
- •I права беларусі ў сістэме юрыдычных навук. Гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права
- •1.2. Пытанні гісторыі дзяржавы і права ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных
- •2.2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •2.3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •2.4. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •Глава 3
- •3.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •3.2. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV— першайпалове XVI ст.(да 1569 г.)
- •3.3. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове
- •3.4. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.3. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна
- •5.1. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •5.2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
- •5.3. Феадальнае права і яго характарыстыка
- •Судовая сістэма
- •I працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •6.1. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- •6.2. Мясцовыя судовыя органы
- •6.3. Працэсуальнае права Вялікага кпяства Літоўскага
- •Сацыяльна-эканамічны
- •I палітычны лад I права беларусі ў перыяд існавання
- •7.1. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага ладу Беларусі
- •7.2. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •7.4. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — хуііі ст.
- •1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 50.
- •9.2. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на беларусі
- •10.1.1 Усебеларускі з'езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •10.2. Утварэнне бсср. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •10.3. Другое абвяшчэнне бсср
- •11.1. Узаемаадносіны бсср і рсфср. Утварэнне Саюза сср
- •11.2. Адміністрацыйна-тэрытарьгальнае
- •11.3. Развіццё права ў Беларускай сср у 20 — 30-я гг.
- •11.4. Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.
- •11.6. Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.
- •11.7. Землі Заходняй Беларусі
- •12.2. Рэпрэсіўная дзейнасць органаў нкуСуЗо-ягг.
- •13.1. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадш і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •13.3. Права ў гады вайны
- •14.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання
- •14.2. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •14.3. Развіццё права Беларускай сср
- •Глава 15
- •15.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •15.3. Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь
- •Глава 1. Месца курса псторьп дзяржавы I права беларусіў сістэме юрыдычных навук.Пстарыяграфія................................... 5
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права ...... 5
- •Глава 2. Старажытныя дзяржавы на тэрыто-рьп сучаснай беларусі. Старажытнае права ў IX — першай палове XIII ст............ 16
- •Глава 3. Беларускія земліў складзе вялікага княствалггоўскага .......................................34
- •Глава 5. Крышцыi галоўныя рысы права
- •Глава 6. Судовая сістэмаiпрацэсуальнае
- •Глава 7. Сацыяльна-эканамічныiпаштьгч-ны лад I права беларусі ў перыяд існавання рэчы паспалітай (другая па-лова XVI - XVIII ст.) ...................................... 116
- •Глава 12. Парушэнне законнасці на белару-сІў 30-яіт.......................................................222
- •Глава 14. Дзяржава I права бсср у другой
- •Глава 15. Пераход рэспубшкібеларусь да дзяржаўнай незалежнасці- шляхі фарміравання прававой дзяржавы.......... 284
5.1. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
Вывучэнне прававой культуры Беларусі паказвае, што яе развіццё вызначалася паступовым пераходам ад звычаёвага да пісанага права. Прыкладна ў XV ст. апошняе становіцца асноўнай крыніцай права на тэрыторыі Беларусі. У ім многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, соймавых пастаноў, прывілеяў, статутаў і іншых прававых актаў.
Разгляд крьшіц беларускага феадальнага права мэтазгодна пачынаць з характарыстыкі агульназемскіх, абласных, гарадскіх і валасных грамат (прывілеяў), якія ў дзяржаўна-прававым жыцці Вялікага княства Літоўскага мелі асабліва важнае значэнне.
Агульназемскія прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіхнебудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Яны дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ (зразумела, і на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі) і былі абавязковымі для выканання ўсімі жыхарамі дзяржавы, у тым ліку і службовымі асобамі. У агульназемскіх прывілеях выкладаліся правы і абавязкі розных класаў і груп насельніцтва, замацоўвалася прававое становішча органаў улады і кіравання, вызначаліся прынцыпы іх узаемаадносін, асвятляліся іншыя пытанні. У названых прывілеях змяшчаліся нормы крымінальнага, цывільнага, дзяржаўнага права, у якіх закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права, напрыклад агульныя прынцыпы крымінальнай адказнасці, асноўныя палажэнні права ўласнасці, спадчыннага, абавязацельнага права і г.д.
Першымі агульнадзяржаўнымі (земскімі) прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім князем Ягайлам пасля заключэння з
76
Полыпчай Крэўскай уніі (1385 г.). Першы быў вы
з;адзены 20 лютага 1387 г. Ён пачынаўся са сцвяр
джэння, што нібыта людзі жадаюць прыняць каталіцкую
Іверу, а тым, хто яе ўжо прыняў, даруюцца новыя правы і
'вольнасці. У прыватнасці, прывілей замацоўваў за кож
ным рыцарам ці баярьшам (католікам) права свабоднага
распараджэння нерухомай маёмасцю. Акрамя таго, ры
цары, якія прынялі каталіцтва, вызваляліся ад выка
нання многіх дзяржаўных павіннасцей за выключэн
нем ваеннай і замкавай.
