
- •2 Беларусь у каменным, бронзавым і жалезным вяках: гаспадарчыя заняткі, сацыяльныя адносіны, духоўная культура.
- •13.Беларускае Адраджэнне. Дзеячы Адраджэння: ф. Скарына, м. Гусоўскі, л Сапега. Кнігадрукаванне. Архітэктура і выяўленчае мастацтва.
- •15.Фарміраванне беларускай народнасці. Пахожанне назвы Белая Русь.
- •17. Асаблівасці канфесійных адносін на Беларусі ў хуi- чуш стст. Хрысціянская царква ў Беларусі. Узаемаадносіны праваслаўнай і каталіцкай канфесій.
- •18. Рэфармацыя і Контррэфармацыя на беларускіх землях.
- •19. Берасцейская царкоўная унія. Уніяцтва ў гісторыі буларускага народа.
- •20.Асаблівасці эканамічнага, сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі ў XVII-XVIII стст.
- •21. Асаблівасці культурнага і духоўнага развіцця Беларусі ў XVII-XVIII стст.
- •22. Прычыны крушэння і падзелу Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
- •23. Асноўныя накірункі палітыкі самадзяржаўя на беларускіх землях у канцы XVII- пачатку XIX ст.
- •24. Беларусь у вайне 1812 года. Вынікі выйны для Беларусі.
- •25. Грамадска-палітычнае жыццё у першай палове XIX ст. На Беларусі. Тайныя таварыствы і арганізаціі. Дзекабрысты.
- •26. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. Спробы рэформ. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •27. Аграрная рэформа 1861 года. Асаблівасці яе правядзення ў Беларусі. Эвалюцыя краіны ў парэформены перыяд.
- •28. Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі ў 1863-1864 гг. Ідэі "Мужыцкай праўды". Кастусь Каліноўскі.
- •33. Сталыпінская аграрная рэформа, яе сутнасць і вынікі для Беларусі.
- •34. Першая сусветная вайна (яе прычыны, удзельнікі, маштабы). Ваенныя падзеі і сацыяльно-эканамічная сітуацыя ў Беларусі.
- •35. Агульнанацыянальны крызіс у Расіі ў 1916 - пачатку 1917 гг. Лютаўская рэвалюцыя. Двоеўладдзе. Сітуацыя ў Беларусі.
- •36. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. Усталяванне Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі.
- •37. Беларускі нацыянальны рух пасля кастрычніка 1917 г. Усебеларускі з'езд (снежань 1917 г.). Брэсцкі мір.Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі (бнр).
- •38. Палітычныя перадумовы станаўлення беларускай савецкай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бсср. I Усебеларускі з'езд Саветаў. Літоўска-Беларуская сср.
- •39. Польская інтэрвенцыя на Беларусі. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Другое абвяшчэнне бсср. Рыжскі мірны дагавор.
- •40. Новая эканамічная палітыка (нэп), яе сутнасць, асаблівасці правядзення ў Беларусі. Крызісы нэп.
- •41. Утварэнне ссср. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў бсср у 1920-я гады. Узбуйненне бсср 1924 і 1926 гг. Канстытуцыя бсср 1927.
- •42.Культурнае жыццё бсср у 20-я - 30-я гады. Палітыка беларусізацыі: яе сутнасць, накірункі правядзення і вынікі.
- •43. Грамадска-палітычнае жыццё ў ссср і бсср у 30-я гады хх ст. Канстытуцыі ссср 1936 і бсср 1937 гадоў.
- •44. Індустрыялізацыя і калектывізацыі ў бсср: прычыны, сутнасць і вынікі.
- •45. Сацыяльна-эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.).
- •46. Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Развіццё культуры Заходняй Беларусі (20-я - 30-я гг. Хх ст.).
- •47. Міждзяржаўныя супярэчнасці ў 30-х гадах хх ст. Пачатак Другой сусветнай выйны. Пакт Молатава-Рыбентропа. Уз'яднанне Беларусі.
- •48. Напад нацыскай Германіі на ссср. Абарончыя баі на Беларусі. Усталяванне акупацыйнага рэжыму.
- •49. Барацьба падпольшчыкаў і партызан, супрацяўленне насельніцтва германскім акупантам на тэрыторыі Беларусі.
- •50. Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён". Укладбеларускага народа ў перамогу над фашызмам.
- •51. Растаноўка палітычных сіл у свеце пасля Другой сусветнай вайны. Стварэнне аан. Выхад бсср на міжнародную арэну.
- •52. Бсср ва ўмовах пасляваеннага развіцця. Аднаўлення народнай гаспадаркі: цяжкасці, праблемы, поспехі.
- •53. Грамадска-палітычнае развіццё ў 1950-1960 гг. Хх з'езд кпсс.
- •54. Тэмпы і накірункі развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 1970 - першай палове 1980-х гг., прычыны іх зніжэння.
- •55. Крызісныя з'явы ў савецкім грамадстве другой паловы 1980-х гадоў. Палітыка перабудовы. Аварыя на чаэс.
- •56. Распад ссср. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Стварэнне снд.
- •57. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 90-х гг. Хх ст.
- •Рэфармираванне знешнеэкан. Дзейнасци………………….
- •58. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 90-х гг. Хх ст. Канстытуцыя рб.
- •59. Тэндэнцыя сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •60. Знешнепалітычная дзейнасць Рэспублікі Беларусь на сучасым этапе.
39. Польская інтэрвенцыя на Беларусі. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Другое абвяшчэнне бсср. Рыжскі мірны дагавор.
Б у гады польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.) і бел нац рух. Аднаўленне БССР.На захопленай тэрыторыі польскія інтэрвенты ліквідавалі савецкую ўладу і аднавілі ўладу памешчыкаў і капіталістаў.Акупанты ўстанавілі на захопленай тэрыторыі дэспатычны рэжым.Беларускі народ не схіліў галавы перад інтэрвентамі. Амаль ва ўсіх гарадах рэспублікі былі створаны падпольныя партыйныя арганізацыі, якія ўзначалілі барацьбу працоўных за сваё вызваленне.28 студзеня 1920 г. у в. Гатава Мінскага павета адбыўся першы з’езд партызан.Але ўсе гэтыя намаганні былі дарэмныя. Адначасова закрываліся на захопленай тэрыторыі беларускія школы, культурна-асветныя ўстановы, газеты.Галоўнымі напрамкамі палітыкі Рады БНР і яе ўрада ва ўмовах польскай акупацыі былі: 1) па-ранейшаму дамагацца ад сусветнай дзяржаўнасці афіцыйнага прызнання незалежнасці БНР; 2) устанаўленне федэратыўных адносін з Польшчай; 3) перадача ўсёй грамадзянскай улады на Беларусі Радзе БНР.Перагаворы з польскай уладай завяршыліся тым, што Рада БНР была распушчана.Такім чынам, беларускі нацыянальны рух у перыяд польскай акупацыі быў накіраваны на аб’яднанне ўсіх працоўных у іх барацьбе супраць інтэрвентаў і вызваленне Беларусі ад іншаземных захопнікаў.Пасля паспяховага ліпеньскага (1920) наступлення Чырвонай Арміі, калі ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад польскіх захопнікаў, практычна пыўстала пытанне пра аднаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.6 ліпеня 1920 г., калі Чырвоная Армія перайшла ў наступленне, выказаўся за аднаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці.Вельмі складаным было тэрытарыяльнае пытанне адноўленай рэспублікі. Канкрэтна яе межы не былі вызначаны. І зрабіць гэта было вельмі цяжка.У ліпені 1920 г., калі Чырвоная Армія паступова прасоўвалася на захад, з’явілася рэальная магчымасць аднавіць рэспубліку.У лістападзе–снежні 1920 г. на Беларусі прайшлі выбары ў сельскія, валасныя, павятовыя і гарадскія Саветы. Рэўкомы былі скасаваны. З’езд абраў ЦВК БССР і звярнуўся да працоўных Беларусі з заклікам накіраваць усе сілы на аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі. У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.
40. Новая эканамічная палітыка (нэп), яе сутнасць, асаблівасці правядзення ў Беларусі. Крызісы нэп.
БССР на шляху нэпа (20-я гг ХХ ст).Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны.