
- •I права беларусі ў сістэме юрыдычных навук. Гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права
- •1.2. Пытанні гісторыі дзяржавы і права ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных
- •2.2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •2.3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •2.4. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •Глава 3
- •3.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •3.2. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV— першайпалове XVI ст.(да 1569 г.)
- •3.3. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове
- •3.4. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.3. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна
- •5.1. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •5.2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
- •5.3. Феадальнае права і яго характарыстыка
- •Судовая сістэма
- •I працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •6.1. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- •6.2. Мясцовыя судовыя органы
- •6.3. Працэсуальнае права Вялікага кпяства Літоўскага
- •Сацыяльна-эканамічны
- •I палітычны лад I права беларусі ў перыяд існавання
- •7.1. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага ладу Беларусі
- •7.2. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •7.4. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — хуііі ст.
- •1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 50.
- •9.2. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на беларусі
- •10.1.1 Усебеларускі з'езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •10.2. Утварэнне бсср. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •10.3. Другое абвяшчэнне бсср
- •11.1. Узаемаадносіны бсср і рсфср. Утварэнне Саюза сср
- •11.2. Адміністрацыйна-тэрытарьгальнае
- •11.3. Развіццё права ў Беларускай сср у 20 — 30-я гг.
- •11.4. Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.
- •11.6. Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.
- •11.7. Землі Заходняй Беларусі
- •12.2. Рэпрэсіўная дзейнасць органаў нкуСуЗо-ягг.
- •13.1. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадш і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •13.3. Права ў гады вайны
- •14.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання
- •14.2. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •14.3. Развіццё права Беларускай сср
- •Глава 15
- •15.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •15.3. Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь
- •Глава 1. Месца курса псторьп дзяржавы I права беларусіў сістэме юрыдычных навук.Пстарыяграфія................................... 5
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права ...... 5
- •Глава 2. Старажытныя дзяржавы на тэрыто-рьп сучаснай беларусі. Старажытнае права ў IX — першай палове XIII ст............ 16
- •Глава 3. Беларускія земліў складзе вялікага княствалггоўскага .......................................34
- •Глава 5. Крышцыi галоўныя рысы права
- •Глава 6. Судовая сістэмаiпрацэсуальнае
- •Глава 7. Сацыяльна-эканамічныiпаштьгч-ны лад I права беларусі ў перыяд існавання рэчы паспалітай (другая па-лова XVI - XVIII ст.) ...................................... 116
- •Глава 12. Парушэнне законнасці на белару-сІў 30-яіт.......................................................222
- •Глава 14. Дзяржава I права бсср у другой
- •Глава 15. Пераход рэспубшкібеларусь да дзяржаўнай незалежнасці- шляхі фарміравання прававой дзяржавы.......... 284
11.6. Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны судовую I сістэму Беларусі складалі народныя суды, асобныя ўдарныя сесіі і дзяжурныя камеры народнага суда,
211
210
дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі, Савет народных суддзяў, рэвалюцыйны і вайсковыя тры-буналы, Калегія вышэйшага судовага кантролю НКЮ (Народны камісарыят юстыцыі) БССР.
Да падсуднасці народных судоў адносіліся ўсе кры-мінальныя і грамадзянскія справы акрамя тых, якія тычыліся спраў асаблівай дзяржаўнай важнасці. Апошнія разглядаў Рэвалюцыйны трыбунал рэспублікі.
Асобныя ўдарныя сесіі народнага суда разглядалі тыя катэгорыі крымінальных спраў, якія ім перада-валіся Рэўтрыбуналам, а дзяжурныя камеры народ-ных судоў прымалі да вытворчасці справы аб дроб-ных правапарушэннях, якія не патрабавалі папярэд-няга даследавання і маглі быць разгледжаны судом неадкладна1. Дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі разглядала справы, якія былі ў вытворчасці гэтай камісіі і па якім патрэбна было хуткае судовае разбірацельства.
Савет народных суддзяў, які выбіраўся на рэспуб-ліканскім з'ездзе народных суддзяў, з'яўляўся каса-цыйнай інстанцыяй для народных судоў, іх дзяжур-ных камер і асобных ударных сесій.
