
- •I права беларусі ў сістэме юрыдычных навук. Гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права
- •1.2. Пытанні гісторыі дзяржавы і права ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных
- •2.2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •2.3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •2.4. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •Глава 3
- •3.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •3.2. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV— першайпалове XVI ст.(да 1569 г.)
- •3.3. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове
- •3.4. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.3. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна
- •5.1. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •5.2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
- •5.3. Феадальнае права і яго характарыстыка
- •Судовая сістэма
- •I працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •6.1. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- •6.2. Мясцовыя судовыя органы
- •6.3. Працэсуальнае права Вялікага кпяства Літоўскага
- •Сацыяльна-эканамічны
- •I палітычны лад I права беларусі ў перыяд існавання
- •7.1. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага ладу Беларусі
- •7.2. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •7.4. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — хуііі ст.
- •1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 50.
- •9.2. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на беларусі
- •10.1.1 Усебеларускі з'езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •10.2. Утварэнне бсср. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •10.3. Другое абвяшчэнне бсср
- •11.1. Узаемаадносіны бсср і рсфср. Утварэнне Саюза сср
- •11.2. Адміністрацыйна-тэрытарьгальнае
- •11.3. Развіццё права ў Беларускай сср у 20 — 30-я гг.
- •11.4. Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.
- •11.6. Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.
- •11.7. Землі Заходняй Беларусі
- •12.2. Рэпрэсіўная дзейнасць органаў нкуСуЗо-ягг.
- •13.1. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадш і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •13.3. Права ў гады вайны
- •14.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання
- •14.2. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •14.3. Развіццё права Беларускай сср
- •Глава 15
- •15.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •15.3. Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь
- •Глава 1. Месца курса псторьп дзяржавы I права беларусіў сістэме юрыдычных навук.Пстарыяграфія................................... 5
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права ...... 5
- •Глава 2. Старажытныя дзяржавы на тэрыто-рьп сучаснай беларусі. Старажытнае права ў IX — першай палове XIII ст............ 16
- •Глава 3. Беларускія земліў складзе вялікага княствалггоўскага .......................................34
- •Глава 5. Крышцыi галоўныя рысы права
- •Глава 6. Судовая сістэмаiпрацэсуальнае
- •Глава 7. Сацыяльна-эканамічныiпаштьгч-ны лад I права беларусі ў перыяд існавання рэчы паспалітай (другая па-лова XVI - XVIII ст.) ...................................... 116
- •Глава 12. Парушэнне законнасці на белару-сІў 30-яіт.......................................................222
- •Глава 14. Дзяржава I права бсср у другой
- •Глава 15. Пераход рэспубшкібеларусь да дзяржаўнай незалежнасці- шляхі фарміравання прававой дзяржавы.......... 284
13.1. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадш і ў час Вялікай Айчыннай вайны
У канцы 30 — пачатку 40-х гг. СССР прымаўмеры па ўмацаванні сваёй бяспекі. 3 гэтай мэтай быў пра-ведзены шэраг мерапрыемстваў па пад'ёме эканамічнай магутнасці краіны, узмацненні яе аба-раназдольнасці. Важнае месца ва ўмацаванні абарон-най прамысловасці, павышэнні арганізаванасці і дыс-цыпліны ў Чырвонай Арміі мела савецкае закана-даўства, у тым ліку і крымінальнае.
Парадак нясення воінскай службы, падтрыманне дысцыпліны ва Узброеных Сілах СССР рэгуляваліся разам з уставамі і крыміналышм заканадаўствам, перш за ўсё Палажэннем аб воінскіх злачынствах 1927 г. Аднак пагроза агрэсіі выклікала неабходнасць прьгаяцця шэрага іншых заканадаўчых актаў. Так, ужо 1 верасня 1939 г. сесіяй Вярхоўнага Савета СССР быў прьшяты закон "Аб усеагульным воінскім аба-вязку"1. На падставе гэтага закону ў армію прызыва-ліся асобы, якім спаўнялася 19 гадоў, а для закон-чыўшых сярэднюю школу прызыўны ўзрост устанаў-ліваўся ў 18 гадоў. Для болып дасканалага авалодан-ня ваеннай справай, новай тэхнікай і ўзбраеннем былі павялічаны тэрміны абавязковай службы: для малод-шых камандзіраў сухапутных войскаў і ВПС — ад двух да трох гадоў, для ўсяго радавога саставу ВПС, а таксама малодшага камсаставу пагранічных войс-каў — да чатырох гадоў, на караблях і ў часцях фло-
1 Ведомостн Верховного Совета СССР. 1939. № 32.
