Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский. история государства и права Беларус....doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
10.12.2018
Размер:
2.1 Mб
Скачать

4.3. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна

Погляды гісторыкаў права на змест Люблінскага акта доўгі час зводзіліся да аднаго: гэта юрыдычнае і фактычнае аб'яднанне двух народаў у адзін і дзвюх дзяржаў у адну — Рэч Паспалітую. Храністы XVI ст. М.Стрыйкоўскі, М.Бельскі і Л.Горніцкі адназначна гавораць аб канчатковым злучэнні дзвюх дзяржаў у адну. Так, М.Стрыйкоўскі піша: "На тым сойме грун-

1 Дневннк Люблннского сейма 1569 г. С. 725 — 728.

2 Юхо ЯА. Нарысы гісторыі Беларусі: Мн., 1994. Ч. 1. С. 135.

66

тоўна закончылася вунія, або аб'яднанне Вялікага княства Літоўскага з Каронай Польскай"1.

Польскія даследчыкі XVII — XVIII стст., а такса-ма заходнееўрапейскія і рускія гісторыкі права так-сама разглядаюць акт Люблінскай уніі як канчатко-вае злучэнне дзвюх краін. Нават такі вядомы гісторык Літвы, як Т.Нарбут, з жалем гаворыць: "Я давёў апа-вяданне да эпохі, з якой самастойнасць Вялікага кня-ства перастала існаваць. Адсюль я павінен перадаць далейшае выкладанне пісьменнікам гісторыі польскай. Апошні незалежны манарх Літвы і астатні з мужчынскай лініі Ягелонаў памёр, і я ламаю маё пяро на яго труне"2.

Пазнейшыя гісторыкі права прытрьшліваюцца гэ-тага ж погляду. Напрыклад, М.К.Любаўскі ў сваім "Очерке нсторнн Лнтовско-Русского государства до Люблннской уннн включнтельно" піша: "Так закон-чнлось самостоятельное суіцествованне Лнтовско-Рус-ского государства, н пронзошло "втеленне" его в ко-рону польскую... Разднраемое внутреннею рознью в тот момент, когда требовалось нанболыпее еднненне н напряженне снл, лнтовско-русское государство н кончнло свое самостоятельное сугцествованне"3. У.І.Шчэта прытрымліваецца прыблізна такога ж погляду, але з прызнаннем захавання некаторай

аўтаноміі ВКЛ і пасля уніі.

На іншых пазіцыях стаяў М.В.Доўнар-Запольскі. Ён схіляецца да думкі, што Вялікае княства Літоўскае пасля уніі захавала сваю дзяржаўнасць. "Калі аставіць у баку страту Валыні і Украіны, то трэба сказаць, што дастойнасць літоўскай дзяржавы была абаронена"4.

У пачатку XX ст. у польскую літаратуру замест старых поглядаў аб поўным знішчэнні самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пачынае прасочвацца думка аб існаванні гэтай дзяржавы і пасля уніі, а Люблінскі акт лічыць дагаворам, што злучыў дзве

1 Дружчыц В. Палажэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасля Люблінскай вуніі. С. 219.

2 Там жа.

3 Любавскнй М.К. Очерк нсторнн Лнтовско-Русского государ-ства до Люблннской уннн включнтельно. М., 1910. С. 100.

4 Довнар-Запольскнй М.В. Польско-лнтовскне уннн на сеймах до 1569 г, //Древностн: Труды славянской Комнсснн Московск. Археолог. об-ва. М., 1897. Т. 2. С. 105.

67

дзяржавы ў саюз (са сваімі ўрадамі, уласным войс-кам, межамі, дзяржаўнымі ўстановамі і г.д.)1.

Такога ж погляду прытрьшліваецца рускі вучо-ны І.І.Лапо. На яго думку, "Літва і Полыпча засталіся асобнымі адзінкамі з асобнымі тэрыторыямі і асобнымі правамі і пасля уніі 1569 г., хаця яны мелі супольны сойм і супольнага караля ...Літоўскае Вялікае княства засталося і пасля 1569 г. са сваімі парадкамі, асобнасцямі, і Люблінскі сойм патраба-ваў толькі, каб ліцвіны (літоўцы) селі з палякамі ў супольным сойме, і не падумаў аб болей глыбокай рэформе Літвы, дзякуючы якой яна зрабілася б Полыпчай"2. Такія высновы прафесара І.І.Лапо сталі магчымымі дзякуючы разгляду не толькі матэрыя-лаў Люблінскай уніі, але і спецыяльнаму вывучэнню хода гісторыі ВКЛ і пасля 1569 г.

Мы коратка засяродзілі ўвагу на гістарыяграфіі уніі 1569 г. для таго, каб паказаць гэты гістарычны факт с пункту гледжання сучасных юрыстаў і гісторыкаў. Трэба адзначыць, што новыя архіўныя дакументы і матэрыялы яшчэ болып пацвярджаюць думку аб тым, што Люблінскі акт нельга трактаваць як паглынанне Полыпчай Вялікага княства Літоўскага. Хаця трэба прызнаць, што на першым часе ўражанне пануючага класа ВКЛ ад вынікаў уніі і падзей, што ёй папярэднічалі, было менавіта такім. Гэта тычылася як магнатаў, так і шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Полыпчай. Уплыво-вай знаці Люблінская унія пагражала поўнай згубай былога палітычнага ўплыву. Справа ў тым, што ў ВКЛ сойм, праз які магнацтва праводзіла свае рашэнні, юрыдычна перастаў існаваць, а ў агульны сенат Рэчы Паспалітай большасць былых сяброў па-ноў-рады проста не трапіла. Нешматлікія галасы се-натараў з Вялікага княства заглушаліся болып мна-галюдным польскім прадстаўніцтвам. Тое ж самае адбывалася і ў Пасольскай ізбе, дзе з 180 выбраных па ўсёй Рэчы Паспалітай паслоў толькі 46

1 Кутшеба С. Очеркн нсторнн государственного н обіцествен-ного строя Полыпн /Пер. с польск. Ядвнгн Пашковнч. СПб., 1907. С. 85.

2 Лаппо Н.М. Велнкое княжество Лнтовское за время от заклю-чення Люблннской уннн до смертн Стефана Баторня (1569 — 1586). Сб., 1901. Т.І.С. 185.

68

прыходзілася на Вялікае княства Літоўскае (у тым ліку 34 паслы з беларускіх паветаў)1.

Прыведзеныя лічбы, па-першае, сведчаць аб палітычнай дыскрымінацыі ВКЛ, а па-другое, юры-дьічнае замацаванне ў Люблінскім акце за польскай Ідляхтай магчымасці атрымання ў межах Вялікага княства Літоўскага зямельных плошчаў стварыла небяспечнага канкурэнта для шляхты мясцовай. Бе-зумоўна, што гэта вяло да з'яўлення ў болыпай часткі пануючага класа Вялікага княства Літоўскага сепаратысцкіх, антыпольскіх настрояў. Яны праяўляліся ў рэзкім непрыняцці шляхтай, як буй-ной, так і дробнай, уніі, ды і наогул палітыкі польскіх каралёў. Так, аршанскі стараста Ф.Кміта-Чарнабыльскі піша кашталяну троцкаму А.Валовічу: "Не дай Бог ляху быць (каралём. — Аўт.) — выре-жет Лнтву, а Русь поготову", бо палякі "давно резать почалн лнтвнна"2.

Шляхта Вялікага княства імкнулася да "стары-ны", да тых, з яе пункту гледжання, "залатых" ча-соў, калі князі, "которые королевалн н которые вое-водамн бывалн... правым сердцем просто говорнлн, полнтыкн не зналн", калі незалежнае Вялікае кня-ства самастойна вызначала і праводзіла ўнутраную і знешнюю палітыку: "Але Жыкгнмонта первого, — солодкая паметь его... Ляхов з нх хнтростю велмн не любнл, а Лнтву н Русь нашу любнтельно мнловал"3.

3 прыведзеных слоў вынікае, што пануючы клас Вялікага княства Літоўскага меў на мэце юрыдыч-нае адраджэнне яго поўнай дзяржаўнасці, а значыць, як гаворыць беларускі гісторык П.Лойка, "адраджэн-не той "беларушчыны", якая была базай гэтай дзяр-жавы"4.

