
- •А. І. Котаў гiсторыя беларусi
- •Л.М. Кулеш
- •Тэма I. Уводзіны …..…...............…………….........................................7
- •Тэматычны план
- •Тэма I. Уводзiны План:
- •Фармацыйны I цывiлiзацыйны падыходы ў гiстарычным пазнаннi.
- •Метадычныя парады
- •Лiтаратура
- •Індаеўрапейцы і паходжанне славян
- •Метадычныя парады
- •Асноўныя паняцці і азначэнні
- •Літаратура
- •Тэма III. Сярэдневяковы свет I беларусь
- •Метадычныя парады
- •Асноўныя паняцці і азначэнні
- •История Европы. Т. 2. Средневековая Европа. М., 1994.
- •Тэма IV. Еўропа і вялікае княства літоўскае у XIII-XVI стст.
- •Літаратура
- •Тэма V. Пачатак новага часу. Беларусь у складзе рэчы паспалітай (XVI-XVII стст.)
- •Тэма VII. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі і Беларусь у хіх ст.
- •Тэма VIII. Беларусь і сусвет у эпоху войнаў і рэвалюцыйных узрушэнняў (1914-1945 гг.)
- •Метадычныя парады
- •Літаратура
- •Тэма IX. Беларусь і сучасны свет (1945-2003гг.)
- •Заключэнне
- •II. Неалітычная цывілізацыя
- •III. Раннекласавая цывілізацыя
- •IV. Антычная цывiлiзацыя.
- •V. Сярэдневяковыя (раннефеадальныя) цывілізацыі
- •VI. Перадіндустрыяльная (раннекапіталістычная) цывілізацыя
- •VII. Індустрыяльная цывілізацыя
- •VIII. Постіндустрыяльная цывілізацыя.
- •Бiблiяграфiя (Крыніцы і літаратура па ўсім курсе)
VIII. Постіндустрыяльная цывілізацыя.
(пераходны перыяд 1973 – 2020 гг.; прагназуемыя перыяды: станаўлення – 2021 – 2060 гг.; росквіту – 2061 – 2100 гг.; заняпада і перахода да новай, будучай цывілізацыі – 2101 – 2130 гг.).
1973 г. |
Нафтавы крызіс у свеце. Арабскія краіны – члены АПЕК – у сувязі вайны з Ізраілем рэзка павялічылі цэны на нафту (за апошнія 3 месяцы года ў 4 разы). |
1974 г. |
Эканамічны крызіс у свеце: расстройства міжнароднай фінансавай сістэмы; цяжкасці энергаспажываючых галін еўрапейскай прамысловасці, скарачэнне долі Еўропы на сусветным рынку на карысць новых індустрыяльных краін і перш за ўсё краін Паўднёва-Усходняй Азіі. У 1979 – 1980 гг. адбываецца чарговы эканамічны крызіс: павышэнне цэнаў на нафту і нафтапрадукты; упадак энергазатратных галін цяжкай прамысловасці; рост інфляцыі і беспрацоўя. |
1974 г., 9 снежня. |
Кіраўнікі заходнееўрапейскіх дзяржаў і ўрадаў прымаюць рашэнне аб правядзенні афіцыйных рэгулярных сустрэч, якія пераўтворацца ў новы орган Супрацоўніцтва – Еўрапейскі Савет (ЕС). ЕС хутка становіцца асноўным органам “Агульнага рынка”. |
1975 г. |
ЕЭС падпісвае пагадненні (ў Ломе), якія адкрылі граніцы “Агульнага рынка” таварам з 50 краін Афрыкі, Карыбскага басейна і Ціхага Акіяна. |
1976 г., ліпень. |
ЕС прымае рашэнне аб абранні ўсеагульным галасаваннем Еўрапейскага парламента. Штомесячныя сесіі еўрапарламента праходзяць ў Страсбургу (Францыя). |
1978 г. |
Рашэнне аб увядзенні еўрапейскай валютнай сістэмы (ЕВС). Увядзенне ЕВС з 13 сакавіка 1978 г. дазволіла забяспечыць стабілізацыю курсаў абмена валют і устанавіць у якасці базавай валюты ЭКЮ (European Currency Unit). |
1978 г., 12 снежня. |
Пачаў выпускаць прадукцыю Гродзенскі завод сінтэтычнага валакна (з 1983 г. – Гродзенскае ПА “Хімвалакно”). |
1979 г., 28 чэрвеня. |
Заснавана Чырвоная кніга Беларусі – кніга рэдкіх відаў жывёлін і раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. |
1980 г., 20 мая. |
У Мінску адкрыты Цэнтральны (Камароўскі) рынак – самы вялікі рынак у краіне. |
1980 г., 19 ліпеня. |
На цэнтральнай плошчы Мінска адбылася ўрачыстая цырымонія запальвання алімпійскага агню. А 20 ліпеня на Мінскім стадыёне “Дынама” адбыўся адборачны футбольны турнір ХХІІ Алімпійскіх гульняў. |
1984 г., 27 червеня. |
Уведзена ў эксплуатацыю 1-я чарга Мінскага метрапалітэна. |
1986 г., 26 красавіка. |
Адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. |
1989 г., 10 лістапада. |
Падзенне Берлінскай сцяны, пасля чаго адбываецца аб’яднанне Германіі і пачынаецца новы перыяд у гісторыі Еўропы. |
1990 г., 4 сакавіка. |
Адбыліся выбары народных депутатаў БССР і мясцовых Саветаў (на альтэрнатыўнай аснове). |
1991 г., 1ліпеня. |
Падпісанне ў Празе пратакола аб спыненні дзеяння Варшаўскага дагавора 1955 г. |
1990 г., 27 ліпеня. |
Верхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. |
1991 г., 19-21 жніўня. |
Спроба дзяржаўнага перавароту ў Маскве. |
1991 г., 25 жніўня. |
Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Декларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, а таксама прыняў пастановы: “Аб запяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР” і інш. |
