
- •I права беларусі ў сістэме юрыдычных навук. Гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права
- •1.2. Пытанні гісторыі дзяржавы і права ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных
- •2.2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •2.3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •2.4. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •Глава 3
- •3.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •3.2. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV— першайпалове XVI ст.(да 1569 г.)
- •3.3. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове
- •3.4. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.3. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна
- •5.1. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •5.2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
- •5.3. Феадальнае права і яго характарыстыка
- •Судовая сістэма
- •I працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •6.1. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- •6.2. Мясцовыя судовыя органы
- •6.3. Працэсуальнае права Вялікага кпяства Літоўскага
- •Сацыяльна-эканамічны
- •I палітычны лад I права беларусі ў перыяд існавання
- •7.1. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага ладу Беларусі
- •7.2. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •7.4. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — хуііі ст.
- •1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 50.
- •9.2. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на беларусі
- •10.1.1 Усебеларускі з'езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •10.2. Утварэнне бсср. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •10.3. Другое абвяшчэнне бсср
- •11.1. Узаемаадносіны бсср і рсфср. Утварэнне Саюза сср
- •11.2. Адміністрацыйна-тэрытарьгальнае
- •11.3. Развіццё права ў Беларускай сср у 20 — 30-я гг.
- •11.4. Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.
- •11.6. Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.
- •11.7. Землі Заходняй Беларусі
- •12.2. Рэпрэсіўная дзейнасць органаў нкуСуЗо-ягг.
- •13.1. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадш і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •13.3. Права ў гады вайны
- •14.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання
- •14.2. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •14.3. Развіццё права Беларускай сср
- •Глава 15
- •15.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •15.3. Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь
- •Глава 1. Месца курса псторьп дзяржавы I права беларусіў сістэме юрыдычных навук.Пстарыяграфія................................... 5
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права ...... 5
- •Глава 2. Старажытныя дзяржавы на тэрыто-рьп сучаснай беларусі. Старажытнае права ў IX — першай палове XIII ст............ 16
- •Глава 3. Беларускія земліў складзе вялікага княствалггоўскага .......................................34
- •Глава 5. Крышцыi галоўныя рысы права
- •Глава 6. Судовая сістэмаiпрацэсуальнае
- •Глава 7. Сацыяльна-эканамічныiпаштьгч-ны лад I права беларусі ў перыяд існавання рэчы паспалітай (другая па-лова XVI - XVIII ст.) ...................................... 116
- •Глава 12. Парушэнне законнасці на белару-сІў 30-яіт.......................................................222
- •Глава 14. Дзяржава I права бсср у другой
- •Глава 15. Пераход рэспубшкібеларусь да дзяржаўнай незалежнасці- шляхі фарміравання прававой дзяржавы.......... 284
6.2. Мясцовыя судовыя органы
Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы ("гродскі") суд, пасяджэнні якога право-дзіліся ў замку ("гродзе"). Замкавы суд з'яўляўся агульнасаслоўным: у ім разглядаліся справы па абві-навачванні шляхты і простых людзей (мяшчан і ся-лян).
Паўнамоцтвы замкавага суда былі даволі шыро-кія і ахоплівалі асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Аднак трэба падкрэсліць, што яму былі пад-
105
судныя крымінальныя справы аб найболып цяжкіх злачынствах толькі тых асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства ці злоўлены на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення.
Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вы-шэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі). У склад вышэй-шага замкавага суда ўваходзілі ваявода ці стараста, а таксама прадстаўнікі мясцовых феадалаў, а ў По-лацку — і мяшчан1. Ніжэйшы замкавы суд складаў-ся з памешчыкаў, ваяводы або старасты, а таксама суддзі і пісара. Па Статуту 1566 г. на гэтыя пасады ў судзе маглі быць прызначаны толькі ўраджэнцы Вя-лікага княства Літоўскага — дабрачынныя шляхці-цы, якія валодалі нерухомай маёмасцю ў дадзеным павеце. Статут 1588 г. патрабаваў таксама, каб шлях-ціцы, выбраныя ў састаў суда, ведалі беларускую гра-мату і законы.
