
- •А. І. Котаў гiсторыя беларусi
- •Л.М. Кулеш
- •Тэма I. Уводзіны …..…...............…………….........................................7
- •Тэматычны план
- •Тэма I. Уводзiны План:
- •Фармацыйны I цывiлiзацыйны падыходы ў гiстарычным пазнаннi.
- •Метадычныя парады
- •Лiтаратура
- •Індаеўрапейцы і паходжанне славян
- •Метадычныя парады
- •Асноўныя паняцці і азначэнні
- •Літаратура
- •Тэма III. Сярэдневяковы свет I беларусь
- •Метадычныя парады
- •Асноўныя паняцці і азначэнні
- •История Европы. Т. 2. Средневековая Европа. М., 1994.
- •Тэма IV. Еўропа і вялікае княства літоўскае у XIII-XVI стст.
- •Літаратура
- •Тэма V. Пачатак новага часу. Беларусь у складзе рэчы паспалітай (XVI-XVII стст.)
- •Тэма VII. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі і Беларусь у хіх ст.
- •Тэма VIII. Беларусь і сусвет у эпоху войнаў і рэвалюцыйных узрушэнняў (1914-1945 гг.)
- •Метадычныя парады
- •Літаратура
- •Тэма IX. Беларусь і сучасны свет (1945-2003гг.)
- •Заключэнне
- •II. Неалітычная цывілізацыя
- •III. Раннекласавая цывілізацыя
- •IV. Антычная цывiлiзацыя.
- •V. Сярэдневяковыя (раннефеадальныя) цывілізацыі
- •VI. Перадіндустрыяльная (раннекапіталістычная) цывілізацыя
- •VII. Індустрыяльная цывілізацыя
- •VIII. Постіндустрыяльная цывілізацыя.
- •Бiблiяграфiя (Крыніцы і літаратура па ўсім курсе)
V. Сярэдневяковыя (раннефеадальныя) цывілізацыі
(перыяд росквіту –сяр.XI –сяр. XIII стст.)
V-XV стст. |
Эпоха сярэдніх вякоў, якая ў храналагічных рамках падзяляецца на Ранняе сярэднявечча (IV-XIстст.), Высокае (X-XIII) і Позняе сярэднявечча(XIV-XV стст.). |
V ст. |
Узнікненне пасля падзення Рымскай імперыі новых дзяржаў (Бургундскае, Вандальскае, Вестготскае, Франкскае каралеўствы і інш.). |
554 г. |
Усходняя Рымская імперыя (Візантыя)захапляе большую частку Iталіі(554 г.) і распаўсюджвае свой ўплыў на Паўночную Афрыку і іншыя тэрыторыі. |
VII ст. |
Узнікненне ў Аравіі іслама – адной з сусветных рэлігій. |
705-714 гг. |
Захоп арабамі амаль усяго Пірэнейскага паўвострава і стварэнне ў канцы VIIIcт. Кардоўскага эмірата (з Хст.-Кардоўскі халіфат). |
800 г. |
Пераўтваренне Франкскага каралеўства ў імперыю. Найвышэйшага росквіту Франкская дзяржава дасягнула пры Карле Вялікім(771-814 гг.). |
962 г. |
Паход усходнефранкскага караля Аттона I на Рым, каранаванне імператарам. Пры пераемніках Аттона I Усходняя Рымская імперыя стала называцца Рымскай ( з ХII ст.– Свяшчэннай Рымскай імперыяй). |
VII-X стст. |
Першыя палітычныя аб’яднанні ўсходніх славян (на тэрыторыі Беларусі-крывічоў,дрыгавічоў,радзімічаў). |
862 г. |
У першым старажытным летапісу «Аповесць минулых часоў» упершыню ўпамінаюцца гарады Полацк, Кіеў і Ноўгарад. |
?-879 г. |
Княжэнне ў Ноўгарадзе першага варажскага князя Рурыка (заснавальніка дынастыі Рурыкавічаў). |
882-912 гг. |
Княжэнне ў Кіеве Алега. |
Другая палова IXст. |
Утварэнне старажытнарускай дзяржавы – Кіеўскай Русі, у склад розны час уваходзілі і беларускія землі. Кіеўская Русь – важны этап у гісторыі народаў Усходняй Еўропы і асаблiва ў фарміраванні рускай,беларускай украінскай народнасцей. |
907г. |
Паход рускіх войскаў на Канстанцінопаль. |
988 г. |
Прыняцце хрысціянства ў Кіеўскай Русі. |
1009 г. |
