Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский. история государства и права Беларус....doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
2.1 Mб
Скачать

11.7. Землі Заходняй Беларусі

ў складзе Полыігаы. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР

Паводле Рыжскага мірнага дагавора Заходняя ІБеларусь прызнавалася часткай Полыпчы, а на яе іземлях устанаўлівалася буржуазна-памешчыцкая Іўлада. Менавіта на гэтай тэрыторыі быў уведзены Іпрыняты ў Полыпчы адміністрацыйна-тэрытарыяль-[ны падзел на ваяводствы, паветы, гміны, утвораны [Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы. Шлошча Заходняй Беларусі ў 1931 г. складала болып |за 112 тыс. км2, а насельніцтва — 4,6 млн чалавек.

Гэта была адсталая ўскраіна польскай дзяржавы. ІУ пачатку 30-х гг. 85 % насельніцтва Заходняй Бе-Іларусі жыло ў вёсцы, 79 % — занята ў сельскай гаспа-Ідарцы. Складаючы 23 % тэрыторыі і 11 % насель-Ініцтва Полыпчы, Віленскае, Навагрудскае і Палес-Ікае ваяводствы мелі ў 1937 г. толькі 2,8 % прадпры-|емстваў і 1,9 % рабочых краіны. Эканамічная паліты-

' Очеркн нсторнн государства н права БССР. Мн., 1969. Вып. |2. С. 24.

215

ка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакі-нуць "усходнія крэсы" ў становішчы аграрна-сырав-іннага прыдатку болып развітых прамысловых раё-наў карэннай Полыпчы, што асуджала край на ад-сталасць і галечу.

Згодна з пунктам 1 артыкула VII Рыжскага мірна-га дагавора Полыпча павінна была прадаставіць бела-русам, якія апынуліся пад яе юрысдыкцыяй, усе пра-вы па забеспячэнні свабоднага развіцця культуры, аду-кацыі, мовы, выканання рэлігійных абрадаў1, але польскія правячыя колы ніколі не выконвалі гэтыя палажэнні. Наадварот, цяжкае сацыяльнае і эканамічнае становішча спалучалася з не менш цяжкім нацыянальным прыгнечаннем беларускага народа. Польскія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і дзякуючы гэтаму ліквіда-ваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызвален-не. Каб неяк абгрунтаваць сваё права на захопленыя землі, польскія ўлады не спыняліся перад фальсіфі-кацыяй статыстычных звестак аб нацыянальным складзе насельніцтва Заходняй Беларусі. Напрыклад, у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах беларусаў было не 22,5 %, як сцвярджала афіцый-ная польская статыстыка, а 67 %; палякаў — не 42, а 12 — 13; украінцаў — 5 — 6; яўрэяў — каля 9; рускіх — 2; літоўцаў — 3 %2.

3 першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, якіх у 1918 — 1919 гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У 1938/ 39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не стала ні адной беларускай школы, а польскіх школ было недас-таткова, каб забяспечыць навучанне ўсіх дзяцей. У выніку непісьменных сярод насельніцтва Заходняй Бе-ларусі ва ўзросце звыш 10 гадоў у 1931 г. налічвалася 43 %. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыс-тацца беларускай мовай, беларусаў не бралі на дзяр-жаўную службу. Культурнае жыццё беларускага наро-да пастаянна абмяжоўвалася і падаўлялася.

Полыпча лічылася буржуазна-дэмакратычнай рэспублікай. Аднак абвешчаныя сакавіцкай кансты-

1 Мнрный договор между Россней н Укранной, с одной стороны, н Польшей — с другой //Спадчына. 1993. № 4. С. 17.

2 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч.'Мн., 1995.

216

туцыяй 1921 г. свабоды слова, друку, сходаў, арганізацый пастаянна парушаліся, асабліва на "крэ-сах"1. Тут панавалі самавол і здзекі над насельніцтвам з боку паліцыі, чыноўнікаў. Асабліва ўзмацняліся рэп-рэсіі ў перыяды ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху. У пачатку 30-х гг. у турмах Польшчы знаходзі-лася больш 10 тыс. палітзняволеных. Новая хваля масавых арыштаў ахапіла край пасля таго, як у 1934 г. на Палессі, у Бярозе-Картузскай, быў створаны кан-цэнтрацыйны лагер для палітычных зняволеных.

Выбарчая сістэма служыла інтарэсам памешчы-каў і буржуазіі. У сойм прыходзілі пераважна прад-стаўнікі пануючых класаў, буржуазных і дробна-бур-жуазных партый і толькі нязначная колькасць чле-наў радыкальных партый і арганізацый працоўных. У 1922 г. у сойм беларусаў было абрана 11 з 444 дэпутатаў, а ў Сенат — 3 са 111 сенатараў. У 1928 г. у сойм трапілі 10 беларусаў, а ў Сенат — два. На выбарах 1935 і 1938 гг. не было абрана ні аднаго беларуса і ні аднаго прадстаўніка левых сіл.

