Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
456961_35A1E_kota_a_i_gistoryya_belarusi_i_susv....doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
1.62 Mб
Скачать

VIII. Постіндустрыяльная цывілізацыя.

(пераходны перыяд 1973 – 2020 гг.; прагназуемыя перыяды: станаўлення – 2021 – 2060 гг.; росквіту – 2061 – 2100 гг.; заняпада і перахода да новай, будучай цывілізацыі – 2101 – 2130 гг.).

1973 г.

Нафтавы крызіс у свеце. Арабскія краіны – члены АПЕК – у сувязі вайны з Ізраілем рэзка павялічылі цэны на нафту (за апошнія 3 месяцы года ў 4 разы).

1974 г.

Эканамічны крызіс у свеце: расстройства міжнароднай фінансавай сістэмы; цяжкасці энергаспажываючых галін еўрапейскай прамысловасці, скарачэнне долі Еўропы на сусветным рынку на карысць новых індустрыяльных краін і перш за ўсё краін Паўднёва-Усходняй Азіі. У 1979 – 1980 гг. адбываецца чарговы эканамічны крызіс: павышэнне цэнаў на нафту і нафтапрадукты; упадак энергазатратных галін цяжкай прамысловасці; рост інфляцыі і беспрацоўя.

1974 г., 9 снежня.

Кіраўнікі заходнееўрапейскіх дзяржаў і ўрадаў прымаюць рашэнне аб правядзенні афіцыйных рэгулярных сустрэч, якія пераўтворацца ў новы орган Супрацоўніцтва – Еўрапейскі Савет (ЕС). ЕС хутка становіцца асноўным органам “Агульнага рынка”.

1975 г.

ЕЭС падпісвае пагадненні (ў Ломе), якія адкрылі граніцы “Агульнага рынка” таварам з 50 краін Афрыкі, Карыбскага басейна і Ціхага Акіяна.

1976 г., ліпень.

ЕС прымае рашэнне аб абранні ўсеагульным галасаваннем Еўрапейскага парламента. Штомесячныя сесіі еўрапарламента праходзяць ў Страсбургу (Францыя).

1978 г.

Рашэнне аб увядзенні еўрапейскай валютнай сістэмы (ЕВС). Увядзенне ЕВС з 13 сакавіка 1978 г. дазволіла забяспечыць стабілізацыю курсаў абмена валют і устанавіць у якасці базавай валюты ЭКЮ (European Currency Unit).

1978 г., 12 снежня.

Пачаў выпускаць прадукцыю Гродзенскі завод сінтэтычнага валакна (з 1983 г. – Гродзенскае ПА “Хімвалакно”).

1979 г., 28 чэрвеня.

Заснавана Чырвоная кніга Беларусі – кніга рэдкіх відаў жывёлін і раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння.

1980 г., 20 мая.

У Мінску адкрыты Цэнтральны (Камароўскі) рынак – самы вялікі рынак у краіне.

1980 г., 19 ліпеня.

На цэнтральнай плошчы Мінска адбылася ўрачыстая цырымонія запальвання алімпійскага агню. А 20 ліпеня на Мінскім стадыёне “Дынама” адбыўся адборачны футбольны турнір ХХІІ Алімпійскіх гульняў.

1984 г., 27 червеня.

Уведзена ў эксплуатацыю 1-я чарга Мінскага метрапалітэна.

1986 г., 26 красавіка.

Адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС.

1989 г., 10 лістапада.

Падзенне Берлінскай сцяны, пасля чаго адбываецца аб’яднанне Германіі і пачынаецца новы перыяд у гісторыі Еўропы.

1990 г., 4 сакавіка.

Адбыліся выбары народных депутатаў БССР і мясцовых Саветаў (на альтэрнатыўнай аснове).

1991 г., 1ліпеня.

Падпісанне ў Празе пратакола аб спыненні дзеяння Варшаўскага дагавора 1955 г.

1990 г., 27 ліпеня.

Верхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

1991 г., 19-21 жніўня.

Спроба дзяржаўнага перавароту ў Маскве.

1991 г., 25 жніўня.

Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Декларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, а таксама прыняў пастановы: “Аб запяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР” і інш.

1991 г., 8 снежня.

Кіраўнікі Расійскай Федэрацыт, Украіны і Беларусі падпісалі ў Віскулях (Белавежская пушча) пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

1991 г., 25 снежня.

Над маскоўскім Крамлём спушчаны Чырвоны дзяржаўны сцяг СССР. М.С. Гарбачоў склаў паўнамоцтвы прэзідэнта СССР. СССР знік з геаграфічнай і палітычнай карты свету.

