
- •I права беларусі ў сістэме юрыдычных навук. Гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права
- •1.2. Пытанні гісторыі дзяржавы і права ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных
- •2.2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •2.3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •2.4. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •Глава 3
- •3.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •3.2. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV— першайпалове XVI ст.(да 1569 г.)
- •3.3. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове
- •3.4. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.3. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна
- •5.1. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •5.2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
- •5.3. Феадальнае права і яго характарыстыка
- •Судовая сістэма
- •I працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •6.1. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- •6.2. Мясцовыя судовыя органы
- •6.3. Працэсуальнае права Вялікага кпяства Літоўскага
- •Сацыяльна-эканамічны
- •I палітычны лад I права беларусі ў перыяд існавання
- •7.1. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага ладу Беларусі
- •7.2. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •7.4. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — хуііі ст.
- •1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 50.
- •9.2. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на беларусі
- •10.1.1 Усебеларускі з'езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •10.2. Утварэнне бсср. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •10.3. Другое абвяшчэнне бсср
- •11.1. Узаемаадносіны бсср і рсфср. Утварэнне Саюза сср
- •11.2. Адміністрацыйна-тэрытарьгальнае
- •11.3. Развіццё права ў Беларускай сср у 20 — 30-я гг.
- •11.4. Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.
- •11.6. Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.
- •11.7. Землі Заходняй Беларусі
- •12.2. Рэпрэсіўная дзейнасць органаў нкуСуЗо-ягг.
- •13.1. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадш і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •13.3. Права ў гады вайны
- •14.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання
- •14.2. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •14.3. Развіццё права Беларускай сср
- •Глава 15
- •15.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •15.3. Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь
- •Глава 1. Месца курса псторьп дзяржавы I права беларусіў сістэме юрыдычных навук.Пстарыяграфія................................... 5
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права ...... 5
- •Глава 2. Старажытныя дзяржавы на тэрыто-рьп сучаснай беларусі. Старажытнае права ў IX — першай палове XIII ст............ 16
- •Глава 3. Беларускія земліў складзе вялікага княствалггоўскага .......................................34
- •Глава 5. Крышцыi галоўныя рысы права
- •Глава 6. Судовая сістэмаiпрацэсуальнае
- •Глава 7. Сацыяльна-эканамічныiпаштьгч-ны лад I права беларусі ў перыяд існавання рэчы паспалітай (другая па-лова XVI - XVIII ст.) ...................................... 116
- •Глава 12. Парушэнне законнасці на белару-сІў 30-яіт.......................................................222
- •Глава 14. Дзяржава I права бсср у другой
- •Глава 15. Пераход рэспубшкібеларусь да дзяржаўнай незалежнасці- шляхі фарміравання прававой дзяржавы.......... 284
Сацыяльна-эканамічны
I палітычны лад I права беларусі ў перыяд існавання
РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (другая палова XVI — XVIII ст.)
7.1. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага ладу Беларусі
У другой палове XVI — XVIII ст. адбываецца са-цыяльна-саслоўная палярызацыя беларускага грамадства, асаблівае ўзвышэнне атрымлівае шлях-та. Яе выключныя правы і свабоды далі даследчы-кам падставы лічыць Рэч Паспалітую "шляхецкай нацыяй". Напомнім, што сярод шляхецкіх правоў былі: права ўласнасці на зямлю, свабода ад падат-каў, пошлін, воінскіх пастояў, права асабістай недатыкальнасці, права займаць дзяржаўныя паса-ды і выбіраць караля. Што тычыцца абавязацель-стваў шляхты ўдзельнічаць у паспалітым рушэнні і плаціць падаткі на ваенныя патрэбы, то яны пасту-пова гублялі сваё значэнне, а апошнія яна перакідвала на сялян. 3 1696 г. шляхта Вялікага княства Літоўскага канчаткова ўраўнялася ў правах з польскай у адносінах кантролю над дзейнасцю вы-шэйшых службовых асоб.