1991 г., 8 снежня. |
Кіраўнікі Расійскай Федэрацыт, Украіны і Беларусі падпісалі ў Віскулях (Белавежская пушча) пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). |
1991 г., 25 снежня. |
Над маскоўскім Крамлём спушчаны Чырвоны дзяржаўны сцяг СССР. М.С. Гарбачоў склаў паўнамоцтвы прэзідэнта СССР. СССР знік з геаграфічнай і палітычнай карты свету. |
1992 г., 30 студзеня. |
Рэспубліка Беларусь прынята ў члены Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (НБСЕ). |
1992 г., 27 лютага. |
Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінскі заключны акт. |
1992 г., 10 красавіка. |
Рэспубліка Беларусь падпісала Парыжскую хартыю для новай Еўропы. |
1992 г., верасень. |
Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы прадаставіла Рэспубліцы Беларусь статус спецыяльна запрошанай. |
1993 г., 28 красавіка. |
На нарадзе кіраўнікоў СНД (у Мінску) створаны Каардынатыйна-кансультацыйны камітэт як пастаянна дзейнічаючы орган СНД (з рэзідэнцыяй у Мінску). |
1993 г., 22 ліпеня. |
Падпісана Дэкларацыя аб адносінах ЗША і Рэспублікі Беларусь. |
1993 г., 26 ліпеня. |
Рашэннем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з абарачэння на тэрыторыі Беларусі зняты савецкія грошы і ўведзены новыя грашовыя знакі, празваныя ў народзе “зайчыкамі”. |
1994 г., 13-27 лютага. |
На XVII зімовых Алімпійскіх гульнях у г. Ліллехамер (Нарвегія) каманда Беларусі ўпершыню выступіла самастойна. Па колькасці медалёў заняла 15-е места (сярод 67 краін свету). |
1994 г., 15 сакавіка. |
Прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь. |
1994 г., 29 мая. |
Адбыўся 2-гі з’езд Аб’яднання беларускіх студэнтаў (у Мінску). |
1994 г., 10 ліпеня. |
Адбыўся 2-гі тур галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнтам абраны А.Р. Лукашэнка. |
1994 г., ліпень. |
У Віцебску прайшоў фестываль музыкі і танцаў “Славянскі базар 94”, які з гэтага часу праводзіцца рэгулярна. |
1994 г., лістапад. |
Рэспубліка Беларусь далучылася да праграмы НАТА “Партнёрства дзеля міру”. |
1995 г., 22 сакавіка. |
Верхоўны Савет Рэспублікі Беларусь устанавіў вышэйшае званне “Герой Беларусі”, ордэн Кастуся Каліноўскага і ордэн Маці для жанчын, выхаваўшых 5 і больш дзяцей. Потым (у красавіку) быў прыняты Закон аб узнагародах Рэспублікі Беларусь. |
1996 г., 2 сакавіка. |
Падпісаны дагавор аб стварэнні Садружнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. |
1996 г., 28 красавіка. |
Выйшаў у свет 1-ы том 18-томнай Беларускай энцыклапедыі. Выданне планіруецца завяршыць у 2003 г. |
1996 г., 24 лістапада. |
Завяршыўся рэферэндум па пытанях, прапанаваных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь: аб прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі; аб пераносе Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь на 3 ліпеня; аб куплі і продажу зямлі; аб смяротнай кары; а таксама па пытаннях прапанаваных Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь. Пераважная большасць удзельнікаў рэферэндума падтрымала прапановы Прэзідэнта. |
1997 г., 2 красавіка. |
Падпісанне ў Маскве дагавора аб саюзе Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Тэкст статуса падпісаны 23 мая, ратыфікаваны Верхняй палатай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 10 чэрвеня 1997 г. |
2001 г., 18 мая. |
Адбыўся 2-гі Усебеларускі сход, які абмеркаваў пытанне аб праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2001 – 2005 гг. |
2001 г., 9 верасня. |
Адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнтам на новы прэзідэнцкі тэрмін абраны А.Р. Лукашэнка. |
2001 г., 11 верасня. |
Найбуйнейшы тэрарыстычны акт у Нью-Йорку (ЗША) – пачатак аб’яднання краін свету ў барацьбе супраць міжнароднага тэрарызма. |
2002 г., 6 верасня. |
Аб’яднальны з’езд дзвюх буйнейшых маладзёжных арганізацый Рэспублікі Беларусь – БПСМ і БСМ. Стварэнне новага маладзёжнага грамадскага аб’яднання – БРСМ. |
2002 г., 7 верасня. |
У Полацку адбыщся рэспубліканскі фестываль-ярмарка “Дажынкі-2002”. |
2002 г., 17-18 кастрычніка. |
У БДУ адбылася IV міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Універсітэцкая навука, прамысловасць, супрацоўніцтва”. |
2002 г., 1 лістапада. |
Пачалося будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Увядзенне ў дзеянне НББ плануецца на 1 верасня 2005 г. |
Славянскія плямены і іх суседзі ў IX-X стст.
Вялікае княства Літоўскае ў XIV-XV стст.
Фарміраванне тэрыторыі БССР (у 1919-1939гг.)
Партызанскі рух у Беларусі (1941-1944гг.)
Карта Беларусі