Прывілей 22 лютага таго ж года фактычна дапаў-няў першы. Галоўнае яго прызначэнне заключалася ў надзяленні багатьші дарамі і маёнткамі каталіцкага духавенства і касцёлаў. У адпаведнасці з прывілеем усё каталіцкае духавенства, касцёлы, кляштары і феадаль-І-залежныя ад іх людзі выключаліся з дзяржаўнай эрысдыкцыі, гэта значыць, што яны вызваляліся ад усякага роду службы, павіннасцей на карысць дзяржа-вы і вялікага князя1.
Такім чынам, галоўным прызначэннем прывілеяў ; 20 і 22 лютага 1387 г. было прымусовае насаджэнне саталіцкай веры на Беларусі, выкліканае тым, што "Ягайла па ўмовах Крэўскай уніі сам прыняў каталіцкую веру і абавязаўся распаўсюдзіць яе на тэрыторыі ўсёй дзяржавы. Гэтыя прывілеі паклалі пачатак юрыдычнага афармлення саслоўя шляхты2. Асноўныя палажэнні прывілеяў 1387 г. атрымалі цалейшае развіццё ў агульназемскім Гарадзельскім Ірывілеі 1413 г., які яшчэ больш пашырыў правы вадалаў-католікаў. Разам з тым ён служыў праграмай і заданнем на абмежаванне правоў і Іскрымінацыю ўсіх некатолікаў.
У выніку насаджэння каталіцкай веры сярод феадалаў узмацнілася унутрыкласавая барацьба, што
1 Трэці прывілей быў выдадзены князю Скіргайле (Івану) 28 красавіка 1387 г. У ім замацоўваліся правы Скіргайлы на кіраванне ўсім Вялікім княствам Літоўскім пасля ўступлення Ягайлы на Іольскі трон. Тым самым юрыдычна замацоўвалася надзяленне Зкіргайлы вялікакняжацкімі паўнамоцтвамі і захоўвалася дзяржаўная адасобленасць ВКЛ.
2 Грыцкевіч А. Шляхта Вялікага Княства Літоўскага да Іюблінскай уніі 1569 года //Годнасць. 1993. №. 1. С. 16 — 17; Човнар Т.Н., Шелкопляс В.А. Государство н право Беларусн в XIV XVI веках. С. 25.
77
з'явілася падставай для прыняцця агульназемскіх прывілеяў 1432 і 1434 гг., якія заканадаўча замацавалі роўнасць у правах праваслаўных феада-лаў з феадаламі-католікамі.
Такім чынам, сярод крыніц дзяржаўнага права, якія паслужылі падставай для далейшага юрыдыч-нага афармлення правоў саслоўя шляхты, прывілеі 1432 і 1434 гадоў мелі першараднае значэнне. Яны стварылі прававыя перадумовы для ўключэння ўся-го класа феадалаў, незалежна ад веравызнання, у прывілеяванае саслоўе шляхты, аб'яднаўшы яе на класавай аснове.
Асаблівае месца ў развіцці заканадаўства наогул і дзяржаўнага права ў прыватнасці належыць агуль-наземскаму прывілею 1447 г. У ім былі поўна і грун-тоўна выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, некаторыя прынцыпы крымінальнага, цывільнага (грамадзянскага) і дзяржаўнага права. Прывілей 1447 г. быў не толькі саслоўным актам, ён меў юрыдычнае значэнне для простых людзей, асабліва для гараджан, а таксама пацвердзіў і развіў ідэю, запісаную ў змесце прывілея 1434 г., аб выключэнні феадальна-залежнага насельніцтва з ліку асоб, якія знаходзяцца ў непасрэднай залежнасці ад дзяржавы. Гэта азначала, што дзяржаўныя паўна-моцтвы па зборы падаткаў былі перададзены асоб-ным феадалам. Дзякуючы нормам, змешчаным у прывілеі 1447 г., апошнія значна ўмацавалі свой эканамічны і палітычны ўплыў у дзяржаве.
У адпаведнасці з прывілеем (арт. 11) вялікі князь, яго намеснікі і ішпыя службовыя асобы не мелі права прымаць на дзяржаўныя і вялікакняжацкія землі прьшатнаўласніцкіх сялян. Гэта ж забаранялася рабідь і феадалам. Акрамя таго, за феадаламі замацоўвалася права судзіць залежных сялян. Усё гэта садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Сяляне і мяш-чане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак пазбаўляліся магчымасці шукаць абароны супраць сама-вольства феадалаў у дзяржаўных органах1.
