Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
палажэнне КР.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
09.12.2018
Размер:
68.61 Кб
Скачать

Афармленне працы

Курсавая праца павінна быць напісана разборлівым почыркам з аднаго боку старонкі белага аркуша паперы фармата А4 ці аформлена пры дапамозе персанальнага камп'ютэра (тэкставы рэдактар Microsoft Word, шрыфт Times New Roman (кірыліца), памер 14 пт, інтэрвал – дакладна 18 пт або палутарны).

На старонцы павінна быць 40 (+- 2-3) радкоў. У радку знакаў – 60-65 з улікам прабелаў.

Абзацнае адступленне павінна быць роўным 3-5 знакам па ўсім тэксце.

Палі: левае 30 мм, правае 10 мм, верхняе 15 мм, ніжняе 20 мм.

Старонкі нумаруюцца у правым верхнім куце аркуша паперы, на першай і другой старонкай нумар не ставіцца.

Аб’ём працы: у рукапісным варыянце 40-45 старонак, у камп’ютарным (машынапісным) – 25-30 старонак.

Кожная структурная частка пачынаецца з новай старонкі.

Назвы структурных частак пішуцца загаловачнымі літарамі цэнтраваным спосабам без абзаца. Пераносы слоў у назвах загалоўкаў не дапускаюцца, кропкі ў канцы не ставяцца.

Спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратныя дужкі: [5] – спасылка на запіс у спісе літаратуры, [5, с. 7] – спасылка з указаннем старонак працытаванай працы, [3; 5; 10] – спасылка на шэраг прац.

Лічбавы матэрыял рэкамендуецца афармляць у выглядзе табліц. Табліцу трэба размяшчаць пасля першага ўпамінання пра яе ў тэксце на той самай ці наступнай старонцы. Табліцы нумаруюцца арабскімі лічбамі (нумарацыя ставіцца ў правым верхнім кутку табліцы над загалоўкам). Таксама табліца павінна мець загаловак, які пішацца строчнымі літарамі.

Калі ў тэксце ёсць ілюстрацыйны матэрыял, ён можа афармляцца ў выглядзе схем, дыяграм, малюнкаў. Кожны з гэтых элементаў павінен мець парадкавы нумар і словы, якія абазначаюць тып падачы: Схема 1, Дыяграма 1, Мал. 1 і г.д.

Абарона і ацэнка курсавой работы

Зробленая праца прадстаўляецца кіраўніку для канчатковай праверкі. Рашэнне пра магчымасць допуску да абароны прымаецца кафедраю і даводзіцца да ведама навучэнцаў не менш як за тыдзень да абароны.

Абарона курсавых прац праводзіцца да пачатку заліковай сесіі.

Абарона праводзіцца ў прысутнасці 2-3 выкладчыкаў кафедры. Першае слова даецца студэнту, які ў кароткім выступе (да 5 хвілін) павінен асвяціць наступныя пытанні:

  • Што падштурхнула да абрання менавіта гэтай тэмы?

  • Якія былі мэта і задачы даследавання?

  • Якія метады выкарыстоўваліся для развязання пастаўленых задач?

  • Якая літаратура падалася найбольш змястоўнаю і цікаваю?

  • Вывады і вынікі даследавання.

У час выступлення студэнта курсавая праца знаходзіцца ў камісіі.

Студэнту могуць быць зададзены пытанні, затым кароткую характарыстыку працы дае навуковы кіраўнік.

Канчатковая ацэнка КП абмяркоўваецца членамі кафедры і выстаўляецца спачатку ў экзаменацыйную ведамасць, пасля ўносіцца ў заліковую кніжку пасля завяршэння абароны ўсіх курсавых прац, дапушчаных у гэты дзень да абароны.

Пры ацэнцы курсавой працы ўлічваюцца наступныя кампаненты:

  • Наколькі студэнт прадэманстраваў вольнае валоданне зместам працы.

  • Абгрунтаванне актуальнасці пастаўленай праблемы.

  • Правільнасць фармулёўкі мэты даследавання, выдзяленне задач і метадаў даследавання.

  • Адлюстраванне ў плане асноўных пытанняў тэмы.

  • Выкарыстанне дастатковай колькасці тэарэтычных матэрыялаў, навейшых навуковых крыніц, глыбокае вывучэнне і правільны аналіз літаратуры па тэмы даследавання, правільнае афармленне цытат.

  • Адпаведныя вывады і абагульненні.

  • Валоданне метадамі даследавання.

  • Самастойнасць у распрацоўцы тэмы.

  • Выкладанне матэрыялу лагічна і паслядоўна ў адпаведнасці з планам, падмацаванне тэарэтычных палажэнняў прыкладамі з практыкі.

  • Пісьменнасць, акуратнасць, літаратурная мова, навуковы стыль, правільнае графічнае афармленне.

Адзнака можа быць зніжана, калі:

  • Не выдзелена і не абгрунтавана праблема даследавання.

  • Не сфармуляваны мэты, не ўказаны задачы і метады даследавання.

  • План працы хаатычны, не выдзелены вузлавыя пытанні праблемы.

  • Адсутнасць самастойнасці ў распрацоўцы тэмы.

  • Праца зведзена да пераказу ці кампліляцыі крыніц.

  • Парушана логіка даследавання, у выкладанні матэрыялу ёсць паўторы і пераскакванні думкі, прыклады носяць выпадковы характар.

  • Даволі абмежаванае кола вывучанай літаратуры.

  • Зроблены памылкі ў цытаванні, няправільна адзначаны крыніцы.

  • Сустракаюцца граматычныя і арфаграфічныя, моўныя памылкі, аўтар парушае навуковы стыль.

  • Парушаны правілы складання бібліяграфіі.

  • Праца неакуратная, неахайная па знешнім выглядзе.

На титульном листе указывается название министерства, полное название учреждения образования, факультет, кафедра, тема, научный руководитель, студент (фамилия, имя, отчество), город и год написания.