Такім чынам, жорсткі нацыянальны прыгнёт, палітычнае бяспраўе насельніцтва Заходняй Беларусі яшчэ болып паглыблялі супярэчнасці паміж наро-дам і пануючымі класамі.

Вышэйшымі органамі ўлады і кіравання ў Полыпчы былі Прэзідыум, сойм і Сенат, Савет Міністраў рэспублікі. Прэзідэнт бьіў галавой дзяр-жавы. Ён прадстаўляў Польшчу ў міжнародных зно-сінах, выдаваў заканадаўчыя акты, у некаторых вы-падках карыстаўся паўнамоцтвамі суддзі, прызначаў і звальняў міністраў і іншых вышэйшых службовых асоб, быў галоўнакамандуючым. Прэзідэнт прызна-чаў суддзяў і вырашаў пытанні аб памілаванні. Пас-ля ўчыненага Ю.Шлсудскім у маі 1926 г. дзяржаў-нага перавароту паўнамоцтвы прэзідэнта былі пашы-раны. Ён мог самастойна распускаць сойм і Сенат — галоўныя заканадаўчыя органы да мая 1926 г., якія пасля дзяржаўнага перавароту страцілі сваё былое значэнне, а роля Сената пачала зводзіцца да зацвяр-джэння бюджэту2. Сойм складаўся з 208 дэпутатаў, а Сенат — з 96 сенатараў. 32 сенатары прызначаліся

1 Бардах Ю., Леснодарскнй Б., Пыетрчак М. Нсторня государства н права Польшн. М., 1980. С. 439.

2 Там жа. С. 449 — 453, 458.

217

прэзідэнтам, а 64 выбіраліся з грамадзян, якія да-сягнулі 30 гадоў, мелі заслугі перад Айчынай, афі-цэрскае званне, вышэйшую ці сярэднюю спецыяль-ную адукацыю або займалі кіруючыя пасады ў дзяр-жаўным апараце. Зразумела, што пры такіх умо-вах ні сяляне, ні рабочыя Заходняй Беларусі не маглі ўдзельнічаць у выбарах сенатараў.

Цэнтральным выканаўча-распарадчым органам быў Савет Міністраў Польшчы, які складаўся са стар-шыні, яго намеснікаў і міністраў.

Мясцовымі органамі дзяржаўнай адміністрацыі ў ваяводстве былі ваяводы і ваяводскае ўпраўленне. Ваявода прызначаўся прэзідэнтам па прапанове міністра ўнутраных спраў, зацверджанай Саветам Міністраў. Па сутнасці, ён каардынаваў дзейнасць усіх дзяржаўных устаноў ваяводства і мог ажыццяў-ляць кантрольныя паўнамоцтвы і над тымі ўстано-вамі, якія яму не падпарадкоўваліся. Свае функцыі ваявода выконваў праз ваяводскае ўпраўленне, якое мела агульны аддзел, аддзелы бяспекі, самакіраван-ня, адміністрацыйны, аховы здароўя, вайсковы, зем-ляробства і інш.1 "Галоўная ўвага ваявод у заходне-беларускіх ваяводскіх накіроўвалася на апалячванне краю, на недапушчэнне нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларускага народа і ўстанаўлення жорст-кага кантролю за прэсай, грамадскімі і палітычнымі рухамі, партыямі і арганізацыямі"2.

Павятовую адміністрацыю ўзначальваў стараста, які прызначаўся міністрам унутраных спраў і падпа-радкоўваўся ваяводзе. Свае функцыі стараста выкон-ваў праз павятовае ўпраўленне — староства. На тэ-рыторыі павета ў старасты былі такія ж паўнамоцт-вы, як і ў ваяводы ў ваяводстве.

Органамі мясцовага самакіравання ў паветах да 1933 г. былі павятовыя соймікі, дэлегаты на якія выбіраліся гміннымі саветамі. Пасля 1933 г. у паве-тах былі ўтвораны павятовыя рады, якія выбіраліся гміннымі радамі. Выканаўчымі органамі павета былі павятовыя ўправы на чале са старастам.

1 Бардах Ю., Леснодарскнй Б., Пыетрчак М. Нсторня государства н праваПольшн. М., 1980. С. 459 —461.

- Юхо Я.А. Дзяржава і права Беларускай ССР у перыяд калектывізацыі сельскай гаспадаркі і рэпрэсіўных дзеянняў дзяржаўных органаў супраць народа (1930 — 1938 гг.). С. 21.

