Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ненадавец История Беларуси метод.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.4 Mб
Скачать

Тэма: 8. Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг).

  1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі.

  2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.

  3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.

  4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў БССР у 1920-30-я гг.

1. Па умовах Рыжскага міру, які адбыўся 18 сакавіка 1921 г., Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польшчы, а Віцебская i Магілёўская губерні былі яшчэ раней (студзень 1919 г.) перададзены ў склад РСФСР. Становішча беларускіх зямель пагаршалася ў выніку палітыкі «ваеннага камунізму», калі пры правядзенні харчразвёрсткі ў сялянства забіраўся на патрэбы Чырвонай Арміі амаль увесь ураджай, што выклікала сялянскае нездавальненне. Каб забяспечыць умовы для ўзнаўлення прамысловасці, стварыць эканамічную базу саюза рабочага класа і сялянства, неабходна было змяніць гаспадарчую палітыку, наладзіць сувязь паміж горадам і вёскай. Новая эканамічная палітыка (НЭП) была прынята на Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. Пераход да НЭПа быў спробай з боку бальшавікоў сумясціць сацыялістычныя прынцыпы кіраўніцтва адзяржаўленай эканомікай з тавара-грашовымі адносінамі, выкарыстоўваючы прыватны капітал у інтарэсах сацыялістычнага будаўніцтва. НЭП – гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. У галіне сельскай гаспадаркі было прынята рашэнне аб замене харч­развёрсткі натуральным харчпадаткам. Харчпадатак быў меншы за харчразвёрстку i аб'яўляўся сялянам загадзя, напярэдадні сяўбы. У выніку ў селяніна з'явіліся лішкі прадук­таў, якія заставаліся пасля выплаты харчпадатку. Ён мог прадаць іх на рынку, атрымаушы за гэта грошы ва «уласную кішэню», бо ў краіне уводзілася свабода гандлю. У адрозненне ад іншых рэспублік СССР у Беларусі прыватны капітал займаў у гандлі вядучае месца. Галоўным рэгулятарам эканамічнай дзейнасці станавіўся рынак, які ўсё ж знаходзіўся пад кантролем бальшавікоў. Праз рынак, біржы, кірмашы, розныя гандлёвыя прадпрыемствы ўмацоўвалі сувязь горада і вёскі. 3 увядзеннем харчпадатку павысілася матэрыяльная зацікаўленасць сялянства ў выніках сваёй працы. Гэта дазволіла да 1927 г. поўнасцю аднавіць сельскую гаспадарку. Асаблівасцю ў яе развцці стала павелічэнне колькасці хутароў, якія ствараліся на былых памешчыцкіх землях. Элементам НЭПа стала таксама развіццё сельскагаспа-дарчай кааперацыі — добраахвотнага супрацоўніцтва сялян пры вырошчванні ўраджаю i арганізацыі яго продажу. Напрыклад, утваралюя таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі. Развццё прыватнага гандлю выклікала неабходнасць ліквідацьі розных грашовых адзінак, што існавалі раней, i увядзенне у СССР у 1924 г. новай грашовай адзінкі — савецкага чырвонца наміналам 10 рублёў. У снежні 1920 г. з мэтай аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Pacii (ГОЭЛРО). Згодна з адпаведным планам, на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны 20-х гг. XX ст. было пабудавана больш за 20 электрастанцый. Першай стала БелДРЭС каля Оршы, якая ў якасці паліва выкарыстоўвала торф. Электрастанцыі з'яўляліся крыніцай энергіі для прамысловых прадпрыемстваў, што яшчэ адбудоўваліся. Распачалася дэцэнтралізацыя прамысловасці, наданне шырокай аўтаноміі прадпрыемствам, якія пераводзіліся на гаспадарчы разлік. Глаўкі былі ліквідаваны, а замест іх ствараліся трэсты і групавыя кіраўніцтвы, якія атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць. Пачалі працаваць мінскія чыгуналіцейны i машынабудаўнічы заводы, хрусталёвы завод «Барысаў», фабрыка запалак «Бярэзіна», лесапільныя i гарбарныя заводы. Да 1926 г. прамысловая і сельскагаспадарчая вытворчасць дасягнула даваеннага ўзроўню. З лета 1922 г. пачаліся пошук i выпрацоўка канкрэтных формау аб'яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. I. В. Сталін выступіў з ідэяй аўтанамізацыі, паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі абвясціць сябе састаўнымі часткамі РСФСР i увайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. I. Ленін прапанаваў iншую форму адзінства — федэрацыю, у якую на раўнапраунай аснове аб'ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі. 30 снежня 1922 г. на I Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым падпісала Дэкларацыю i Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік — СССР. Такім чынам БССР аб'ядналася на раўнапраўных асновах з іншымі рэспублікамі. СССР стаў адзінай дзяржавай, якая склалася з некалькіх Kpaiн, мела моцнае цэнтральнае кіраўніцтва, адзіныя грошы, і войска, праводзіла адзіную знешнюю палітыку. 3 улікам нацыянальнага i эканамічнага фактараў развіцця ў 1924 i 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт перадачы ей шэрагу раёнау Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у два разы, а колькасць насельніцтва — амаль у тры разы i дасягнула 4,2 млн. чалавек. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністацыйна-тэратарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г.

