Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский. история государства и права Беларус....doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
2.1 Mб
Скачать

12.2. Рэпрэсіўная дзейнасць органаў нкуСуЗо-ягг.

Рэпрэсіўная дзейнасць НКУС і яго органаў на мес-Іцах асабліва актывізавалася пасля забойства С.М.Кірава3. У дзень пагібельнага выстралу, 1 снеж-|ня 1934 г., ЦВК СССР па прапанове Сталіна прыняў

1 Вішнеўскі А. Дыктатура і права //ЛіМ. 1995. 10 лют. С. 15.

2 Комаров СЛ.. Обіцая теорня государства н права. М., 1996. С. 1.

3 Яковлев А. 0 декабрьской традегнн 1934 года//Правда. 1991. |28янв. С. 1,3.

229

пастанову "Аб парадку вядзення спраў аб падрых-тоўцы ці ўчыненні тэрарыстычных актаў"1. Гэтая пастанова ўвайшла ў гісторыка-прававую навуку як закон "Аб ахове правадыроў". Па-першае, у адпавед-насці з пастановай следства па названых справах па-вінна было заканчвацца ў дзесяцідзённы тэрмін, а абвінаваўчае заключэнне ўручацца толькі за суткі да суда. Па-другое, з працэсу выключалася спаборнасць "бакоў" — пракурора і адваката, гэта значыць раз-гляд такіх спраў у судзе выключаў як абвінавачван-не, так і абарону. I па-трэцяе, касацыйнае абскар-джанне і хадайніцтва аб памілаванні не дапускаліся, прыгавор прыводзіўся ў выкананне неадкладна пас-ля яго абвяшчэння.

Ужо да канца 1934 г. колькасць арыштаваных за так званую "падрыхтоўку ці ўчыненне тэрарыстыч-ных актаў" рэзка ўзрасла. Дакументы сведчаць, што органы НКУС па прамым указанні Сталіна былі дак-ладна з'арыентаваны на барацьбу з так званымі "во-рагамі народа". У закрытым пісьме ЦК УКП(б) "Урокі падзей, звязаных са злачынным забойствам тав. Кіра-ва" ад 18 студзеня 1935 г. ставілася задача "пакон-чыць з апартуністычнай дабрадушнасцю, што зы-ходзіць з памылковага ўяўлення аб тым, што па меры росту нашых сіл вораг рабіўся быццам бы ўсё болып ручным і бяскрыўдным". Пісьмо заклікала да палі-тычнай пільнасці, глыбокага вывучэння тактыкі і прыёмаў барацьбы "трацкістаў", "дэмакратычных цэнтралістаў", "правых ухілістаў", "права-лявацкіх вырадкаў" і інш. супраць савецкай улады.

У загадзе наркама ўнутраных спраў СССР Г.Р.Яго-ды ад 26 студзеня 1935 г., выдадзеным у сувязі з названым пісьмом, работнікі НКУС абавязваліся "ка-рэнным чынам перабудаваць метады сваёй работы". Падкрэслівалася, што барацьба з ворагамі партыі і дзяржавы павінна быць іх галоўнай справай.

Закрытае пісьмо ЦК УКП(б), загад па ведамстве НКУС, у якім змяшчаўся заклік да прымянення сілы, іншыя сакрэтныя ўказанні цэнтра раздзімалі маса-вы псіхоз вакол уяўных ворагаў і ў канчатковым выніку прывялі ў рух рэпрэсіўную кампанію. Многія яе звышпільныя і ўгодлівыя ўдзельнікі рашуча ўзя-лісяза справу. Атрымаўшы празмерную ўладу,

1 СЗ СССР. 1935. № 64. Ст. 459.

230

Іартыйныя, савецкія, ваенныя, адміністрацыйныя ^ункцыянеры нярэдка выкарыстоўвалі палітычную «ампанію для расправы з непажаданымі ім работні-«амі.

Масавыя рэпрэсіі фактычна ўзаконіла сумесная Іастанова СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 17 чэрвеня 1935

"Аб парадку правядзення арыштаў", падпісаная І.М.Молатавым і І.В.Сталіным. Практычна ўвесь лест гэтага дакумента тычыцца працэдуры дазволу за арышты органамі НКУС членаў ЦВК СССР і ЦВІС саюзных рэспублік, кіруючых работнікаў наркама-гаў Саюза і рэспублік, а таксама прыраўнаваных да

супрацоўнікаў цэнтральных і мясцовых устаноў, Іенаў і кандыдатаў УКП(б), ваеннаслужачых вышэй-Іага, старшага і сярэдняга начсаставу.

