
- •I права беларусі ў сістэме юрыдычных навук. Гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права
- •1.2. Пытанні гісторыі дзяржавы і права ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных
- •2.2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •2.3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •2.4. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •Глава 3
- •3.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •3.2. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV— першайпалове XVI ст.(да 1569 г.)
- •3.3. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове
- •3.4. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.3. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна
- •5.1. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •5.2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
- •5.3. Феадальнае права і яго характарыстыка
- •Судовая сістэма
- •I працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •6.1. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- •6.2. Мясцовыя судовыя органы
- •6.3. Працэсуальнае права Вялікага кпяства Літоўскага
- •Сацыяльна-эканамічны
- •I палітычны лад I права беларусі ў перыяд існавання
- •7.1. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага ладу Беларусі
- •7.2. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •7.4. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — хуііі ст.
- •1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 50.
- •9.2. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на беларусі
- •10.1.1 Усебеларускі з'езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •10.2. Утварэнне бсср. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •10.3. Другое абвяшчэнне бсср
- •11.1. Узаемаадносіны бсср і рсфср. Утварэнне Саюза сср
- •11.2. Адміністрацыйна-тэрытарьгальнае
- •11.3. Развіццё права ў Беларускай сср у 20 — 30-я гг.
- •11.4. Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.
- •11.6. Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.
- •11.7. Землі Заходняй Беларусі
- •12.2. Рэпрэсіўная дзейнасць органаў нкуСуЗо-ягг.
- •13.1. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадш і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •13.3. Права ў гады вайны
- •14.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання
- •14.2. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •14.3. Развіццё права Беларускай сср
- •Глава 15
- •15.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •15.3. Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь
- •Глава 1. Месца курса псторьп дзяржавы I права беларусіў сістэме юрыдычных навук.Пстарыяграфія................................... 5
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права ...... 5
- •Глава 2. Старажытныя дзяржавы на тэрыто-рьп сучаснай беларусі. Старажытнае права ў IX — першай палове XIII ст............ 16
- •Глава 3. Беларускія земліў складзе вялікага княствалггоўскага .......................................34
- •Глава 5. Крышцыi галоўныя рысы права
- •Глава 6. Судовая сістэмаiпрацэсуальнае
- •Глава 7. Сацыяльна-эканамічныiпаштьгч-ны лад I права беларусі ў перыяд існавання рэчы паспалітай (другая па-лова XVI - XVIII ст.) ...................................... 116
- •Глава 12. Парушэнне законнасці на белару-сІў 30-яіт.......................................................222
- •Глава 14. Дзяржава I права бсср у другой
- •Глава 15. Пераход рэспубшкібеларусь да дзяржаўнай незалежнасці- шляхі фарміравання прававой дзяржавы.......... 284
5.2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
Пашырэнне і колькаснае павелічэнне заканадаў-чых актаў па розных пытаннях сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця краіны выклікала патрэбу ў сістэматызацыі і кадыфікацыі бягучага прававога матэрыялу.
Першай спробай сістэматызацыі нормаў права ў агульнадзяржаўным маштабе з'явіўся Судзебнік Казіміра 1468 г.2 пасля абмеркавання тэкста з князямі, панамі-радай і "с вснм посполнтством". Су-дзебнік быў невялікім па аб'ёме і аб'ядноўваў нормы
1 Юхо ЯЛ. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. С. 160 — 161.
2 У гісторыка-прававой літаратуры выказваліся розныя думкі аб назве гэтага дакумента. У самім тэксце закона ён называецца "ліст", што ў тыя часы мела значэнне "грамата". Пры першай публікацыі ў 1826 г. І.Даніловіч назваў яго "Статут Казіміра", але і гэта назва не атрымала прызнання ў іншых вучоных. У сучаснай літаратуры "ліст" называюць "Судзебнікам Казіміра".
