
- •I права беларусі ў сістэме юрыдычных навук. Гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права
- •1.2. Пытанні гісторыі дзяржавы і права ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных
- •2.2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •2.3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •2.4. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •Глава 3
- •3.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •3.2. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV— першайпалове XVI ст.(да 1569 г.)
- •3.3. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове
- •3.4. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.3. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна
- •5.1. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •5.2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
- •5.3. Феадальнае права і яго характарыстыка
- •Судовая сістэма
- •I працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •6.1. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- •6.2. Мясцовыя судовыя органы
- •6.3. Працэсуальнае права Вялікага кпяства Літоўскага
- •Сацыяльна-эканамічны
- •I палітычны лад I права беларусі ў перыяд існавання
- •7.1. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага ладу Беларусі
- •7.2. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •7.4. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — хуііі ст.
- •1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 50.
- •9.2. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на беларусі
- •10.1.1 Усебеларускі з'езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •10.2. Утварэнне бсср. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •10.3. Другое абвяшчэнне бсср
- •11.1. Узаемаадносіны бсср і рсфср. Утварэнне Саюза сср
- •11.2. Адміністрацыйна-тэрытарьгальнае
- •11.3. Развіццё права ў Беларускай сср у 20 — 30-я гг.
- •11.4. Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.
- •11.6. Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.
- •11.7. Землі Заходняй Беларусі
- •12.2. Рэпрэсіўная дзейнасць органаў нкуСуЗо-ягг.
- •13.1. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадш і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •13.3. Права ў гады вайны
- •14.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання
- •14.2. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •14.3. Развіццё права Беларускай сср
- •Глава 15
- •15.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •15.3. Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь
- •Глава 1. Месца курса псторьп дзяржавы I права беларусіў сістэме юрыдычных навук.Пстарыяграфія................................... 5
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права ...... 5
- •Глава 2. Старажытныя дзяржавы на тэрыто-рьп сучаснай беларусі. Старажытнае права ў IX — першай палове XIII ст............ 16
- •Глава 3. Беларускія земліў складзе вялікага княствалггоўскага .......................................34
- •Глава 5. Крышцыi галоўныя рысы права
- •Глава 6. Судовая сістэмаiпрацэсуальнае
- •Глава 7. Сацыяльна-эканамічныiпаштьгч-ны лад I права беларусі ў перыяд існавання рэчы паспалітай (другая па-лова XVI - XVIII ст.) ...................................... 116
- •Глава 12. Парушэнне законнасці на белару-сІў 30-яіт.......................................................222
- •Глава 14. Дзяржава I права бсср у другой
- •Глава 15. Пераход рэспубшкібеларусь да дзяржаўнай незалежнасці- шляхі фарміравання прававой дзяржавы.......... 284
11.2. Адміністрацыйна-тэрытарьгальнае
дзяленне БССР. Пашырэнне тэрыторьгі рэспублікі
21 сакавіка 1921 г. пастановай ЦВК БССР было прынята Палажэнне аб прадстаўніцтве Беларусі пры ўрадзе РСФСР, якое стваралася з мэтай каардына-цыі дзейнасці і абагульнення практычнай работы органаў^і ўстаноў абедзвюх рэспублік. Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР з'явілася для рэспублікі новым тьгаам савецкай установы, якая выконвала функцыі дыпламатычнай місіі. Адным з напрамкаў яго дзей-насці стала работа сярод беларускага насельніцтва Віцебскай і Гомельскай губерняў, якія знаходзіліся ў складзе РСФСР.
Кіраўніцтвам рэспублікі ўзнімалася пытанне аб урэзанасці тэрыторыі Беларусі, якая складалася фак-тычна з шасці паветаў (плошча 52,3 тыс. км2, на-сельніцтва 1544 тыс. чалавек): Бабруйскага, Бары-саўскага, Ігуменскага (з 1923 г. Чэрвеньскага), Ма-зырскага, Мінскага і Слуцкага. 3 16 студзеня 1919 г. Віцебская, Магілёўская і заходнія паветы Смаленс-кай губерні, як ужо адзначалася, былі далучаны да РСФСР. Тэрыторыя ж Заходняй Беларусі на аснове Рыжскага мірнага дагавора адышла да Польшчы.