Масавым рэпрэсіям у гады культу асобы папярэд-гічала іх своеасаблівая падрыхтоўка ў галінах ідэа-Іюгіі і забеспячэння законнасці. Ідэалагічная падрых-эўка выяўлялася ў тым, што І.В.Сталін высунуў тэ-эрыю абвастрэння класавай барацьбы па меры руху ца сацыялізму. Невьгаадкова ён так настойліва па-Іынаючы з 1928 г. укараняў у грамадскую свядо-Іасць міф пра абвастрэнне класавай барацьбы, у час Ікой няма месца спачуванню, няма літасці ні ста-Е>ым, ні малым, ні жанчынам.

Такім чынам, рэпрэсіі ў Савецкім Саюзе, у тым і на Беларусі, мелі "дактрынальны характар"1. Іны вырасталі з ідэйнай пасылкі класавай барацьбы Іж да поўнага знішчэння праціўніка. Бальшавіцкі Іозунг "Хто не з намі, той супраць нас!" стаў ажыц-^яўляцца ў поўным маштабе.

Злавесную ролю ў здзяйсненні масавых рэпрэсій у ^ады культу асобы сыграў А.Я.Вышынскі. Як тэарэ-ык права ён падвёў навуковую базу пад самаволь-[:тва і беззаконнасць, стварыў у прававой навуцы ста-Іовішча, пры якім душылася кожная жывая думка.

"Трэба помніць указанне т. Сталіна, — гаварыў Іа сходзе партактыву Пракуратуры СССР у сакавіку 1937 г. А.Я.Вьппынскі, — што бываюць такія перы-такія моманты ў жыцці грамадства і ў жыцці Іашым, у прыватнасці, калі законы аказваюцца ўста-

1 Касцюк М., Міхнюк У. Рэпрэсіі — самае цяжкае злачынства ••аталітарнага рэжыму //Крыжовы шлях: Дапаможнік для выву-раючых гісторыю Беларусі. Мн., 1993. С. 183.

231

рэлымі і іх патрэбна адкласці ў бок"1. Апраўданню самавольства служыла і "тэорыя" Вышынскага, згод-на з якой па справах аб дзяржаўных злачынствах галоўным і рашаючым доказам з'яўлялася прызнан-не самога абвінавачваемага. Яна нацэльвала супра-цоўнікаў НКУС на тое, каб любой цаной і любымі сродкамі дабівацца ад арыштаваных прызнання сва-ёй віны.

Кіруючыся вышэйназванымі пастановамі, дырэк-тыўнымі ўказаннямі і загадамі, органы НКУС пра-водзілі палітычныя рэпрэсіі, пік якіх прыйшоўся на 1936—1938 гг. Менавіта ў гэты перыяд былі сфаб-рыкаваны справы "трацкісцка-зіноўеўскага блока", "права-трацкісцкага блока", "ваенна-фашысцкага загавору" і інш.

Толькі з мая 1937 г. па верасень 1938 г. па наду-маным загаворы, "раскрытым НКУС", было рэпрэ-сіравана каля паловы камандзіраў палкоў, амаль усе камандзіры брыгад і дывізій, усе камандзіры карпу-соў, камандуючыя ваенных акруг, каля трэці камі-сараў палкоў, многія выкладчыкі вышэйшых і ся-рэдніх ваенных навучальных устаноў. Вынікі такой хвалі рэпрэсій цяжка адбіліся на стане абараназдоль-насці краіны.

Арышты невінаватых людзей — адно са звёнаў сталінскага тэрору. Неабходна было зламаць волю чалавека, прымусіць прызнацца ў контррэвалюцый-най дзейнасці, шпіянажы, назваць сябе "ворагам на-рода". Зразумела, што пры законных метадах след-ства зрабіць гэта было немагчыма. Неабходна была санкцыя на прымяненне фізічных метадаў уздзеян-ня на арыштаванага. Калі да вясны 1937 г. фізічнае ўздзеянне шырока прымянялі толькі асобныя, спе-цыяльна назначаныя для гэтага следчыя, галоўным чынам са складу вярхоў НКУС, то пасля лютаўска-сакавіцкага (1937 г.) пленума УКП(б) права прымя-няць у адносінах "ворагаў народа" любыя метады фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння было дадзена болыпасці следчых. Катаванні не былі адменены і ў 1938 г., пасля арышту М.І.Яжова.