242
ту — да пяці гадоў. У законе ўказвалася, што асобы, арыштаваныя, сасланыя і высланыя, а таксама паз-баўленыя паводле суда выбарчых правоў, у час адбы-вання пакарання на ваенную службу не прызывалі-ся. Закон "Аб усеагульным воінскім абавязку" выра-шаў і пытанні падсуднасці ў выпадках ўчьшення зла-чынстваў ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі, прызванымі на вучэбныя зборы. Яны неслі адказ-насць у адпаведнасці з Палажэннем аб воінскіх зла-чынствах.
3 мэтай павышэння боегатоўнасці часцей і пад-раздзяленняў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 ліпеня 1940 г. была павышана адказнасць за самавольную адлучку і дэзерцірства. Ва ўказе дава-лася паняцце самавольнай адлучкі і дэзерцірства. Самавольная адлучка радавога малодшага начальні-цкага саставу працягласцю да 2 гадз., здзейсненая ўпершыню, цягнула прымяненне мер дысцыплінар-нага ўздзеяння або разгляд спраў такіх асоб на па-сяджэннях таварысцкіх судоў.
Крымінальнае пакаранне магло назначацца, калі самавольныя адлучкі былі неаднаразовыя ці працяг-ласць адной перавышала 2 гадз. Самавольная адлуч-ка на тэрмін звыш 1 сут. разглядалася як дэзерцір-ства. Абцяжваючай акалічнасцю пры асуджэнні вінаватага за самавольную адлучку і дэзерцірства з'яўлялася ўчыненне гэтага злачынства ў ваенны час1.
Важную ролю ў забеспячэнні абараназдольнасці краіны адыгрываў воінскі ўлік. Таму Указам Прэзіды-ума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 ліленя 1940 г. "Аб адказнасці за парушэнне правілаў воінскага ўліку"2 была ўведзена крымінальная адказнасць у выпадках паўторнага парушэння правілаў воінскага ўліку.
Пытанні рэгламентацыі падсуднасці ваенных тры-буналаў былі вырашаны Указам Прэзідыума Вярхоў-нага Савета СССР ад 13 снежня 1940 г. "Аб змяненні
1 Палажэнне аб воінскіх злачынствах у рэдакцыі 1927 г. такса-ма прадугледжвала адказнасць за самавольную адлучку. Самаволь-ная адлучка з'яўлялася крымінальным злачынствам у мірны час, калі яна працягвалася звыш 6 сут., а пры наяўнасці змякчаючых акалічнасцей самавольная адлучка на тэрмін да 12 сут. магла лічыц-Ца правіннасцю і не цягнула крымінальнага пакарання.
2 Ведомостн Верховного Совета СССР. 1940. № 28.
243
падсуднасці ваенных трыбуналаў". На падставе гэтага ўказа ўсе справы аб злачынствах, учыняемых ваенна-служачымі і ваеннаабавязанымі ў час праходжання імі вучэбных збораў, перадаваліся ў падсуднасць ваен-ных трыбуналаў. Гэта тычылася і асоб страявога і адміністрацыйна-гаспадарчага саставу рабоча-сялян-скай міліцыі і аператыўнага саставу органаў дзяр-жаўнай бяспекі НКУС пры ўчыненні імі злачынстваў, накіраваных супраць устаноўленага парадку нясен-ня службы.
Адным з першых заканадаўчых актаў, прынятых савецкай дзяржавай у дзень нападу Германіі на СССР, быў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР "Аб ваенным становішчы". 3 увядзеннем ваеннага стано-вішча ўсе функцыі органаў дзяржаўнай улады ў га-ліне абароны, аховы грамадскага парадку і дзяржаў-най бяспекі перадаваліся ваенным саветам франтоў, армій, ваенных акруг. У мясцовасцях, дзе не дысла-цыраваліся буйныя воінскія злучэнні, якія мелі ваенныя саветы, выкананне названых функцый здзяй-сняла вышэйшае камандаванне вайсковых часцей.