1992 г., 30 студзеня.

Рэспубліка Беларусь прынята ў члены Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (НБСЕ).

1992 г., 27 лютага.

Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінскі заключны акт.

1992 г., 10 красавіка.

Рэспубліка Беларусь падпісала Парыжскую хартыю для новай Еўропы.

1992 г., верасень.

Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы прадаставіла Рэспубліцы Беларусь статус спецыяльна запрошанай.

1993 г., 28 красавіка.

На нарадзе кіраўнікоў СНД (у Мінску) створаны Каардынатыйна-кансультацыйны камітэт як пастаянна дзейнічаючы орган СНД (з рэзідэнцыяй у Мінску).

1993 г., 22 ліпеня.

Падпісана Дэкларацыя аб адносінах ЗША і Рэспублікі Беларусь.

1993 г., 26 ліпеня.

Рашэннем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з абарачэння на тэрыторыі Беларусі зняты савецкія грошы і ўведзены новыя грашовыя знакі, празваныя ў народзе “зайчыкамі”.

1994 г., 13-27 лютага.

На XVII зімовых Алімпійскіх гульнях у г. Ліллехамер (Нарвегія) каманда Беларусі ўпершыню выступіла самастойна. Па колькасці медалёў заняла 15-е места (сярод 67 краін свету).

1994 г., 15 сакавіка.

Прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь.

1994 г., 29 мая.

Адбыўся 2-гі з’езд Аб’яднання беларускіх студэнтаў (у Мінску).

1994 г., 10 ліпеня.

Адбыўся 2-гі тур галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнтам абраны А.Р. Лукашэнка.

1994 г., ліпень.

У Віцебску прайшоў фестываль музыкі і танцаў “Славянскі базар 94”, які з гэтага часу праводзіцца рэгулярна.

1994 г., лістапад.

Рэспубліка Беларусь далучылася да праграмы НАТА “Партнёрства дзеля міру”.

1995 г., 22 сакавіка.

Верхоўны Савет Рэспублікі Беларусь устанавіў вышэйшае званне “Герой Беларусі”, ордэн Кастуся Каліноўскага і ордэн Маці для жанчын, выхаваўшых 5 і больш дзяцей. Потым (у красавіку) быў прыняты Закон аб узнагародах Рэспублікі Беларусь.

1996 г., 2 сакавіка.

Падпісаны дагавор аб стварэнні Садружнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

1996 г., 28 красавіка.

Выйшаў у свет 1-ы том 18-томнай Беларускай энцыклапедыі. Выданне планіруецца завяршыць у 2003 г.

1996 г., 24 лістапада.

Завяршыўся рэферэндум па пытанях, прапанаваных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь: аб прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі; аб пераносе Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь на 3 ліпеня; аб куплі і продажу зямлі; аб смяротнай кары; а таксама па пытаннях прапанаваных Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь. Пераважная большасць удзельнікаў рэферэндума падтрымала прапановы Прэзідэнта.

1997 г., 2 красавіка.

Падпісанне ў Маскве дагавора аб саюзе Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Тэкст статуса падпісаны 23 мая, ратыфікаваны Верхняй палатай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 10 чэрвеня 1997 г.

2001 г., 18 мая.

Адбыўся 2-гі Усебеларускі сход, які абмеркаваў пытанне аб праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2001 – 2005 гг.

2001 г., 9 верасня.

Адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнтам на новы прэзідэнцкі тэрмін абраны А.Р. Лукашэнка.

2001 г., 11 верасня.

Найбуйнейшы тэрарыстычны акт у Нью-Йорку (ЗША) – пачатак аб’яднання краін свету ў барацьбе супраць міжнароднага тэрарызма.

2002 г., 6 верасня.

Аб’яднальны з’езд дзвюх буйнейшых маладзёжных арганізацый Рэспублікі Беларусь – БПСМ і БСМ. Стварэнне новага маладзёжнага грамадскага аб’яднання – БРСМ.

2002 г., 7 верасня.

У Полацку адбыщся рэспубліканскі фестываль-ярмарка “Дажынкі-2002”.

2002 г., 17-18 кастрычніка.

У БДУ адбылася IV міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Універсітэцкая навука, прамысловасць, супрацоўніцтва”.

2002 г., 1 лістапада.

Пачалося будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Увядзенне ў дзеянне НББ плануецца на 1 верасня 2005 г.

Славянскія плямены і іх суседзі ў IX-X стст.

Вялікае княства Літоўскае ў XIV-XV стст.

Фарміраванне тэрыторыі БССР (у 1919-1939гг.)

Партызанскі рух у Беларусі (1941-1944гг.)

Карта Беларусі