- •Прадмова
 - •Тэма і Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
 - •1 Агульныя звесткі пра мову
 - •2 Старажытнаўсходнеславянскі перыяд (х–хіv стст.)
 - •3 Старабеларуская літаратурная мова (XIV–XVIII стст.)
 - •4 Сучасная беларуская мова (хvііі–ххі стст.)
 - •Тэма іі Дыялекты і літаратурная мова
 - •Тэма ііі Двухмоўе, або білінгвізм
 - •Тэма іv Моўная інтэрферэнцыя
 - •1 Фанетычная беларуска-руская інтэрферэнцыя
 - •2 Акцэнтная беларуска-руская інтэрферэнцыя
 - •3 Марфалагічная беларуска-руская інтэрферэнцыя
 - •3.1 Назоўнік
 - •3.1.1 Род назоўнікаў
 - •3.1.2 Лік назоўнікаў
 - •3.1.3 Скланенне назоўнікаў
 - •Скланенне асабовых назоўнікаў другога скланення
 - •Скланенне неасабовых назоўнікаў другога скланення
 - •3.1.4. Скланенне ўласных імёнаў
 - •3.2 Прыметнік
 - •3.3 Лічэбнік
 - •Скланенне колькасных лічэбнікаў
 - •3.4 Займеннік
 - •3.5 Дзеяслоў
 - •3.6 Дзеепрыметнік
 - •3.7 Дзеепрыслоўе
 - •4 Сінтаксічная інтэрферэнцыя
 - •Тэма V Лексікалогія
 - •1 Амонімы
 - •2 Мнагазначнасць і аманімія тэрмінаў
 - •3 Стылістычныя пласты лексікі
 - •5 Сінанімія, варыянтнасць, дублетнасць тэрмінаў
 - •6 Паронімы
 - •7 Антонімы
 - •8 Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
 - •8.1 Спрадвечна беларуская лексіка
 - •8.2 Запазычаная лексіка
 - •8.3 Прыкметы запазычаных слоў
 - •9 Актыўная і пасіўная лексіка
 - •9.1 Устэрэлыя словы
 - •9.2 Неалагізмы
 - •10 Лексіка паводле сферы ўжывання
 - •Тэма VI Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
 - •Тэма VII Функцыянальныя стылі беларускай мовы
 - •1 Гутарковы стыль
 - •2 Мастацкі стыль
 - •3 Публіцыстычны стыль
 - •4 Навуковы стыль
 - •5 Афіцыйна-справавы стыль з гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
 - •Тэма VIII Графіка і арфаграфія
 - •1 Прынцыпы беларускай арфаграфіі
 - •2 З гісторыі пісьменнасці
 - •3 З гісторыі беларускага правапісу
 - •4 Перадача акання на пісьме
 - •5 Перадача якання на пісьме
 - •6 Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
 - •7 Правапіс вялікай і малой літар
 - •8 Правапіс абрэвіятур (складанаскарочаных слоў)
 - •9 Правапіс звонкіх і глухіх зычных
 - •Літаратура
 - •Шаршнёў Анатоль Васільевіч беларуская мова. Прафесійная лексіка
 - •220086, Мінск, вул. Славінскага, 1, корп. 3
 