У сталіцах саюзных рэспублік, у кожным аблас-ным цэнтры меліся свае калоніі, турмы, лагеры

1 Курыцын В.М. 1937 год в нсторнн советского государства // Сов. гос-во н право. 1988. № 2. С. 118.

232

ШКУС. Сярод іх выдзялялася жорсткасцю ўтрыман-Івя мінская ўнутраная турма. Аб умовах ўтрымання Ізняволеных у гэтай турме сведчаць успаміны яе бы-Ілых вязняў, архіўныя матэрыялы. Вось адзін з даку-Іментаў — дакладная запіска Н.Сцерніна "Партыя Іпавінна ведаць усё" ад 29 ліііеня 1939 г., адрасава-Іная на імя П.К.Панамарэнкі. Аўтар запіскі, які да |арышту органамі НКУС БССР працаваў рэдактарам газеты "Звязда", у сваім пісьме ў ЦК КПБ(б) пісаў: "Днём і ноччу з кабінетаў следчых, якія знаходзіліся турме, несліся дзікія крыкі, лямант і стогны тых, Ікаго збівалі і катавалі. 3 "допытаў" людзі вярталіся камеры з разбітымі галовамі, ссечаныя, у крова-Іадцёках і сіняках на спіне і грудзях, з распухшымі Ітварамі, вырванымі валасамі, выкручанымі рукамі, |апухшымі нагамі. Гэта стварала ў турме такое ста-Іовішча, што ў гэты час у камеры многія падслед-Іыя гаварылі: напішу ўсё, што патрэбуюць, толькі б застацца жывым, непакалечаным, не звар'яцець. {зесяць гадоў дадуць — шчасце будзе. Потым ужо з Іагераў буду дабівацца праўды"1.

Нельга спакойна чытаць месцы з пісьма Н.Сцер-Ііна пра ўмовы, у якіх знаходзіліся арыштаваныя: "3 13 месяцаў, якія я быў у Мінскай турме, 9 меся-я знаходзіўся ў падвале, не бачачы дзённага свят-Іа, круглыя суткі электрычнасць, у сырых камерах. Зырасць і цвіль была ў сценах круглы год. Даводзі-Іася і днём і ноччу літаральна задыхацца з-за адсут-Іасці паветра... На шэсць шчыльна прыстаўленых з;зін да другога ложкаў прыходзілася па 20 і болып Іалавек. Даводзілася спаць на голай цэментнай пад-юзе, пад ложкам ці ў праходзе ля парашы. Гэтыя 13 Іесяцаў я правёў без верхняй сарочкі, якую парваў Іа першым жа "допыце" Мораў (следчы. — Аўт.). сенню і зімой, па ледзяной вадзе і снезе, мяне вадзілі Іа допыты літаральна босага. Мораў разбіў чаравікі... Іяне Мораў накіраваў у карцэр пасля пяці гадзін збіван-Ія на "допыце" і пасля пяці сутак карцэра, калі я ад Іясілення ледзь стаяў на нагах, адразу з карцэра ўзяў Іа "допыт" і збіваў зноў 5 — 6 гадзін запар"2.

У 30-я гг. у турмах НКУС Беларусі, перш за ўсё ў Іскай турме, прымяняліся жорсткія віды катаван-

: Правда нсторнн: память н боль. Мн., 1991. С. 95 — 96. 2Тамжа. С. 100 — 101.

233

няў. Адзін з іх — "Стойка на канвееры", калі арыш-таваны па некалькі гадзін стаяў па стойцы "смірна" без руху і сну. Пасля такой экзекуцыі ў чалавека апухалі рукі і ногі, ён не мог ісці і валіўся. Ад нерво-вага ператамлення наступалі зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі. Прымяняліся і такія прыёмы, як "сак-рэтны", ці "мазгі ў столь", які заключаўся ў тым, што на шыю чалавека накідваўся рэмень і моцным ударам па ім каля патыліцы рабілася страсенне маз-гоў; улівалі ў нос нашатырны спірт, які абпальваў слізістую абалонку носа, рота, горла. Ад гэтага нос распухаў, ішла кроў. Асабліва часта ў хаду быў "бры-гадны метад", калі ў збіванні прымалі ўдзел некалькі следчых-садыстаў.