Такім чынам, галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністра-цыі. Аднак сам факт уключэння ў склад гродскага (замкавага) суда суддзі і пісара, якія таксама былі з мясцовых феадалаў і ведалі законы, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права. Суд пачаў аддзяляцца ад адміністрацыі, і ў феадалаў узнікла не-абходнасць набываць спецыяльныя юрыдычныя веды.
Калі вышэйшы гродскі суд атрымліваў скаргу на пастанову ніжэйшага суда, то ён павінен быў разглед-зець яе не пазней чым праз чатыры тыдні. Апеляцыі на рашэнні вышэйшага гродскага суда падаваліся ў Галоўны суд.
Справаводства замкавага суда вёў пісар; дастаўка заяў і выкананне рашэнняў суда ажыццяўляліся па-вятовымі вознымі і судовым прыставам2. Пры зам-кавым судзе нёс службу кат, была турма, у якой ут-рымліваліся зняволеныя па рашэннях замкавага, зем-скага і Галоўнага судоў. Важнай функцыяй замкава-га суда было выкананне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў.
У кампетэнцыю гродскага суда ўваходзілі і нека-торыя адміністрацыйныя функцыі. Так, у час рабо-
1 Юрыд. энцыкл. слоўнік. С. 207.
2Довнар Т.Н., Шелкопляс В.А. Государство н право Беларусн в XIV - XVI веках. С. 21.
106
сваёй сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў дом Іля судовага пасяджзння, размяркоўваў кватэры для Іленаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія пры-Ізджалі на сесію. Ён таксама выконваў і фіксаваў у цставых кнігах некаторыя натарыяльныя дзеянні: эабіў копіі дакументаў, афармляў завяшчанні, акты дерэння, куплі-продажу, залогу, пазыкі, усынаўлен-Ія і інш.
Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністра-дыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павя-Ітовы суд1. У асноўным ён разглядаў грамадзянскія Ііскі і крымінальныя справы па абвінавачанні шлях-Іты. Земскі суд выконваў таксама функцыі натарыя-Іта, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых Іасоб павета. Канчатковае прававое афармленне земс-<ага суда праведзена Бельскім прывілеем 1564 г. і Ста-Ітутамі 1566 і 1588 гг.
У састаў земскага суда ўваходзілі суддзя, падсу-[дак і пісар, якія выбіраліся на з'езде з павятовай Ішляхты. На кожную пасаду з'езд вылучаў чатырох Ікандыдатаў з мясцовых аселых шляхціцаў-хрысці-Іян ("веры годных"), якія валодалі беларускай грама-ітай, ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаў-Іных пасад. 3 гэтага спіса вялікі князь выбіраў і зац-Івярджаў аднаго кандыдата на месца. Суддзі прызна-Ічаліся пажыццёва і ніхто, нават вялікі князь, не мог Івызваліць іх ад абавязкаў. Ім таксама забаранялася Ісумяшчаць сваю працу з іншай службай. На пер-Ішай сесіі новы суддзя публічна прысягаў, што буд-Ізе судзіць справядліва, не зважаючы на грамадс-Ікае і матэрыяльнае становішча людзей, асабістыя |адносіны да іх.
Сесіі земскага суда збіраліся тры разы на год: у Істудзені, чэрвені і кастрычніку. Кожная доўжылася Ітры — чатыры тыдні. Судаводства вялося на падста-Іве Бельскага прывілея 1564 г. і Статутаў Вялікага Ікняства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. на старабе-Іларускай (да канца XVII ст.), а пазней на польскай Імове. Калі на судзе сярод прысутных былі людзі, дас-Іведчаныя ў пытаннях права, то суддзі запрашалі іх Іда "рассудку праўнага", і яны мелі дарадчы голас |пры вынясенні судовых пастаноў. Кожны, хто быў
1 Устаўныя граматы князя Вітаўта сведчаць пра існаванне |земскага суда ў Вялікім княстве Літоўскім яшчэ ў XIV — XV стст.
