Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский. история государства и права Беларус....doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
2.1 Mб
Скачать

10.3. Другое абвяшчэнне бсср

Перакінуўшы войскі з Усходняга фронту на Польскі, Чырвоная Армія спыніла наступленне па-лякаў і 14 мая 1920 г. перайшла ў контрнаступлен-не, 7Аднак з-за недахопу сіл, слабага матэрыяльна-т&хнічнага забеспячэння і пралікаў камандавання савецкія войскі вымушаны былі адысці на зыходныя пазіцыі. Йоспех прьшесла толькі наступленне ў ліпені 1920 г., а 11 ліпеня быў вызвалены МінскУ

Пры такіх абставінах 12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў заключаны мірны дагавор паміж буржуазнай Літвой і РСФСР. Разлічваючы на перамогу савецкай улады ў Літве і канфрантацыю Літвы з Полыпчай, урад РСФСР пайшоў на ўключэнне ў яе склад земляў з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Браслаў. Віленскі край разам з Вільняй таксама быў прызна-ны складанай часткай ЛітвыЯ

Падпісанне мірнага дагавора паміж буржуазнай Літвой і РСФСР юрыдычна спыняла існаванне Літоўска-Беларускай ССР^) Аднак, як указвае Я.А.Юхо, "гэты дагавор дла Беларусі не меў і не мог мець ніякай юрыдычнай сілы,.бо ён быў падпі-

1 Цэнтральнымі друкаванымі органамі пасля ўзнікнення ЛітБел ЦК КП(б)Л і Б былі вызначаны: "Звезда" (на рускай мове), "Млот" (па польскай мове), "Камуністас" (на літоўскай мове), "Штэрн" (на яўрэйскай мове).

- Юхо Я. Фармаванне тэрыторыі беларусаў //Спадчына. 1991. № 6. С. 9.

3 КП(б)Л і Б 5 верасня 1920 г. раздзялілася на самастойныя партыйныя арганізацыі Беларусі і Літвы.

182

Ісаны іншымі дзяржавамі ў процівагу нормам [мЬкнароднага права"1.

Важна адзначыць і другое. Сам факт падпісання [дагавора, у якім ішла размова пра беларускія землі, Ісведчыць пра тое, што лідэры Савецкай Расіі і не Ідумалі раіцца з Беларуссю па тэрытарыяльных пы-[таннях, як не думалі і пра аднаўленне беларускай

Дзякўючы паспяховаму наступленню Чырвонай ІАрміі зноў узнікла ідэя сусветнай рэвалюцыі, таму Іпра аднаўленне беларускай дзяржаўнасці не магло Ібыць гаворкі. У лепшым выпадку было магчыма пра-Ідастаўленне беларусам культурна-нацыянальнай аў-[таноміі ў межах Мінскай губерні, якая ўваходзіла б у склад Расіі як адмішстрацьшна-гаспадарчая адзінка. І такіх пазіцыях стаялі В.Г.Кнорын, М.І.Калмановіч, [.І.Райнгольд і іншыя кіраўнікі КП(б)Л і Б. Аднак ш сутыкнуліся з супраціўленнем камуністаў-бела-эусаў, і перш за ўсё А.Р.Чарвякова, Дз.Ф.Жылунові-Іа, Дз.Ф.Чарнушэвіча. У сувязі з гэтьш ЦК КП(б)Л і прызнаў неабходным выступіць з дэкларацыяй аб эызнанні самавызначэння беларускага народа.

31 ліпеня 1920 г. у Мінску была абвешчана І^экларацыя аб незалежнасці БССР. Існуе меркаван-Іе, што яна абвяшчалася з мэтай заспакаення мас. Ік бы там ні было, але імкненне беларускага народа сацыяльнай і нацыянальнай свабоды было ў ней-сай меры задаволена. У Дэкларацыі сцвярджалася, Іто рэспубліка будуецца на прынцыпах "дыктату-ры пралетарыята і выкарыстання ўсяго вопыту Са-вецкай Расіі". Гаварылася таксама пра аднаўленне Існоўных прынцыпаў арганізацыі народна-гаспадар-Іага жыцця, абвешчаных 1 студзеня 1919 г. Мані-^естам рабоча-сялянскага савецкага ўрада і юрыдыч-Іа замацаваных у рашэннях I Усебеларускага з'езда Заветаў 2—3 лютага 1919 г. Да склікання чарговага /себеларускага з'езда Саветаў улада пераходзіла да Заенна-рэвалюцыйнага камітэта БССР2.

1 Юхо Я, Фармаванне тэрыторыі беларусаў. С. 10.

2 У той час ССРБ (Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Зеларусь). У некаторых дакументальных крыніцах паралельна ^ыкарыстоўвалася і абрэвіятура БССР. Каб пазбегнуць блытаніны, Іамі будзе выкарыстоўвацца апошні варыянт, за выключэннем

Іпадкаў цытавання першакрыніц і поўных назваў заканадаўчых

хтаў і дакументаў.