Падследных прымушалі гадзінамі ляжаць спіной на вострым рабры табурэткі са звешанай да падлогі галавой, маглі крычаць у вуха праз рупар.

Дакументы дазваляюць з поўнай дакладнасцю сцвярджаць, што рэпрэсіі 30-х гг. здзяйсняліся не толькі з ведама, але і па прамых указаннях Сталіна.

Вось адзін з такіх дакументаў, тэкст якога быў абвешчаны З.Т.Серадзюком на XXII з'ездзе КПСС:

"Тав. Сталіну. Пасылаю на зацвярджэнне чаты-ры спісы асоб, якія падлягалі Суду Ваеннай калегіі.

1. Спіс № 1 (агульны).

2. Спіс № 2 (былыя ваенныя работнікі).

3. Спіс № 3 (былыя работнікі НКУС).

4. Спіс № 4 (жонкі ворагаў народа).

Прашу санкцыі асудзіць усіх па першай катэго-рыі.

Яжоў".

Пад асуджэннем па першай катэгорыі, санкцыю на якую так настойліва прасіў прызначаны 1 каст-рычніка 1936 г. наркам унутраных спраў СССР былы сакратар ЦК УКП(б) М.І.Яжоў, меўся на ўвазе рас-стрэл. Гэтыя спісы былі адобраны Сталіным і Мола-тавым. На кожным з іх маецца рэзалюцыя: «"За". І.Сталін, В.Молатаў».

У перыяд рэпрэсій 1937—1939 гт. падобных спісаў Сталін падпісаў каля 400. У іх значыліся прозвішчы 44 тыс. чалавек, у асноўным з ліку партыйных і са-вецкіх актывістаў, ваенных, чэкістаў, дзеячаў навукі і культуры. Толькі ў Беларусі ў 1935 — 1936 гг. было рэпрэсіравана каля паловы ўсяго складу КП(б)Б. Па

234

падліках пісьменніка Б.Сачанкі было рэспрэсіравана 128 беларускіх пісьменнікаў. У 1937 г. у Саюзе пісьменнікаў рэспублікі засталося 39 чалавек. А калі гаварыць аб тых, хто пісаў на беларускай мрве, то іх уцалела ўсяго толькі 14, ды і на гэтых былі заведзе-ны справы.

Каб адчуць сітуацыю ў тыя гады, спынімся на

рабоце XVI з'езда КП(б)Б, які праходзіў у чэрвені 1937 г. у Мінску. На гэтым форуме беларускіх ка-Іуністаў першы сакратар ЦК КПБ(б) В.Ф.Шаран-говіч паведамляў, што ў адносінах ворагаў народа "ў прэзідыуме ёсць прапанова з'езда аб тым, каб патра-5аваць ад суда прымянення вышэйшай меры пака-эання — расстрэлу". Прапанову прынялі адзінага-юсна. У выкрыцці "ворагаў народа" Я.Б.Гамарніка, І.М.Галадзеда, І.П.Убарэвіча на з'ездзе асабліва ста-эаўся камандзір корпуса Д.Ф.Сердзіч. Не адставаў Ід яго і камандуючы Беларускай ваеннай акругай [.П.Бялоў (абаіх пазней спасцігнуў такі ж лёс — :мерць). Выступленні прамоўцаў былі "нашпігава-Іы" заклікамі да выкрыцця "ворагаў народа", вы-Іўлення тэрарыстаў, нацдэмаў, шкоднікаў. Няма :'ніякага сумнення, што мы гэту ўсю сволач, гэтых Іалёных сабак выкрыем і раздавім у парашок... павінны яшчэ раз на нашым з'ездзе заявіць, што гэтым гадам, здраднікам і нягоднікам нічога Іага не павінна быць, як смерць і знішчэнне", — Іаўтараў за імі В.Ф.ІПаранговіч.

Шквал рэпрэсій у Беларусі прайшоў і па віне Цэн-гра і яго прадстаўнікоў, загадчыкаў аддзелаў ЦК КП(б) Г.М.Малянкова і Я.А.Якаўлева (Эпштэйна), Ікія арудавалі тут летам 1937 г. Першы ў садруж-Іасці з Яжовым прыдумаў разгалінаваную сетку ан-|гысавецкага падполля, другі выкрыў перагібы ў ход-! калектывізацыі. Вымысел даходзіў да абсурду. Бы-' лому першаму сакратару ЦК КПБ(б) М.Ф.Гікалу пры-пісвалі арганізацыю ў Мінску тэрарыстычных груп для замаху на жыццё Варашылава. Дайшла чар-га і да "выкрыцця" старшыні ЦВК БССР А.Р.Чар-вякова. 3 хлуснёй у яго адрас выступалі будучы стар-шыня СНК рэспублікі А.Ф.Кавалёў, загадчык арг-партаддзела ЦК КПБ(б) Г.М.Рубінштэйн, першы сак-ратар ЦК ЛКСМБ А.В.Аўгустайціс, наркам фінан-саў І.Ф.Кудзелька, галоўны рэдактар газеты "Звяз-