Незалежніцкія настроі не разыходзіліся са справамі як у палітычнай, так і ў духоўнай сферы. Так, насуперак Люблінскаму акту на працягу 70 — 80-х гг. у Вялікім княстве рэгулярна збіраліся агуль-

1 Лойка П.А. Незалежнасць пасля Любліна, або Магнацка-шляхецкая "беларусізацыя" //Спадчына. 1991. № 5. С. 13.

2 Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1976. С. 87.

3 Старажытная беларуская літаратура. Мн., 1990. С. 296.

4 Лойка П.А. Незалежнасць пасля Любліна, або Магнацка-шляхецкая "беларусізацыя" //Спадчына. 1991. № 5. С.13.

69

І

надзяржаўныя соймы ("Віленская канвакацыя"), а пасля смерці ў 1572 г. караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста захаванне адасобленасці ВКЛ было прызнана не толькі фактычна, але і юрыдыч-на1.

У час бескаралеўя (1574 — 1576 гг.) на Віленскім сойме дэбатавалася пытанне аб выбранні караля, а на сойме 1580 г. нават прысутнічаў кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый. Болып таго, у 1581 г. ствараецца, а ў 1582 г. пачынае дзейнічаць Галоўны трыбунал Вялікага княства.

Але найлепшым сведчаннем дзяржаўнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага было пры-няцце звода законаў, які атрымаў назву Трэцяга Літоўскага Статута (Статут ВКЛ 1588 г.). Існуе дзве навуковыя гіпотэзы пра паходжанне яго тэксту. Прыхільнікі першай сцвярджаюць, што Статут быў падрыхтаваны спецыяльна ўтворанай соймавай камісіяй, у склад якой уваходзілі найболып выдат-ныя юрысты свайго часу. Узначальваў камісію з мо-манту зацвярджэння ў якасці падканцлера Леў Іванавіч Сапега. Некаторыя даследчыкі нават сцвяр-джаюць, што ён асабіста адрэгаваў артыкулы Стату-та, стварыўшы, па сутнасці, новую канцэпцыю неза-лежнага беларуска-літоўскага гаспадарства. Сярод тых, хто прытрымліваецца гэтай версіі, і беларускі гісторык права Я.А.Юхо.

Прыхільнікам другой гіпотэзы паходжання тэк-сту Статута з'яўляецца, напрыклад, вядомы расійскі даследчык канца XIX — пачатку XX ст. І.І.Лапо. Ён лічыць, што соймавая камісія перадала справу "по-правенья" Статута павятовым соймікам ВКЛ, а кан-чатковае рэдагаванне тэксту праходзіла ў сценах дзяр-жаўнай канцылярыі ВКЛ.

Сцвярджэнне, што Статут ВКЛ 1588 г. — "спра-ва Льва Сапегі", было выказана ў гістарычнай літаратуры ў канцы XVIII ст. Яно належала ксяндзу-гісторыку Казіміру Кагнавіцкаму і было апублікавана ў першым томе яго працы аб Сапегах (1790 г.)-Кагаавіцкі прыпісаў "Літоўскаму Салону" ўсю спра-ву складання III Статута ВКЛ. Першы ж даследчык права ВКЛ Т.Чацкі лічыў Сапегу толькі пераклад-

1 Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. С.135.