крьшінальнага, адміністрацыйнага І працэсуальна-га права. Рукапісны тэкст Судзебніка, які, як і боль-Ідасць заканадаўчых актаў Вялікага княства Літоўскага таго часу, быў напісаны на старабеларус-кай мове, не быў падзелены на артыкулы. Толькі пры дублікацыі ў ім было вылучана 25 артыкулаў. Гэта дзяленне захоўваецца і ў сучаснай гісторыка-права-вой літаратуры. Ён быў зацверджаны вялікім кня-зем на агульнадзяржаўным сойме 29 лютага 1468 г.
Акрамя абагульнення бягучага заканадаўства, яормаў мясцовага звычаёвага права і судовай практыкі па названых галінах права Судзебнік увёў шэраг новых прынцыпаў і падыходаў дзяржавы да пакарання злачынцаў. Так, напрыклад, у ім устанаўліваліся адзіныя для ўсёй дзяржавы віды па-каранняў за злачынегвы супраць феадальнай уласнасці, абмяжоўваліся адказнасць жонкі і дзяцей за злачын-ствы мужа і бацькі. Тым самым у Судзебніку атрыма-ла замацаванне ідэя індывідуалізацыі пакарання. Новым было і вызначэнне злачынства як супраць-праўнага дзеяння: злачынец "нс права выступаеть" (арт. 12), "нс права земьского выступнл, а над право сягнул"(арт. 21), гэта значыць парушыў прававую норму. Быў устаноўлены новы прынцып вызвалення ад крымінальнай адказнасці дзяцей да сямігадовага ўзросту. У прыватнасці, уводзілася прававая норма, якая забараняла перадаваць пацярпеўшаму дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў.
У Судзебніку ўпершыню змешчаны артыкул, які прадугледжваў аналогію закону.
Выявіўся ў Судзебніку і новы погляд на мэты па-карання. Так, у ім упершыню атрымала заканадаў-чае замацаванне "запалохванне" як адна з асноўных мэт пакарання ў феадальным праве, хаця не выключаліся і маёмасныя кампенсацыі; забараняла-ся вызваляць злачынцу ад кары. Паводле звычаёва-га права, злачынца, які быў асуджаны да смяротнай кары, мог адкупіцца або быць перададзены ў няволю пацярпеўшаму ці яго блізкім.
Судзебнік прадугледжваў пакаранне смерцю асоб, якія садзейнічалі ўцёкам чэлядзі нявольнай і феа-дальна-залежных сялян ад сваіх паноў, а таксама пакаранне феадалаў за захоп чужых земляў, міжусобіцы і зямельныя спрэчкі. Судзебнік абавяз-
84
85
ваў усіх жыхароў трымаць у належным стане дарогі і масты1.
Такім чынам, выданнем Судзебніка быў пакладзе-ны пачатак новаму этапу ў развіцці прававой тэорыі і практыкі заканадаўчай дзейнасці дзяржаўных орга-наў, з'яўленню новых прынцыпаў сістэматызацыі і кадыфікацыі феадальнага права, які завяршыўся выданнем Статутаў Вялікага княства Літоўскага.
Вяршыняй сістэматызатарскай і кадыфікацыйнай дзейнасці стала распрацоўка і прыняцце сусветна вядомых зводаў законаў Вялікага княства Літоўскага — Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг. Па сваёй унутранай дасканаласці і шырыні рэгулюемых адносін яны не мелі сабе роўных сярод юрыдычных актаў у Еўропе. Да таго ж напісаны яны былі не на традыцыйных лацінскай або царкоўнаславянскай мове, а на мове, шырока вядомай народным масам, — старабеларускай. Базавай асновай Статутаў былі мяс-цовае звычаёвае права, адміністрацыйная і судовая практыка, нормы папярэдняга пісанага права і ў не-каторай ступені нормы заходнееўрапейскага, польска-га, кананічнага і рымскага права.