235

да" Д.В.Юркоў. У час перапынку паміж пасяджэн-нямі А.Р.Чарвякоў, не вытрымаўшы хлусні, зняваг, абраз, пакончыў з сабою1. Гэту трагедыю лідэр ка-муністаў рэспублікі В.Ф.Шаранговіч назваў "сама-забойствам на асабістай глебе". Неўзабаве яго, як і большасць членаў ЦК, выбраных на гэтым страш-ным з'ездзе, таксама спасціглі неабгрунтаваныя рэпрэсіі.

Арышты ў Беларусі пашыраліся. Вакханалія пра-цягвалася на пленуме ЦК КП(б)Б, які праходзіў праз дзесяць дзён пасля з'езда. На ім выступіў В.Д.Пата-пейка, які стаў трэцім сакратаром ЦК КП(б)Б. Па яго словах, "многія таварышы... на XVI з'ездзе партыі... павінны былі расказаць дакладна з'езду партыі пра ўсю, па сутнасці шкодную, работу, якую Шаранговіч праводзіў... Аднак адсутнасць рэвалю-цыйнай бальшавіцкай пільнасці, адсутнасць балыпа-віцкай прамалінейнасці, якая неабходна для нас, не дала таварышам паставіць гэта пытанне як нале-жыць". Пленум прыняў наступную рэзалюцыю: "Прызнаць зусім правільным, што рашэннем ЦК УКП((б) першы сакратар ЦК КП(б)Б Шаранговіч, таксама як і другі сакратар Дзеніскевіч і наркам зем-ляробства БССР Мізоўцаў, якія не толькі не выка-налі, але нават і не прыступілі да выканання дару-чэння ЦК УКП(б) аб ліквідацыі вынікаў шкодніцтва банды польскіх шпіёнаў... зняты ЦК УКП(б) з рабо-ты і справа аб іх як аб ворагах народа перададзена ў НКУС".

Пленум запатрабаваў ад усіх партыйных арганізацый хуткай ліквідацыі "вынікаў шкодніцт-ва польскіх шпіёнаў (Галадзеда, Шаранговіча, Бене-ка, Чарвякова і інш.)"-

Выключэнне з партыі, арышты, расстрэлы не спы-няліся. У 1938 г. П.К.Панамарэнка, які ўзначаліў ЦК КП(б)Б, пісаў у ЦК УКП(б): "Асабліва масавы характар мела стварэнне правакацыйных спраў суп-раць раённых савецкіх і партыйных кіраўнікоў у кан-цы 1937 г. і ў пачатку 1938 г. ...Усякая памылка ці няўдача ў практычнай рабоце цягнула за сабой абві-навачванне ў шкодніцтве, шпіянажы, дыверсіі і вык-

1 Касцюк М., Міхнюк У. Рэпрэсіі — самае цяжкае злачынства таталітарнага рэжыму //Крыжовы шлях: Дапаможнік для выву-чаючых гісторыю Беларусі. С. 189.

236

лікала рэпрэсіі". Факты сведчаць, што арышто-ўвалі не толькі партыйных і савецкіх кіраўнікоў, але і служыцеляў царквы, вучоных, выкладчыкаў ВНУ і інш.