218

Гмінную адміністрацыю складалі войт і два або

ры засядацелі. Апошнія выбіраліся гміннай радай,

склад якой уваходзіла да 15 радцаў. Гмінную раду

зыбіралі дэлегаты гміннага сходу, які складаўся са

100—150 прадстаўнікоў ад сельскіх грамад (жыха-

эьі некалькіх хутароў ці невялікіх вёсак). На чале

рамады стаяў солтыс, які па законе павінен быў абі-

эацца на сходзе грамады або радай, але на справе,

Ік і гмінны войт, прызначаўся павятовым старас-

гам.

Трэба адзначыць, што органы мясцовага самакі-эавання мала што маглі зрабіць для народа. Улады з |імі звычайна не лічыліся.

Палітычнае бяспраўе, сацыяльны і нацыянальны Ірыгнёт насельніцтва Заходняй Беларусі выклікалі Ірацьбу за свае правы, за вызваленне з-пад польскай супацыі. Барацьбітоў не магло запалохаць нават эе, што на тэрыторыі Заходняй Беларусі да 1932 г. Ірымянялася Крымінальнае ўлажэнне Расійскай Імперыі 1903 г., а ў 1932 г. быў уведзены ў дзеянне Срымінальны кодэкс Польшчы, згодна з якім асо-5ы, прызнаныя вінаватымі ў вызваленчай барацьбе, сурова караліся аж да смяротнага прысуду1.

Вызваленчая барацьба ў большасці выпадкаў была выклікана імкненнем да ўз'яднання з БССР. Партый-аа-дзяржаўнае кіраўніцтва СССР паўафідыяльна пад-эымлівала развіццё ідэі такога ўз'яднання і садзей-гічала ўмацаванню веры ў яго ажыццяўленне.

23 жніўня 1939 г., ва ўмовах абвостранага міжна-эоднага становішча, урад СССР падпісаў з гітлераўс-Германіяй дагавор аб ненападзенні. Пакт быў ^апоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыто-эыя Полыдчы і шэрага іншых краін падзялялася на еры ўплыву СССР і Германіі. Устанаўлівалася, што Іжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк На-ээў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і Заходняя /краіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР.

Засцярогшы сябе на ўсходзе, гітлераўская Герма-зія 1 верасня 1939 г. пачала даўно спланаваную вай-зу супраць Польшчы. 17 верасня Чырвоная Армія Іерайшла мяжу, што аддзяляла Заходнюю Беларусь

1 Юхо Я.А. Дзяржава і права Беларускай ССР у перыяд калектывізацыі сельскай гаспадаркі і рэпрэсіўных дзеянняў зяржаўных органаў супраць народа (1930 — 1938 гг.). С. 24.

219

ад БССР. На ўсёй заходняй тэрыторыі пачалі ства-рацца часовыя органы народнай улады — камітэты сёл, сялянскія валасныя камітэты, з'езды і нарады сялянскіх камітэтаў валасцей і паветаў, упраўленні гарадоў і паветаў, упраўленні абласцей. Ва ўсе ўлад-ныя структуры ўвайшлі прадстаўнікі Чырвонай Арміі.

22 кастрычніка на аснове савецкай выбарчай сістэмы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі пра-ведзены выбары ў Народны (Нацыянальны) сход. Удзельнічаць у іх мелі права ўсе жыхары, якія да-сягнулі 18 гадоў. Было створана 929 выбарчых ак-руг і выбрана 927 дэпутатаў.

Народны (Нацыянальны) сход пачаў сваю работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. На парадку дня стаялі наступныя пытанні: 1) аб дзяржаўнай уладзе;

2) аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР;

3) аб канфіскацыі памешчыцкіх земляў; 4) аб нацы-яналізацыі банкаў і буйной прамысловасці.

У адпаведнасці з разгледжанымі пытаннямі былі адобраны чатыры дэкларацыі, абвясціўшыя ўстанаў-ленне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Бела-русі.

Дэкларацыі Народнага (Нацыянальнага) сходу сталі прававой асновай для прыняцця 2 лістапада

1939 г. Вярхоўным Саветам СССР пастановы "Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР з аб'яднаннем яе з Беларускай ССР". 14 лістапада Вяр-хоўны Савет БССР пастанавіў прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР і "ўз'яднаць тым самым бе-ларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве"1.

4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб стварэнні на тэрыторыі Заход-няй Беларусі пяці абласцей — Баранавіцкай, Белас-тоцкай, Брэсцкай, Віленскай і Пінскай. У студзені

1940 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 32 паветы былі рэарганізаваны ў 101 раён. 3 мэтай стварэння савецкіх органаў улады і кіравання ўка-зам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 7 снежня 1939 г. на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі зац-верджаны абласныя выканаўчыя камітэты, хоць у

1 Декларацня белорусского Народного собрання о вхожденнн Западной Белорусснн в состав БССР //Очеркн нсторнн государства н права БССР. Мн., 1969. С. 374.