Беларуская і літоўская шляхта, якая дамагалася атрымання з рук караля ўсё болыпых прывілеяў, бачыла, што калі і надалей будзе ісці разам з польскай, то атрымаё на гэтым шляху вялікія прыбыткі. Так яно і адбылося. "Генрыкавы артыку-лы", аб якіх мы будзем больш падрабязна гаварыць ніжэй, канчаткова ўзаконілі сістэму шляхецкай дэмакратыі ва ўсіх землях і правінцыях, што ўваходзілі ў Рэч Паспалітую. Немагчыма было не спакусіцца на вольнасці, якія поўнасцю абмяжоўвалі ўладу караля і надавалі магнатам і шляхце афіцыйныя правы не падпарадкоўвацца яму, калі той адмовіцца ад прызнання і выканання шляхецкіх
116
прывілеяў, прычым прывілеяў значных, бо кароль Рэчы Паспалітай быў асобай, што выбіралася на шляхецкім сойме і поўнасцю падначальвалася рашэн-ням гэтага вышэйшага заканадаўчага органа1.
Далейшае ўзмацненне шляхты Рэчы Паспалітай падымала пануючы клас гэтай краіны на новы ўзро-вень агульнадзяржаўнай інтэграцыі. Але саслоўная інтэграцыя прыводзіла да дэзынтэграцыі грамадскай. У прыватнасці, на беларускіх землях шляхта, перай-маючы польскія ўзоры грамадскага ладу, усё болып паваррчвалася да "палыпчызны", а гэта значыць да каталіцызму, польскай культуры і мовы.
У Рэчы Паспалітай паступова фарміравалася но-вая не толькі сацыяльная, але, можна сказаць, і этнічная супольнасць — "польскі народ шляхецкі", якая аб'ядноўвалася як адзінымі правамі, так і адзінай каталіцкай рэлігіяй і польскай мовай.
Апалячванне пануючага класа на беларускіх зем-лях у другой палове XVII ст. прывяло да такой сітуацыі, што беларускаму селяніну і мешчаніну суп-рацьстаяў не толькі пан-прыгнятальнік, але і "папежнік" і "лях" — прадстаўнік чужой веры, ішпага народа.
Падзел у XVII — пачатку XVIII ст. беларускага грамадства на падставе сацыяльна-рэлігійнай прыналежнасці, знішчэнне болып чым напалову бе-ларускага этнасу прывялі да заняпаду беларускамоў-най культуры, дзяржаўнасці, а значыць, і запаволь-вання нацыянальнага развідця.
Але ўжо ў другой палове XVII ст. стала відавочна, што пашьфэнне шляхецкай дэмакратьгі пры аслабленні цэнтральнай каралеўскай і вялікакняжацкай улады вядзе да яе перадачы ў рукі магнатаў, якія фінансава закабалялі шляхту, ператваралі яе ў сваё васальнае акружэнне. Іншымі словамі, закон даваў шляхціцу правы ўдзельнічаць у дзяржаўных справах нараўне з магнатам, але на справе эканамічная моц апошніх цал-кам падаўляла палітычную свободу простага шляхціца. Такім чынам, роля буйных магнатаў-землеўласнікаў у краіне яшчэ болып узрасла. Яны займалі важнейшыя дзяржаўныя пасады, а таксама месцы ў Сенаце і, па сутнасці, былі галоўнай сілай у краіне.
1 Хрестоматня по нсторнн южных н западных славян. Мн., 1987. Т. 1. С. 229 — 230.
117
Даволі прывілеяванае становішча працягвала зай-маць духавенства, хаця правы яго былі некалькі абме-жаваныя. Напрыклад, закон не дазваляў завяшчаць царкве нерухомую маёмасць, юрысдыкцыя царквы таксама абмяжоўвалася. Трэба адзначыць, што вы-шэйшыя духоўныя асобы былі арганічна звязаны са шляхтай і для прызначэння на вышэйшыя царкоў-ныя пасады, згодна з законам, трэба было быць шляхціцам. Але паміж статусам каталіцкага, пра-васлаўнага і пратэстанцкага духавенства мелася знач-нае адрозненне, бо ў вышэйшым органе ўлады, Сена-це, было прадстаўлена толькі першае.
Сацыяльная структура сялянства не зведала кар-дынальных змен і заставалася амаль такой жа, як у XVI ст. Агульнымі тэндэнцыямі для ўсіх груп феа-дальна-залежнага насельніцтва Беларусі быў рост прамых і ўскосных павіннасцей і памяншэнне зямель-ных надзелаў. Акрамя штотыднёвай паншчьгаы ся-ляне выконвалі і такія павіннасці, як гвалт, талака, згон, — работы, што былі звязаны са жнівом, сена-косам, узворваннем зямлі феадала.