На Беларусі функцыяніравалі і надзвычайныя судовыя органы — Рэвалюцыйны і Касацыйны тры-буналы.
Рэвалюцыйны трыбунал у складзе старшыні і пяці членаў зацвярджаўся СНК БССР. Да яго падсуднасці адносілася разгляданне ў першай інстанцыі спраў аб контррэвалюцыйных злачынствах, буйных спекуля-цыях, дыскрэдытацыі савецкай улады, бандытызме, злосным дэзерцірстве і іншых грамадска небяспеч-ных злачынствах.
Нагляд за дзейнасцю Рэвалюцыйнага трыбунала, разгляд касацыйных скаргаў і пратэстаў па падсуд-ных яму справах ажыццяўляў Касацыйны трыбунал пры ЦВК БССР. Яго старшынёй з'яўляўся народны камісар юстыцыі.
Кантроль за вырашэннем спраў у судах і рэвалю-цыйных трыбуналах ажыццяўляла Калегія вышэй-шага судовага кантролю НКЮ Беларусі.
Такая сістэма судовых органаў існавала на Бела-русі да другой паловы 1922 г. У верасні 1922 г. ЦВК
1 Мартнновыч Н.Н. Нсторня суда в БССР. Мн., 1961. С. 41.
212
і СНК БССР у адпаведнасці з рашэннем ЦК КПБ(б) аб паляпшэнні дзейнасці судовых органаў і з улікам праведзенай у маі 1922 г. судовай рэформы ў РСФСР прынялі пастанову аб правядзенні судовай рэформы на Беларусі. У выніку былі скасаваны Рэвалюцыйны трыбунал БССР, Савет народных суддзяў і створаны Вышэйшы суд рэспублікі, а замест Касацыйнага тры-бунала ўтвораны Вышэйшы касацыйны суд1.
Вышэйшы суд меў трьі аддзяленні: асаблівай пад-суднасці, крымінальнае і грамадзянскае. Вышэйшы суд разглядаў у першай інстанцыі крымінальныя і грамадзянскія справы, якія закон адносіў да яго пад-суднасці, а таксама з'яўляўся касацыйнай і надзорнай інстанцыяй для народных судрў рэспублікі.
Вышэйшы касацыйны суд здзяйсняў судовы кан-троль за справамі, разгледжанымі ўсімі судовымі органамі Беларусі. Яго рашэнні былі канчатковымі і маглі быць адменены толькі Прэзідыумам ЦВК БССР.
Згодна з Палажэннем аб судовым ладзе, якое было зацверджана другой сесіяй ЦВК БССР IV склікання ў сакавіку 1923 г., з 15 красавіка гэтага ж года на Беларусі ўводзілася трохступенная сістэма судовых органаў: народны суд, Вышэйшы і Вярхоўны суд Бе-ларускай ССР, а для вырашэння арганізацыйных пытанняў дзейнасці народных судоў і тлумачэння ў неабходных выпадках дзеючага заканадаўства Пала-жэннем аб судовым ладзе прадугледжвалася ўтварэн-не пленума Вышэйшага суда.
3 1 жніўня 1924 г. уводзіцца новае Палажэнне аб судовым ладзе БССР, у якім быў улічаны новы адмі-ністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі.
3 1 кастрычніка 1925 г. замест Вышэйшага суда, які не меў магчымасці абслужыць насельніцтва ўсіх акругоў і забяспечыць кантроль за дзейнасцю народ-ных судоў, былі ўтвораны акружныя суды ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Бабруйску і Мазыры2. У межах тэрыторыі акругі яны выконвалі функцыі, якія ра-ней уваходзілі ў кампетэнцыю Вышэйшага суда.
1 ВішнеўскіА.Ф., Саракавік І.А. Гісторыя дзяржавы і праваБеларусі:
Некаторыя пытанні і адказы. Мн., 1997. С. 78. 2 Мінскаму акружному суду былі тэрытарыяльна падсудны Мінская, Барысаўская акругі; Віцебскаму — Віцебская, Полацкая і Аршанская; Магілёўскаму — Магілёўская і Калінінская; Бабруйскаму — Бабруйская і Слуцкая; Мазырскаму — Мазырская акруга.