220

адпаведнасці з Канстытуцыяй 1937 г. папярэдне было веабходна правесці выбары ў мясцовыя Саветы. Абл-выканкамы у сваю чаргу фарміравалі рай- і сельвы-канкамы. Выбары ў мясцовыя Саветы на тэрыторыі Заходняй Беларусі адбыліся 15 снежня 1940 г.

Такім чынам, у кастрычніку 1939 г. адбыўся пра-цэс тэрытарыяльнай кансалідацыі беларускай нацыі ў яе этнаграфічных межах. Аднак неўзабаве Віленскі край у сувязі з пактам Молатава — Рыбентропа быў перададзены Літве.

Трэба адзначыць, што станаўленне савецкай сістэмы кіравання суправаджалася парушэннямі за-коннасці — высылкай у глыб краіны былых дзяр-жаўных служачых (нават леснікоў), гандляроў, ра-меснікаў. Дэпартацыя матывавалася неабходнасцю ачысціць край ад буржуазных элементаў і "ворагаў народа". Мясцовым кадрам, у тым ліку і былым чле-нам КПЗБ і КСМЗХ, выказваўся "палітычны неда-вер", а на кіруючыя пасады назначаліся, як правіла, работнікі, якія прыязджалі з усходніх абласцей рэспублікі (больш за 14 тыс. чалавек). Няведанне многімі з іх мясцовай спецыфікі прыводзіла да гру-бых памылак у рабоце і выклікала незадаволенасць насельніцтва. Да 1941 г. паміж заходняй і ўсходняй часткамі Беларусі заставалася дэмаркацыйная лінія, а ў адносінах людзей на працягу доўгага часу захо-ўвалася дзяленне на "заходнікаў" і "ўсходнікаў".

16 лістапада 1939 г. паміж савецкім урадам і ўра-дам Германіі было заключана пагадненне аб перася-ленні асоб беларускай нацыянальнасці з польскіх тэ-рыторый, акупіраваных трэцім рэйхам, на беларус-кія землі, якія адьпплі да СССР. Многіх перасялен-цаў напаткаў трагічны лёс: яны сталі ахвярамі орга-наў НКУС.

Аднак, нягледзячы на ўсе выдаткі, трэба адзна-чыць, што ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі ў адзіную Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэ-рытарыяльную цэласнасць, уз'яднала беларускі на-род у адзіную сям'ю.

Г Л А В А 12

ПАРУШЭННЕ ЗАКОННАСЦІ НА БЕЛАРУСІ ў 30-я гг.

12.1. НКУС СССР і яго рэспубліканскія

філіялы — важнейшы механізм умацавання

рэжыму асабістай улады і станаўлення

таталітарнай сістэмы ў краіне

У канцы XX ст. узрос інтарэс вучоных, шырокіх слаёў насельніцтва да гісторыі дзяржавы ў цэлым і асабліва да тых яе старонак, якія доўгі час старанна замоўчваліся. Адна з гэтых старонак — масавыя рэп-рэсіі ў гады культу асобы Сталіна.

Калі размова ідзе пра масавыя рэпрэсіі, то звы-чайна гавораць пра 1937 г. У сапраўднасці хваля рэп-рэсій пачалася яшчэ ў канцы 20-х і завяршылася ў пачатку 50-х гг. са смерцю правадыра "ўсіх часоў і народаў". На 1937—1938 гг. прыходзіўся апагей па-літычных рэпрэсій, таму яны і захаваліся ў памяці народа як страшныя гады "яжоўшчыны" (па імені М.І.Яжова, былога наркама ўнутраных спраў СССР).

Высветліць прадпасылкі, рухаючыя сілы, меха-нізмы таго, што адбывалася ў 30 — 40-я гг., немаг-чыма без глыбокага вывучэння гісторыі стварэння і дзейнасці НКУС СССР, а таксама рэспубліканскіх нар-каматаў унутраных спраў.

НКУС СССР быў створаны 10 ліпеня 1934 г. У яго кампетэнцыю ўваходзілі дзяржаўная бяспека, гра-мадскі парадак, пагранічная і ўнутраная ахова. Заз-начым, што менавіта НКУС СССР у разглядаемы пе-рыяд аб'ядноўваў пад сваёй эгідай велізарны апарат прымусу ад міліцыі да папраўча-працоўных устаноў, ад АДПУ да ўнутраных і пагранічных войскаў. Ства-рэнне на базе АДПУ Наркамата ўнутраных спраў СССР з'явілася часткай працэсу фарміравання адмі-ністрацыйна-каманднай сістэмы, цэнтралізацыі дзяр-жаўнага кіраўніцтва краінай. Па сутнасці НКУС стаў адным з важнейшых звёнаў стратэгічнай лініі Сталі-на на ўсталяванне рэжыму асабістаў улады, бо

222

менавіта гэты орган павінен быў адыграць галоўную ролю ў рэалізацыі планаў устаранення з палітычнай сцэны тых, хто па розных прычынах станавіўся не-пажаданым "правадыру" і яго акружэнню.

