
- •I права беларусі ў сістэме юрыдычных навук. Гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права
- •1.2. Пытанні гісторыі дзяржавы і права ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных
- •2.2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •2.3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •2.4. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •Глава 3
- •3.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •3.2. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV— першайпалове XVI ст.(да 1569 г.)
- •3.3. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове
- •3.4. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.3. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна
- •5.1. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •5.2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
- •5.3. Феадальнае права і яго характарыстыка
- •Судовая сістэма
- •I працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •6.1. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- •6.2. Мясцовыя судовыя органы
- •6.3. Працэсуальнае права Вялікага кпяства Літоўскага
- •Сацыяльна-эканамічны
- •I палітычны лад I права беларусі ў перыяд існавання
- •7.1. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага ладу Беларусі
- •7.2. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •7.4. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — хуііі ст.
- •1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 50.
- •9.2. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на беларусі
- •10.1.1 Усебеларускі з'езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •10.2. Утварэнне бсср. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •10.3. Другое абвяшчэнне бсср
- •11.1. Узаемаадносіны бсср і рсфср. Утварэнне Саюза сср
- •11.2. Адміністрацыйна-тэрытарьгальнае
- •11.3. Развіццё права ў Беларускай сср у 20 — 30-я гг.
- •11.4. Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.
- •11.6. Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.
- •11.7. Землі Заходняй Беларусі
- •12.2. Рэпрэсіўная дзейнасць органаў нкуСуЗо-ягг.
- •13.1. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадш і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •13.3. Права ў гады вайны
- •14.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання
- •14.2. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •14.3. Развіццё права Беларускай сср
- •Глава 15
- •15.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •15.3. Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь
- •Глава 1. Месца курса псторьп дзяржавы I права беларусіў сістэме юрыдычных навук.Пстарыяграфія................................... 5
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права ...... 5
- •Глава 2. Старажытныя дзяржавы на тэрыто-рьп сучаснай беларусі. Старажытнае права ў IX — першай палове XIII ст............ 16
- •Глава 3. Беларускія земліў складзе вялікага княствалггоўскага .......................................34
- •Глава 5. Крышцыi галоўныя рысы права
- •Глава 6. Судовая сістэмаiпрацэсуальнае
- •Глава 7. Сацыяльна-эканамічныiпаштьгч-ны лад I права беларусі ў перыяд існавання рэчы паспалітай (другая па-лова XVI - XVIII ст.) ...................................... 116
- •Глава 12. Парушэнне законнасці на белару-сІў 30-яіт.......................................................222
- •Глава 14. Дзяржава I права бсср у другой
- •Глава 15. Пераход рэспубшкібеларусь да дзяржаўнай незалежнасці- шляхі фарміравання прававой дзяржавы.......... 284
4.2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
10 студзеня 1569 г. пачаў работу Люблінскі сойм, які працягваўся амаль шэсць драматычных месяцаў. Кожны бок ставіў свае ўмовы уніі. Канчатковы ліцвінскі праект аб'яднання дзвюх дзяржаў быў такім: "Агульны ўладар, які захоўваў тытул вялікага князя літоўскага; агульныя соймы вырашаюць толькі справы абедзвюх дзяржаў; на Літве працягваюць дзейнічаць свае вальныя соймы і... павятовыя соймікі, пры ўладары знаходзіцца і ліцвінская рада, а ў княстве застаецца вялікакняжацкая рада .
Ліцвінскія дэлегаты патрабавалі, каб выбранне ўладара адбывалася на памежжы Полыпчы і Літвы і з двух бакоў прысутнічала роўная колькасць выбаршчыкаў. Уладар перад каранацыяй павінен быў пацвярджаць правы і прывілеі як княства, так і асобных земляў. Хаця ліцвінскія дэлегаты і згадзіліся на скасаванне цырымоній увядзення ўладара на Вялікае княства, але прапаноўвалі праводзіць урачыстае пасяджэнне ўсіх саслоўяў, на якім вялікі князь быў бы прадстаўлены сваім падданым, прычым захоўваўся рытуал уручэння яму каранацыйнага мяча. Па сутнасці, гэта ўяўляла сабой спрашчоную цырымонію вялікакняжацкай каранацыі. Згаджаліся ліцвіны і на скасаванне мыта на межах, але толькі з прадуктаў шляхецкіх маёнткаў.
Умовы польскага боку былі наступныя: "Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае
1 Дневннк Люблннского сейма 1569 г. С. 19.
2 Чаропка В. Братэрская любоў //Беларус. мінуўшчына. 1995. № 1. С. 8.
63
злучаюцца ў адну дзяржаву з адным уладаром, польскім каралём, якога абіраюць палякі і ліцвіны ў Полыпчы, адным соймам, адной агульнай пячаткай, адным сенатам, адным войскам, адной манетай — словам, ад Вялікага княства не павінна застацца і назвы"1.
Зразумела, што ліцвіны не прынялі польскі праект уніі. Неаднойчы прадстаўнікі Вялікага княства Літоўскага паўтаралі, што яны будуць абараняць сваю дзяржаву, якая не саступае Польскаму каралеўству і другім хрысціянскім краінам. Больш таго, калі паслы Вялікага княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін.
I тут польскі бок — юрыдычны саюзнік, звязаны , з Вялікім княствам персанальнай уніяй, — пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ, польскія феада-лы дамагліся ад Жыгімонта Аўгуста здрады інтарэсам Вялікага княства, якая заключалася ў тым, што кароль польскі і вялікі князь літоўскі 5 сакавіка 1569 г. выдаў незаконны акт аб адлучэнні ад Вялікага княства Літоўскага Падляшскай зямлі (ваяводства) з , гарадамі Драгічын, Мельнік, Бельск і інш. і далучэнні ' яе да Полыпчы. Феадалам і службовым асобам Пад-ляшша было загадана пад страхам канфіскацыі маёмасці прысягнуць на вернасць Польшчы. Калі І гэты захопніцкі акт не атрымаў належнага адпору з боку ВКЛ, Жыгімонт Аўгуст далучыў да Польшчы і ўкраінскія землі — Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. 3 юрыдычнага боку акты аб далучэнні беларускіх і ўкраінскіх зямель да Полыпчы былі незаконныя і не маючыя сілы. Паводле заканадаўства Вялікага кня-ства Літоўскага вялікі князь, уступаючы на прастол, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць згодна з дзяржаўнымі законамі. Адпаведна з параграфамі 12 і 15 прывілея 1492 г. і артыкуламі 1, 2, 12 раздзела II Статута ВКЛ 1566 г. вялікі князь не меў права памяншаць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды Рады і сойма. У артыкуле 4 таго ж раздзела проста ўстанаўлівалася
1 Чаропка В. Братэрская любоў//Беларус. мінуўшчына. 1995. № 1. С. 10.
забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюць нормы Статута1.
Таму акты аб аддзяленні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх зямель, выдадзеныя ў Любліне, яалежала прызнаць несалраўднымі. Апошняя выснова пацвярджаецца і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 снежня 1568 г., дзе ён кляўся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. Дакументы аб аддзяленні зямель не былі замацаваныя пячаткай Вялікага княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. Але мы павінны адзначыць, што, нягледзячы на незаконныя акты Полыпчы па далучэнні часткі зямель ВКЛ да Кароны, сітуацыя складвалася такая, што вялікакняжацкі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Полыпчай перш за ўсё таму, што на значнай частцы княства гаспадарыла маскоўскае войска і самастойна весці вайну ў яго не было сілы. У такім становішчы прадстаўнікі ВКЛ вымушаны былі вярнуцца за стол перамоў з Полыпчай. Супольны сойм зноў распачаў работу.
1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі, які "не прыходзіцца прызнаваць за дагавор, дабравольна заключаны на асновах перагавораў роўнага з роўным. Гэта хутчэй вынік вымушанай згоды праціўніка, які здаўся на ласку пераможцы"2.
Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілея-дагавора. Галоўная ідэя прывілея зафіксавана ў яго трэцім параграфе: "3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабой адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз'ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву"3.
Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм, які мог збірацца на тэрыторыі Полыпчы. Асобных соймаў як для Кароны, так і для Вялікага княства не прадугледжвалася. Манарх бачыўся агульным: "Над абодвума народамі будзе панаваць адзін кароль, абіраемы супольнымі галасамі Полыпчы і Літвы"4.
1 Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. С. 132.
2Дружчыц В. Палажэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасля Люблінскай вуніі//Працы БДУ. 1925. №. 6 — 7. С. 216.
"Тамжа. С. 217.
4 Там жа.
65
3 Зак. 3025
64
Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў аднаго з бакоў, павінны былі быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыповым для польскага боку пытанні: "Статуты і ўсе якія б то ні былі пастановы, ухваленыя ў Літве супраць польскага народа па пытаннях аб набыцці і валоданні палякамі маёнткаў у Літве, надалей не павінны дзейнічаць. Дазваляецца набываць маёнткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы".
Такім чынам, Люблінскі акт павінен быў выклікаць некаторыя змены і ў заканадаўстве Вялікага княства, якому ў гэтым дакуменце, аднак, не адводзілася роля польскай каланіяльнай ускраіны. Тут захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Полыпчы заканадаўства і судовая арганізацыя, тытул "Вялікае княства Літоўскае", дзяржаўная пячатка, а таксама войска.