Першае ўпамінанне ў заходніх крыніцах (Квадлінбургскі летапіс) племені і зямлі «Літва». |
1044-1066 гг. |
Будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора (перабудаваны ў 1738-1750гг.) |
1054 г. |
Раскол хрысціянства на каталіцкую і праваслаўную царкву. |
1067 г. |
Першае ўпамінанне аб Мінску. Бітва на Нямізе між войскамі кааліцыі Яраслававічаў і войскамі полацкага князя Усяслава Брачыслававіча(Чарадзея). |
1096 г. |
Пачатак правядзення міссіянерска-каланіяльнай палітыкі заходнееўрапейскіх дзяржаў.Першы крыжовы паход у Палесціну,Сірыю і Паўночную Афрыку. |
1202 г. |
Нямецкія рыцары-крыжаносцы захапілі вусце р.Заходняя Дзвіна і стварылі ў Прыбалтыцы ордэн Мечаносцаў. |
1223 г. |
Рускія князі былі разгромлены татара-мангольскімі полчышчамі Чынгізхана ў бітве на р. Калка. |
1237 г. |
Хан Бату (у рускіх летапісах Батый) узяў Разанскае княства. Пасля гэтага мангола-татары, разбураючы ўсё на сваім шляху, узялі Уладзімір, Суздаль, Кіеў і ў1242 г. выйшлі к Адрыятычнаму мору. |
1237 г. |
Аб’яднанне ордэна Мечаносцаў з Тэўтонскім і стварэнне крыжакамі Лівонскага ордэна. |
1230-я-1263 гг. |
Княжэнне ў Новагародку літоўскага князя Міндоўга, які заснаваў Вялікае княства Літоўскае(ВКЛ). |
1262 г. |
Дагавор між князем ВКЛ Міндоўгам і ноўгарадскім князем Александрам Неўскім аб сумеснай барацьбе супраць Лівонскага ордэна. |
1380 г., 8 верасня. |
Кулікоўская бітва – перамога рускіх войскаў на чале з князем Дзімтрыем Донскім над мангола-татарскімі войскамі хана Мамая. У бітве ўдзельнічаў Андрэй Альгердавіч(Полацкі), Дзмітрый Альгердавіч(Друцкі), Баброк Валынскі і іншыя военачальнікі з зямель Беларусі. |
1385 г., 14 жніўня. |
Заключэнне дынастычнай Крэўскай уніі паміж ВКЛ і Каралеўствам Польскім. |
1410г., 15 ліпеня. |
Грунвальдская бітва – разгром Тэўтонскага ордэна аб’яднанымі арміямі Польскага каралеўства і ВКЛ. З беларускіх зямель ўдзельнічалі харугві Полацкая, Віцебская, Мсціслаўская, Гродзенская, Брэсцкая, Пінская, Новагародская, Лідская, Валкавыская, Драгічынская, Аршанская, Тураўская, Слуцкая, з рускіх – Смаленская і інш. |
1453 г. |
Заваяванне туркамі (Асманская імперыя, альбо султанская Турцыя) сталіцы Візантыі – Канстанцінопаля. |
1470-я гг. |
Нападзенні крымскіх татараў на паўдневыя землі ВКЛ. Набегі асабліва учасціліся, калі крымскія ханы сталі васаламі Турэцкай імперыі(1475г.). |
1499 г. |
Мінск атрымаў права на самакіраванне (магдэбурсккае права, якое злажылася ў XIII ст. у нямецкім г. Магдэбург). |
1517г. |
Пачатак кнігавыдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны –слыннага беларускага асветніка і ўсходнеславянскага першадрукара. |
1524 г. |
Вялікі князь ВКЛ і кароль польскі Жыгімонт I Стары заключыў з Францыяй антыгабсбургскі саюз. |
1529 г., 29 верасня |
Зацверджаны і ўведзены ў дзеянне Статут ВКЛ – звод законаў феадальнага права, помнік беларускай пісмен-насці і юрыдычнай думкі. |
1557 г., 1 красавіка |
Прыняты “Уставы на валокі”. Пачалася зямельная рэформа, згодна якой ставілася задача надзяліць кожную сялянскую сям’ю плошчай у адну валоку(21,3 га), а пры панскіх дварах ствараліся фальваркі, якія апрацоўваліся сялянамі. Так на беларускіх землях пачала складвацца фальварачна-паншчынная сістэма, якая праіснавала да 1861г. |