Падрыхтоўка першага Статута ВКЛ вялася ў пер-шай чвэрці XVI ст. Яго праект быў гатовы ўжо ў 1522 г., але не быў зацверджаны. Толькі ў верасні 1529 г. Статут быў уведзены ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцовыя вучоныя і юрысты-практыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі нормаў мясцовага звычаёвага права, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. У працэсе падрыхтоўкі тэксту Статута ўпершыню былі выпрацаваны сістэма і структура размяшчэння прававых нормаў у залежнасці ад іх зместу; уключаны тыповыя і аба-гуленыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кож-нага артыкула; уведзены шэраг прававых нормаў, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашо-выя адносіны, нормы дзяржаўнага, адмі-ністрацыйнага, цывільнага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права.
Складальнікі Статута не прытрымліваліся сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, а
БЬшрацавалі сваю. У зяе аснову былі пакладзены прьш-цьшы суверэннасці даяржавы (насуперак сярэдневя-коваму касмапалітььзму), адзінства права, прыяры-тэту пісанага права., Статут уключаў нормы агуль-нага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Гэтыя яормы былі не выключэннем, а састаўной часткай Статута, хаця і не адпавядалі яго асноўным дрын-цьшам.
Статут складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней, у сувязі з дашаўненнямі, колькасць артыку-лаў павялічылася даі 283. У I — III раздзелах былі змешчаны асноўныя нормы дзяржаўнага і прынцы-повыя палажэнні шшых галін нрава, у IV і V — шлюбна-сямейнага і спадчыннага, у VI — працэсу-альнага, VII — крымінальнага, VIII — зямельнага, IX — ляснога і паляўнічага, X — цывільнага і ў XI— XIII — крымінальнап^а і крымінальна-працэсуальна-га права1.
У Статуце былі ворыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, станаў (саіслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадаік утварэння, склад і паўнамоц-твы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіліа, паводле якога ўсе асобы, "як убогія, так і багатыя", павінны былі судзіцца ў адпаведнасці з нормаімі, якія былі выкладзены ў Ста-туце. Вялікі князь (тасудар) абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць ім маёнткаў, не адбірац;ь у мясцовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, Ігрытрымлівацца ўсіх старых за-конаў і звычаяў.
Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-пра-цэсуальнаму праву. Суд быў важным органам, які забяспечваў ахову Ігравапарадку і дзейнасць якога была накіравана на поўнае абмежаванне самаврль-ства феадалаў, наданіне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага ўдзялялася парадку ажыццяўлення правасуд-дзя. Абвяшчаліся прьшцыпы яго публічнасці, фар-мальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачванага на аібарону з удзелам адваката. Ад-
1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Мн., 1959. Т.1. С. 130.
86
1 Статут Велнкого княжества Лнтовского 1529 года. Мн., 1960.
87
начасова ў Статуце прадугледжвалася захаванне прывілеяў і льгот для феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе простых людзей. Аднак у пе-рыяд феадалізму нават абвяшчэнне ідэі правапарад-ку было значным крокам наперад.
На нормы крымінальнага і цывільнага права паўплывалі ідэі гуманізму. Так, у артыкуле 7 раздзе-ла I абвяшчалася, што ніхто не павінен адказваць за чужую віну, а крымінальнае пакаранне трэба назна-чаць толькі асобам, віна якіх устаноўлена судом. У артыкуле 7 раздзела XI зроблена спроба абмежаваць халопства. Так, вольнага чалавека за злачынства не павінны былі аддаваць у вечную няволю.
У Статуце даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнасці феадалаў; шмат увагі на-дадзена сямейна-шлюбнаму праву; падрабязна рэгла-ментаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў.
Такім чынам, прававыя нормы, змешчаныя ў Ста-тУЦе, у сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феа-дальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначаліся структура і характар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацоўваліся асноўныя правы і прывілеі па-нуючага класа і шляхты1.
