Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский. история государства и права Беларус....doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
2.1 Mб
Скачать

5.3. Феадальнае права і яго характарыстыка

На наш погляд, разгляд феадальнага права Беларусі мэтазгодна пачынаць з характарыстыкі дзяржаўнага права, тым болып што яго нормы былі дастаткова поўна і добра тэарэтычна распрацаваны ўжо ў Статуце 1588 г., тады як у краінах Заходняй Еўропы дзяржаўнае права пачало фарміравацца толькі ў XVIII ст.

Пры разглядзе пытання аб грамадскім і палітычным ладзе ВКЛ у XIV — XVI стст. мы падра-бязна слыняліся на праблемах дзяржаўнага права Беларусі, а таму зараз дадзім толькі яго агульную характарыстыку. Перш за ўсё трэба адзначыць, што дзяржаўнае права замацоўвала феадальны грамадскі лад і адначасова ўтрьшлівала нормы (па Статуце 1588 г.), якія сведчаць аб з'яўленні парасткаў бур-жуазнага права. Напрыклад, абвяшчалася фармаль-ная роўнасць усіх перад законам, але сам закон не быў аднолькавым для ўсіх. Прасталюдзіны не

1 Лаппо Н.Н. Лнтовскнй Статут 1588 года. Каунас, 1936. Т. 1. Ч. II. С. 529; Горскнй С. 06 нсторнческом значеннн царствовання Алексея Мнхайловнча: Речь, пронзнесенная в торжественном со-браннн Первой н Второй Казанскнх гнмназнй. Казань, 1857. С. 12.

93

дапускаліся на соймы, ім забаранялася даваць знач-ныя пасады ў дзяржаўным апараце і г.д. Усё насельніцтва было падзелена на саслоўі: шляхту, ду-хавенства, мяшчан і простых людзей. Кожнае сас-лоўе ў сваю чаргу таксама дзялілася на некалькі груп. Прававое становішча шляхты рэзка адрознівалася ад становішча прадстаўнікоў іншых саслоўяў.

Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай у краіне быў вялікі князь — "господар". Пасля Люблінскай уніі ўсе літоўскія вялікія князі адначасова з'яўляліся каралямі Полыпчы. Закон даваў вялікаму князю шырокія паўнамоцтвы ў галіне ўнутранага кіравання і міжнародных зносін. Але ён кіраваў не аднаасобна, а, як правіла, з удзелам рады, сойма і службовых асоб вярхоўнага кіравання. Вялікі князь быў абме-жаваным манархам, аднак у яго становішчы меліся сур'ёзныя адрозненні ад становішча другіх еўра-пейскіх манархаў. Апошнія заключаліся ў выбарнасці і болыпай абмежаванасці правоў у галіне заканадаўства і суда. Цікавую заўвагу наконт гэтага робіць прафесар Я.А.Юхо, які піша: "Яго прававое становішча ўтрымлівала ў сабе і некаторыя элемен-ты прававога становішча прэзідэнта ў рэспубліцы: яго правы засноўваліся на выбарным пачатку, на прававых нормах Статута, агульназемскіх прывілеяў і былі дэлегаваны ад класа феадалаў"1.

Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначалі структуру, кампетэнцыю і характар дзейнасці цэнт-ральных устаноў і самых важных службовых асоб, дазваляе зрабіць вывад, што яны мелі прагрэсіўнае значэнне для свайго часу. У іх выразна бачна за-раджэнне органаў галіновага кіравання (напрыклад, на чале асобных напрамкаў кіравання стаялі марша-лак земскі, гетман найвышшы, канцлер, падскарбій і інш.)-

У сярэдзіне 60-х гг. XVI ст. у ВКЛ было заверша-на правядзенне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы. Дзяржава была падзелена на ваяводствы, паветы, воласці, трэманні. У сістэме мясцовага кіравання вышэйшымі службовымі асобамі ў ваявод-стве з'яўляўся ваявода, а ў павеце — стараста.

На ўсе вышэйшыя пасады, як правіла, прызначаліся буйныя феадалы найболып значных

1 Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права. С. 100.

94

родаў, толькі ўраджэнцы ВКЛ, якія мелі пэўную аду-Іацыю ці практычны вопыт дзяржаўнай службы.