Вельмі цяжкай для беларускага селяніна была падводная павіннасць. Каб яе выканаць, трэба было на асабістай рабочай жывёле ды "на сваёй страве" дастаўляць панскія грузы да бліжэйшай прыстані ці ў гандлёвыя цэнтры, хутчэй за ўсё ў Вільню, Рыгу, Крулявец (Кёнігсберг, зараз Калінінград). Значнае месца ў падаткавым абкладанні сялян на Беларусі ў другой палове ХУП — першай палове XVIII ст. займалі грашовыя і натуральныя падаткі1.
Аналіз вялікай колькасці разнастайных дакумен-тальных матэрыялаў дазволіў гісторыку П.А. Лойку вызначыць, што феадальная эксплуатацыя цяглых сялян прыватнаўласніцкіх маёнткаў Беларусі павялічылася ў другой палове XVI — першай палове XVIII ст. прыкладна ў 3 разы. Прычым эксплуата-цыя сялян у маёнтках дробнай і сярэдняй шляхты была, па сутнасці, такой жа, як і ў магнацкіх вотчы-нах. Нельга гаварыць аб тым, што рэнта цяглых ся-лян была намнога цяжэйшай, чым рэнта чыншавікоў, і наадварот. Разлікі паказалі, што ўзровень эксплуатацыі гэтых катэгррый сялянства амаль не адрозніваўся. Тут можна меркаваць толькі аб тых ці
1 Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. С. 248 — 251.
118
выгадах, што давала сялянскай гаспадарцы гфашовая рэнта (пашырэнне гаспадарчай гамастойнасці, некаторае змякчэнне асабістай Іежнасці) *.
Нельга забываць, што ў канцы XVI ст. у Вялікім «яястве Літоўскім канчаткова аформілася прыгон-Іае права. Распрацаваная сістэма юрыдычных нор-Іў абараняла права ўласнасці феадалаў на прыгон-гных сялян, якія былі пазбаўлены магчьшасці сва-бодна распараджацца асабістай маёмасцю, без дазво-лу пана ісці ў наймы. Прыгонны стаў аб'ектам зак-ладу, куплі-продажу як з зямлёй, так і без яе. Феа-дал мог судзіць селяніна. Такім чынам, сяляне, ас-ноўныя вытворцы грамадскага багацця, ацынуліся на самай нізкай ступені феадальнага грамадства.
Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала бег-ства сялян. Шляхта вымушана была прыняць праз сойм шэраг актаў, накіраваных на іх затрымку. У заканадаўчых актах XVII ст. сяляне ўсё часцей на-зываюцца халопамі.
Трэба звярнуць увагу яшчэ на адзін бок праблемы. Справа ў тым, што пра побыт беларускай сярэдневяко-вай вёскі вядома вельмі мала, а таму многія пытанні асвятляюцца скажона. У некаторых школьных дапа-можніках, шматлікіх публіцыстычных працах беларускі сярэдневяковы селянін паказаны як чалавек прыдушаны, загнаны. Стваральнікі такога ўяўлення забываюць, што менавіта працай селяніна аднаўляла-ся Беларусь пасля спусташальных феадальных войнаў, яго рукамі ўзнімалася сельская гаспадарка, на яго мудрасці і таленце гадаваліся новыя пакаленні, развівалася культура. Ды і сам землеўладальнік быў зацікаўлены ў падтрыманні сялянскай гаспадаркі на патрэбным узроўні (забяспечанасці яе жывёлай, прыладамі працы і г.д.), бо толькі спраўная гаспа-дарка магла быць аб'ектам эксплуатацыі.
Пэўныя змены адбыліся і ў статусе гарадоў. Як ужо гаварылася, умовы феадальнай эпохі спарадзілі карпарацыйную арганізацыю рамеснай вытворчасці і рамеснікаў — цэхі. Карпарацыі рамеснікаў у гара-дах Беларусі існавалі ўжо ў першай палове XVI ст. і
1 Лойка ПА. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: эвалюцыя еадальнай рэнты ў другой палове XVI — XVIII стст. Мн., 1991. .97.
119
мелі мясцовыя назвы: сотні ў Гародні, брацтвы ў Полацку і Менску, староствы ў Магілёве. Але да кан-ца XVI ст. усюды замацавалася назва "цэх". Цэхі садзейнічалі замацаванню ўнутранага рынку за мяс-цовай вытворчасцю, паколькі мелі манаполію на гарадскім рынку.