107
на судзе, мог сказаць тое, што ведаў па разглядаемай справе, выказаць свой погляд на яе.
Такім чынам, стварэнне земскіх судоў — важны этап у развіцці судовага ладу і права ў феадальнай Беларусі. Гэтыя суды далі пачатак арганізацыі судо-вай сістэмы, заснаванай на аснове падзелу ўлад, "бо яны былі першымі судамі, цалкам аддзеленымі і не-залежнымі ад мясцовай адміністрацыі". Няма сум-нення ў тым, што ўзнікненне такіх судоў стала маг-чымым дзякуючы пашырэнню ролі нормаў пісанага права, а гэта ў сваю чаргу абумовіла неабходнасць з'яўлення прафесіі юрыста.
Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзяр-жаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд, створаны ў 1566 г. Ён разглядаў зямельныя і межавыя спрэчкі феадалаў, што раней уваходзілі ў кампетэнцыю гас-падарскага суда.
Па Статуце 1566 г. справы ў падкаморскім судзе вырашаў суддзя-падкаморый з удзелам зацікаўленых бакоў. 3 1588 г. на павятовых сойміках на пасаду падкаморыя выбіралі чатырох кандыдатаў, аднаго з якіх зацвярджаў вялікі князь літоўскі.
Разгляд справы адбываўся на месцы спрэчных межаў. Падкаморый выслухоўваў тлумачэнні бакоў, дапытваў сведак, аглядаў дакументы і іншыя пісьмо-выя доказы, прымаў рашэнне і вызначаў на мясцр-васці межы землеўладання, а пасля, з дапамогай сваіх памочнікаў (каморнікаў), устанаўліваў межавыя знакі. Рашэнне падкаморскага суда падлягала неадк-ладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ў вялікакняжацкі суд ці ў трыбунал Вялікага княства Літоўскага.
Пастановы падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся ў кнігі земскага павятовага суда. Іскі аб праве землеўладання не адносіліся да кампетэнцыі падкаморскага суда і разглядаліся земскім ці камі-сарскім судом. Падкаморскія суды на Беларусі існа-валі да XIX ст.
На новых прынцыпах выбарнасці і ўдзелу прад-стаўнікоў гарадскога насельніцтва ствараліся войтаў-ска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды, якія дзейнічалі ў гарадах, што мелі магдэбургскае права. Ім былі падсудныя крымінальныя і грамадзянскія справы га-раджан. Войтаўска-лаўніцкі суд складаўся з войта,
108
які старшынстваваў на пасяджэннях, яго намесніка (ландвойта, ці лентвойта) і лаўнікаў (засядацеляў), якія выбіраліся мяшчанамі. Нязначныя правапару-шэнні і спрэчкі мяшчан разглядалі гарадскія бурмі-стры, якія прызначаліся войтам ці выбіраліся мяш-чанамі.
Пры разглядзе спраў войтаўска-лаўніцкія і бур-місцерскія суды акрамя магдэбурскага права кірава-ліся мясцовым гарадскім правам, Статутамі Вяліка-га княства Літоўскага1.
Некаторыя гарады (Орша, Магілёў, Полацк) да-магаліся аб'яднання войтаўска-лаўніцкіх і бурміс-церскіх судоў, а ў невялікіх гарадах яны наогул не былі раздзельныя. У такіх прыватнаўласніцкіх гара-дах, як Слуцк, функцыі войтаўска-лаўніцкага суда выконваў замкавы (гродскі) суд. На Беларусі войтаў-ска-лаўніцкія суды былі скасаваны пасля яе далу-чэння да Расійскай Імперыі.