У спраўцы УДБ НКУС БССР "Вынікі разгрому антысавецкага падполля ў БССР (па матэрыялах след-ства 1937 — 1938 гг.)" зазначаецца, што ў Беларусі з другой палрвы 1937 г. па 1 чэрвеня 1938 г. было арыштавана і выкрыта 2570 удзельнікаў аб'яднана-га антысавецкага падполля, з іх трацкістаў і зіноўеў-цаў — 376 чалавек, правых — 177, нацьшнал-фа-шыстаў — 138, бундаўцаў — 198, меншавікоў — 7, сіяністаў — 27, царкоўнікаў і сектантаў — 1015, кле-рыкалаў — 57 чалавек. Тут жа падкрэсліваецца, што з ліку арыштаваных у ЦІС КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ пра-цавалі 23, у ЦВК і Саўнаркаме — 16. Далей адзнача-лася, што арыштавана і выкрыта наркамаў і іх на-меснікаў — 40 чалавек; сакратароў акружкамаў, гар-камаў і райкамаў КП(б)Б — 24; кіруючых работні-каў савецкага і гаспадарчага апарату — 179; стар-шынь акрвыканкамаў, гарсаветаў і РВК — 20; ака-дэмікаў і навуковых работнікаў Акадэміі навук — 25; выкладчыкаў вузаў — 41; пісьменнікаў і літара-турных работнікаў Беларусі — 20 чалавек1. Пра апошніх трэба сказаць асабліва, таму што яны з'яў-ляліся найболып свядомымі абаронцамі беларускай мовы, культуры, дзяржаўнасці. Аднак сталінскім падручным не даспадобы была дзейнасць абаронцаў беларускасці. Вось вытрымкі з дакладной запіскі сак-ратара ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнкі "Аб беларускай мове, літаратуры і пісьменніках" ад 21 лістапада 1938 г., адрасаванай Сталіну: "Нанболее крупную контрреволюцнонную работу провел союз "советскнх" пнсателей Белорусснн, ндейно возглавляемый всегда десятком профашнстскнх пнсателей (в том чнсле нз-вестные Янка Купала н Якуб Колас)... Здесь был центр-штаб нацнональной фашнстской пропаганды... Янка Купала пустнл крылатое выраженне "пока жыве мова, жыве народ".

...По колнчеству н качеству нзоблнчаюіцего мате-рнала, а также по нзвестным фактам нх работы онн, безусловно, подлежат аресту н суду как врагн наро-

1 Правда нсторнн: память н боль. С. 82 — 87.

237

В частностн, нарком внутренннх дел Белорусснн запроснл нз центра санкцнн на арест Купалы н Ко-ласа уже давно, но санкцня пока не дана... Нх нужно шга арестовать, нлн, учнтывая обстановку, прннять, поговорнть открыто, показать, что нам нзвестны все нх "ошнбкн"..."

3 прыведзеных канкрэтна-гістарычных матэрыя-лаў можна зрабіць па меншай меры дзве высновы. Па-першае, вялікі маштаб рэпрэсій быў абумоўлены тыранічнай прыродай палітычнага рэжыму, які ўста-ляваўся ў краіне ў 1917 г. Аб гэтым сведчаць разгон Першага Усебеларускага кангрэса ў Мінску і Уста-ноўчага сходу ў Пецярбургу, пагалоўнае знішчэнне "сацыяльна чужых" саслоўяў і катэгорый насельні-цтва (дваран, духавенства, афіцэраў старой арміі і інш.), выключэнне з грамадска-палітычнага жыцця апазіцыйных партый і фізічнае знішчэнне іх членаў. Сама правячая партыя ўсё болып ператваралася ў жорстка цэнтралізаваную арганізацыю,"ордэн меча-носцаў" унутры Савецкай дзяржавы. Адсутнасць дэ-макратыі ў балыпавіцкай партыі цягнула за сабой згортванне дэмакратыі і ў грамадстве. Як вынік, правячая партыя, з'яўляючыся станавым хрыбтом камандна-адміністрацыйнай сістэмы, сама стала аб'-ектам рэпрэсій.

Па-другое, пачатак палітычных рэпрэсій на Бела-русі непасрэдна звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі, якая стала найболып знач-най з'явай у працэсе развіцця нацыянальнай са-масвядомасці ва ўмовах савецкай улады. 3 канца 20-х гг. таталітарная сістэма, якую насаджаў Сталін, пачала ўсё болып рашуча ўкараняцца ў грамадска-палітычнае жыццё. I калі запатрабавалася практыч-на падмацаваць вылучаны ім тэзіс аб абвастрэнні кла-савай барацьбы ва ўмовах будаўніцтва сацыялізму, партыйнае кіраўніцтва паспрабавала прадставіць існаваўшы гілюралізм думак у пытаннях нацыяналь-на-культурнага жыцця менавіта як класавае супраць-стаянне. "Характэрна, — адзначае прафесар М.К.Са-калоў, — што ўжо ў другой палове 20-х гг. спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных падыходаў да нацыя-нальнай палітыкі суправаджаліся абвінавачваннямі ў нацыяналізме, нярэдка нават тады, калі гэта былі нармальныя патрыятычныя клопаты аб развіцці род-

238

най мовы, захоўванні нацыянальных традыцый і культуры"1. Па сутнасці, усё, што не адпавядала ста-лінскай ідэалогіі, абвяшчалася варожым. На гэтай | падставе беларускіх дзеячаў навукі і культуры, ак-тыўных правадыроў палітыкі беларусізацыі ўсё час-цей сталі абвінавачваць у так званым нацыянал-дэ-макратызме.