Аналіз ваенных падзей паказаў, што вайна з фа-шысцкай Германіяй прыняла зацяжны характар і для перамогі над ворагам неабхрдны ўдзел у ёй не толькі воінаў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту, але і ўсяго народа. Таму пастановай Дзяр-жаўнага Камітэта Абароны (ДКА) 19 верасня 1941 г. уводзіцца абавязковае абучэнне ўсяго дарослага муж-чынскага насельніцтва і некаторых катэгорый жан-чын ваеннай справе1. У пастанове ДКА, як і ў іншых нарматыўных актах, устанаўліваліся пэўныя абавязкі для грамадзян, абумоўленыя становішчам ваеннага часу.
Пленум Вярхоўнага Суда СССР у пастанове ад 11 кастрычніка 1941 г. "Аб крымінальнай адказнасці грамадзян, якія ўхіляюцца ад усеагульнага абавяз-ковага абучэння ваеннай справе" растлумачыў умо-вы і парадак прыцягнення да крымінальнай адказ-насці грамадзян, якія не выконвалі ўказанага аба-вязку. У пастанове змяшчаліся рэкамендацыі аб ква-ліфікацыі дзеянняў асоб, якія ўхіляліся ад абучэння ваеннай справе. У прыватнасці, было растлумачана,
1 Створаны 30 чэрвеня 1941 г. ДКА сканцэнтраваў у сваіх ру-ках усю паўнату дзяржаўнай улады.
244
неабходна прымяняць арт. 68 КК РСФСР, а ў саюзных рэспубліках, у заканадаўстве якіх не мела-ся падобнага артыкула, неабходна па аналогіі пры-ляняць нормы, якія прадугледжвалі адказнасць за ўхіленне ад чарговага прызыву на абавязковую служ-
бу-
Умовы ваеннага часу абумовілі неабходнасць пе-радачы ў распараджэнне адпаведных арганізацый радыёпрыёмнікаў і прызматычных бінокляў. Згодна з пастановай СНК СССР ад 26 чэрвеня 1941 г. на-сельніцтва абавязвалася здаць у пяцідзённы тэрмін радыёпрыёмнікі і іншыя радыёперадаючыя ўстрой-ствы органам наркамата сувязі, а ў адпаведнасці з пастановай СНК СССР ад 22 жніўня 1941 г. — прыз-матычныя біноклі раённым ваенкаматам. Асобы, вінаватыя ў невыкананні ўказаных пастаноў, пры-цягваліся да крымінальнай адказнасці. Пленум Вяр-хоўнага Суда СССР у пастановах ад 14 ліпеня 1941 г. "Аб кваліфікацьгі выпадкаў ухілення ад здачы радыё-прыёмнікаў і радыёперадаючых устройстваў" і ад 22 верасня 1941 г. "Аб кваліфікацыі выпадкаў ухілен-ня ад здачы прызматычных бінокляў" растлумачыў, што выпадкі ўхілення ад выканання названых павін-насцей неабходна кваліфікаваць па артыкулах, якія пралугледжваюць адказнасць за адмаўленне ці ўхілен-не ва ўмовах ваеннага часу ад унясення падаткаў ці ад выканання іншых павіннасцей.