У наступныя гады змены ў структуры НКУС СССР адбываліся ў сувязі з узрастаннем удзельнай вагі пад-раздзяленняў, у распараджэнні якіх былі месцы паз-(баўлення волі. Так, да канца 30 — пачатку 40-х гг. рамя Галоўнага ўпраўлення папраўча-працоўных агераў і пасяленняў (ГУЛАГ) былі заснаваны дзе-яткі іншых глаўкаў і ўпраўленняў — Галоўнае праўленне лагераў чыгуначнага будаўніцтва, Галоў-ае ўпраўленне лагераў Дальбуда, Упраўленне лаге-Іаў лясной прамысловасці і інш.

Не заставалася нязменнай і структура паграніч-ай і ўнутранай аховы. У сакавіку 1939 г. Галоўнае раўленне пагранічных і ўнутраных войскаў раздзя-Ілася на шэсць самастойных глаўкаў: Галоўнае раўленне пагранічных войскаў, Галоўнае ўпраўленне ойскаў НКУС па ахове важных прадпрыемстваў пра-ысловасці, Галоўнае ўпраўленне войскаў НКУС па ове чыгуначных збудаванняў, Галоўнае ўпраўлен-е канвойных войскаў НКУС, Галоўнае ўпраўленне аеннага забеспячэння і Галоўнае ваенна-будаўнічае праўленне войскаў НКУС.

У выніку НКУС СССР станавіўся буйнамаштаб-:ым гаспадарчым ведамствам, якое выкарыстоўвала анную рабочую сілу велізарнай арміі рэпрэсірава-в ых грамадзян, якія знаходзіліся ў спецлагерах, пра-"цоўных калоніях і ў іншых месцах пазбаўлення волі. У адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1936 г. Народны камісарыят унутраных спраў быў аднесены да катэгорыі саюзна-рэспубліканскіх наркаматаў, у сувязі з чым аналагічныя наркаматы былі створаны ва ўсіх саюзных рэспубліках, у тым ліку і ў Бела-русі. Што тычыцца РСФСР, тот тут спачатку быў уведзены інстытут Упаўнаважанага НКУС, а затым дзейнічаў апарат саюзнага наркамата. У абласных, гарадскіх і некаторых раённых цэнтрах краіны былі сфарміраваны ўпраўленні НКУС, у якіх ствараліся аддзелы і аддзяленні, у тым ліку і асобыя, якія са-чылі за самімі чэкістамі.

Фармальна НКУС СССР з'яўляўся адным з цэнт-ных органаў галіновага кіравання, такім жа, як

223

і іншыя агульнасаюзныя і саюзна-рэспубліканскія наркаматы. Аднак практычна яго становішча істот-на адрознівалася ад становішча астатніх ўладных органаў. Так, у апараце НКУС СССР функцыяніра-ваў аддзел, які здзяйсняў нагляд за партыйнымі орга-намі аж да ЦК. Адрозненне заключалася і ў тым, што НКУС апынуўся па-за партыйным кантролем, ператварыўшыся ў руках Сталіна ў інструмент неаб-грунтаваных рэпрэсій і бессаромных парушэнняў за-коннасці.

Вядучая роля ў здзяйсненні рэпрэсій належала такім падраздзяленням наркамата, як Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі, Галоўнае ўпраўленне папраўча-працоўных лагераў і пасяленняў, глаўкам, якія кіравалі месцамі зняволення, а таксама органу пазасудовай расправы — Асобай нарадзе пры НКУС і падпарадкаваным ёй "тройкам" на месцах.

Палажэнне "Аб Асобай нарадзе пры Народным ка-місарыяце ўнутраных спраў СССР" было зацверджана спецыяльнай пастановай ЦВК і СНК СССР 5 ліста-пада 1934 г. У адпаведнасці з гэтым дакументам орга-ны ўнутраных спраў атрымалі права прымяняць да асоб, прызнаных грамадска небяспечнымі, ссылку і высылку да 5 гадоў, знявольванне ў папраўча-пра-цоўных лагерах да 5 гадоў, высылку за межы Саюза ССР замежных падданых. У склад Асобай нарады ўваходзілі: намеснік народнага камісара ўнутраных спраў СССР, упаўнаважаны НКУС Саюза ССР па РСФСР, начальнік Галоўнага ўпраўлення рабоча-ся-лянскай міліцыі, камісар унутраных спраў саюз-най рэспублікі, на тэрыторыі якой узнікла справа. У палажэнні дэкларавалася неабходнасць удзелу ў па-сяджэннях Асобай нарады пракурора СССР ці яго намесніка.