183

У Дэкларацыі аб незалежнасці БССР меліся яшчэ два важныя моманты: указвалася, што рэспубліка з'яўляецца суверэннай савецкай дзяржавай, і ў са-мым агульным плане вызначаліся яе межы. Даслоў-на было сказана наступнае: "ССРБ вызначае сваю заходнюю мяжу па этнаграфічнай мяжы паміж Бе-ларуссю і буржуазнымі дзяржавамі, якія з ёй мяжу-юць. Мяжа ССРБ з Савецкай Расіяй і Украінай выз-начаецца свабодным выяўленнем волі беларускага народа на павятовых і губернскіх з'ездах Саветаў у поўнай згодзе з урадамі РСФСР і ССРУ"1. Думаецца, што гэты запіс не быў выпадковым. Ен даваў магчы-масць РСФСР пакінуць пад сваёй юрысдыкцыяй ра-ней далучаныя землі.

/'У ліпені 1920 г., калі Чырвоная армія паспяхова рухалася на захад, была рэальная магчымасць ад-навіць рэспубліку ў тых межах, якія намячаліся I з'ездам КП(б)Б у студзені 1919 г., аднак гэтага не адбылося. Пасля паражэння савецкіх войскаў на Вісле межы маладой рэспублікі заставаліся замацаванымі толькі на паперы (у рэзалюцыі I з'езда КП(б)Б і ў Дэкларацыі ад 31 ліпеня 1920 г._).

У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах Мінскай губерні. Гэта пры-вяло да канфрантацыі балыпавікоў з беларускімі эсэ-рамі, якія выступалі за цэласную і незалежную бела-рускую дзяржаву. Пачалася адкрытая барацьба паміж БПС-Р і КП(б)Б. Кіраўніцтва БПС-Р адмові-лася падпісаць "Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалеж-насці ССРБ" у прапанаваным выглядзе, хоць перша-пачдткова выказвалася ў яе падтрымку.

''"Такім чынам, аналізуючы працэс другога абвяш-чэння БССР, можна канстатаваць, што пры яе ад-наўленні з дапамогай урада РСФСР не магло быць гаворкі аб рэальным суверэнітэце ў рамках этнічнай тэрыторыі.,

а такога ж вываду прыйшоў і Я.А.Юхо: "Адноў-

лёная ...Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Бела-русь на тэрыторыі шасці паветаў (уездаў) Мінскай губерні хоць і аб'яўлялася незалежнай, аднак фак-тычна і юрыдычна з'яўлялася аўтаномнай вобласцю ўскладзе РСФСР.

1 Нсторня Советской Констнтуцнн 1917 — 1956 гг. М., 1957. С. 236.

184

...Аўтаномны характар адносін ССРБ з РСФСР I асабліва яскрава выяўляўся ў эканамічных, вайско-I вых і дзяржаўна-палітычных адносінах. Рэспубліка не мела сваіх грошай і фінансавалася з бюджэту РСФСР; арміяй, чыгуначным транспартам, поштай і сувяззю кіравалі з РСФСР, яе заканадаўства дзейні-(чала і на тэрыторыі Беларусі"1.

Пра аўтаномны характар адносін БССР і РСФСР Ісведчыць і пастанова III з'езда Кампартыі Беларусі (лістапад 1920 г.), у якой аб прававым становішчы рэспублікі сказана наступнае: "Беларусь, з'яўляючыся Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай, адначасова з'яўляецца складанай часткай РСФСР, і ўсе яе орга-ны ў галіне агульных мерапрыемстваў павінны быць падпарадкаваны адпаведным камісарыятам РСФСР, аднак яны павінны мець пэўную свабоду ў галіне вы-Ірашэння пытанняў мясцовага жыцця, у якіх яны (павінны кіравацца ЦВКБ і Саўнаркомам Беларусі"2. Далейшае канстытуцыйнае афармленне Беларус-[кай ССР было здзейснена на II Усебеларускім з'ездзе ІСаветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаар-Імейскіх дэпутатаў, які праходзіў у Мінску з 13 па 17 Існежня 1920 г. З'езд унёс істотныя змяненні і дапаў-шенні ў Канстытуцыю БССР і завяршыў сваю работу Івыбраннем ЦВК БССР. Дакументы з'езда з'явіліся Іфундаментам далейшага прававога будаўніцтва ў Бе-|ларускай ССР.

іж тым польскія войскі, якія перайшлі ў наступ-Іленне 16 жніўся 1920 г., занялі значную частку Бе-Іларусі. РСФСР вымушана была пайсці на перагаво-Іры аб міры. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе былі пад-Іпісаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Ук-[раінай, з аднаго боку, і Полыпчай — з другога, а 18 сакавіка 1921 г. — мірны дагавор, які замацаваў змяншэнне тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці, да "Іолыпчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насель-Ііцтвам больш чым 4 млн чалавек. Віцебская і Го-Іельская губерні, а таксама заходнія паветы Сма-Іеншчыны па-ранейшаму заставаліся пад юрысдык-Іяй РСФСР. Тэрыторыю ж Беларусі склалі толькі

1 Юхо Я. Веларускія ўрады 1918 — 1921 гг. і іх паўнамоцтвы. 3. 67 — 68.