Увядзенне ваеннага становішча выклікала знач-ныя змены ў прымяненні крымінальнага заканадаў-ства, у кваліфікацыі злачынстваў. За злачынствы, учыненыя ў мясцовасцях, аб'яўленых на ваенным становішчы, вінаватыя прыцягваліся да адказнасці па законах ваеннага часу. Пленум Вярхоўнага Суда СССР па шэрагу канкрэтных злачынстваў растлума-чыў, што злачынствы, учыненыя ў прыфрантавых раёнах у перыяд ваенных дзеянняў, трэба разглядаць як учыненыя пры абцяжваючых акалічнасцях (у час грамадскага бедства). Так, у пастанове Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 8 студзеня 1942 г. "Аб ква-ліфікацыі некаторых відаў крадзяжу асабістай маё-масці грамадзян, учыненых у час паветранага налё-ту ворага ці пры пакіданні населеных пунктаў у су-вязі са з'яўленнем ці набліжэннем ворага, а таксама маёмасці эвакуіраваных, як у дарозе, так і пакінута-
245
га ў ранейшым месцы жыхарства" указвалася, што такія крадзяжы кваліфікуюцца як учыненыя прьі аб-цяжваючых акалічнасцях і па сваім характары і па-вышанай грамадскай небяспецы падпадаюць пад пры-меты крадзяжу, учыненага ў час пажару, паводкі ці іншага грамадскага бедства.
Пачатак вайны выклікаў значнае пашырэнне кола асоб, якія маглі быць суб'ектамі воінскіх злачын-стваў. У прыфрантавых гарадах і раёнах ствараліся знішчальныя батальёны і баяв ^я групы для бараць-бы са шпіёнамі, дыверсантамі, парашутыстамі пра-ціўніка, а таксама для аховы заводаў, фабрык, скла-доў, мастоў і іншых аб'ектаў, што мелі народнагас-падарчае ці абароннае значэнне. Напрыклад, на тэ-рыторыі Беларусі было створана і дзейнічала 78 знішчальных батальёнаў, у якіх налічвалася звыш 13 тыс. чалавек, а таксама сотні груп і атрадаў са-дзейнічання Чырвонай Арміі, у складзе якіх налічва-лася каля 27 тыс. чалавек. У выпадку ўчынення зла-чынства асобамі, што знаходзіліся ў знішчальных батальёнах, групах і атрадах садзейнічання Чырво-най Арміі, часцях і падраздзяленнях народнага апал-чэння, пытанне аб кваліфікацыі іх дзеянняў выра-шалася дыферэнцыравана. Пленум Вярхоўнага суда СССР у пастанове ад 28 ліпеня 1941 г. "Аб разглядзе спраў аб злачынствах асоб, што знаходзіліся ў час-цях народнага апалчэння" зрабіў растлумачэнне: "Грамадзяне, якія знаходзяцца ў часцях народнага апалчэння, за злачынствы супраць устаноўленага ў народным апалчэнні парадку нясення службы нясуць адказнасць па Палажэнні аб воінскіх злачынствах". Усе справы гэтай катэгорыі разглядаліся ваеннымі трыбуналамі. Калі ж асобы, што знаходзіліся ў час-цях і падраздзяленнях народнага апалчэння, учынялі злачынствы, не звязаныя з парадкам нясення служ-бы ў гэтых фарміраваннях, то справы гэтай катэго-рыі разглядаліся агульнымі судамі. Аналагічна вы-рашалася пытанне аб кваліфікацыі злачынстваў, учы-неных асобамі, якія знаходзіліся ў знішчальных ба^-тальёнах, фарміраваннях мясцовай проціпаветранай абароны.
У пачатковы перыяд вайны мелі месца выпадкі панікёрства сярод няўстойлівых асоб. Грамадская небяспека гэтых учынкаў узмацнялася яшчэ і тым,
246
асобы, якія паддаваліся паніцы, актыўна рас-даўсюджвалі лжывыя слухі і адмоўна ўплывалі на яасельніцтва. Нярэдка лжывую інфармацыю, што ішла ад нямецка-фашысцкіх лазутчыкаў, пачыналі дерадаваць адзін аднаму савецкія грамадзяне, а ча-сам і ваеннаслужачыя. У сувязі з неабходнасцю спьшіць небяспечныя для абароны краіны злачын-яыя ўчынкі, што сеялі паніку, 6 ліпеня 1941 г. Ука-зам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўста-ноўлена крьшінальная адказнасць за распаўсюджван-не лжывых слухаў, якія выклікалі трывогу сярод насельніцтва ў ваенны час.