2. Індустрыялізацыя ў Беларусі праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго Савецкага Саюза. Галоўнай мэтай індустрыялізацыі было пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першаю чаргу сродкі вытворчасці. Шляхі індустрыялізацыі БССР былі разгледжаны на Х з’ездзе КП(б)Б у снежні 1925 г. і красавіцкім пленуме ЦК 1926 г. азначалася, што развіццё прамысловасці Беларусі павінна ажыццяўляцца пераважна на базе мясцовых сыравінных рэсурсаў і асаблівая ўвага павінна быць нададзена харчовай, тэкстыльнай і гарбарнай галінам. У 1928—1929 гг. быу распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых i пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Haмaгaннямi беларускага народа i ўciх народаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932) былі пабудаваны i ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» i панчошна-трыкатажная фабрыка “КІМ” у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі i Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі. Са студзеня 1930 г. І.Сталін і яго акружэнне перайшлі да фарсіраваных тэмпаў індустрыялізацыі – “вялікага скачка”, якая атрымала назву «звышіндустрыялізацыі». Яе лозунг — «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму, а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы. Таксама ў Беларусі ўзніклі новыя галіны прамысловасці, як сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная ( вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарыну, малочнай кіслаты і інш. Павысілася ўдзельная вага металаапрацоўчай, тарфяной, хімічнай, швейнай, тэкстыльнай і абутковай галін прамысловасці. На працягу другой i трэцяй пяцігодак (1933— 1937, 1938— 1941) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным i Крычаускім цэментным, Магілёўскімі трубаліцейнымі i аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» у Мінску i «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай i Мінскай каўбаснай фабрыкамі i інш. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяр­жаунай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. У БССР па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць. Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правя­дзенні індустрыялізацыі было сацыялістычнае спаборніцтва. Яно развівалася ў такіх формах, як ударныя брыгады, стаханаўскі рух за перавыкананне планавых паказчыкаў (атрымаў сваю назву ад прозвішча шахцёра А. Стаханава, які перавыканаў нор­му здабычы вугалю за змену ў 14 разоў), а у канцы 30-х гг. шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесiй і iнш. Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым i хуткім аб'яднаннем дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы), якое пачалося з 1928 г. Яшчэ да калектывізацыі, у гады новай эканамічнай палітыкі (НЭПа), у краіне праводзілася каапераванне сялянскіх гаспадарак. Яно адбывалася у розных формах, у тым ліку такіх простых, як спажывецкая i збытавая. Узнікалі i больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад, вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, арцелі). Усе гэта адпавядала распрацаванаму У. Леніным кааператыўнаму плану, асноунымі прынцыпамі якога былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў i паступовы пераход ад простых да найбольш складаных формаў кааперацыі. Каб знайсці сродкі для правядзення «звышіндустрыялізацыі», былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкай цане. Узнік так званы хлебны крызіс 1928—1929 гг. У ім абвінавацілі заможных сялян-кулакоў. Началі выкарыстоўваць меры гвалтоўнай канфіскацыі збожжа. 3 лета 1929 г. сталі паскорана i прымусова стварацца кал­гасы — калектыўныя гаспадаркі, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка i аплачвалася не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, прылічвалі да кулакоў i праводзілі раскулачванне, што вык-лікала масавае нездавальненне сялян. Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых мета­даў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці i насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так, быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў, які выступаў за прынцыпы добраахвотнасці i паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі. Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі (на Беларусі іх было больш за 600 чалавек). Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх - палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на ажыццяўленне суцэльнай калектывізацыі ў вёсцы. Першая МТС была створана ў Койданаве (сучасны Дзяржынск). Па сутнасці працэс калектывізацыі меў прымусовы характар. Замест добраахвотнай кааперацыі, пры якой калгас лічыўся вышэйшай формай кааператыву, адбылася суцэльная калектывізацыя, якая завяршылася ў гады другой пяцігодкі. У выніку ўсталявалася калгасная ўласнасць, якая ўяўляла сабой адну з формаў дзяржаунай уласнасці. Пaлiтычны рэжым, усталяваны у БССР у канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі таталітарны рэжым. Гэта та­кая форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (таталъны) кантроль дзяржавы над усімі галінамі жыцця грамадства. Такому палітычнаму рэжыму ўласціва наяўнасць усеагульнай дзяржаунай ідэалогіі, г. зн. сістэмы поглядаў, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацыялістычнага ладу, звязаны з тэорыяй пра абвастрэнне класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. У 1937 г. была прынята Канстытуцыя БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. ( увайшла ў гісторыю як Канстытуцыя “перамогшага сацыялізму”). У новай Канстытуцыі ўпершыню была заканадаўча замацавана назва дзяржавы – Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання ix працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпpэcii спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу i беспамылковасць палітыкі I. Сталіна. Рэпрэсіі адбываліся ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулакоў як класа. 3 1929 г. пачалося «раскулачванне» i высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалі супраць прымусовага стварэння калгасаў. Пікам рэпрэсій стаў 1937г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б з 101, якія былі ў той час на тэрыторыі БССР. Ахвярамі рэпрэсій сталі многія жыхары Беларусі. Вынікамі правядзення сталінскага плана «звышіндустрыялізацыі» i суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы у прамысловасці i сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР.