Такім чынам, прывілей 1447 г. можна лічыць га-лоўным прававым актам, які заклаў асновы юрыдыч-
1 Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права. С. 40; Любавскнй М.К. Очерк нсторнн Лнтовско-Русского государства до Люблннской уннн включнтельно. С. 78.
78
нага афармлення феадальнай залежнасці сялян. Ён забараняў ураду ВКЛ раздаваць дзяржаўную маё-масць і пасады іншаземцам. Апошняе было накіравана супраць пранікнення польскіх феадалаў на землі Вялікага княства. Прывілеем было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты незалежна ад веравызнання і наяўнасці ў іх гербаў.
Падводзячы вынікі, можна сказаць, што дзяржаў-на-прававое значэнне прывілея 1447 г. заключалася ў яго станоўчьш уплыве на ўмацаванне тэрытары-яльнай цэласнасці дзяржавы, фіксацыю яе суверэн-ных правоў і адасобленасці ад кароны Польскай, а таксама на далейшае юрыдычнае афармленне пра-воў усяго саслоўя шляхты.
Разгледжаныя, а таксама некаторыя іншыя агульназемскія прывілеі (напрыклад, прывілеі Аляк-сандра 'Казіміравіча 1492 г., Жыгімонта I 1506 г.) былі накіраваны на ўмацаванне становішча феада-лаў, атрыманне шляхтай яшчэ болып важкіх палітычных правоў і паглыбленне яе ўплыву на дзяр-жаўныя справы.
Асабліва важнае дзяржаўна-прававое значэнне мелі нормы, якія юрыдычна замацоўвалі абмежаван-не ўлады вялікага князя і фактычна вызначалі яго прававое становішча не як гасудара-вотчынніка, а як вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве. Напрыклад, прывілей устанаўліваў, што вялікі князь не меў пра-ва адмяняць або змяняць законы, пастановы і судо-выя рашэнні, прынятыя ім сумесна з панскай Радай. Калі пры абмеркаванні якіх-небудзь пытанняў паны-рада не будуць згодны з думкай вялікага князя, то ён абавязаны выконваць тое, што яны параяць. Адсюль робіцца зразумелым, чаму сучаснікі называлі прывілей 1492 г. "генеральным", гэта значыць асаб-ліва важным, галоўным.
Прывілей Аляксандра з'явіўся важным крокам у заканадаўчым афармленні асноўных прынцыпаў крымінальнага, адміністрацыннага, цывільнага (гра-мадзянскага) і шлюбна-сямейнага права1.
Жыгімонт I 7 снежня 1506 г. у Гарадзенскім прывілеі пацвердзіў усе асноўныл палажэнні прывілея 1492 г. У ім болып выразна выявілася абмежаванне
1 Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права. С. 42.
79
Выданнем прывілея ад 7 снежня 1506 г. практыч-на завяршыўся першы этап развіцця беларускага дзяржаўнага права ў форме прывілеяў, бо "наступ-ныя, выдадзеныя ў 1529, 1547 і 1551 гг., у асноўным пацвярджалі законнасць ранейшых прывілеяў і паўтаралі іх. Яны ўяўляюць цікавасць з пункту по-гляду формы і спосабаў сістэматызацыі і кадыфікацыі нормаў права"2.
Пасля выдання Статута 1529 г. галоўнае значэн-не ў развіцці права належыць не прывілеям, хаця і яны працягвалі выдавацца, а статутам і соймавым пастановам.
У заключэнне можна сказаць, што ў разглядаемы перыяд агульназемскія прывілеі "ў сваёй сукупнасці ўяўлялі сабой асноўныя законы дзяржавы, г.зн. складалі своеасаблівую канстытуцыю, у якой былі замацаваны асноўныя палажэнні дзяржаўнага і іншых галін права"3.
Землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага і захоўвалі свае аўтаномныя пра-вы, даваліся абласныя граматы (прывілеі). Гэта рабілася з мэтай юрыдычна замацаваць аўтаномныя правы тых ці іншых тэрыторый, абмежаваць уладу вялікага князя і яго адміністрацыі. Аўтаномны ха-рактар земляў, якія атрымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні нормаў мясцовага звы-чаёвага права, права на мясцовы суд і органы кіравання, права на забеспячэнне аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва і г.д.
1 Гісторыя Беларусі ў дакументах. Мн., 1936. Т.1. С. 228.
2 Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. С. 150.
3 Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права. С. 45.
80
Абмежаванне ўлады вялікага князя можна бачыць ва прыкладзе Полацкага прывілея 1511 г., згодна з якім ён не меў права ўмешвацца ў справы мясцовай царквы, дараваць полацкія землі, забіраць вымарач-ную маёмасць у дзяржаўную казну, без згоды жыха-роў Полацкай зямлі прызначаць ваяводу, а таксама лрыцягваць да выканання пагранічнай службы. Гэты прывілей ставіць ваяводу — галаву вялікакняжацкай адміністрацыі — у залежнае станрвішча ад вярхушкі палачан. Жыхары вызваляліся ад падводнай павіннасці, сярэбшчыны, мелі права без пошліны гандляваць на ўсёй тэрыторыі дзяржавы.
Пры ўступленні на прастол новага князя ці пры парушэнні ўстаноўленых граматамі нормаў выдаваліся пацвярджаючыя прывілеі тым землям, якія мелі іх раней. Гэтыя прывілеі ўтрымлівалі нор-мы раней выдадзеных.
Такім чынам, выдача абласных прывілеяў і іх пацвярджэнне мелі дзяржаўна-прававы характар, бо сама наяўнасць гэтых прывілеяў сведчыла аб асаблівым становішчы дадзенай зямлі ў Вялікім кня-стве Літоўскім, яе адасобленасці і непадзельнай цэласнасці.
Валасныя прывілеі выдаваліся, як правіла, па хадайніцтве жыхароў той ці іншай воласці з мэтай абароны іх інтарэсаў ад самавольства адміністрацыі. Але трэба адзначыць, што, выдаю-чы валасныя граматы і тым самым абмяжоўваю-чы ўладу службовых асоб, вялікі князь у першую чаргу бараніў інтарэсы не насельніцтва, а дзяржаў-нага скарбу, бо са збяднелых сялян немагчыма было б збіраць падаткі. Таму змест валасных прывілеяў у асноўным забяспечваў юрыдычнае замацаванне павіннасцей і некаторых правоў жыхароў воласці, у тым ліку права выбару старца — прадстаўніка ся-лянскай мясцовай адміністрацыі. Прыкладам валас-ных прывілеяў могуць быць прывілеі Падняпроўскім і Задзвінскім валасцям ад 2 кастрычніка 1511 г., ка-ралевы Боны жыхарам Усвяцкай і Азярышчанскай валасцей ад 4 верасня 1535 г., жыхарам Магілёўскай воласці ад 1 ліпеня 1536 г. і інш.1 У тым выпадку, калі выдадзеныя прывілеі ігнараваліся мясцовьші
1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Мн., 1959. Т. 1. С. 188 — 189, 194 — 198.
81
службовымі асобамі, вялікім князем выдаваліся паў. торныя.
Такім чынам, агульны аналіз валасных прывілеяў дазваляе ў значнай меры даследаваць характар эксплуатацыі працоўнага народа як феадальнай дзяр. жавай у цэлым, так і асобнымі феадаламі.
Валасныя прывілеі цікавыя і тым, што ў іх змяш-чаюцца шматлікія водгукі яшчэ болып старажыт-ных прававых звычаяў. Гэта садзейнічае болып поўна-му вывучэнню гісторыі права Беларусі.
Аналіз абласных і валасных грамат дазваляе зрабіць вывад аб тым, што асноўнай крыніцай права гэтых дакументаў было мясцовае звычаёвае. Да спе-цыяльных актаў, якія выдаваліся толькі для гара-джан, трэба аднесці прывілеі на магдэбургскае пра-ва; прывілеі, што выдаваліся ў сувязі з цяжкім становішчам жыхароў горада, якое магло быць выклікана стыхійньші бедствамі (пажарам, паводкай, ваеннымі дзеяннямі), а таксама самавольствам адміністрацыі; прывілеі, што выдаваліся з мэтай развіцця горада і прыцягаення ў яго новых жыха-роў1.
Разгледзім болып падрабязна граматы на магдэ-бургскае права. Першымі іх атрымалі жыхары Вільні (1387 г.), Бярэсця (1390 г.) і Гародні (1392 г.). У іх гаварылася, што гараджанам дазваляецца судзіцца і вырашаць свае гарадскія справы па тэўтонскім і маг-дэбургскім праве і прадастаўляюцца некаторыя льго-ты. На працягу XV — XVI стст. граматы на магдэ-бургскае права былі выдадзены ўсім буйным гарадам Беларусі, а таксама многім мястэчкам. Гэты прыві-лей даваўся гарадам вярхоўнай ўладай ВКЛ або (прыватнаўласніцкім гарадам) уладальнікам горада. У абодвух выпадках ён выконваў ролю юрыдычнага акта аб самакіраванні гарадоў, спрыяў саслоўнай кансалідацыі гараджан, вызваляў іх ад феадальнай залежнасці. Часта прывілей пашыраў дзеянне магдэ-бургскага права на прадмесці і сёлы, што належалі мяшчанам2. Тым самым яны атрымлівалі такое ж права валодаць зямлёй, як баяры-шляхта.
1 Довнар Т.Н., Шелкопляс В.А. Государство н право Беларусн в
XIV — XVI веках. С. 27.
2 Тэрмін "мяшчане" устойліва распаўсюдзіўся ў другой палове
XV ст.
82
Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася лормам, што ўстанаўлівалі парадак утварэння і кам-детэнцыю гарадскіх органаў кіравання. У прьшатнасці, у іх змяшчаліся ўказанні аб вызваленні гараджан ад улады і суда ваявод, старастаў і іншых службовых асоб агульнага кіравання і аб перадачы ўладных паўнамоцтваў у рукі гарадскога войта, бургамістраў, радцаў (саветнікаў) і лаўнікаў (засяда-целяў). Войт прызначаўся на пасаду вялікім князем ці феадалам або выбіраўся насельніцтвам з замож-ных шляхціцаў ці мяшчан. Рада, якая складалася з радцаў і лаўнікаў, выбіралася з ліку купцоў, бага-тых майстроў, цэхмістраў. Узначальваў Раду выбар-ны бурмістр (ці бурмістры). Паўнамоцтвы войта і бурмістраў у розных гарадах не былі аднолькавыя. Напрыклад, судом другой інстанцыі ў адносінах да войтаўскага суда ў адных гарадах аб'яўляўся суд вялікага князя і Рады (Магілёў, Менск), а ў другіх — замкавы суд старастаў і намеснікаў (Пінск). У Наваг-радку войт разам з шасцю радцамі выбіраў двух бурмістраў, а ў Пінску бурмістр прызначаўся старас-там з чатырох кандыдатаў, якіх прадстаўлялі мяш-чане. Гэтыя прыклады сведчаць аб адсутнасці якой-небудзь залежнасці войта і бурмістраў ад асноўнай масы гарадскога насельніцтва, а таму няма дастат-ковых падстаў лічыць іх органамі гарадскога самакіравання. 3 атрыманнем магдэбургскага права замест улады і суда старасты або намесніка дзейнічала ўлада войта, бурмістраў і радцаў.
Вывучэнне актаў гарадскіх магіетратаў дазваляе меркаваць, што за рэдкім выключэннем сапраўднае магдэбургскае права ў гарадах ВКЛ не ўжывалася. Так, беларускія гарады не выбіралі бургтрафа, а фогт (войт) не толькі ўзначальваў суд, але і быў вышэй-шай судовай інстанцыяй у горадзе. Беларускія га-раджане не прынялі нормаў магдэбургскага права аб перадачы пасады лаўніка па спадчыне; дзейнічаў прынцып выбрання лаўнікаў радай з ухвалення схо-ду гараджан і г.д.
У прывілеях на магдэбургскае права не ўтрымлівалася нормаў крымінальнага, цывільнага, зямельнага і іншых найболып важных галін права, на аснове якіх складваліся праваадносіны і якімі
306.
1 Юрыд. энцыкл. слоўнік. С. 305
83
кіраваліся ў сваёй дзейнасці гарадскія органы. Болыц таго, у граматах на магдэбургскае права няма нават указанняў, якімі нямецкімі кодэксамі або зборнікамі трэба карыстацца.
У сувязі з гэтым нельга не пагадзіцца з прафеса-рам Я.А.Юхо, які сцвярджае, што разгляд гарадскіх грамат на магдэбургскае права дае падставу гаварыць, "што ў іх змяшчаліся нормы мясцовага звычаёвага права (асабліва ў частцы льгот і павіннасцей гара-джан) і новыя нормы, выпрацаваныя ў працэсе вы-дзялення гараджан у асаблівае саслоўе феадальнага грамадства — мяшчан. Усё гэта дае падставу назы-ваць гэтае права не нямецкім, а гарадскім (мяшчанскім) правам Беларусі"1.
Такі вывад становіцца яшчэ больш абгрунтава-ным, калі ўлічваць прававыя нормы шэрага іншых грамат, якія атрымлівалі жыхары гарадоў, абласцей і валасцей. Нормамі мясцовага пісанага і звычаёвага права рэгуляваліся гаспадарча-эканамічныя, маёмас-ныя і іншыя адносіны.