213
У сувязі са змяненнем адміністрацыйна-тэрыта-рыяльнага падзелу БССР у 1930 г. адбылася рэарга-нізацыя і судовых органаў: былі скасаваны акруго-выя суды, устаноўлена двухступенная судовая сістэма, пашыраны функцыі наррдных судоў, якія сталі раз-глядаць усе грамадзянскія справы акрамя падсудных Вярхоўнаму суду, таварысцкім, сельскім і местачко-вым судам.
Змены ў судовай сістэме рэспублікі замацавала новае Палажэнне аб судовым ладзе БССР, якое пача-ло дзейнічаць з 1 мая 1931 г. У ім былі вызначаны асноўныя задачы судоў: падаўленне супраціўлення класавага ворага, умацаванне грамадска-працоўнай дысцыпліны, пільная ахова сацыялістычнай улас-насці. Справы аб крадзяжах сацыялістычнай маё-масці суды павінны былі разглядаць у першую чаргу і ў максімальна кароткія тэрміны2.
У 1934 г. адбываюцца некаторыя змены ў струк-туры Вярхоўнага суда рэспублікі. У яго складзе з'яў-ляецца спецыяльная судовая калегія для разгляду спраў аб дзяржаўных злачынствах, расследаваных органамі НКУС (Народны камісарыят унутраных спраў) за вьшлючэннем спраў аб здрадзе Радзіме, шпіянажы, тэроры, падпалах і іншых дыверсіях, якія знаходзіліся ў падсуднасці вайсковых трыбуналаў2.
Згодна з артьшулам 80 Канстытуцыі БССР 1937 г. судовая сістэма рэспублікі складалася з Вярхоўнага, акруговых і народных судоў. Акрамя таго, у Кан-стытуцыі падкрэсліваецца, што правасуддзе ў рэспубліцы ажыццяўляецца "также спецнальнымн судамн СССР, создаваемымн по постановленню Вер-ховного Совета СССР" (арт. 80).
У лютым 1938 г. з увядзеннем на тэрыторыі Бе-ларускай ССР абласнога дзялення ў рэспубліцы ўтва-раюцца абласныя суды. Па сутнасці, судовая сістэма БССР ствараецца на падставе агульнасаюзнага Зако-
1 СЗ БССР. 1932. № 52. Ст. 236.
2 Спецыяльная судовая калегія з'явілася ў сувязі з пастановай ЦВК СССР ад 10 ліпеня 1934 г., на падставе якой быў утвораны НКУС СССР. Падрабязна аб дзейнасці "НКВД СССР" гл.: Вншневскнй А.Ф. Состоянне законностн в деятельностн органов внутренннх дел в 30-е годы //Вншневскнй А.Ф., Нльннскнй Н.Н., Сороковнк Н.А. Нсторня мюшцнн Беларусн (1917 — 1994 гг.): Учеб. Мн., 1995. С. 65 — 78.
214
аб судовым ладзе СССР, саюзных і аўтаномных ээслублік, які быў прыняты ў жніўні 1938 г. Асноў-__Ім звяном на Беларусі па-ранейшаму заставаўся .Іародны суд, які дзейнічаў на тэрыторыі раёна ці горада і разглядаў болыпую частку як крыміналь-і, так і грамадзянскіх спраў. У абласных судах дзейнічалі калегіі па крымінальных і грамадзянскіх справах. У касацыйным парадку яны разглядалі ясаргі, пратэсты на прыгаворы, рашэнні і вызначэнні Іародных судоў. Абласны суд заставаўся судом пер-Іай інстанцыі для спраў, якія аднесены да яго пад-зуднасці.
Аналагічную структуру меў Вярхоўны суд БССР, |які ажыццяўляў нагляд за судовай дзейнасцю ўсіх гудовых органаў рэспублікі1.
Такім чынам, у рэспубліцы адзінай інстанцыяй, Іякая мела правамоцтвы правяраць законнасць і абг-[рунтаванасць прыгавораў і рашэнняў, якія ўступілі |ў сілу, стаў Вярхоўны суд Беларускай ССР.