- •Прадмова
- •Тэма і Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •1 Агульныя звесткі пра мову
- •2 Старажытнаўсходнеславянскі перыяд (х–хіv стст.)
- •3 Старабеларуская літаратурная мова (XIV–XVIII стст.)
- •4 Сучасная беларуская мова (хvііі–ххі стст.)
- •Тэма іі Дыялекты і літаратурная мова
- •Тэма ііі Двухмоўе, або білінгвізм
- •Тэма іv Моўная інтэрферэнцыя
- •1 Фанетычная беларуска-руская інтэрферэнцыя
- •2 Акцэнтная беларуска-руская інтэрферэнцыя
- •3 Марфалагічная беларуска-руская інтэрферэнцыя
- •3.1 Назоўнік
- •3.1.1 Род назоўнікаў
- •3.1.2 Лік назоўнікаў
- •3.1.3 Скланенне назоўнікаў
- •Скланенне асабовых назоўнікаў другога скланення
- •Скланенне неасабовых назоўнікаў другога скланення
- •3.1.4. Скланенне ўласных імёнаў
- •3.2 Прыметнік
- •3.3 Лічэбнік
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •3.4 Займеннік
- •3.5 Дзеяслоў
- •3.6 Дзеепрыметнік
- •3.7 Дзеепрыслоўе
- •4 Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •Тэма V Лексікалогія
- •1 Амонімы
- •2 Мнагазначнасць і аманімія тэрмінаў
- •3 Стылістычныя пласты лексікі
- •5 Сінанімія, варыянтнасць, дублетнасць тэрмінаў
- •6 Паронімы
- •7 Антонімы
- •8 Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •8.1 Спрадвечна беларуская лексіка
- •8.2 Запазычаная лексіка
- •8.3 Прыкметы запазычаных слоў
- •9 Актыўная і пасіўная лексіка
- •9.1 Устэрэлыя словы
- •9.2 Неалагізмы
- •10 Лексіка паводле сферы ўжывання
- •Тэма VI Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
- •Тэма VII Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •1 Гутарковы стыль
- •2 Мастацкі стыль
- •3 Публіцыстычны стыль
- •4 Навуковы стыль
- •5 Афіцыйна-справавы стыль з гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
- •Тэма VIII Графіка і арфаграфія
- •1 Прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •2 З гісторыі пісьменнасці
- •3 З гісторыі беларускага правапісу
- •4 Перадача акання на пісьме
- •5 Перадача якання на пісьме
- •6 Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •7 Правапіс вялікай і малой літар
- •8 Правапіс абрэвіятур (складанаскарочаных слоў)
- •9 Правапіс звонкіх і глухіх зычных
- •Літаратура
- •Шаршнёў Анатоль Васільевіч беларуская мова. Прафесійная лексіка
- •220086, Мінск, вул. Славінскага, 1, корп. 3
3 Публіцыстычны стыль
Публіцыстычны стыль адлюстроўваецца ў мове грамадска-публі-цыстычнай літаратуры, сродках масавай інфармацыі, сходах, мітынгах і пад.
Яго задача – паведамляць грамадскую інфармацыю, уздзейні-чаць на свядомасць і эмоцыі мас, фарміраваць грамадскую думку.
Вылучаюць разнавіднасці гэтага стылю: 1) прамоўніцкі, 2) радыё-журналісцкі, 3) газетна-публіцыстычны.
Стылявыя рысы:
-
лагічнасць выкладу;
-
эмацыянальнасць;
-
ацэначнасць;
-
сумяшчэнне экспрэсіі і стандарту;
-
закліковасць;
-
вобразнасць.
Моўныя сродкі публіцыстычнага стылю
На лексічным узроўні:
– грамадска-палітычная, эканамічная, агульнакультурная лексіка;
– спалучэнне ўрачыстай лексікі з размоўнай;
– умеранае ўжыванне вобразных сродкаў, характэрных для мастацкага стылю;
– газетная вобразнасць, фразеалагізмы, «крылатыя выразы», моўная гульня, каламбуры.
На марфалагічным узроўні:
– шырокае выкарыстанне дзеясловаў у форме 1-й і 2-й асобы з займеннікамі;
– форма загаднага ладу дзеяслова выкарыстоўваецца як сродак прыцягнення ўвагі суразмоўцы (чытача): паглядзіце, успомніце, давайце падумаем, звярніце ўвагу;
– цяперашні час дзеяслова выкарыстоўваецца для паведамлення аб падзеях, запланаваных на будучы час: На наступным тыдні адкрываецца кніжны кірмаш;
– формы адзіночнага ліку часта выкарыстоўваюцца ў значэнні множнага: наш чалавек заўсёды адрозніваецца кемлівасцю (слова ‘чалавек’ ужыта ў значэнні ’людзі’).
На сінтаксічным узроўні:
– актыўнае выкарыстанне эмацыянальна- і экспрэсіўна-афарбаваных канструкцый: клічных, пытальных і пабуджальных сказаў, звароткаў, рытарычных пытанняў, лексічных і сінтаксічных паўтораў і інш.;
– імкненне да экспрэсіі абумоўлівае ўжыванне канструкцый з гутарковай афарбоўкай: інверсій, бяззлучнікавых сказаў, эліптычных сказаў (сказаў з прапушчанымі членамі);
– абмежаванае выкарыстанне дзеепрыметных і дзеепрыслоўных зваротаў.