70

чьікам Статута. Правазнавец І.Даніловіч лічыў пад-канцлера ВКЛ "даглядальнікам" над яго вытворчас-дю, а гісторык права Віленскага універсітэта а Ярашэвіч адводзіў Сапегу "першае месца сярод за-канадаўцаў ВКЛ" як таму, хто адыграў галоўную ролю ў прыняцці Статута. У літаратуры XX ст. ёсць дэўная колькасць крыніц, якія ўказваюць на вяду-чую ролю менавіта Льва Сапегі ў распрацоўцы і задвярджэнні Статута. Так, у 1928 г. С.Л.Пташыцкі называў Сапегу "творцам" Статута. М.Шкялёнак у 1933 г. піша: "Толькі тады, як справа гэта была да-ручана Л.Сапегу, праз 2 гады, а менавіта ў 1588 годзе, Статут быў гатовы. Леў Сапега вельмі добра выканаў гэтае даручэнне і не толькі апрацаваў Статут, але і выдаў яго ўласным коштам і пад асабістым даглядам у студзені 1588 г. у Вілыгі". Сучасныя гісторыкі, такія як Я.Юхо, І.Саверчанка і інш., прытрымліваюцца такога ж пункта гледжання. Між тым самымі падрабязнымі біяграфіямі Л.І.Сапегі па сённяшні час з'яўляюцца працы Мішталта (1724) і Кагнавіцкага. Мішталт, які вельмі паважаў Сапегу за тое, Іпто той перайшоў у каталіцызм і садзейнічаў езуітам, і які паспрабаваў знайсці ўсе факты, якія б дапамаглі размаляваць сап-раўды выдатнейшага чалавека свайго часу толькі ружовымі фарбамі, нічога, як сведчыць І.І.Лапо, не гаворыць аб тым, што Сапега прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Статута. Сам Сапега лічыў сваёй заслу-гай толькі надрукаванне Статута 1588 г. Зразумела, як пісар літоўскі, а пасля падканцлер ён не мог не прымаць удзелу ў стварэнні III Статута ВКЛ. А вось ці належала яму ў гэтым першая роляў І.І.Лапо дапус-кае, што вядучымі асобамі пры рэдагаванні Статута ВКЛ, якое праводзілася ў дзяржаўнай канцылярыі да і пасля таго, як ён быў разгледжаны на павятовых сойміках, належала канцлерам Вялікага княства, якімі ў той час былі Мікалай Юр'евіч Радзівіл і Астафей Валовіч. Але пытанне аб тым, каму аддаць гонар за стварэнне Статута, ніколькі не павінна змяншаць значнасці гэтага помніка права.

Як менавіта праходзіла зацвярджэнне Статута ВКЛ 1588 г., вельмі добра паказвае І.І.Лапо ў сваёй манаграфіі "Трэці Літоўскі Статут", выдадзенай у Коўне ў 30-я гг. XX ст. Выкарыстаўшы цяжкае становішча абранага на каралеўскі трон Полыпчы

71

каралевіча швецкага Жыгімонта Вазы, які яшчэ не ведаў аб перамозе сваіх войскаў над войскамі другога абранага на гэты трон электа Максімільяна Габсбур-га, пасольства Вялікага княства на чале з Л.Сапегам дамагаецца выдання прывілея на зацвярджэнне Ста-тута ў абмен на гірызнанне яго вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім. Такім чынам, Статут ВКЛ 1588 г. быў уведзены ў дзеянне "моцею" не соймавай канстытуцыі, а паводле прывілея караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III Вазы ад 28 студзеня 1588 г. (шляхам канфірма-цыі).

Пасля падпісання Статут 1588 г. не адразу пачаў выкарыстоўвацца ў судовай практыцы на месцах, бо яго там проста не мелі. Паўстала праблема арганізацыі неадкладнага друкавання гэтага звода законаў. Трэба было, каб ён як мага хутчэй пачаў дзейнічаць, бо нават сам Жыгімонт III, забыўшыся пра свае абяцанні і не зважаючы на артыкулы толькі што падпісанага ім Статута, усяляк парушаў правы беларускай і літоўскай шляхты, раздорваючы землі і некаторыя пасады ў Вялікім княстве палякам. Не-каторыя даследчыкі лічаць, што новы манарх імкнуўся самавольна і адзінаўладна распараджацца як на тэрыторыі Полыпчы, так і на землях ВКЛ, не раячыся з падканцлерам Л.Сапегам, які знаходзіўся пры яго двары.

Стала відавочна, што толькі выданне новага Ста-тута і абавязковае выкананне яго артыкулаў усімі грамадзянамі княства, а найперш вялікім князем і каралём, пакладзе канец беззаконню. 12 ліпеня 1588 г. падканцлер Л.Сапега піша тагачаснаму віленскаму ваяводзе Крыштапу Радзівілу "Перуну": "Статут новы загадаў ужо друкаваць"1. На яго вы-данне падканцлер ахвяраваў уласныя сродкі.

Урэшце летам 1588 г. з віленскай друкарні Мамонічаў выйшаў новы Статут — найважнейшы звод законаў сярэдневяковага беларускага гаспадар-ства, якому па дасканаласці і лагічнай завершанасці, бадай, не было роўных ва ўсёй тагачаснай еўрапейс-кай юрыдычнай думцы. Выданне ўпрыгожваў парт-рэт Жыгімонта III Вазы, а таксама герб Л.Сапегі і

1 Саверчанка І.В. Канцлер Вялікага княства: Леў Сапега. Мн., 1992. С. 29.

