Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на экзамен Ист.бел.docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
213.35 Кб
Скачать

20.Асаблівасці эканамічнага, сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі ў XVII-XVIII стст.

.Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак.Самай шматлікай была група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.У сярэдзіне XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства.Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча;3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны;З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

21. Асаблівасці культурнага і духоўнага развіцця Беларусі ў XVII-XVIII стст.

У II палове XVII ст. значна ўзмацнілася паланізацыя і ката-лізацыя ўсходніх зямель Рэчы Паспалітай. Беларуская мова выцяснялася з афіцыйнага ўжытку. Інтэлектуальнае жыццё характыразавалася адыходам назад. 3-за неспрыяльнай сіту-ацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура. I ўсё-такі культура працягвала развівацца. Галоўным на-прамкам архітэктуры II паловы XVII—XVIII стст. было барока. Першым помнікам архітэктуры барока на Беларусі быў касцёл езуітаў у Нясвіжы, пабудаваны па праекту Я.М. Бернардоні. У II палове XVIII ст. на Беларусі распаўсюджваюцца ідэі Асветніцтва. Характар гэтай эпохі ў першую чаргу вызначаў класіцызм, які грунтаваўся на традыцыях Адраджэння. Аднак развіццё асветніцкай думкі на Беларусі было абумоўлена пера-важна развіццём эканомікі і грамадска-палітычнай сііуацыяй. Цэнтрамі адукацыі і навукі для Беларусі ў XVIII ст. былі Віленская езуіцкая акадэмія, Полацкая езуіцкая калегія. Па ўзору езуіцкіх у асноўным працавалі школы. Шырокую вядомасць мела Слуцкая гімназія. У II палове XVIII ст. адбыло-ся паступовае абнаўленне сістэмы адукацыі Рэчы Паспалітай. Агульнае кіраўніцтва справай асветы было перададзена дзяр-жаўным органам. Большае месца сталі займаць прадметы прыродазнаўчага цыкла. Пашырэнню навуковых ведаў спрыяла кнігавыдавецкая дзейнасць беларускага асветніка Іллі Капіевіча. Пад уплывам барока ў II палове XVII – сярэдзіне XVIII стст. развівалася літаратура. Адным з найбольш значных прадстаунікоу беларускам літаратуры з яуляуся Сімяон Полацкі. Тэатральнае жыццё было прадстаўлена ў асноўным школь-ным тэатрам і народным лялечным—батлейкай. У II палове XVIII ст. на Беларусі адбываецца сіанаўленне прафесійнага тэатра. ры гэтым пераважалі прыватна-уласнiкія тэатры. Адным з першых быў заснаваны тэатр у Нясвіжы. Значнага поспеху дасягнуў тэатр у Слуцку і інш. Цэнтрам тэатральнага і музычнага жыцця быў Слонім. У II палове XVII—XVIII стст. працягваўся ўздым у бела-рускім іканапісе. У творы іканапісцаў паступова пранікаюць рысы рэалістычнасці. Вядучае месца ў свецкім жывапісе па-ранейшаму займаў партрэт. На ўзроўні лепшых еўрапейскіх узораў развівалася кніжная графіка, Найбольш высокі мастацкі ўзровень афармлення і ілюстравання кніг дэманстравалі магілёўская і супрасльская друкарні. Асновы магілёўскай гравёрнай школы заклалі Максім і Васіль Вашчанкі. Шырокую вядомасць атрымала майстэрства мясцовых разьбяраў. Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя умовы, II пало-ва XVII—XVIII стст. сталі перыядам разнастайнага развіцця культуры Беларусі.