3.1.2 Лік назоўнікаў
Сістэма ліку назоўнікаў з цягам часу вельмі змянілася. У агульнаўсходнеславянскай мове былі тры лікі – адзіночны, парны і множны. Парны лік ужываўся для абазначэння двух прадметаў. Рэшткі гэтай формы яшчэ існавалі ў старабеларускай мове і існуюць у некаторых дыялектах у наш час, напрыклад, форма творнага склону рукама, плячыма. У сучаснай літаратурнай мове рэшткі парнага ліку захаваліся ў некаторых формах: двума, дзвярыма, вачыма. У рускай літаратурнай мове парнага ліку няма, але ён паўплываў на канчаткі назоўнікаў множнага ліку другога скланення, напрыклад, у агульнаўсходнеславянскай мове словы стол, рог, город мелі наступныя формы: столъ, рогъ, городъ – адзіночны лік, столи, рози, городи – множны лік, стола, рога, города – парны лік. У сучаснай рускай мове для выражэння множнага ліку ў гэтых словах некаторыя назоўнікі ў назоўным склоне маюць канчаткі -а(-я) замест -ы(-і). Гэтых канчаткаў няма ў сучаснай беларускай мове, і іх выкарыстанне з’яўляецца грубай памылкай, абумоўленай уплывам рускай мовы.
З развіццём сістэмы ліку рускай і беларускай моў некаторыя назоўнікі сталі ўжывацца ў гэтых мовах ў розных ліках, напрыклад, у рускай мове слова чернила ўжываецца толькі ў множным ліку, а ў беларускай мове слова чарніла – гэта назоўнік ніякага роду і ўжываецца толькі ў адзіночным ліку. Прывядзем яшчэ некалькі прыкладаў несупадзення ліку ў рускай і беларускай мовах:
бобы (мае толькі форму мн.ліку) – боб (м.р.);
грудь (ж.р.) – грудзі (мае толькі форму мн.ліку);
дверь (ж.р.) – дзверы (мае толькі форму мн.ліку);
двойня (ж.р.) – двайняты (мае толькі форму мн.ліку);
конопля (ж.р., мае толькі форму адз.ліку) – каноплі (мае толькі форму мн.ліку);
монисто (н.р.) – маністы (мае толькі форму мн.ліку);
поведение (ж.р., мае толькі форму адз.ліку) – паводзіны (мае толькі форму мн.ліку);
пригоршня (ж.р.) – прыгаршчы (мае толькі форму мн.ліку);
яровые (мае толькі форму мн.ліку) – ярына (ж.р.).
Даволі шырока ў беларускай мове для абазначэння множнасці прадметаў выкарыстоўваюцца зборныя назоўнікі, якім няма адпаведнікаў у рускай мове, напрыклад: бярвенне, валоссе, зуб’е, пер’е, лісце, карэнне і г.д.
3.1.3 Скланенне назоўнікаў
Падабенства ў сістэме скланення прыводзіць да інтэрферэнцыі ва ўжыванні канчаткаў. Таму трэба звярнуць увагу на адрозненні ў скланенні назоўнікаў у рускай і беларускай мовах. У беларускай мове, як і ў рускай, выдзяляюцца тры тыпы скланення, і паміж імі існуюць некоторыя несупадзенні. У першую чаргу гэта звязана з тым, што ў беларускай мове пры скланенні трэба ўлічваць характар асновы назоўніка.
Асновы назоўнікаў падзяляюцца на чатыры тыпы:
- 
асновы на мяккі зычны: песня, акацыя [акацыйа], дзень, столь;
 - 
асновы на цвёрды зычны: рана, стол, рота, код;
 - 
асновы на зацвярдзелы зычны: нара, дождж, праца, ноч, душа;
 - 
асновы на г, к, х: рэха, нага, рука, мох, стог.
 
Склонавыя формы назоўнікаў залежаць таксама і ад семантычных прымет, да якіх адносяцца:
– паняцце асабовасці;
– паняцце адушаўлёнасці – неадушаўлёнасці;
– паняцце канкрэтнасці – абстрактнасці;
– паняцце адзінкавасці – зборнасці.
Асабовымі называюцца адушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць асоб: мужчына, дзяўчына, беларус, брат, касір, спажывец, уласнік.
Агульныя назоўнікі называюць прадметы або апрадмечаныя паняцці як класы, напрыклад: горад – гэта населены пункт, якіх вялікае мноства. Уласныя назоўнікі вылучаюць прадмет з шэрагу аднародных, напрыклад: Мінск – гэта толькі адзін пэўны горад з вялікага мноства.
Адушаўлёныя назоўнікі, як правіла, абазначаюць назвы жывых істот (брат, заяц, будаўнік), а неадушаўлёныя – назвы нежывой прыроды (камень, бяроза, вясло), да неадушаўлёных назоўнікаў адносяцца таксама зборныя і абстрактныя назоўнікі (моладзь, народ, холад, прагрэс). Але само паняцце адушаўлёнасці нельга вызначаць толькі праз лексічнае значэнне слова, бо ёсць шэраг слоў, адушаўлёнасць якіх выяўляецца не праз сэнс слова, а праз яго граматычныя ўласцівасці, напрыклад: ферзь, валет, нябожчык, робат – адушаўлёныя назоўнікі, а бактэрыя, лічынка, натоўп – неадушаўлёныя.
Для таго, каб правільна вызначаць адушаўлёнасць – неадушаў-лёнасць назоўніка, трэба паставіць яго ў форму вінавальнага склону множнага ліку. У адушаўлёных назоўнікаў яна супадае з формай роднага склону множнага ліку, а ў неадушаўлёных – з формай назоўнага склону множнага ліку:
| 
			 адушаўлёныя  | 
		
			 неадушаўлёныя  | 
	
| 
			 Н. валеты, песняры, ведзьма Р. валетаў, песняроў, ведзьмаў В. валетаў, песняроў, ведзьмаў  | 
		