Такім чынам, стварэнне незалежных ад мясцовай адміністрацыі выбарных судоў, хаця б і для некато-рых саслоўяў, "сведчыла аб новым этапе ў развіцці прававой культуры грамадства, імкненні да паступо-вага ўсталявання прававога парадку ў дзяржаве. Выбарны незалежны суд быў прасякнуты ідэямі слу-жэння не толькі інтарэсам дзяржавы, але і правам асобных людзей, задачамі абароны правапарадку на-ват ад органаў дзяржаўнай улады. Так, скаргі на неза-конныя дзеянні ваявод, старастаў і іншых службовых асоб маглі падавацца ў земскія і гродскія суды, а апе-ляцыі на іх пастановы — ў Галоўны суд. Гэты рады-кальны паварот у прававой тэорьгі і поглядах на ролю суда ў грамадстве Беларусі ў XVI ст. пачаў ажыццяў-ляцца ў Заходняй Еўропе толькі ў XVII — XVIII стст. Статут 1588 г. у значнай ступені паставіў дзейнасць мясцовай адміністрацыі пад кантроль суда"2.
Нельга не згадаць аб існаванні на Беларусі спе-цыяльных каптуровых, а таксама сялянскіх копных судоў.
Каптуровы суд, які дзейнічаў у перыяд бескара-леўя, быў надзвычайным, часовым судом, які раз-глядаў справы феадалаў. Першыя каптуровыя суды
1 Юрыд. энцыкл. слоўнік. С. 109.
2 Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. С. 119- 120.
109
з'явіліся паводле пастановы сойма Вялікага княства Літоўскага ад 29 студзеня 1587 г. У склад суда ўва-ходзілі ваявода ці павятовы стараста або іх на-меснік, суддзя і пісар замкавага суда, падкаморый, а таксама суддзя, падсудак і пісар земскага суда. Суд лічыўся правадзейным, калі на пасяджэнні прысутнічала не менш пяці яго членаў. Каптуро-вы суд разглядаў крымінальныя справы аб забой-ствах, разбоях, падпалах, нападах на маёнткі, фаль-сіфікацыі маёмасных правоў, а таксама цывільныя справы магнатаў, шляхтьі, манастыроў. Пастано-вы каптуровага суда, якія прымаліся большасцю галасоў, былі канчатковымі і апеляцыі не падлягалі.
Копны суд дзейнічаў на падставе нормаў звьгааё-вага права. Ен разглядаў галоўным чынам справы простых людзей: сялян, вольных пасяленцаў, мяш-чан гарадоў, якія не карысталіся магдэбургскім пра-вам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі.
Судаводства мела дзве формы: звычайную і гвал-тоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны. У асноўным на ёй разглядаліся цывільныя справы, а таксама межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, факты прычынення шкоды, чараўніцтва і інш. Суд-дзямі маглі быць усе жыхары мясцовасці, але час-цей за ўсё на капу збіраліся 10 — 20 копных мужоў і старцаў, а таксама прадстаўнікі дзяржаўнай або пан-скай адміністрацыі, якія сачылі за правільнасцю выканання нормаў копнага права. Пастанова суда была канчатковай і абскарджанню не падлягала.
Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забой-стваў, падпалаў, нападаў. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыўджаны чалавек "падымаў гвалт", і ўсе дарослыя, хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі злачынцу ўдава-лася ўцячы ці схавацца, то ўся капа ішла па "гара-чым следзе" і ў выпадку затрымання ў межах во-ласці (горада) выносіла прыгавор, нават смяротны. Калі злачынец уцякаў у суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы і перадавала "гарачы след" су-седзям. Дзейнасць копнага суда на Беларусі пачала згортвацца ў XVII ст., але ў некаторых месцах ён працягваў існаваць і ў першай палове XVIII ст.
110
Дзейнасць судоў не распаўсюджвалася на феадаль-на-залежных сялян, іх звычайна судзілі ўладальнікі.