Найболып вьіразна зараджэнне новага буржуаз-:ага права выявілася ў шэрагу грамадзянска-права-Іьіх нормаў Статута 1588 г., якія мелі характар сесаслоўнасці. Таму побач з такімі нормамі, як не-рызнанне за сялянамі права ўласнасці на зямлю і :шымі абмежаваннямі іх правоў існавалі нормы, што эгулявалі дагаворныя адносіны куплі-продажу, :азыкі, залогу, арэнды, абавязкі ў адносінах працы :а найме, а таксама нормы спадчыннага права. I ўсё |ж маёмасныя адносіны ў асноўным рэгуляваліся ў залежнасці ад праваздольнасці людзей, іх саслоўнай рыналежнасці, веравызнання, месца жыхарства (го-рад, вёска) і прававога становішча старон у грамад-тве і сям'і. Найболып поўнай праваздольнасцю алодалі дзяржава, царква і вярхі класа феадалаў. ы маглі свабодна распараджацца сваёй маёмасцю, ажыццяўляць усе віды грамадзянска-прававых па-•адненняў. Даволі шырокай праваздольнасцю вало-дала і маламаёмасная шляхта, хаця яе правы былі абмежаваныя (напрыклад, права распараджацца выс-лужаным маёнткам). Праваздольнасць простых лю-дзей не была роўнай і залежала ад шэрага фактараў. Так, мяшчане буйных гарадоў карысталіся большымі правамі, чым жыхары вёсак і мястэчак, католікі мелі перавагу перад праваслаўнымі і г.д. Зусім абмежава-най была грамадзянская праваздольнасць палонных чэлядзі нявольнай. Абмяжоўваліся правы і дзея-здольнасць жанчын, дзяцей, а дзеяздольнасць удавы была значна шьфэй, чым замужняй жанчыны. Агуль-ая грамадская дзеяздольнасць наступала для муж-ын з 18-гадовага, для жанчын — з 13-гадовага ўзро-ту.

Цэнтральнае месца ў грамадзянскім праве займалі ормы рэчавага і абавязацельнага права. Аб'ектамі эчавага права былі маёнткі з залежнымі людзьмі, орныя землі, лясы, сенажаці, азёры, рэкі, прадук-ы сельскай гаспадаркі, прадметы рамеснай ытворчасці і г.д. У XVI ст. былі вядомы наступныя равы на рэчы: уласнасць (трыманне, уладанне), зак-ад (застава) і сервітут.

У адпаведнасці з прававой рэгламентацыяй зя-ельныя ўладанні феадалаў падзяляліся на тры ас-

95

ноўныя катэгорыі: вотчыны, або дзедзіны; маёнткі, выслужаныя або атрыманыя ў карыстанне (трыман-не) на поўны ці ўмоўны тэрмін ("до жнвота", "до волн господарской"); маёнткі навечна ("купленнны"). Пра-ва распараджэння гэтымі катэгорыямі нерухомай маёмасці не было аднолькавым. Калі "купленнной" уладар мог распараджацца цалкам, то ў адносінах да маёнткаў, якія былі набыты іншым шляхам, існавалі пэўныя абмежаванні.

Уладанне ў адрозненне ад уласнасці азначала фак-тьганае валоданне маёмасцю з абмежаванымі правамі на распараджэнне ёю. Уладанне і ўласнасць адноль-кава падлягалі судовай абароне. Напрыклад, уладальнік зямлі мог прад'явіць іск да ўласніка, калі той самаўпраўна зняў ураджай ці прычыніў уладальніку іншую шкоду. Узмацненне прававой аба-роны ўладання і магчымасць ператварэння яго пры пэўных умовах у прыватную ўласнасць сведчылі аб паступовым перарастанні права феадальнай уласнасці ў буржуазную.

Глыбокія змены адбыліся і ў абавязацельным пра-ве, якое прыстасоўвалася да болып інтэнсіўнага тавар-на-грашовага абароту і ўзмацнення эканамічнага прыг-нёту народа. Гэтаму спрыяла адсутнасць роўнасці ў абавязацельствах. Шляхта мела перавагі, а простыя, асабліва залежныя, людзі абмяжоўваліся ў правах на заключэнне пэўных пагадненняў і ў выпадку не-выканання абавязацельстваў іх маглі аддаваць крэ-дыторам для адпрацоўкі доўгу.