4 Навуковы стыль
Навуковы стыль выкарыстоўваецца ў сферах навукі, адукацыі, вытворчасці, тэхнікі і інш. Ён рэалізуецца ў кніжных спецыялізаваных тэкстах розных жанраў, вусных выступленнях на навуковыя тэмы.
Задача навуковага стылю – паведаміць навуковую інфармацыю, растлумачыць яе, прадставіўшы сістэму навуковай аргументацыі.
Навуковы стыль мае наступныя разнавіднасці: уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны, навукова-тэхнічны, навуко-ва-даведачны.
Разнавіднасці навуковага стылю |
Жанравая класіфікацыя |
уласна навуковы |
манаграфія, артыкул, даклад, курсавая работа, дыпломная работа, дысертацыя
|
навукова-вучэбны |
падручнік, слоўнік, метадычны дапаможнік, лекцыя, канспект, анатацыя, вусны адказ, тлумачэнне
|
навукова-даведачны |
слоўнік, даведнік, каталог, энцыклапедыя
|
навукова-тэхнічны |
патэнтнае апісанне, тэхнічная дакументацыя, інструкцыя па выкарыстанні тэхнічнага прыстасавання
|
навукова-папулярны |
нарыс, кніга, лекцыя, артыкул
|
Для яго характэрны наступныя стылявыя рысы:
– абстрактнасць;
– дакладнасць;
– маналагічнае маўленне;
– аб’ектыўнасць;
– аргументаванасць;
– абдуманасць выказванняў;
– лагічнасць;
– імкненне да нармаванай мовы.
Моўныя сродкі навуковага стылю
На лексічным узроўні:
– насычанасць тэрмінамі;
– абстрактныя назоўнікі (закон, лік, уласцівасць), аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем дзеяння (перапрацоўка, выкарыстанне);
– выкарыстанне слоў у прамым значэнні, адсутнасць вобразнасці;
– частае выкарыстанне лексічных сродкаў, якія ўказваюць на сувязь і паслядоўнасць думак (спачатку, перш за ўсё, па-першае, наадварот, таму і пад.).
На марфалагічным узроўні:
– рэдкае выкарыстанне ўласных займеннікаў я і ты, а таксама дзеясловаў у форме 1-й і 2-й асоб адзіночнага ліку;
– спецыяльныя прыёмы аўтарызацыі; аўтарскае «мы» (так званае «мы-сціпласці»), няпэўна-асабовыя і безасабовыя канструкцыі (Лічаць, што..; Вядома, што ...);
– шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн), -анн-: абнародаванне, дазнанне, адкліканне, адчужэнне, акрэдытаванне, апазнанне, звальванне, накрыванне, забяганне, разгінанне і інш., а таксама з суфіксам -цыj-: асацыяцыя, датацыя, дэкларацыя і пад.;
– частае «нанізванне» роднага склону назоўнікаў: Дэвальвацыя адбываецца шляхам афіцыйнага паніжэння курса нацыянальнай валюты ў адносінах да золата, серабра, якой-небудзь замежнай валюты ў адпаведнасці з абясцэньваннем грашовых знакаў, якое адбылося, пры гэтым ранейшыя грашовыя знакі застаюцца ў абароце (скрытая дэвальвацыя);
– шырокае ўжыванне дзеясловаў у 3-й асобе цяперашняга часу, паколькі навуковы выклад грунтуецца на ісцінах, аксіёмах аб’ектыўнага асяроддзя, ён абстрагаваны ад канкрэтнага, актыўнага дзеяння ці руху: Адзыўная грамата падпісваецца кіраўніком і замацоўваецца подпісам міністра замежных спраў дзяржавы, якая прызначыла дыпламатычнага прадстаўніка, і накіроўваецца кіраўніку той дзяржавы, пры якой ён акрэдытаваны;
– прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным у склад тэрміналагічных словазлучэнняў і выконваюць інфармацыйную ці класіфікацыйную функцыю. Напрыклад: Кадастр – сістэматызаваны збор звестак; цана – грашовае выяўленне кошту адзінкі тавару (прадукцыі вырабаў, паслуг і інш.). Асноўныя віды цэн: адпускныя, закупачныя, рознічныя цэны. Цана можа быць свабодная, фіксаваная, дагаворная. Адрозніваюць таксама цэны: прэйскурантныя, намінальныя, пакупніка або прадаўца, зменныя, даўгачасныя, эластычныя і інш.
На сінтаксічным узроўні:
– ужыванне складаных сказаў з выкарыстаннем злучнікаў, якія ўказваюць на суадноснасць з’яў;
– адсутнасць клічных сказаў, рэдкае выкарыстанне пытальных сказаў;
– частае выкарыстанне цытат, спасылак;
– выкарыстанне дзеепрыметных і дзеепрыслоўных зваротаў;
– выкарыстанне формул, графікаў, схем у якасці кампанентаў тэксту.