У рэспубліках, краях, абласцях, гарадах ствара-лася разгалінаваная сістэма "троек", падначаленых Асобай нарадзе пры НКУС СССР. У іх склад уваходзілі начальнікі ўпраўленняў НКУС, сакратары камітэтаў УКП(б) і пракуратуры. Састаў "троек", як правіла, зацвярджаўся на бюро партыйнага органа. Ужо ў другой палове 30-х гг. густая сетка "троек" аблыта-ла практычна ўсю краіну.

У многіх публікацыях можна сустрэць меркаван-не, што праз сістэму "троек" праходзілі справы толькі

224

тых людзей, якіх абвінавачвалі ў палітычных зла-1 чынствах. Гэта не зусім так. Да 1938 г. парушэнні 1 законнасці дасягнулі такіх маштабаў, што рэпрэсіў-| ная машына праз сістэму пазасудовых органаў пера-I молвала і матэрыялы па крымінальных справах. Тэрмін разгляду спраў устанаўліваўся не болып за 15 дзён. Калі не паступала пярэчанняў ад пракуро-ра, то рашэнне "тройкі" прыводзілася ў выкананне неадкладна, а пры рознагалоссях прыпынялася і справа перадавалася на разгляд Асобай нарады.

Як відаць з дакументаў, вышэйназваныя пазасу-довыя органы, існаванне якіх знаходзілася ў супя-рэчнасці з Канстытуцыяй СССР, самастойна разгля-далі палітычныя і крымінальныя справы і выносілі прыгаворы, не лічачыся з нормамі судаводства. Сан-кцыі пракурора насілі чыста фармальны характар, кантрольныя функцыі партыі, Саветаў, суда і праку-ратуры былі надоўга страчаны.

У публіцыстычных выданнях, у гісторыка-права-вой літаратуры нярэдка можна сустрэць меркаван-не, што менавіта ў 1934 г. у выніку рэарганізацыі АДПУ ў НКУС СССР быў упершыню створаны орган, які займаўся рэпрэсіямі ў пазасудовым парадку. Між тым пазасудовыя рэпрэсіі шырока прымяняліся ўжо ў гады грамадзянскай вайны і здзяйсняла іх Усерасій-ская надзвычайная камісія.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ва ўмо-вах пераходу да мірнага будаўніцтва пазасудовыя органы Усерасійскай надзвычайнай камісіі (УНК, з лютага 1922 г. — ДПУ) скараціліся, хоць і не былі адменены поўнасцю. Так, з мэтай барацьбы з кон-тррэвалюцыяй Прэзідыум ЦВК СССР у лістападзе 1923 г. стварыў Калегію АДПУ, а пры ёй у сакавіку наступнага года — "Асобную нараду" для разгляду спраў у адносінах асоб, якія займаліся контррэвалю-цыйнай дзейнасцю, шпіянажам, кантрабандай, спе-куляцыяй валютай і золатам.

Як вядома, многія заканадаўчыя акты, якія ты-чыліся арганізацыі і дзейнасці АДПУ, прымаліся пад уплывам яго старшыні Ф.Э.Дзяржынскага. Гісторыя сведчыць пра тое, што ён садзейнічаў пашьірэнню пазасудовых функцый АДПУ, што не заўсёды было апраўданым. Напрыклад, у 1924 г. Ф.Э.Дзяржынскі напісаў запіску ў Палітбюро, у якой прапанаваў для

225

8 Зак. 3025

барацьбы з бандытызмам падпарадкаваць у апера-тыўных адносінах міліцыю і крымінальны вышук АДПУ, а таксама дазволіць апошняму пазасудовы разгляд спраў усіх удзельнікаў бандыцкіх фарміра-ванняў. Цікава, што прапановы Ф.Э.Дзяржынскага сустрэлі ў той час рашучую нязгоду з боку некато-рых наркамаў урада. "Далейшае пашырэнне правоў АДПУ на пазасудовы разгляд спраў калегія НКЗС лічыла б небяспечным", — пісаў наркам замежных спраў Г.В.Чычэрын. Ад наркамата юстыцыі падрб-ны пункт гледжання выказаў М.В.Крыленка: "Лічу неабходным катэгарычна выказацца супраць прапа-новы т. Дзяржынскага... За апошні час АДПУ зас-воіла сабе практыку пашыраць сваю падсуднасць шляхам звароту ў Прэзідыум ЦВК на дазвол раз-глядзець тую ці іншую справу ў несудовым парадку, прычым спачатку разглядае справу і выносіць пры-гавор, а потым просіць ЦВК зацвердзіць гэты пры-гавор"1. Тым не менш Палітбюро і ІІрэзідыум ЦВК згадзіліся з прапановай старшыні АДПУ.