3 мэтай рэалізацыі патрабаванняў, змешчаных у заявах Савецкага ўрада ад 14 кастрычніка 1942 г. аб пакаранні фашысцкіх ваенных злачынцаў, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лістапада 1942 г. "Аб утварэнні Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленню і расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычьшеных імі страт грамадзянам, калгасам, гра-мадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР" быў створаны спецыяльны орган для расследавання злачынстваў, учыненых фашыс-тамі і іх памагатымі. Савецкае заканадаўства садзей-нічала мабілізацыі ўсяго насельнідтва на барацьбу з ворагам. Ваенныя трыбуналы, іншыя праваахоўныя органы, прымяняючы заканадаўства, падтрымлівалі парадак у краіне, спынялі правапарушэнні, якія ўчы-няліся ваеннымі злачынцамі і іншымі асобамі, што садзейнічала пераможнаму завяршэнню вайны.
13.2. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны
25 чэрвеня 1941 г., калі нямецкія войскі набліжа-ліся да Мінска, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў у Магілёў, затым у Гомель, пасля акупацыі ўсёй тэрыторыі Беларусі эвакуіраваўся ў г. Арол, а затым — у Маскву. Але і ва ўмовах эвакуацыі ён працягваў выконваць функцыі дзяржаўнай улады рэспублікі, выдаваў указы аб аб'яднанні наркаматаў,
247
назначэнні і перамяшчэнні народных камісараў і чле-наў урада БССР, прадаўжэнні паўнамоцтваў органаў улады і г.д.
У чэрвені 1942 г. тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўна-га Савета Беларускай ССР першага склікання скон-чыўся, але з улікам ваеннага становішча ён штогод адтэрміноўваў выбары і прадаўжаў свае паўнамоцт-вы да 1945 г.
Пасля вызвалення Гомеля Прэзідыум Вярхоўна-га Савета БССР пераехаў з Масквы ў гэты абласны цэнтр, а 14 лютага 1944 г. быў выдадзены ўказ аб скліканні шостай сесіі Вярхоўнага Савета Беларус-кай ССР, першай за час вайны, якая мела вялікае значэнне для далейшага развіцця вызваленчай ба-рацьбы беларускага народа супраць нямецка-фа-шысцкіх захопнікаў.
На сесіі быў абмеркаваны і зацверджаны дзяр-жаўны бюджэт рэспублікі на 1944 г., а таксама спра-ваздача аб выкананні бюджэту за. 1940 — 1941 гг., прынята рашзнне аб утварэнні двух наркаматаў БССР — замежных спраў і абароны. Былі таксама зацвер-джаны ўказы Прэзідыума Вярхоўнага Савета, пры-нятыя паміж пятай і шостай сесіямі.
Дзейнасць Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР пасля сесіі актывізавалася. Акрамя вырашэння пы-танняў аб зменах у сістэме вышэйшых органаў дзяр-жаўнага кіравання рэспублікі, назначэння і вызва-лення наркамаў Прэзідыум разглядаў і іншыя пы-танні, у прыватнасці 21 красавіка 1944 г. ён раз-гледзеў пытанне аб памілаванні грамадзян, асуджа-ных судовымі органамі БССР.
За час акупацыі народнай гаспадарцы рэспублікі былі прычынены велізарныя страты. Органам ула-ды і кіравання на месцах неабходна было прымаць неадкладныя меры па адраджэнні сельскай гаспадаркі і прамысловасці. У сувязі з гэтым было прызнана мэтазгодным разбуйненне абласцей, якія панеслі най-большыя страты і 20 верасня 1941 г. былі ўтвораны Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобласці.
Аднаўленне мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання мела некаторыя асаблівасці. Справа ў тым, што ўмовы ваеннага часу, прызыў большасці дэпутатаў у армію не дазвалялі склікаць сесіі аблас-ных Саветаў. Па гэтай прычыне склад выканаўчых
камітэтаў абласных Саветаў зацвярджаўся Прэзіды-умам Вярхоўнага Савета БССР.