Падрабязна выкладаліся нормы, якія рэгулявалі выкананне абавязацельстваў. Закон вызначаў форму і парадак заключэння пагадненняў, тэрміны іскавай даўнасці і інш. Усе здзелкі бакі павінны былі заклю-чаць, як правіла, у прысутнасці сведак. Пагадненні аб зямлі рабіліся ў пісьмовай форме і заносіліся ў судовыя кнігі. Шсьмовая форма прадугледжвалася і для дагавору пазыкі на суму болып за 10 коп гро-шай. Абавязацельства спынялася ў выпадку выка-нання ці сканчэння тэрміну яго дзеяння, з-за смерці абавязанай стараны. У апопшім выпадку доўг павінны былі плаціць ці адпрацоўваць дзеці нябожчыка.

Для свайго часу інстытут абавязацельнага права быў вельмі развіты. Ён забяспечваў патрэбы феадаль-нага грамадства, спрыяў развіццю таварна-грашовых

адносін. Таму нормы абавязацельнага права лзейнічалі і рэгулявалі грамадзянска-прававыя адносіны на працягу 250 гадоў і былі ўключаны ў Збор мясцовых законаў заходніх губерняў Расійскай Імперыі (30-я гг. XIX ст.)-

Спадчыннае права было вылучана ў Статутах як самастойны інстытут цывільнага права. Закон зама-цоўваў агульнае палажэнне, у адпаведнасці з якім дзеці станавіліся спадкаемцамі маёмасці сваіх баць-коў, падрабязна рэгламентаваў шматлікія пытанні, якія ўзнікалі ў практыцы афармлення спадчыны. Значна пашыралася права перадачы маёмасці па за-вяшчанні (тэстаменту), вызначалася кола асоб, якія не мелі права завяшчаць ці правы якіх былі абме-жаваны пэўнымі ўмовамі. Па Статуце 1588 г. сямей-нае права рэгулявала і замацоўвала асабістыя і маё-масныя адносіны, што вынікалі са шлюбу, сваяцтва, апякунства, усынаўлення і інш. Галоўную ўвагу за-кон засяроджваў на маёмасных адносінах у сям'і і на пытаннях права на спадчыну. Таму асноўнай част-кай шлюбнага пагаднення для феадалаў і іншых груп заможнага насельніцтва станавіўся маёмасны дага-вор. Шлюбнае пагадненне мела некалькі этапаў: сва-танне, агледзіны, заручыны, вянчанне і вяселле. Пра-вавыя вынікі наступалі толькі пасля заручын. У шлюб маглі ўступіць асобы, якія дасягнулі пэўнага ўзросту (дзяўчаты — 13, юнакі — 18 гадоў), не былі ў другім шлюбе і ў блізкім сваяцтве паміж сабой. Дзяўчына не магла выйсці замуж без згоды бацькоў; у адварот-ным выпадку яна губляла права на маёмасць. Лічылася, што муж з'яўляецца законным прадстаўніком сям'і ва ўсіх дзяржаўных і судовых установах. Маёмасныя адносіны залежалі ад таго, хто і якую маёмасць уносіў у сям'ю пры ўступленні ў шлюб. Калі муж прыходзіў у дом жонкі (у прымы), то яго правы распараджацца маёмасцю былі абме-жаваныя, але і ў гэтым выпадку ён лічыўся гаспада-ром. Дзеці, у тым ліку і дарослыя, падпарадкоўваліся бацькам, і іх маёмасныя правы пры жыцці бацькоў былі абмежаваныя. Бацькі маглі па сваёй волі выдзеліць дзецям частку маёмасці, але дзеці самі не маглі прымусіць бацькоў зрабіць гэта.

Паводле вучэння царквы шлюб спыняўся толькі пасля смерці мужа ці жонкі. Але ў XVI ст. на

96

97

Беларусі праваслаўныя маглі скасаваць шлюб як са згоды царквы, так і без яе. Дастаткова было заявіць перад свецкім ці духоўным судом або службовай асо-бай мясцовай адміністрацыі аб узаемным жаданні скасаваць шлюб. Мяшчане рабілі запіс аб скасаванні шлюбу ў гарадскім магістраце. Скасаванне шлюбу паміж сялянамі ажыццяўлялася царквой, ураднікам мясцовай адміністрацыі ці феадалам.

3 сямейным і цывільным правам было непарыўна звязана права апякунскае. Яму ў Статуце прысвеча-на 15 артыкулаў. Закон вызначаў падставы для апекі, правы і абавязкі апекуноў, падрабязна рэгламента-ваў іншыя пытанні, звязаныя з гэтым прававым інстытутам.

