
- •I права беларусі ў сістэме юрыдычных навук. Гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права
- •1.2. Пытанні гісторыі дзяржавы і права ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных
- •2.2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •2.3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •2.4. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •Глава 3
- •3.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •3.2. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV— першайпалове XVI ст.(да 1569 г.)
- •3.3. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове
- •3.4. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Полыпчай
- •4.3. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна
- •5.1. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •5.2. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
- •5.3. Феадальнае права і яго характарыстыка
- •Судовая сістэма
- •I працэсуальнае права вялікага княства літоўскага
- •6.1. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- •6.2. Мясцовыя судовыя органы
- •6.3. Працэсуальнае права Вялікага кпяства Літоўскага
- •Сацыяльна-эканамічны
- •I палітычны лад I права беларусі ў перыяд існавання
- •7.1. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага ладу Беларусі
- •7.2. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •7.4. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — хуііі ст.
- •1 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 3. С. 50.
- •9.2. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на беларусі
- •10.1.1 Усебеларускі з'езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •10.2. Утварэнне бсср. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- •10.3. Другое абвяшчэнне бсср
- •11.1. Узаемаадносіны бсср і рсфср. Утварэнне Саюза сср
- •11.2. Адміністрацыйна-тэрытарьгальнае
- •11.3. Развіццё права ў Беларускай сср у 20 — 30-я гг.
- •11.4. Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.
- •11.6. Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.
- •11.7. Землі Заходняй Беларусі
- •12.2. Рэпрэсіўная дзейнасць органаў нкуСуЗо-ягг.
- •13.1. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадш і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •13.3. Права ў гады вайны
- •14.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання
- •14.2. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •14.3. Развіццё права Беларускай сср
- •Глава 15
- •15.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •15.3. Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь
- •Глава 1. Месца курса псторьп дзяржавы I права беларусіў сістэме юрыдычных навук.Пстарыяграфія................................... 5
- •1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права ...... 5
- •Глава 2. Старажытныя дзяржавы на тэрыто-рьп сучаснай беларусі. Старажытнае права ў IX — першай палове XIII ст............ 16
- •Глава 3. Беларускія земліў складзе вялікага княствалггоўскага .......................................34
- •Глава 5. Крышцыi галоўныя рысы права
- •Глава 6. Судовая сістэмаiпрацэсуальнае
- •Глава 7. Сацыяльна-эканамічныiпаштьгч-ны лад I права беларусі ў перыяд існавання рэчы паспалітай (другая па-лова XVI - XVIII ст.) ...................................... 116
- •Глава 12. Парушэнне законнасці на белару-сІў 30-яіт.......................................................222
- •Глава 14. Дзяржава I права бсср у другой
- •Глава 15. Пераход рэспубшкібеларусь да дзяржаўнай незалежнасці- шляхі фарміравання прававой дзяржавы.......... 284
Г Л А В А
МЕСЦА КУРСА ГІСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ
I права беларусі ў сістэме юрыдычных навук. Гістарыяграфія
1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі вывучае пра-цэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі нашай Радзімы ў іх цеснай узаемасувязі на розных этапах жыццядзейнасці нашага народа. Разам з тым яны ўзаемазвязаны не толькі паміж са-бой, але і з умовамі матэрыяльнага жыцця грамад-ства. Гэта значыць, што прадметам гісторыка-пра-вавой навукі з'яўляецца вывучэнне вядучай ролі эканамічных адносін ва ўзнікненні і развіцці дзяр-жавы і права, а таксама ў вызначэнні службовай ролі дзяржавы і права ў ахове і абароне існуючага споса-бу вытворчасці ў розных грамадска-эканамічных фар-мацыях.
Згаджаючыся з думкай многіх вучоных аб знач-ным уплыве эканомікі, спосабу вытворчасці на развіццё дзяржавы і права і прызнаючы гэтыя фак-тары вядучымі, мы ўсё ж не лічым, што яны адзіныя. Нельга пакінуць па-за ўвагай і ролю асобы ў гісторыі, яе ўплыў на ход гістарычных падзей. Наўрад ці можна адмаўляць значэнне для развіцця гісторыі дзяржа-вы і права войнаў і рэвалюцый, нацыянальных па-чуццяў, якія не абапіраліся непасрэдна на матэры-яльны фактар.
Паколькі развіццё дзяржавы і права залежыць у першую чаргу ад эканамічнага базісу, перыядызацыя гісторыі дзяржавы і права грунтуецца на перыядах развіцця вытворчых адносін. Асноўньш грамадска-эканамічным фармацыям адпавядаюць і пэўныя тыпы дзяржавы і лрава.
Праўда, асобнымі навукоўцамі выказваюцца кры-тьічныя думкі аб такім падыходзе да вывучэння гісторыі чалавецтва, а значыць і да тыпалогіі дзяр-
жаў. Яны ўзялі на ўзбраенне цывілізацыйны пады-ход да асвятлення названай праблемы. Гэты пункт гледжання заслугоўвае ўвагі, але, на нашу думку, вучоныя постсацыялістычнага грамадства павінны яшчэ асэнсаваць яго. Мяркуем, што глыбокае пранікненне ў сутнасць дзяржавы, правільнае разу-менне яе суадносін з сацыяльна-эканамічным ладам прадугледжвае выкарыстоўванне абодвух падыходаў: фармацыйнага і цывілізацыйнага.
Зразумела, што ў чыстым выглядзе нельга выдзеліць ні рабаўладальніцкі, ні феадальны, ні бур-жуазны лад. Эканоміка любога грамадства шматук-ладная. Аднак можна выдзеліць нейкую пэўную фор-му грамадскіх адносін, якая з'яўляецца вядучай, га-лоўнай. Яна і кладзецца ў аснову таго ці іншага гра-мадскага ладу. Тое ж можна сказаць і аб дзяржаве і праве, якія часта спалучаюць у сабе рысы розных тыпаў, але пераважаюць звычайна рысы якога-не-будзь аднаго, выключаючы, зразумела, пераходныя эпохі.
Як гістарычная навука гісторыя дзяржавы і права — частка гісторыі чалавецтва, але разам з тым яна з'яўляецца і юрыдычнай навукай — адной з фун-даментальных прававых дысцыплін. Толькі гісторыя дзяржавы і права вывучае палітычныя і прававыя інстытуты з моманту іх з'яўлення і да цяперашняга часу. Такім чынам, яна займаецца вывучэннем пра-ва, якое дзейнічала ў мінулым і дзейнічае зараз, прававых галін і інстытутаў, якія пастаянна развіваюцца.
Калі тэорыя дзяржавы і права вывучае галоў-ным чынам агульныя заканамернасці развіцця дзяржавы і права розных народаў, то гісторыя дзяр-жавы і права займаецца канкрэтнымі дзяржаўнымі і прававымі сістэмамі, у прыватнасці тьші, што існавалі і існуюць на тэрыторыі нашай краіны, раз-глядае іх асаблівасці і характэрныя рысы. Гісторьш дзяржавы і права выкарыстоўвае абагульненні, якія робіць тэорыя, і ў той жа час даследуе, а значыць, дае канкрэтны матэрыял для такіх абагульненняў.
Гісторыка-прававая навука павінна несці чытачу праўдзівыя звесткі. Праўдзівасць гісторыка-прававога матэрыялу — неабходная ўмова для яго практычна-га выкарыстання. Так, напрыклад, гістарычны аналіз
заканадаўства неабходны і для правільнага разумен-ня дзеючых нормаў права (гістарычнае тлумачэнне закона), і для крытычнай ацэнкі састарэлых. Калі ж мы будзем карыстацца скажонымі звесткамі аб мінулым, то не здолеем даць правільную ацэнку сён-няшняга і зрабіць дакладны прагноз на будучае. У савецкай гістарыяграфіі доўгі час існавала тэндэн-цыя да ўхвалення адных гістарычных падзей і ачар-нення другіх. У наш час гісторыка-прававая навука вызваляецца ад гэтай спадчыны, яна імкнецца выявіць сапраўдныя факты, паказаць сутнасць з'я-вы і зрабіць аб'ектыўныя вывады аб мінулым. У Беларусі, як, між іншым, і ў іншых рэспубліках бы-лога Савецкага Саюза, гісторыка-прававая навука развіваецца даврлі супярэчліва. 3 аднаго боку, устанаўліваецца ісціна, з другога — пад выглядам захавання гістарычнай праўды дапускаюцца факты фальсіфікацыі гісторыі. Асабліва гэта тычыцца ас-вятлення пытанняў фарміравання беларускай дзяржаўнасці, нацыянальна-вызваленчага руху, ста-ну прававой культуры ў грамадстве, парушэння за-коннасці і г.д.
Безумоўна, галоўныя задачы гісторыі дзяржа-вы і права — вывучэнне гістарычнага ходу падзей у іх храналагічнай паслядоўнасці, выяўленне ас-ноўных заканамернасцей развіцця структуры і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і праваадносін грамадзян, вызначэнне прававога становішча кла-саў, саслоўяў, выяўленне і вывучэнне крыніц пра-ва, даследаванне развіцця асноўных галін права (дзяржаўнага, цывільнага, крымінальнага, працэ-суальнага і г.д.).
Вывучэнне гісторыі дзяржавы і права сваёй краіны неабходна беларускаму народу і для таго, каб умацаваць уласную нацыянальную годнасць, вызна-чыць сваё месца сярод народаў свету.
Усе славянскія народы маюць распрацаваную гісторыю сваіх дзяржаў. Ніхто з даследчыкаў не асп-рэчвае неабходнасці вывучэння гісторыі дзяржавы і права кожнага народа паасобку. Тым не менш бела-русы сталі своеасаблівым выключэннем з гэтага правіла. Афіцыйнай навукай сцвярджалася, што наш народ да 1919 г. не меў сваіх дзяржаўнасці і права-вой сістэмы, заўсёды жыў пад прыгнётам суседзяў.
6
Гэта фальсіфікацыя нашай гісторыі нават была ўзве-дзена Ў ранг закона і замацавана ў Канстытуцыі Бе-ларускай ССР 1978 г., што рабіла немагчымым пра-вядзенне навуковых даследаванняў гісторыі дзяржаўнасці беларускага народа. Як вынік, прыніжалася яго роля ў развіцці сусветнай гісторыі ў цэлым і прававой думкі ў прыватнасці.