Летам 1921 г. ва ўрадзе РСФСР абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні адзінага эканамічнага раёна ў складзе Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай, Бранс-кай губерняў і БССР з цэнтрам у Смаленску. Урад ВССР прапанаваў свой праект стварэння адзінага эканамічнага раёна шляхам пашырэння тэрыторыі рэспублікі за кошт уключэння ў яе склад земляў з пераважна беларускім насельніцтвам. Праект быў пададзены ў Савет працы і абароны і Дзяржплан РСФСР. Нягледзячы на тое што ён быў падтрыманы старшынёй прэзідыума Дзяржплана РСФСР Г.М.Кржыжаноўскім, практычнае ажыццяўленне праекта пачалося пазней у сувязі з настойлівымі пат-рабаваннямі БССР.
191
У снежні 1923 г. Прэзідыум ЦВК СССР зац-вердзіў склад спецыяльнай камісіі, якая разгляда-ла матэрыялы па кожным павеце аб мэтазгодкасці іх уваходжання ў састаў Беларусі. Пры вырашэнні пытання кіраваліся менавіта прынцыпам перавагі беларускага насельніцтва. 4 лютага 1924 г. Прэзі-дыум УЦВК РСФСР зацвердзіў рашэнне камісіі аб змене граніц, а 7 сакавіка 1924 г. Прэзідыум ЦВК СССР прыняў пастанову аб аб'яднанні ў складзе БССР усіх тэрыторый з болыпасцю беларускага насельніцтва.
У выніку першага ўзбуйнення БССР у яе склад былі вернуты: Віцебскі, Полацкі, Сенненскі, Су-ражскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Аршанскі паветы Віцебскай губерні, у складзе РСФСР засталі-ся Себежскі, Невельскі, Веліжскі паветы; Клімавіцкі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Магілёўскі, Чэрыкаўскі, Ча-вускі паветы Гомельскай губерні (у красавіку 1919 г. Магілёўская губерня была ператворана ў Гомельскую), у складзе РСФСР засталіся Грмельскі і Рэчыцкі паве-ты; 18 валасцей Горацкага і Мсціслаўскага паветаў Смаленскай губерні. VI Усебеларускі з'езд Саветаў, які адбыўся 13—16 сакавіка 1924 г. і ўвайшоў у гісто-рыю як з'езд першага ўзбуйнення БССР, замацаваў пашырэнне рэспублікі.
Тэрыторыя Беларускай ССР павялічылася больш чым у 2 разы (110,5 тыс. км2), а колькасць насельні-цтва ўзрасла да 4,2 млн чалавек. Віцебская губерня была ліквідавана. Другая сесія ЦВК БССР 6-га склікання (17 ліпеня 1924 г.) адмяніла ранейшае і ўвяла новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзялен-не на акругі, раёны, сельсаветы. Было створана 10 акруг (Аршанская, Бабруйская, Барысаўская, Віцеб-ская, Калінінская, Магілёўская, Мазырская, Мінская, Полацкая, Слуцкая), якія аб'ядноўвалі 100 раёнаў і 202 сельсаветы.
Са снежня 1926 г. Прэзідыум УЦВК выдаў паста-нову аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага па-ветаў, якія былі перайменаваны ў акругі. Гомельс-кая губерня была ліквідавана. Тэрыторыя БССР скла-дала цяпер 125,8 тыс. км2, а насельніцтва — 5 млн чалавек.
9 чэрвеня 1927 г. былі ліквідаваны Барысаўская, Калінінская, Рэчыцкая і Слуцкія акругі, а 26 ліпеня
192
1930 г. — апошнія восем акруг. На тэрыторыі БССР засталося толькі раённае дзяленне.
15 студзеня 1938 г. у рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне: Віцебская вобласць уключала ў сябе 20 раёнаў, Гомельская — 14, Магілёўская — 21, Мінская — 20, Палеская — 15 раёнаў.