У гады вайны Прэзідыум Вярхоўнага Савета пры-яяў шэраг указаў, напрыклад ад 6 лютага 1945 г., якім вызначаўся парадак набыцця савецкага грама-дзянства асобамі, якія перасяліліся ў Веларускую ССР з Польшчы на падставе пагаднення ад 9 верасня 1944 г. паміж урадам Беларусі і Польскім камітэ-там нацыянальнага вызвалення. Згодна з гэтым нарматыўна-прававым актам усе асобы, якія пера-сяліліся з Полыпчы ў БССР, з моманту іх прыбыц-ця на тэрыторыю Беларусі набывалі грамадзянства БССР.
3 ліпеня 1945 г. у Мінску праходзіла сёмая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР першага склікан-ня, на якой быў прыняты Закон "Аб азнаменаванні перамогі і ўвекавечанні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фа-шысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза". Згодна з ім дзень 3 ліпеня станавіўся ўсенародным святам вызвалення Беларусі ад фашысцкіх акупантаў.
Вярхоўны Савет разгледзеў і зацвердзіў дзяржаў-ны бюджэт рэспублікі на 1945 г. У сувязі з утварэн-нем новых абласцей вышэйшы орган дзяржаўнай улады ўнёс адпаведныя змены ў Канстытуцыю БССР. Ен жа зацвердзіў указы Прэзідыума Вярхоўнага Са-вета рэспублікі, прынятыя ў перыяд паміж сесіямі.
12 лістапада 1945 г. Прэзідыум Вярхоўнага Саве-та БССР зацвердзіў выбарчыя камісіі па выбарах у Савет Нацыянальнасцей ад Беларускай ССР.
Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прымаў у гэты час і іншыя нарматыўныя акты па арганізацыі дзейнасці органаў улады і кіравання ва ўмовах пера-ходу да міру.
Дзейнасць Саўнаркама рэспублікі ў пачатку вай-ны вызначалася арганізацыйна-гаспадарчымі зада-чамі, звязанымі з перабудовай работы прамысловасці і транспарту на ваенны лад, эвакуацыяй насельніцт-ва і матэрыяльных сродкаў у глыбокі савецкі тыл.
Дзейнасць беларускага ўрада не спынялася і ва ўмовах эвакуацыі. 3 мэтай наладжвання і ўмацаван-ня сувязі з грамадзянамі БССР, якія знаходзіліся ў тыле, і паляпшэння работы сярод іх урад у красаві-
248
249
ку 1942 г. арганізаваў аддзел па рабоце сярод эвакуі-раванага з Беларусі насельніцтва.
Для распрацоўкі канкрэтных мер па ўзнаўленні дзейнасці дзяржаўных органаў і аднаўленні народ-най гаспадаркі рэспублікі ў маі 1942 г. СНК Бела-русі стварыў аператыўную групу Дзяржплана пры Саўнаркаме БССР, а пасля ўваходжання часцей Чыр-вонай Арміі на тэрыторыю Беларусі разгарнуў рабо-ту па арганізацыі дзейнасці органаў кіравання і аднаўленні разбуранай гаспадаркі ў вызваленых раё-нах рэспублікі.
На працягу 1943—1945 гг. урад Беларусі разгле-дзеў шырокае кола пытанняў аб узнаўленні дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, гаспадарчых і куль-турных устаноў, ліквідацьгі выыікаў акупацыі і г.д. Напрыклад, калі ў 1943 г. ён прыняў 276 пастаноў і распараджэнняў, у 1944 г. — 990, то ў 1945 г. — каля 2 тыс. Акрамя таго, урад накіроўваў і пастаян-на кантраляваў дзейнасць наркаматаў і выканкамаў мясцовых Саветаў, у сувязі з чым да 1944 г. на выз-валенай ад акупантаў тэрыторыі пачалі дзейнасць амаль усе цэнтральныя органы дзяржаўнага кіраван-ня і гаспадарчыя органы, выканаўчыя камітэты мяс-цовых Саветаў.
У лістападзе 1943 г. упершыню за ваенныя гады пачалася работа па складанні народнагаспадарчага плана і дзяржаўнага бюджэту рэспублікі на 1944 г. У жніўні 1945 г. ЦК КП(б)Б і СНК Беларусі разгле-дзелі першы пасляваенны пяцігадовы план аднаўлен-ня і развіцця народнай гаспадаркі БССР.