72

Іанегірык да яго, напісаны беларускім паэтам Анд-ээем Рымшам.

Статут скасаваў многія пастановы Люблінскай уніі. Цаказальна, што ў гэтым юрыдычным помніку ні разу не ўпамінаецца пра акт уніі. Паводле гэтага зво-да законаў, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі да 1840 г., Вялікае княства Літоўскае заставалася са-мастойнай дзяржавай не толькі з асобым заканадаў-ствам, але і са сваім дзяржаўным апаратам, войс-кам, фінансамі, тэрыторыяй. Статут прадугледжваў таксама адмену звышпрьшцьшовага для палякаў пун-кта пастановы Люблінскага сойма 1569 г. аб праве набыцця зямельнай уласнасці ў межах ВКЛ. Пасля ўвядзення Статута 1588 г. у дзеянне шляхта Польска-га каралеўства не мела юрыдычнага права не толькі набываць землі, але і займаць дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. Артыкул 12 раздела III Статута 1588 г. гэту норму права трактуе так: "В том паньстве Велнком Князстве Лнтовском н во всех землях, ему прнслухаючнх достойностей духовных н светскнх, городов, дворов, грунтов, староств, держав, врядов (пасадаў. — Аўт.) земскнх н дворных... жад-ных (ніякіх. — Аўт.) чужоземцом н заграннчннком, анн суседом (палякам. — Аўт.) того паньства даватн

маем. Але то все мы н потомкн нашы, велнкне шязн лнтовскне, даватн будем повнннн только Лнт-ве, Русн, Жомойтн, роднчем старожнтным н урожен-а;ом Велнкого Князства Лнтовского н нных земель, гому Велнкому Князству належачых".

Такім чынам, Статут 1588 г. прадугледжваў, што Ітрымліваць маёнткі і займаць дзяржаўныя і духоў-Ія пасады ў княстве маглі толькі мясцовыя ўра-^жэнцы і ні ў якім выпадку не "чужаземцы", 'загранічнікі", ці "суседзі". Падкрэсліваючы значэнне Зялікага княства Літоўскага як асобнага гаспадар-:тва, Статут вызначае і склад зямель, "к тому пан-зтву прыслухаючых", і яго межы.

Аўтары Статута 1588 г. не ўнеслі ў тэкст ніводнага Іртыкула, які б абмяжоўваў суверэнітэт княства. "Іаадварот, Статут абавязваў гасудара захоўваць не-^атыкальнасць тэрыторыі Вялікага княства ітоўскага, вяртаць раней страчаныя землі.

Звод законаў зафіксаваў адно з асноўных патраба-занняў беларускай шляхты — дзяржаўнасці "рускай"

73

(старабеларускай) мовы на ўсёй тэрыторыі гаспадар-ства. "А пнсар земскнй, — падкрэслівалася ў пер-шым артыкуле чацвёртага раздзела Статута, — ма-еть по-руску лнтерамн н словы рускнмн всн лнсты, выпнсы н позвы Ігасатн, а не нншым езыком н сло-вы". Гэта радыкальна розніла княства ад Полыпчы, дзе мовай юрыдычных дакументаў была лацінская.

Як сімвалы дзяржавы ВКЛ мела свой дзяржаўны герб і пячатку (раздзел IV, арт.12).

Статут убачыў свет у выніку доўгай і цяжкай ба-рацьбы Вялікага княства Літоўскага за незалежнасць, ход якой паказвае ВКЛ як самастойную дзяржаву, што вядзе сябе з Полыпчай як роўная з роўнай. Зра-зумела, што калі Статут 1588 г. з'явіўся ў выніку барацьбы за незалежнасць, то ён павінен быў адлюс-траваць і замацаваць на сваіх старонках палітычныя жаданні беларуска-літоўскіх кіруючых колаў і ўста-ляваць новыя адносіны да Кароны, бо ўмовы існавання княства ў складзе Рэчы Паспалітай на асно-ве пастаноў Люблінскага сойма не задавальнялі маг-нацкае і шляхецкае грамадзянства ВКЛ.