У заканадаўстве Вялікага княства Літоўскага знач-ная ўвага была ўдзелена нормам крымінальнага пра-ва. Вызначэнне злачынства фарміравалася ў залежнасці ад яго характару і вынікаў. Напрыклад, злачынствы супраць здароўя, недатыкальнасці асо-бы і маёмасці вызначаліся як гвалт, крыўда, зладзей-ства, шкода; злачынныя дзеянні наогул — "выступ нз права", "злочннство", "внна". Вызначэнне паняц-ця злачынства, блізкае сучаснаму "праступак", упер-шыню сустракаецца ў прывілеі 1447 г.

Эвалюцыя разумення і трактоўкі паняцця "зла-чынства" спачатку як "шкода", а потым як "выступ з права земскага" выразна прасочваецца пры вывучэнні зместу Судзебніка Казіміра 1468 г. (арт.21). Тут назіраецца пераход ад яго старадаўняй трактоўкі да болып сучаснай (злачынства як суп-рацьпраўнае і грамадска небяспечнае дзеянне). У гэ-тым жа акце заканадаўца імкнецца абмежаваць па-засудовую расправу.

Суб'ектамі злачьшства маглі быць пэўныя асобы і групы людзей, якія адказвалі за чужую віну. Ка-лектыўная адказнасць (сям'і, вёскі, воласці, горада) была зручным сродкам прымусу феадальна-залежных людзей да пакорнасці, усталявання кругавой парукі, накіраванай на падтрыманне зручнага для феадалаў парадку. Статут 1588 г. зрабіў спробу абмежаваць адказнасць за чужую віну, абвясціўшы прынцып асабістай адказнасці віноўнай асобы. Згодна з зако-нам суб'ектам злачынства мог быць толькі чалавек. Псіхічна хворыя, а таксама асобы, якія не дасягнулі

эўнага ўзросту, да адказнасці не прыцягваліся. Калі }татут 1566 г. прадугледжваў крымінальную адказ-Іасць пасля 14 гадоў, то Статут 1588 г. — пасля 16. сон размяжоўваў віну наўмысную і ненаўмысную. Іенаўмысная віна ў шэрагу выпадкаў прадугледжва-Іа маёмасную адказнасць (пакрыццё страт, шкоды). Іры адсутнасці віны крымінальнае пакаранне не залася. Для правільнага вызначэння ступені віны суд павінен быў вызначыць прьшьшную сувязь паміж Ізеяннямі вінаватай асобы і іх вынікамі.

Першая спроба сфармуляваць прэзумпцыю Іевінаватасці была зроблена ў Статуце 1566 г., а Ста-/т 1588 г. пашырыў гэтае правіла і на простых лю-з;зей. Атрымалі сваё прававое замацаванне ў Статуце такія інстытуты, як неабходная абарона і крайняя Іеабходнасць, рэцыдыў.

Крымінальнае права XVI ст. выразна не размя-соўвала стадыі злачыннай дзейнасці, хаця і эзнівала намер, падрыхтоўку, замах, якія караліся голькі ў прадугледжаных законам выпадках. Акра-таго, Статутам 1588 г. вызначалася пакаранне ў Іежнасці ад ступені ўдзелу асобы ў злачынстве. : Адрознівалася простае саўдзельніцтва, калі ўсе ўдзельнікі былі выканаўцамі злачынства, і склада-нае, пры якім адны дзейнічалі як падбухторшчыкі, другія — як выканаўцы, трэція — як памагатыя. Пад-бухторшчык падзяляў крымінальную адказнасць з забойцам. Не лічыўся ўдзельнікам злачынства слу-га, які суправаджаў свайго феадала пры наездзе на /жы маёнтак, а таксама слуга, які параніў ці забіў Іалавека, абараняючы свайго гаспадара. Самастой-Іым відам злачынства лічылася ўкрыццё злачынцы. У залежнасці ад аб'ектаў злачыннага замаху злачынствы, якія былі прадугледжаны Статутам, падзяляліся на дзяржаўныя, супраць парадку кіравання і правасуддзя, ваенныя, царквы, маралі, жыцця, здароўя і гонару людзей, замах на маёмасць, злачынствы слуг і феадальна-залежных людзей суп-раць феадалаў. Найбольш цяжкімі лічыліся злачын-ствы супраць дзяржавы і рэлігіі. Да першых аднрсіліся дзяржаўная здрада, змова супраць вялікага князя, паўстанне, дзяржаўны пераварот, абраза гаспадара. Да рэлігійных злачынстваў адносіліся выхад з хрысціянства, спакушэнне

99

98

хрысціян у іудзейскую ці мусульманскую рэлігію, вядзьмарства.