			 сталы, бактэрыі, падаткі сталоў, бактэрый, падаткаў сталы, бактэрыі, падаткі  | 
	
Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы, якія аб’ектыўна існуюць, апрадмечаныя паняцці, якія, як правіла, спалучаюцца з лічэбнікамі. Напрыклад: камень, стог, песня, талерка.
Абстрактныя назоўнікі абазначаюць паняцці, якія існуюць у нашай свядомасці, якія немагчыма выявіць органамі пачуццяў. Яны не спалучаюцца з лічэбнікамі. Напрыклад: хуткасць, спажыванне, смеласць, сабекошт, радасць.
Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць рэчыва, непадзельную масу, вадкасць, для якіх неабходна нейкая адзінка вымярэння. Напрыклад: малако – літр малака, цукар – кілаграм цукру, вадарод – 1 моль вадароду.
Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць прадметаў, жывых істот. Напрыклад: посуд, мэбля, моладзь, статак, лес, зграя.
Да першага скланення ў беларускай мове адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткамі -а(-я) . Напрыклад: мара, песня, рана, хваля і г.д. У рускай мове да першага скланення адносяцца назоўнікі як жаночага роду, так і мужчынскага роду з канчаткамі -а(-я): река, песня, папа, дедушка. У беларускай мове назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі -а(-я) з’ўляюцца рознаскланяльнымі і маюць асобную сістэму канчаткаў.
| 
			 Аснова  | 
	|||
| 
			 
  | 
		
			 на цвёрды зычны  | 
		
			 на мяккі зычны  | 
		
			 на зацвярдзелы зычны  | 
	
| 
			 Н. Р. Д. В. Т. М.  | 
		
			 змен-а змен-ы змен-е змен-у змен-ай (пры) змен-е  | 
		
			 песн-я песн-і песн-і песн-ю песн-яй песн-і  | 
		
			 руж-а руж-ы руж-ы руж-у руж-ай руж-ы  | 
	
| 
			 Аснова на г, к, х  | 
	||||
| 
			 Н. Р. Д. В. Т. М.  | 
		
			 лодк-а лодк-і лодц-ы лодк-у лодк-ай (пры) лодц-ы  | 
		
			 ру-ка рук-і руц-э рук-у рук-ой руц-э  | 
		
			 на-га на-гі наз-е наг-у наг-ой наз-е  | 
		
			 страх-а страх-і страс-е страх-у страх-ой страс-е  | 
	
Трэба звярнуць увагу, што зычныя асноў на г, к, х у давальным і месным склонах чаргуюцца з зычнымі з, ц, с, чаго не бывае ў сучаснай рускай мове.
Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я), як было сказана вышэй, маюць асобную сістэму скланення. Канчаткі ўскосных склонаў гэтых назоўнікаў залежаць як ад характару асновы, так і ад націску.
| 
			 Аснова  | 
	||||
| 
			 
  | 
		
			 на цвёрды зычны  | 
		
			 на мяккі зычны  | 
		
			 на зацвярдзелы зычны  | 
		
			 на г, к, х  | 
	
| 
			 
  | 
		
			 н е н а ц і с к н ы я к а н ч а т к і  | 
	|||
| 
			 Н. Р. Д. В. Т. М.  | 
		
			 мужчын-а мужчын-ы мужчын-у мужчын-у мужчын-ам (пры) мужчын-е  | 
		
			 дзядул-я дзядул-і дзядул-ю дзядул-ю дзядул-ем дзядул-ю  | 
		
			 прамоўц-а прамоўц-ы прамоўц-у прамоўц-у прамоўц-ам прамоўц-у  | 
		
			 юнг-а Янк-а юнг-і Янк-і юнг-у Янк-у юнг-у Янк-у юнг-ам Янк-ам юнг-у Янк-у  | 
	
| 
			 
  | 
		
			 н а ц і с к н ы я к а н ч а т к і  | 
	|||
| 
			 Н. Р. Д. В. Т. М.  | 
		
			 старшын-а старшын-ы старшын-е старшын-у старшын-ой (пры) старшын-е  | 
		
			 старшын-я старшын-і старшын-і старшын-ю старшын-ёй старшын-і  | 
		
			 ханжа ханж-ы ханж-ы ханж-у ханж-ой ханж-ы  | 
		
			 слуг-а слуг-і слуг-у слуг-у слуг-ой слуг-у  | 
	
Назоўнікі з націскам на канчатку і асновай на цвёрды зычны ў давальным і месным склонах маюць канчатак -е: тамадзе; назоўнікі з асновай на заднеязычны – канчатак -у: слугу; назоўнікі з мяккай асновай – канчатак -і: старшыні.
Да другога скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам і ніякага роду з канчаткамі -о, -а, -е, -ё.