Статут 1588 г. па сваёй значнасці з'яўляецца Кан-стытуцыяй Вялікага княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі.

Асабліва трэба падкрэсліць той факт, што такія галоўныя прынцьшы Статута, як прэзумпцыя невінаватасці, дзяржаўны і нацыянальна-культурны суверэнітэт, рэлігійная талерантнасць і інш., былі надзвычай прагрэсіўнымі для таго часу1. Яны да сён-няшняга дня выступаюць у ліку прынцыпова4 важ-ных палажэнняў заканадаўчых актаў многіх дэмак-ратычных краін свету.

Такім чынам, канкрэтна-гістарычны матэрыял сведчыць аб тым, што дзяржаўна-прававыя сувязі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Полыпчай пас-ля 1569 г. будаваліся не на аснове акта Люблінскай уніі, а на ўмовах, акія прадугледжвалі адасобленасць абедзвюх дзяржаў пры адным гасудары і адньш пар-

1 У канцы XVI — пачатку XVII ст. Статут 1588 г. быў перакладзены на польскую і лацінскую мовы, дзякуючы чаму стаў даступным для знаўцаў права заходнееўрапейскіх краін. Ён таксама паўплываў'на змест шэрага артыкулаў Маскоўскага зводу законаў — Саборнага ўлажэння 1649 г., зрабіў значны ўплыў на развіццё права Полыдчы, Украіны, Латвіі, Эстоніі і іншых дзяржаў.

74

ламенце (сойме). Разам з тым гэтае аб'яднанне спарадзіла і новую дзяржаву — Рэч Паспалітую, у кам-летэнцыю якой уваходзілі ў асноўным пытанні сумес-най міжнароднай палітыкі і ўзаемнай абароны. Таму трэба прызнаць, што акт Люблінскай уніі 1569 г. на практыцы не быў ажыццёўлены. Можна пагадзіцца з прафесарам Я.А.Юхо, які піша: "А паколькі ён (акт Люблінскай уніі. — Аўт.) быў навязаны прадстаўнікам Вялікага княства гвалтоўна, то і з юрыдычнага боку быў несапраўдным"1.

У апошні час беларускія навукоўцы выказалі і іншыя пункты гледжання на Люблінскую унію. У прыватнасці, даследчык А.Трусаў лічыць, што менавіта унія 1569 г. у гады Інфлянцкай (Лівонскай) вайны дапамагла ВКЛ захавацца як дзяржаве са сва-ёй грашовай сістэмай, эканомікай, мовай, войскам і, галоўнае, са сваёй "літоўскай" ментальнасцю яшчэ на два з нечым стагоддзі .

У гэтым жа артыкуле даследчык піша: "Можна па-рознаму ставіцца да ўмоў, падпісаных у Любліне, але нельга забываць аднаго. Ці існавала б цяпер на-огул беларуская нацыя, калі б Масковія захапіла Вялікае княства Літоўскае ў XVI стагоддзі? Дастат-кова толькі ўспомніць лёс самабытнай наўгародскай культуры. Што засталося ад "господнна Велнкого Новгорода" пасля "этнічных чыстак", зробленых Іванам Грозным і яго папярэднікамі? Быў знішчаны самабытны ўсходнеславянскі этнас, які меў сваю архітэктуру, жывапіс, летапісанне, устойлівыя рэспубліканскія традыцыі грамадскага і палітычнага жыцця"3.

Такім чынам, А.Трусаў робіць спробу даць агульнагістарычную адзнаку уніі і не затрымліваецца на яе гісторыка-прававым аналізе. Аднак разважанні А.Трусава і іншых навукоўцаў даюць падставы зрабіць выснову аб неабходнасці болып глыбокага і дэталёвага даследавання агульнагістарычных і пра-вавых вынікаў акта Люблінскай уніі.

1 Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. С. 136.

2 Трусаў А. Прыйшоў час збіраць камяні: Да ўгодкаў Люблінскай уніі 1569 г. //Нар. газ. 1994. 22 — 24 кастр. я Там жа.

75

Г Л А В А 5

КРЫНІЦЫ I ГАЛОЎНЫЯ РЫСЫ ПРАВА ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