Змены, якія адбываліся ў сярэдзіне XVI ст. у са-цыяльна-эканамічным і палітычным жыцці дзяржа-вы (правядзенне аграрнай, судовай і адміністрацыйнай рэформаў), патрабавалі ўдаскана-лення права. Недахопы ў заканадаўстве адчуваў і сам урад. Таму ў 1551 г. была створана камісія з 10 ча-лавек (5 католікаў і 5 праваслаўных) для падрыхтоўкі праекта новага Статута, які быў аддадзены сойму на папярэдні разгляд у 1561 г., але законную сілу на-быў толькі ў 1566 г.
Асноўньші крыніцамі Статута 1566 г. былі агуль-наземскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г., Ста-тут 1529 г. і некаторыя нормы звычаёвага права, а таксама рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага царкоўнага права, "нншнх прав хрнстнанскнх".
1 Даследчыкам вядомыя пераклады Статута 1529 г. на лацінскую мову, якія зроблены ў 1530 г., на польскую — у 1532 г. Упершыню Статут 1529 г. надрукаваны на старабеларускай мове лацінскімі літарамі ў 1841 г. у Познані, у 1854 г. — кірыліцай у Маскве.
88
Калі рыхтаваўся другі Статут ВКЛ, некаторыя „Іены рэдакцыйнай камісіі (Аўгусцін Ратундус, Пётр 'онзій) настойвалі на замене "рускай" (старабеларус-сай) мовы мовай лацінскай. Але супраць гэтага зыступілі патрыятычна настроеныя юрысты, у Ірыватнасці дзяк вялікакняжацкай канцылярыі Іарцін Валадковіч. Іх падтрымаў падканцлер Аста-эей Валовіч, у выніку чаго Статут быў падрыхтава-на старабеларускай мове1.
Па сваёй структуры Статут складаўся з 14 раздзе-Іаў і 367 артыкулаў. Раздзелы I — III ахоплівалі Іормы дзяржаўнага, ваеннага і адміністрацыйнага Ірава, IV — судовага ладу і судовага працэсу, V — VI сямейнага і апякунскага права, VII, VIII і IX — зільнага, X — ляснога і паляўнічага, XI — XIV — срымінальнага права. Найболып істотныя змены 5ылі ўнесены ў нормы дзяржаўнага, судова-працэсу-альнага і цывільнага права.
У Статуце былі замацаваны асноўныя прынцыпы Ірава: яго адзінства для ўсіх грамадзян (хоць яно не эыло роўным для ўсіх); дзяржаўны суверэнітэт (на-зуперак царкоўнаму касмапалітызму); абмежаванне ^лады вялікага князя (гаспадара); прыярытэт 'пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія і падкаморскія суды. Больш поў-на рэгламентавалася кампетэнцыя органаў дзяржаў-най улады і кіравання, якія былі заснаваны на агуль-ных прынцыпах феадальнага права: стварэнні льгот і пераваг для класа феадалаў і саслоўя шляхты, не-дапушчэнні простых людзей у органы кіравання, за-мацаванні прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва.
Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў прызнаваўся вялікі князь, які ў Статуце называўся "господарь". Яго пра-вавое становішча было тьшовым для абмежаванага манарха, хаця і мела некаторыя асаблівасці. Паўна-моцтвы князя рэгламентаваліся прававымі нормамі. Напрыклад, ён не мог без рашэння сойма пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэ-бы, выдаваць новыя законы. Статут забараняў да-
1 Падокшын С. Каб край быў вольным... Беларуская рэфармацыя і ідэя суверэнітэту //ЛіМ. 1995. 19 мая.
89
ваць маёнткі, пасады і званні чужаземцам, у тым ліку ўраджэнцам Полыпчы, замацоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве.
У Статуце 1566 г. акрэслены пераход ад феадаль-нага да буржуазнага права ўласнасці. Усе феадалы маглі вольна распараджацца сваімі маёнткамі. Тут значна паўней, чым у папярэднім Статуце, выкла-дзены нормы спадчьпшага права, істотныя змены ўне-сены ў крымінальнае права. Так, суб'ектам злачын-ства прызнаваўся толькі сталы чалавек, непаўналетнія ж маглі быць пакараны толькі пасля дасягнення імі 14-гадовага ўзросту; абвяшчалася прэ-зумпцыя невінаватасці; крымінальнае пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду; асоба, якая абвінаваціла каго-небудзь у злачынстве і не да-казала яго віны, несла такое ж пакаранне, якім мог быць пакараны абвінавачаны ёю.