У другой палове 20-х гг. надзвычайныя пазасудо-выя правы органаў АДПУ пашырыліся. 3 1927 г. АДПУ давалася права разглядаць у пазасудовым па-радку, аж да прымянення вышэйшай меры пакаран-ня, справы аб дыверсіях, падпалах, псаванні машын-ных установак як са злым намерам, так і без яго.

Асабліва шырока пазасудовыя рэпрэсіі сталі вы-карыстоўвацца з канца 1929 — пачатку 1930 гг. Як вядома, калектывізацыя сельскай гаспадаркі супра-ваджалася ліквідацыяй так званага кулака як класа. Гэта азначала канфіскацыю яго маёмасці, перш за ўсё сродкаў вытворчасці, і высяленне з месца жы-харства. Гэтым і займаліся пазасудовыя органы, перш за ўсё ў асобе "троек".

У пачатку 30-х гг. "тройкі" разглядалі справы і ў адносінах нэпманскіх элементаў, былых афіцэраў царскай арміі, асоб, якія служылі ў царскай арміі, членаў былых антысавецкіх партый, значнай часткі старой інтэлігенцыі. У ліку рэпрэсіраваных апыну-лася шмат людзей, якія даўно адышлі ад якой-не-будзь варожай дзейнасці супраць савецкай улады ці зусім у ёй не ўдзельнічалі.

1 Вішнеўскі А. Дыктатура і права //ЛіМ. 1995. № 6. С. 14 — 15.

У якасці прыкладу можна прывесці асуджэнне ў І1930 г. вядомых вучоных-эканамістаў М.Кандрацье-[ва, А.Чаянава і інш., якім было прад'яўлена абвіна-Івачванне ў стварэнні нібыта падпольнай "сялянскай [працоўнай партыі".

У лютым — верасні 1930 г. паўнамоцным прад-[стаўніком АДПУ па Беларусі былі арыштаваны былы Інаркам земляробства БССР З.Прышчэпаў, былы нар-Ікам асветы рэспублікі А.Баліцкі, былы намеснік нар-Ікама земляробства А.Адамовіч, былы намеснік стар-[шыні "Белпайгандлю" П.Ільючонак і інш. Сярод пад-[следных апынуліся акадэмік В.Ластоўскі, Я.Лёсік, ІС.Некрашэвіч, прафесар А.Смоліч, пісьменнікі М.Га-Ірэцкі, У.Дубоўка, Я.Пушча і многія іншыя. Па гэ-Ітай справе незаконна было прыцягнута да крыміналь-Інай адказнасці звыш 80 чалавек, галоўным чынам Іработнікаў навукі, культуры і кіруючых кадраў шэ-Ірага наркаматаў Беларусі. Яны абвінавачваліся ў Іпрыналежнасці да так званай контррэвалюцыйнай Іарганізацыі беларускіх нацыянал-дэмакратаў "Саюз [вызвалення Беларусі"1.

Яшчэ ў 1928 г. наркам Рабоча-сялянскай інспек-Іцыі (РСІ) РСФСР М.Янсан у пісьме да І.Сталіна вы-Іказаў меркаванне аб выкарыстанні працы асуджа-Іных пры асваенні аддаленых мясцовасцей, на земля-[ных работах буйных будоўляў, а галоўным чынам на Ізагатоўках лесу, бо яго экспарт даваў краіне неаб-Іходную валюту. Гэтыя прапановы былі поўнасцю рэ-Іалізаваны ў 30-я гг. Напрыклад, з 1930 г. колькасць Ірабочай сілы для патрэб фарсіраванай індустрыялі-Ізацыі Дзяржплан СССР пачаў узгадняць з АДПУ і ІНКУС. Менавіта з гэтым звязаны разнарадкі па раё-[нах на так званых ворагаў народа.

7 жніўня 1932 г. у краіне была выдадзена паста-[нова ЦВК і СНК СССР "Аб ахове маёмасці дзяржаў-[ных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмаца-Іванні грамадскай (сацыялістычнай) уласнасці"2. Па-Істанова ўводзіла ў якасці меры судовага пакарання |за раскраданне калгаснай і кааператыўнай маёмасці

1 Васілеўская Н. Масавыя рэпрэсіі інтэлігенцыі //Палітычныя Ірэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі: Матэрыялы навук.-практ. |канф. 27 — 28 лютага 1998 г. Мн., 1998. С. 14 — 23.

