
У 1957 г. у СССР была ажыццёўлена перабудова кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам. Замест сістэмы міністэрстваў, арганізаваных па галіновым прынцыпе, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў, пабудаваных на тэрытарыяльнай аснове. Рэарганізацыя была праве-дзена на аснове Закона СССР ад 10 мая 1957 г. "Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўнідтвам" з мэтай болып апе-ратыўнага кіравання народнай гаспадаркай.
У сувязі з праведзенай рэарганізацыяй і стварэн-нем Саўнаргаса ў БССР было скасавана дзевяць міністэрстваў, што прывяло да скарачэння складу Савета Міністраў рэспублікі.
Саўнаргас выступаў як орган дзяржаўнага кіра-вання народнай гаспадаркай, надзелены пэўнымі вы-канаўча-распарадчымі паўнамоцтвамі. У прыват-насці, ён ажыццяўляў кіраўніцтва даручанымі яму галінамі гаспадарчага жыцця і перададзенымі ў пад-парадкаванне прадпрыемствамі, будаўнічымі і іншымі арганізацыямі. У межах сваёй кампетэнцыі, на падставе і ў мэтах выканання законаў СССР і БССР, а таксама пастаноў Савета Міністраў СССР і Савета Міністраў БССР Саўнаргас рэспублікі выдаваў паста-новы і распараджэнні, абавязковыя для выканання ўсімі падпарадкаванымі яму прадпрыемствамі і арганізацыямі на тэрыторыі Беларусі. Пастановы і распараджэнні СНГ БССР маглі быць зменены, ска-саваны ці дапоўнены Саветам Міністраў БССР. Саў-наргас БССР з'яўляўся калегіяльным органам, а яго структурныя падраздзяленні (упраўленні і аддзелы) вырашалі ўсе пытанні на аснове адзінаначалля.
Арганізацыя кіравання народнай гаспадаркай па тэрытарыяльным прынцыпе праз саўнаргасы
1 Нсторня государства ш права Белорусской ССР. Мн., 1973. Т. 2. С. 278.
260
некалькі пашырыла магчымасці спецыялізацыі і кааперавання ў межах эканамічнага раёна, аднак з часам было прызнана, што такая сістэма вядзе да драблення кіравання галінамі вытворчасці па многіх эканамічных раёнах і ў сувязі з гэтым яго аслаблен-ня. Законам ССР "Аб змяненні сістэмы органаў кіра-вання прамысловасцю і пераўтварэнні некаторых іншых органаў дзяржаўнага кіравання" ад 2 каст-рычніка 1965 г. і адпаведнымі законамі саюзных рэспублік саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх па-чалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна-рэспублікан-скія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ве-дамствы.
Пасля рэарганізацыі ў 1956 г. кіравання народ-най гаспадаркай краіны ў Беларусі ўзрасла колькасць міністэрстваў як саюзна-рэспубліканскіх, так і рэс-публіканскіх. У гэты перыяд у працэсе вышэйшай выканаўча-распарадчай дзейнасці Савет Міністраў БССР штогод прымаў ад 400 да 800 агульнанарма-тыўных прававых актаў (пастаноў). Канкрэтныя пы-танні фінансава-гаспадарчага жыцця, якія тычылі-ся асобных прадпрыемстваў і арганізацый, Савет Міністраў рэгуляваў распараджэннямі, якіх выдава-лася штогод болып за 1 тыс. Такія метады і формы дзейнасці вышэйшага органа дзяржаўнага кіраван-ня БССР функцыяніравалі да пачатку 90-х гг.
У заключэнне трэба адзначыць, што рэальная паўната ўлады на Беларусі ў разглядаемы перыяд знаходзілася ў руках бюро ЦК КПБ і яго першага сакратара. Менавіта апарат ЦК КПБ рыхтаваў пра-екты важнейшых рашэнняў у рэспубліцы, аналіза-ваў і кантраляваў дзейнасць вышэйшых дзяржаў-ных органаў, падбіраў і прызначаў кадры для ра-боты ў іх.