Пасрэднікамі паміж рамеснікам і гарадскім рьш-кам становяцца скупшчыкі, якія паступова ператва-раюцца ў заказчыкаў вырабаў, поўнасцю падпарад-коўваючы рамеснікаў пры дапамозе крэдытных апе-рацый.
Рамесная вытворчасць не заўсёды папярэднічала, але заўсёды спадарожнічала і актыўна садзейнічала развіццю гандлёвай дзейнасці гарадоў. Цэнтральнай фігурай у гандлі быў гараджанін-купец, хаця з ця-гам часу з'яўляюцца і пашыраюцца сельскія ганд-ляры.
У перыяд дваццацігадовай смуты 1648 — 1667 гг. беларускія гарады былі моцна разбураны. Яны страцілі ад 50 да 98 % дамоў. Пасля спынення ваен-ных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі ў гарадах пача-лося паступовае аднаўленне гаспадарчага жыцця. Гэты працэс праходзіў да другой паловы XVIII ст. шляхам вяртання гарадам функцый цэнтраў рамё-стваў, унутранага і знешняга гандлю.
Да новых рыс эканамічнага жыцця можна аднесці ўзнікненне мануфактурнай вытворчасці. Узмацнен-не манаполіі цэхаў на рынках гарадоў абумовіла кан-цэйтрацыю мануфактур галоўным чынам у мястэч-ках, малых гарадах, якія з'яўляліся часткай магнацкіх уладанняў. Напрыклад, у другой палове XVIII ст. на 53 мануфактурах Беларусі было занята 2400 рабочых, большую частку якіх складалі пры-гонныя1.
У сацыяльна-палітычнай сферы гарадское жыц-цё таксама аднаўлялася ў ранейшых формах. Не жадаючы мірыцца з феадальным самавольствам, сас-лоўным прыніжэннем, рабаўніцкімі паборамі, гара-джане дабіліся ад гарадскога самакіравання — магістратаў — болып рашучых дзеянняў у адстойванні неаднаразова пацверджаных вярхоўнай уладай у мінулыя гады саслоўных правоў і прывілей.
1 Болбас М.Ф. Развнтне промышленностн в Белорусснн (1795 — 1861 гг.). Мн., 1966. С. 62 — 66.
120
ІКалі ж магістрату не ўдавалася ў законным парадку [спыніць самавольства адміністрацыі, феадалаў, га-Іраджане адстойвалі свае правы са зброяй у руках. ІТак было, напрыклад, у Полацку ў 1667 г., у Мінску [ў 1700 г., у Магілёве ў 1733 г.
I Вярхоўная ўлада, улічваючы значэнне гарадоў у [дроцідзеянні магнацкаму самавольству і феадальнай [анархіі, садзейнічала гараджанам у аднаўленні [самакіравання. Так, у 1661 г. за мяшчанамі Магілёва, [а пазней і Гародні было замацавана права выбіраць Івойта горада. На працягу 60-х гг. XVII ст. сябры шагістратаў Магілёва, Віцебска, Гародні атрымалі Ішляхецкія правы. У 1764 г. сойм прыняў рашэнне Іаб ліквідацыі ў гарадах судовай юрысдыкцыі шлях-Іты і духавенства, і гараджане, якія жылі на юрыды-Іках феадалаў, падлягалі перадачы пад уладу [магістратаў1.
У 1776 г. сойм пастанавіў скасаваць магдэбургс-сае права ў гарадах, якія не з'яўляліся цэнтрамі ва-Іводстваў і паветаў. Тут спецыяльная камісія ^станаўлівала асобы парадак, які гарантаваў мяш-Іанам правы на ўласнасць, на свабоду займацца ра-гаством, гандлем, на куплю-продаж дамоў і другой шёмасці, на свабоду змены месца пражывання2.
У заключэнне трэба адзначыць, што ў цэлым ад-аўленчы працэс не выйшаў за рамкі традыцыйных эыс эканамічнага і сацыялбна-палітычнага жыцця га-з;оў, якія склаліся ў XVI — першай палове XVII ст. \а таго ж далёка не ўсе гарады да канца XVIII ст. завяршылі сваё аднаўленне.