2 СЗ СССР. 1932. № 62. Ст. 360.

226

227

вышэйшую меру сацыяльнай абароны — расстрэл з канфіскацыяй усёй маёмасці і замену гэтай меры пры змякчаючых акалічнасцях пазбаўленнем волі на тэрмін не ніжэй за 10 гадоў з канфіскацыяй усёй ма-ёмасці. Амністыя па гэтых справах была забароне-на.

"Закон аб пяці каласках" — так называлі паста-нову ЦВК і СНК СССР ад 7 жніўня 1932 г. у вёсцы. Згодна з ім толькі ў Глускім раёне Беларускай ССР у канцы 1932 г. было расследавана 136 крымінальных спраў, што складала 64,5 % ад усіх злачынстваў. У Мазырскім раёне ўзбуджаныя органамі міліцыі кры-мінальныя справы па фактах раскрадання сацыялістычнай маёмасці склалі больш 50 %. Пра падобнае становішча гавораць матэрыялы народных судоў Сенненскага, Мсціслаўскага, Слуцкага і іншых раёнаў Беларусі.

Да пачатку 1933 г. за няпоўныя пяць месяцаў з моманту прыняцця пастановы ў СССР было асуджа-на 54 645 чалавек, з іх 2110 — да вышэйшай меры пакарання.

Такім чынам, адказ ад выкарыстання эканамічных метадаў кіравання народнай гаспадаркай і пераход да адміністрацыйна-камандных рычагоў упраўлення з'явіліся важнейшай умовай і прычынай (перш за ўсё эканамічнай) палітычных рэпрэсій.

Існуе меркаванне, што пік рэпрэсій прыйшоўся на 1937—1939 гг. На справе ж самая вялікая траге-дыя адбылася ў 1929—1933 гг. Менавіта ў гэты пра-межак часу загінула ў 3 разы болып людзей, чым у 1937—1939 гг., але гэта была не інтэлігенцыя, не партыйныя і савецкія работнікі, не вайскоўцы, а бе-зыменныя сяляне, і па размаху гэта трагедыя мела далёка ідучыя вынікі, якія адчуваюцца і сёння.

У канцы 20-х гг. і асабліва з таго моманту, калі прагучаў заклік партыі "аб'явіць вайну не на жыц-цё, а на смерць кулаку і ў рэшце рэшт змесці яго з зямлі", надзвычайныя меры былі ператвораны ў сістэму, прычым прыёмы часоў грамадзянскай вай-ны і ваеннага камунізму дапускаліся не толькі суп-раць кулацтва, але і супраць сераднякоў.

Пранікненне ў народныя масы і ў партыю харак-тэрных для часоў грамадзянскай вайны настрояў звя-зана з прымяненнем у масавым маштабе пазасудо-

228

вых рэпрэсій. Такія настроі знайшлі адлюстраванне ў канцы 20 — пачатку 30-х гг. нават у такой, здава-дася б, далёкай ад практыкі галіне, як тэорыя права. Справа дайшла да таго, што былі выказаны прапа-новы аб "спрошчванні" крымінальнага працэсу. На шчыт падымалася тэорыя "небяспечнага стану" асо-бы, у адпаведнасці з якой падставай для крыміналь-яай адказнасці павінна была быць не канкрэтная віна, а "небяспечны стан" асобы, вызначаемы, напрыклад, яе сацыяльным паходжаннем, і г.д. Тым самым ства-ралася спрыяльная глеба для росквіту нігілістычных адносін да драва, законнасці. Невьшадкова болыпасць дэлегатаў XV з'езда Саветаў ледзь не высмеяла спро-бы пракурора СССР М.Крыленкі даказаць неабход-насць для пракуратуры кіравацца законам, а не ад-вольна тлумачанай мэтазгоднасцю1. Афіцыйныя ад-носіны рэжыму да права, закона, законнасці, права-вой дзяржавы ў разглядаемы перыяд вельмі яскрава былі сфармуляваны ў прамове Л.М.Кагановіча з на-годы 12-й гадавіны Савецкай улады, з якой ён выс-тупіў у Інстытуце савецкага будаўніцтва пры Каму-ністычнай акадэміі: "...Мы адхіляем паняцце права-вой дзяржавы нават для буржуазнай дзяржавы... Па-няцце "прававая дзяржава" прыдумана буржуазнымі вучонымі для таго, каб скрыць класавую прыроду буржуазнай дзяржавы... Вядома, усё гэта не выклю-чае закона. У нас ёсць законы. Нашы законы вызна-чаюць функцыі і кола дзейнасці асобных органаў дзяржаўнай улады. Але нашы законы вызначаюцца мэтазгоднасцю ў кожны дадзены момант"2.