Трэба адзначыць, што разгром нацыянал-дэмак-ратызму не быў лакальным, абмежаваным толькі галіной нацыянальных адносін. "Нацдэмаўшчына" тлумачылася ідэолагамі рэжыму як праява "права-га" ўхілу, а так званае кулацтва, сялянства наогул

— яго сацыяльнай базай. Сталінская наменклатура з яе прынцыпамі назначэння зверху, жорсткай,кад-равай палітыкай не жадала мірыцца з вылучэннем мясцовых кадраў і бачыла пагрозу свайму існаванню ў нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыі, якая была цесна звязана з сялянствам, мела дэмакратыч-ныя традыцыі, пэўны аўтарытэт у нацыянальным руху2. Невыпадкова ў рэзалюцыі XII з'езда КП(б)Б (1930 г.) адзначалася, што галоўнай небяспекай для нацыянальнай палітыкі на Беларусі з'яўляецца на-цыянал-дэмакратызм. Рэзка змяняліся і ацэнкі міну-лага: увесь беларускі нацыянальна-вызваленчы рух пачаў абвяшчацца рэакцыйным. Выключна як на-цыяналістычная стала ацэньвацца і дзейнасць Бел-нацкама і нават беларускіх камуністычных секцый у РКП(б), таксама як і спробы ўтварыць самастой-ную камуністычную партыю на Беларусі3.

Беларускія даследчыкі разыходзяцца ў меркаванні аб колькасці рэпрэсіраваных на Беларусі ў 20 — 50-я гг. Адны называюць лічбу 2 млн чалавек, дру-гія сцвярджаюць, што быў рэпрэсіраваны кожны шосты (1,5 млн чалавек), трэція прыводзяць лічбу 700 тыс. Прафесар М.К.Сакалоў сцвярджае, што агульная "колькасць сталінскіх ахвяр 30-х гадоў на Беларусі па ўскосных даных перавышае 2 млн чала-век"4. Аднак архіўныя матэрыялы гавораць пра

1 Сакалоў М.К. Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў канцы 20-х

— 30-я гады //Гісторыя Веларусі: Вучэб. дапаможнік. Мн., 1994. С. 78.

2 Там жа. С. 79.

8 Там жа.

4 Там жа. С. 187.

239

іншае: па палітычных матывах судовымі І пазасудо-вымі органамі прыцягваліся да адказу 240 тыс. бела-русаў. Акрамя таго, было раскулачана, а таксама пад-вергнута ссылцы, высылцы і спецпасяленню 261 тыс. чалавек; з заходняй часткі Беларусі ў 1939 — 1941 гт. і ў пасляваенны час выселена ў адміністрацыйным парадку 87 729 чалавек1.

Такім чынам, у 20 — 50-я гг. у Беларусі было неабгрунтавана рэпрэсіравана ў адміністрацыйным парадку звыш 349 тыс. чалавек, а агульная коль-касць ахвяр палітычных рэпрэсій склала каля 600 тыс. чалавек.

Не прыходзіцца сумнявацца ў тым, што масавымі рэпрэсіямі І.Сталін падарваў аснову антыфашысцка-га фронту, які складваўся ў разглядаемы перыяд, распаліў недавер дэмакратычнага Захаду да СССР. У палітычных працэсах 30-х гг. закладзены асноўныя прычыны паражэнняў Савецкага Саюза ў 1941 г., шматлікіх ахвяр у час вайны.

Трэба зазначыць, што ўсе наркамы НКУС акра-мя Г.І.Пятроўскага і Ф.Э.Дзяржынскага сталі ахвя-рамі ўласнага тварэння, адноўленага ў 1934 г. агуль-насаюзнага органа на чале з Г.Р.Ягодай. Так, А.І.Рыкаў і Г.Р.Ягода, першыя наркамы РСФСР і СССР, сядзелі на адной лаўцы падсудных і знішча-ны ў 1938 г., А.Г.Белабародаў, наркам НКУС РСФСР з 1923 па 1927 г., рэпрэсіраваны як апазі-цыянер таксама ў 1938 г. Грдам раней, у 1937-м, знішчаны В.Н.Талмачоў, які займаў пост наркама НКУС РСФСР з 1927 па 1930 г., да спынення існа-вання апошняга.