У залежнасці ад спосабу ўзбуджэння крьшінальных спраў у судзе яны падзяляліся на тры катэгорьгі: спра-вы, якія ўзбуджаліся прадстаўнікамі дзяржаўнай ула-ды незалежна ад наяўнасці пацярпеўшага (дзяржаў-ныя злачынствы, злачынствы супраць рэлігіі і маралі, супраць парадку кіравання і правасуддзя); прыват-нага абвінавачання па заявах пацярпелых (злачын-ствы супраць асобы і маёмасці); змешанага абвінавачання, калі абвінаваўцамі выступалі і служ-бовыя і прыватныя асобы. Па справах прыватнага абвінавачання, нават па такіх, як забойства, дапус-калася прымірэнне старон.

У ліку галоўных мэт, якія дасягаліся шляхам пры-мянення пакарання, можна назваць запалохванне, кампенсацыю пацярпеўшаму прычьшенай яму шко-ды за кошт злачынцы ці яго блізкіх, а таксама по-мсту — нанясенне злачынцу шкоды (пакут). Справа ў тым, што ў феадальнай тэорыі права і ў судовай практыцы XVI ст. панавала меркаванне, што леп-шым сродкам папярэджвання злачынстваў з'яўляец-ца пагроза жорсткай кары і яе публічнае ажыццяў-ленне. Таму ў заканадаўчыя акты ўводзіліся нормы, якія прадугледжвалі пакаранні з выкарыстаннем жорсткіх метадаў. Сродкам запалохвання служылі таксама і непамерныя маёмасныя спагнанні і штра-фы. Пакаранне прымянялася з улікам класавай прыналежнасці як пацярпеўшага, так і злачынцы. Асноўнымі відамі пакарання былі маёмасныя, кара смерцю (простая і кваліфікаваная); цялесныя — "па-кута" (балючыя і членашкодніцкія); зняволенне ў вязніцы (турэмнае зняволенне); выгнанне ("вывола-нне"), апала ("баніцыя"), пазбаўленне шляхецкай годнасці ("інфамія") і аб'яўленне па-за законам.

Пашырэнне ідэй гуманізму садзейнічала некато-раму змякчэнню пакаранняў, прывядзенню іх у ад-паведнасць учыненым злачынствам. Невыпадкова ўжо ў прадмове да Статута 1588 г. указваецца на неабходнасць за злачынныя дзеянні прымяняць "слушнае каранье". Нягледзячы на гэта, за адно і тое ж злачынства простых людзей і шляхціцаў каралі па-рознаму. У гэтым выяўляўся класава-саслоўны характар феадальнага крымінальнага права, якое

100

драцавала на карысць феадалаў, захоўвала ўсе іх льготы і перавагі.

Трэба заўважыць, што пакаранні, якія прымяняліся ў адпаведнасці са Статутам ВКЛ 1588 г., былі больш гуманныя, чьш тыя, што існавалі ў іншых еўрапейскіх краінах той эпохі. Апошняе выяўляецца ў непрымяненні смяротнай кары ў адносінах да цяжар-ных жанчын (праўда, іх пасля нараджэння дзіцяці ўсё роўна каралі смерцю), у адмове ад крымінальнага пакарання дзяцей, ва ўстанаўленні крымінальнай адказнасці шляхціца за забойства простага чалаве-ка, у болып высокай адказнасці за злачынствы суп-раць жанчын, у адносна невялікіх тэрмінах зняво-лення1.

Шматбаковае адлюстраванне сацыяльнай струк-туры феадальнага грамадства, у нетрах якога нараджаліся буржуазныя адносіны, прававога становішча розных слаёў насельніцтва спрыяла таму, што і праз два стагоддзі пасля выдання Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. лічыўся самым выдатным зводам законаў у Еўропе. "Я кажу, — пісаў вядомы палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай Гуга Ка-лантай, — аб той кнізе, аб якой нельга ўспомніць без вялікага захаплення... Статут робіць павагу чалаве-чаму розуму... складзены так разумна, асабліва ў адносінах відаў пакарання, што яго можна лічыць самай дасканалай кнігай законаў ва ўсёй Еўропе".

Г Л А В А 6