Другі Статут Вялікага княства Літоўскага (звод законаў феадальнага права) дзейнічаў на Беларусі і ў Літве ў 1566 — 1588 гг., а на Правабярэжнай Украіне і ў XVII — XVIII стст., атрымаўшы назву "Валынскі Статут". Вядомы яго пераклады на лацінскую і польскую мову.
Пасля таго як быў прыняты Статут Вялікага кня-ства Літоўскага 1566 г., кадыфікацыйныя работы не спыніліся. Ужо на Берасцейскім сойме 1566 г. у некалькі артыкулаў былі ўнесены папраўкі. Праз два гады Гродзенскі сойм таксама ўнёс папраўкі ў нека-торыя артыкулы і стварыў камісію для дапрацоўкі Статута. Гэта камісія была зацверджана і Люблінскім соймам (за выключэннем тых яе сяброў, якія прадстаўлялі землі, што адьпплі да Кароны).
Статут 1588 г. быў падрыхтаваны на высокім тэ-арэтычным узроўні. Як мы ўжо гаварылі, ёсць некалькі гіпотэз наконт таго, як быў распрацаваны яго тэкст. Так, І.І.Лапо сцвярджае, што ў справе "по-правы" Статута галоўная роля належала павятовым соймікам ВКЛ, матэрыялы з якіх паступалі ў Дзяр-жаўную канцылярыю, дзе праходзілі канчатковае рэдагаванне. Я.А.Юхо лічыць, што Статут ВКЛ 1588 г. — справа спецыяльнай камісіі, у якую ўваходзілі кваліфікаваныя правазнаўцы. Іх працай кіравалі А.Б.Валовіч і Л.І.Сапега, якія займалі ў той час адпаведна пасады канцлера і падканцлера ВКЛ.
90
Ужо да канца 1584 г. работа над Статутам была закон-чана, але ў сувязі з тым, што новы звод ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569 г., Полыпча не дапускала яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай.
Аднак Жыгімонт III Ваза, жадаючы захаваць вялікакняжацкі трон, зацвердзіў Статут сваім прывілеем ад 28 студзеня 1588 г. Галоўнае значэнне дзяржаўна-прававых нормаў Статута заключалася ў тым, што ён заканадаўча аформіў захаванне ВКЛ як дзяржавы насуперак акту Люблінскай уніі.
Ен меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў1. У раздзе-лах I — IV змяшчаліся нормы дзяржаўнага права і судовага ладу, у V — X і часткова ў XIII — шлюбна-сямейнага, зямельнага і цывільнага права, у XI — XII, XIV і часткова ў XIII — крымінальнага права. Трэба заўважыць, што нормы дзяржаўнага права былі амаль поўнасцю перанесены са Статута 1566 г. з некаторымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі. Яны юрыдычна замацоўвалі адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Полыпчай пасля 1569 г.
Сістэматызацыя права, пакладзеная ў аснову Ста-тута 1588 г., была пабудавана на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнага перыяду ад сярэдневякоўя да новага часу і зараджэння буржуазных адносін. Гэта перш за ўсё выяўлялася ў абмежаванні ўлады гаспада-ра і імкненні да падзелу ўлад; абвяшчэнні неабходнасці прытрымлівацца дзяржаўнага суверэнітэту насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму і ў юрыдычным замацаванні адзінства права для ўсёй дзяржавы і ўсіх паўнапраўных людзей. Заканадаўчая ўлада замацоў-валася за соймам, выканаўчая — за вялікім князем і Радай, судовая — за вялікакняжацкім і галоўным, а таксама за мясцовымі судамі.