Паказальна і тое, што следам за кіраўнікамі трапілі ў няміласць і іх падначаленыя: калі арышта-валі Ягоду, 3 тыс. яго супрацоўнікаў, у тым ліку і пяць з шасці намеснікаў, таксама былі расстраля-ны. У 1940 г. быў знішчаны і сам М.І.Яжоў.

У чорныя спісы трапілі работнікі не толькі цэнт-ральнага апарату, але і яго рэспубліканскіх філія-лаў. Так, у 1937 — 1939 гг. прыгавораны да вышэй-шай меры пакарання былыя наркамы БССР І.А.Адамовіч, Дз.З.Чэрнушэвіч, А.І.Хацкевіч, Р.А.Ш-ляр, Л.М.Закоўскі, І.М.Ляплеўскі, Г.А.Малчанаў,

1 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20 — 50-х гадоў на Бела-русі. Мн.( 1994. С. 10.

240

Е.Д.Берман, А.А.Наседкін1, а таксама іншыя адказ-цыя работнікі наркамата, якія ператварыліся ў сля-пую зброю сталінскага самавольства, а затым і ў яго ахвяру.

Вядома нямала фактаў, калі ў разрад уяўных "ворагаў народа" неабгрунтавана трапілі сумлен-ныя работнікі органаў НКУС, якія спрабавалі пра-тэставаць супраць сталінска-яжоўскай беззакон-насці і самавольства. Так, згодна з данымі камісіі МУС Рэспублікі Беларусь па рэабілітацыі сталінскіх ахвяр да сённяшняга дня невядомы лёс 54 супра-цоўнікаў РСМ НКУС БССР, рэпрэсіраваных у да-ваенны перыяд. Пры гэтым у чорныя спісы трап-лялі не толькі кіраўнікі органаў, але і ўчастковыя інспектары, оперупаўнаважаныя крымінальнага вышуку, радавыя супрацоўнікі, курсанты школы міліцыі, бухгалтары, начальнікі складоў, сакрата-ры і інш.

Паводле няпоўных даных, толькі за перыяд з 1929 па 1937 г. звыш 100 тыс. работнікаў органаў, каман-дзіраў і байцоў войскаў АДПУ—НКУС прайшло праз вароты Салавецкага лагера асобага прызначэння ГУЛАГ АДПУ—НКУС, Балтыйска-Беламорскага ла-гера-камбіната НКУС, Варкуцінскага, Локчымскага, Усцьвымскага працоўных лагераў НКУС. Болып за 20 тыс. з іх рассталася з жыццём за спробу апеля-ваць да розуму, справядлівасці, законнасці, што рас-цэньвалася адданымі таталітарнаму рэжыму служ-бістамі як "чэкісцкае перараджэнне", "спрыянне во-рагам народа". Не вытрымаўшы сталінскага сама-вольства, каварства і здзекаў з асобы, сотні чэкістаў пайшлі з жыцця добраахвотна.

Такім чынам, масавым рэпрэсіям у канцы 20-х — 30-я гг. нельга знайсці ніякага апраўдання. Вядома, штр ў разглядаемы перыяд перад савецкай дзяржа-вац стаяла задача як мага хутчэй вырвацца з ціскоў адсталасці і стварыць індустрыяльную базу і ваенна-эканамічны патэнцыял, каб адстаяць сваё існаванне. Аднак метады вырашэння гэтай задачы павінны быць іншымі, у болыпай меры ўлічваць сацыяльна-эканамічныя працэсы, што адбываліся ў краіне,

1 Чепнков Н.П. Нмя в нсторнн МВД: Руководнтелн снстемы органов внутренннх дел Веларусн (1917 — 1996 гг.). Мн., 1997. С. 14 - 24.

241

жыццёвыя ўмовы людзей, быць збалансаванымі, без перагібаў і масавых рэлрэсій.

За грубыя памылкі, самавольства Сталіна і яго акружэння наш народ заплаціў вялікую цану.

г л а в а Із

ДЗЯРЖАВА I ПРАВА БЕЛАРУСКАЙ ССР У ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