2 Очеркн нсторнн Коммуннстнческой партнн Белорусснн. Мн., 1961. Ч. І.С. 394.

185

шэсць паветаў Мінскай губерні з насельніцтвам 1,6 млн чалавек.\

Заслугоўвае ўвагі прававы аспект ацэнкі пера-гавораў у Рызе. Нягледзячы на існаванне адноўле-най БССР, беларускую дэлегацыю для ўдзелу ў пе-рагаворах, на якіх вырашаліся пытанні тэрыторыі рэспублікі, запрасіць не палічылі патрэбным. Гэта падкрэслівае непаўнату, фармальнасць яе дзяржаў-нага суверэнітэту на дадзеным этапе.

Са свайго боку Рада БНР, якая працягвала функ-цыяніраваць, выступіла з мемарандумам пратэсту супраць падзелу Беларусі на дзве часткі і паставіла пытанне аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у перагаво-рах. У адваротным вьшадку Рыжскі дагавор для Бе-ларусі не мог мець юрыдычнай сілы, што супярэчы-ла нормам міжнароднага права. У сувязі з гэтым Рэў-комам БССР было прынята рашэнне аб даручэыні дэ-легацыі РСФСР прадстаўляць інтарэсы Беларусі на далейшых этапах перагавораў1. II Усебеларускі з'езд Саветаў, які праходзіў у снежні 1920 г. у Мшску, пац-вердзіў не толькі асноўныя палажэнні Маніфеста ра-боча-сялянскага савецкага ўрада ад 1 студзеня 1919 г., але і адобрыў папярэднія ўмовы Рыжскага дагавору.

Аб тым, што дэлегацыя Савецкай Расіі была суп-раць удзелу Беларусі ў перагаворах у Рызе, сведчыць пісьмо наркама замежных спраў РСФСР Г.В.Чычэ-р.ына ў Палітбюро ЦК РКП(б) ад 30 снежня 1920 г. Ён пісаў: "...Дэлегацыя застаецца руска-ўкраінскай, але ўрад РСФСР ...мае паўнамоцтвы ад Беларусі. Ісці за межы гэтай камбінацыі немэтазгодна. ...У выпад-ку з'яўлення непасрэдна беларускай дэлегацыі ў Рызе яна там разбурыць усе нашы дыпламатычныя кам-бінацыі" .

Палякі таксама не жадалі, каб у перагаворах "пры-мала ўдзел самастойная дэлегацыя ССРБ"3, якая, зра-зумела, імкнулася да аднаўлення адзінства сваёй тэры-торыі перш за ўсё за кошт заходняй часткі Беларусі^'

1 У кастрычніку 1920 г. ад імя Савецкай Беларусі ў Рыгу на перагаворы выехаў А.Чарвякоў, аднак яго не пусцілі за стол перагавораў. У сакавіку 1921 г. А.Чарвякоў уваходзіў у склад дэлегацыі РСФСР.

2 Нсторня Беларусн. Вопросы н ответы. Мн., 1993. С. 90.

3 Альшэўская С.І., Талкачоў В.І. Палітычнае і эканамічнае развіццё Беларусі ў 1918 — 1920 гг. Мн., 1993. С. 42.

186

Прычынамі адмоўных для Беларусі вынікаў Рыж-I скага (1921 г.) дагавору былі: няўдачная для РСФСР вайна з Полыпчай; ідэі сусветнай рэвалюцыі, якім аддавала перавагу расійскае кіраўніцтва і якія пе-рашкаджалі вырашэнню практычных задач нацыя-нальна-дзяржаўнага ўладкавання народаў былой цар-скай Расіі; раскол і слабасць нацыянальнага руху, недастатковая падтрымка яго на міжнародным уз-| роўні.

Такім чынам, працэс станаўлення беларускай на-I цыянальнай дзяржаўнасці быў надзвычай цяжкім і драматычным. Спецыфічнае геаграфічнае становіш-ча Беларусі, перапляценне гістарычных лёсаў бела-русаў з лёсамі прадстаўнікоў іншых народаў, і перш за ўсё рускага, прльскага, літоўскага, іншыя I асаблівасці абумоўлівалі тое, што ў ёй агульнанацы-янальныя інтарэсы ўступалі месца партыйна-класа-вым імкненням розных груп насельніцтва. Акрамя Ітаго, праяўляў жывучасць як вялікарускі, так і вя-Ілікапольскі шавінізм.

Зразумела, нельга адмаўляць рэальнасці ажыц-Іцяўлення ідэі беларускай дзяржаўнасці ў форме са-[вецкай рэспублікі, аднак пры гэтым неабходна Іўлічваць, што ўжо ў пачатку 30-х гг. рэальнага суве-Ірэнітэту БССР, як і іншыя рэспублікі, не мела. Да Ітаго часу СССР з прьічыны самой логікі развіцця шэнтралізаванай адміністрацыйнай сістэмы, існаван-Іня манаполіі балыпавікоў на ўладу поўнасцю ўста-Іляваўся ў якасці таталітарнай дзяржавы.

Г Л А В А 11

ДЗЯРЖАВА I ПРАВА БССР у 20 — 30-я гг.