Адначасова з канчатковым запрыгоньваннем ся-лян Статут прадугледжваў крымінальную адказнасць за забойства простага чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў перадачу вольнага чала-века за даўгі або злачынства ў няволю, устанаўліваў наступленне крымінальнай адказнасці з 16 гадоў.
Адзначым, што Статут прызнаваў ільготы і прывілеі для пануючых саслоўяў. Гэтым падрываўся агульны прынцып адзінства права. Але мы павінны
1 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.: Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мн., 1989.
91
ведаць, што пры феадальным ладзе прывілеі былі не выключэннем, а састаўной часткай усяго феадальна-га права, хаця і не адпавядалі новым буржуазным прынцыпам. У гэтым заключалася ўнутраная супярэчлівасць феадальнай прававой сістэмы.
Праз увесь Статут праводзіцца ідэя ўмацавання прававога парадку, пры якім усе дзяржаўныя орга-ны і службовыя асобы абавязаны дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з законам. Гэта ідэя была накіравана супраць дэспатызму гаспадара, буйных феадалаў і сярэдневяковай тэакратычнай тэорыі паходжання і сутнасці дзяржавы.
Крыніцамі для распрацоўкі трэцяга Статута былі Статуты 1529 і 1566 гг., соймавыя пастановы 1573, 1578, 1580 і 1584 гг., каралеўскія прывілеі, пастано-вы павятовых соймікаў.
Статут 1588 г. закончыў кадыфікацыю права ў Вялікім княстве Літоўскім. У гэтым заканадаўчым акце адлюстраваліся не толькі існаваўшыя дзяржаў-на-прававыя ідэі, але і тыя, што апярэджвалі час, выявілася багатая прававая культура беларускага і літоўскага народаў. Статут быў надрукаваны на ста-рабеларускай мове ў 1588 г. у Віленскай друкарні Мамонічаў пад наглядам і на сродкі Л.Сапегі. Нельга не пагадзіцца з думкай А.Лойкі аб тым, што калі Францыск Скарына з'яўляецца прадстаўніком ран-няга беларускага Адраджэння, то Леў Сапега — по-зняга1.
"Статут 1588 г., — адзначае даследчык, — гэта плён менавіта беларускага Адраджэння, выяўленне ягоных гуманістычных, дэмакратычных адносін да чалавека, народа, яго мовы ўвогуле. Менавіта бела-рускае Адраджэнне канчаткова (афіцыйна) Статутам 1588 г. надавала нашай мове дзяржаўны статус, і калі мы сёння ў часе сапраўднай дэмакратыі і адбу-довы — адраджэння, то гісторыя ў дадзеным вьшад-ку не магла не паўтарыцца. Мова беларускага наро-да павінна зноў па справядлівасці займець свой прэс-тыжны ў краю і свеце дзяржаўны статус"2.
У 1614 г. Статут 1588 г. быў выдадзены на польскай мове (перавыдаваўся ў 1619, 1648, 1694,
1 Лойка А. Дзеля чаго існуе Адраджэнне //Адраджэнне: Гіст. альманах. Мн., 1995. Вып. 1. С. 87.
2 Там жа. С. 89.
92
1744,1786,1819 гг.), У 1811 г. — на рускай і польскай мовах у Санкт-Пецярбургу. У канцы XVI ст. гэты звод законаў быў выкарыстаны пры кадыфікацыі прускага права, а таксама пры падрыхтоўцы Сабор-нага ўлажэння 1649 г. у Расіі1; у XVII ст. быў перак-ладзены на нямецкую мову; ужываўся ў судах Латвіі і Эстоніі; у 1735—1738 гг. перакладзены на ўкраінскую мову, быў асноўнай крыніцай права на Украіне, пра што сведчаць 50 украінскіх рукапісаў Статута. Перакладалі Статут таксама на французс-кую і лацінскую мовы.
Пасля далучэння Беларусі і Літвы да Расійскай Імперыі трэці Статут ВКЛ да 1831 г. дзейнічаў у Віцебскай і Магілёўскай і да 1840 г. — у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях.