Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Testy_po_istorii_Belarusi_s_dopolneniami_dlya.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
02.12.2018
Размер:
259.58 Кб
Скачать

1 Блок Першабытнае грамадства

  1. У перыядызацыі гісторыі першабытнаабшчыннага ладу час 100 – 10 тыс. год да н. э. навукоўцы адзначаюць як

а) бронзавы век

б) мезаліт

в) жалезны век

г) палеаліт

  1. У перыядызацыі гісторыі першабытнаабшчыннага ладу час 10 – 6 тыс. год да н. э. навукоўцы адзначаюць як

а) бронзавы век

б) жалезны век

в) мезаліт

г) неаліт

  1. Каменны век – гэта

а) перыяд гісторыі і культуры, на працягу якога панаваў ледавік мусцьерскай эпохі

б) перыяд гісторыі і культуры, на працягу якога прылады працы і зброя вырабляліся пераважна з камення

в) час росквіту неалітычнай рэвалюцыі

г) час засваення першабытным чалавекам металаапрацоўкі

  1. Старажытны каменны век – гэта

а) палеаліт

б) мезаліт

в) неаліт

г) энеаліт

  1. Сярэдні каменны век – гэта

а) палеаліт

б) мезаліт

в) неаліт

г) энеаліт

  1. Новакаменны век – гэта

а) палеаліт

б) мезаліт

в) неаліт

г) энеаліт

  1. Ледавіковы перыяд – гэта

а) перыяд гісторыі Еўропы, на працягу якога ў выніку рэзкага пахаладання паверхня сушы была пакрыта тоўшчай ільду

б) перыяд гісторыі і культуры, на працягу якога прылады працы і зброя вырабляліся пераважна з каменю

в) час росквіту неалітычнай рэвалюцыі

г) час засваення першабытным чалавекам металаапрацоўкі

  1. Новыя элементы першабытнай культуры – лук і стрэлы былі ўпершыню найбольш шырока распаўсюджаны ў час

а) палеаліту

б) мезаліту

в) неаліту

г) бронзавага веку

  1. З’яўленне мацярынскага роду – адна з асноўных прыкмет

а) палеаліту

б) мезаліту

в) неаліту

г) бронзавага веку

  1. Неалітычная рэвалюцыя адбылася ў перыяд

а) палеаліта

б) мезаліта

в) неаліта

г) энеаліта

  1. Канчатковы пераход ад прысвойваючага характару гаспадарання першабытнага чалавека да вытворчага адбыўся ў

а) верхнім палеаліце

б) мезаліце

в) неаліце

г) бронзавым веку

  1. Керамічная вытворчасць на тэрыторыі Беларусі зявілася ў эпоху

а) позняга палеаліту

б) неаліту

в) мезаліту

г) бронзавага веку

  1. Ганчарнае кола, ткацкі станок і домніца – гэта новыя элементы матэрыяльнай культуры

а) эпохі мезаліту

б) эпохі неаліту

в) бронзавага веку

г) жалезнага веку

  1. Вызначце пункт, дзе паслядоўнасць з’яўлення форм земляробства змешчана храналагічна дакладна

а) ворыўнае, матычнае, падсечна – агнявое

б) ворыўнае, падсечна – агнявое, матычнае

в) матычнае, падсечна – агнявое, ворыўнае

г) падсечна – агнявое, ворыўнае, матычнае

  1. Вызначце прыладу працы, якая найбольш характэрна для матычнага земляробства

а) барана – сукаватка

б) драўлянае рала

в) драўляная саха з жалезнай нарогай

г) каменная або рагавая матыка

  1. Чалавек здабыў гліну і вырабіў першы посуд

а) у палеаліце

б) у мезаліце

в) у неаліце

г) у бронзавым веку

  1. З’яўленне бацькоўскага роду, калі асноўнай гаспадарчай і грамадскай ячэйкай стала вялікая патрыярхальная сям’я, – адна з асноўных прыкмет

а) палеаліту

б) мезаліту

в) неаліту

г) бронзавага веку

  1. Суседская абшчына – гэта

а) калектыў першабытных людзей, аб’яднаных кроўным радством

б) аб’яднанне кроўных сваякоў, якія мелі агульную ўласнасць і вялі калектыўную гаспадарку

в) аб’яднанне людзей, у якім асобныя сем’і не мелі сваяцкіх сувязяў і вялі самастойную гаспадарку

г) характэрны тып апрацоўкі зямлі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]