
- •I права беларусі ў сістэме юрыдычных навук. Гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права
- •1.2. Пытанні гісторыі дзяржавы і права ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных
- •2.2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •2.3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •2.4. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •Глава 3
- •3.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •3.2. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV— першайпалове XVI ст.(да 1569 г.)
- •3.3. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове
- •3.4. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.3. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна
- •5.1. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •5.2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
- •5.3. Феадальнае права і яго характарыстыка
- •Судовая сістэма
- •I працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •6.1. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- •6.2. Мясцовыя судовыя органы
- •6.3. Працэсуальнае права Вялікага кпяства Літоўскага
- •Сацыяльна-эканамічны
- •I палітычны лад I права беларусі ў перыяд існавання
- •7.1. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага ладу Беларусі
- •7.2. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •7.4. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — хуііі ст.
- •1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 50.
- •9.2. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на беларусі
- •10.1.1 Усебеларускі з'езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •10.2. Утварэнне бсср. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •10.3. Другое абвяшчэнне бсср
- •11.1. Узаемаадносіны бсср і рсфср. Утварэнне Саюза сср
- •11.2. Адміністрацыйна-тэрытарьгальнае
- •11.3. Развіццё права ў Беларускай сср у 20 — 30-я гг.
- •11.4. Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.
- •11.6. Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.
- •11.7. Землі Заходняй Беларусі
- •12.2. Рэпрэсіўная дзейнасць органаў нкуСуЗо-ягг.
- •13.1. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадш і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •13.3. Права ў гады вайны
- •14.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання
- •14.2. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •14.3. Развіццё права Беларускай сср
- •Глава 15
- •15.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •15.3. Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь
- •Глава 1. Месца курса псторьп дзяржавы I права беларусіў сістэме юрыдычных навук.Пстарыяграфія................................... 5
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права ...... 5
- •Глава 2. Старажытныя дзяржавы на тэрыто-рьп сучаснай беларусі. Старажытнае права ў IX — першай палове XIII ст............ 16
- •Глава 3. Беларускія земліў складзе вялікага княствалггоўскага .......................................34
- •Глава 5. Крышцыi галоўныя рысы права
- •Глава 6. Судовая сістэмаiпрацэсуальнае
- •Глава 7. Сацыяльна-эканамічныiпаштьгч-ны лад I права беларусі ў перыяд існавання рэчы паспалітай (другая па-лова XVI - XVIII ст.) ...................................... 116
- •Глава 12. Парушэнне законнасці на белару-сІў 30-яіт.......................................................222
- •Глава 14. Дзяржава I права бсср у другой
- •Глава 15. Пераход рэспубшкібеларусь да дзяржаўнай незалежнасці- шляхі фарміравання прававой дзяржавы.......... 284
7.4. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — хуііі ст.
У другой палове XVI — XVIII ст. галоўнай крыніцай права на Беларусі, як і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, з'яўляўся III Статут Вялікага кня-ства Літоўскага. У сувязі з тым, што пасля прыняц-ця Люблінскай уніі ўтварылася канфедэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая, пачалі рабіцца шматлікія спробы ўнесці ў яго змены. Справа ў тым, што Ста-
1 Юхо ЯЛ. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. С. 224.
136
тут 1588 г. насуперак акту Люблінскай уніі закана-даўча аформіў захаванне Вялікага княства Літоўскага як дзяржавы. Складальнікі новага Статута нібы не заўважылі ці не зразумелі акта уніі аб уключэнні ВКЛ у склад Полыпчы, а таму прадстаўнікі апошняй патрабавалі ўнясення паправак у некаторыя артыку-лы, асабліва ў тыя, што забаранялі іншаземцам зай-маць пасады і набываць землі ў Вялікім княстве Літоўскім. Польская шляхта лічыла, што гэтыя ар-тыкулы супярэчаць акту Люблінскай уніі і павінны быць скасаваны. Аднак дамаганні кароннай шляхты былі адхілены і змест Статута некаторы час заста-ваўся без карэнных змяненняў. Аднак з цягам часу прымаліся новыя законы, якія дапаўнялі Статут або нават уносілі ў яго змены. Напрыклад, калі ў 1668 г. быў выдадзены закон, па якім за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы, то нормы гэтага акта распаўсюджваліся і на тэрыторыю княства Літоўскага. Па законе 1733 г. праваслаўныя і пратэ-станты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сой-ма і суддзямі Галоўнага трыбунала. Згодна з сойма-вай пастановай у канцы XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім у якасці дзяржаўнай замест беларускай абвяшчалася польская мова.
Важнай крыніцай права ў XVIII ст. становіцца звод законаў пад назвай "Валюміна легум" ("Кніга законаў"), у якім былі сабраны соймавыя пастано-вы, прывілеі і іншыя нарматыўна-прававыя акты, якія дзейнічалі на тэрыторыі Полыпчы, Вялікага кня-ства Літоўскага і Правабярэжнай Украіны да 1793 — 1795 гг. Упершыню 8 тамоў "Валюміна легум", у якіх сабраны акты за 1347 — 1779 гг., былі выда-дзены ў Варшаве ў 1732 — 1782 гг.
Такім чынам, у гэтым выданні былі змешчаны нарматыўна-прававыя акты, якія дзейнічалі, і тыя, што фактычна страцілі юрыдычную сілу.
Дарэчы, "Валюміна легум" — неафіцыйнае вы-данне і не з'яўляецца поўным зборам законаў. Побач з актамі з арыгінальных крыніц у гэты зборнік ук-лючаны і дакументы, якія былі змешчаны ў працах асобных аўтараў. Для вывучэння гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага асаблівую каш-тоўнасць маюць акты "Валюміна легум" аб дзейнасці
137
органаў дзяржаўнага кіравання і ўлады, сацыяльна-эканамічным становішчы насельніцтва1.
Значэнне крыніцы права мелі таксама акты, якія былі змешчаны ў якасці дадатка да Статута 1588 г. і выдадзены на польскай мове ў 1648, 1693, 1744 і 1786 гг.2 У тэксце трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага выдання 1786 г. былі змешчаны закон аб утварэнні Галоўнага трыбунала і каментарыі да яго, алфавітна-прадметны ўказальнік і некаторыя сойма-выя пастановы XVIII ст.
Найболып значныя змяненні права адносяцца да другой паловы XVIII ст., асабліва да перыяду дзейнасці Чатырохгадовага сойма, які зацвердзіў Канстытуцыю 3 мая 1791 г.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай па наказе Кацярыны II ад 28 мая 1772 г. на ўключанай у склад Расіі тэрыторыі былі створаны Пскоўская і Магілёўская губерні. Устанаўлівалася, што "суд і рас-права" ў гэтых землях, якія тычацца асабістых спраў, павінны разглядацца на падставе мясцовых "зако-наў і звычаяў і іх моваю", гэта значыць — па Стату-це 1588 г. "Справы ж, што парушалі спакой і цішыюо грамадзян" , падлягалі разгляду ва ўстановах, "кон от властн верховной на то устроены"3.
Такім чынам, крыніцамі права ў Пскоўскай і Магілёўскай губернях па найболып важных крымінальных справах, асабліва па справах аб дзяр-жаўных злачынствах, з'яўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., "Артыкул воінскі" і іншыя акты расійскай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 г., а па якіх — рускае заканадаўства, не было. Указам Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай Імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Суддзі гэтых судоў выбіраліся шляхтай, якая мела не менш 10 сялян мужчьшскага полу, а выбранымі маглі быць шляхціцы, якія мелі не менш чым 20 сялян. Змя-
1 У 1889 г. у Кракаве выйшаў 9-ты том "Валюміна легум", у якім сабраны акты за 1782 — 1792 гг., а ў 1952 г. у Познані — 10-ты том (акты 1793 г.).
2 Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. С. 234.
3 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 26.
138
Іняўся час пасяджэнняў земскіх судоў. Яны павінны | былі разглядаць справы толькі ў чатыры восеньска-Ізімовыя месяцы (з 1 лістапада па 1 сакавіка). Ука-Ізам Сената ад 28 жніўня 1772 г. забаранялася прада-Іваць беларускіх сялян без зямлі, бо "белорусское Ішляхетство нздавна не нмело сего в обыкновеннн"1.
I Далучэнне ўсходніх раёнаў Беларусі да Расіі ў Івыніку першага падзелу Рэчы Паспалітай выклікала Інеабходнасць унесці змены ў парадак разгляду спраў Іу Галоўным судзе ВКЛ (трыбунале). Згодна з сойма-Івай пастановай 1775 г. ён павінен быў праводзіць ісвае сесіі замест Вільні, Менска і Наваградка толькі Іў Вільні і Гародні. Пачатак Віленскай сесіі Галоўна-Іга суда ўстанаўліваўся 15 лістапада, Гарадзенскай —
II мая.
Сойм Рэчы Паспалітай у 1786 г. змяніў тэрміны Іправядзення сесій земскіх судоў. Так, суды Менскага іі Берасцейскага ваяводстваў павінны былі разглядаць Ісправы на адной сесіі з 1 кастрычніка да 31 студзеня Ізамест трох сесій, якія прадугледжваліся Статутам. |3мяняліся тэрміны правядзення сесій земскіх судоў і х іншых ваяводствах і паветах.
Г Л А В А 8
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД
I ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД КРЫЗІСУ
I РАСПАДУ ФЕАДАЛЬНА-
ПРЫГОНЮЦКАЙ СІСТЭМЫ
8.1. Сацыяльна-палітьганыя вынікі
ўключэння Беларусі ў склад
Расійскай Імперыі
У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай спьшіла ваё існаванне адна з самых буйных дзяржаў Еўро-^Іы. Каля 3 млн чалавек, якія пражывалі на Ігэрыторыі Беларусі, апынуліся ў складзе Расійскай [мперыі. Гэта падзея, безумоўна, адбілася на