3. У выніку савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., заходнія вобласці Беларусі (разам з заходняй часткай Украіны) былі далучаны да Польшчы. На гэтых землях быў уведзены прыняты ў краіне адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел – ваяводствы, паветы, гміны. Уласна беларускія тэрыторыі складалі Віленскае, навагрудскае, Палескае і ўсходняя частка Беластоцкага ваяводстваў, якія атрымалі назву “Заходняя Беларусь”, ці “ўсходнія крэсы” (ускраіны). Гэта 24% тэрыторыі і 11% насельніцтва Польшчы. Палітычны і эканамічны рэжым, які быў устаноўлены ў Заходняй Беларусі ў 1926 г., атрымаў сярод дэмакратычных колаў назву “санацыя” (“аздараўленне”). Беларускае насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы. Разбураная Першай імпералістычнай і затым грамадзянскай вайной гаспадарка амальне адбудоўвалася, і беларускія землі ператвараліся ў сыравінны прыдатак Польшчы. На заходнебеларускіх землях адсутнічала цяжкая прамысловасць. Пераважалі дрэваапрцоўчая, харчовая і легкая галіны. Большасць прадпрыемстваў былі дробныя ( да 20 рабочых) і займаліся перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. У 1926 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах налічвалася 127 фабрык і заводаў з колькасцю рабочых звыш 20 чалавек і толькі 19 з іх мелі звыш 100 рабочых. Гэта шклозавод “Неман” у Навагрудскім павеце, запалкавая фабрыка “Прагрэс-Вулкан” у Пінску, фабрыка гумавых вырабаў “Ардаль” у Лідзе, тытуневая фабрыка ў Гродне, фанерныя фабрыкі ў Мікашэвічах і Гарадзішчы і інш. Акрамя таго, на заходнебеларускіх абшарах знахадзіліся сотні дробных цагельных, шкляных, скураных, лесапільных, вінакурных прадпрыемстваў і майстэрань. На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10-11 гадзін, ана саматужных прадпрыемствах быў значна большым. За тую ж самую працу ў прамысловасці польскаму рабочаму плацілі больш, чым беларусу. За ўсе гады знаходжання беларускіх зямель у складзе Польшчы тут была пабудавана толькі адна чыгуначная ветка – Варапаева – Друя даўжыней 89 км, што складала 6,2 ад агульнай колькасці зноў пабудаваных чыгунак у дзяржаве. Лясныя багацці заходнебеларускіх зямель былі добрай сыравіннай базай для развіцця дрэваапрацоўчай, папяровай і лесахімічнай прамысловасці, але яны ў той час падрапежніцку знішчаліся і ператвараліся ў важную крыніцу польскага экспарту. Вельмі цяжка жылося ў весцы ( 85% насельніцтва).У Заходняй Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Польскай дзяржавы была адноўлена ўласная зямельная маемасць. У выніку размеркавання сярод насельніцтва савецкімі ўладамі зямля вярталася да яе былых уладальнікаў. Такім чынам, на заходнебеларускіх абшчарах зноў аднаўлялася буйное памешчыцкае землеўладанне. Больш паловы зямельнага фонду належала памешчыкам ці буйным уладальнікам, якія мелі ў сярэднім па 500 га. Такіх уладальнікаў было каля 1% ад усіх жыхароў сельскай мясцовасці. Польскі ўрад вырашыў правесці ў дзяржаве аграрныя перааўтварэнні з мэтай знізіць сацыяльную напружанасць, адкрыць шлях да больш хуткага развіцця капіталістычных, рыначных адносін у сельскай гаспадарцы. Гэта знайшло свае выяўленне ў шэрагу аграрных законаў аб парцэляцыі, асадніцтве, камасацыі. У 1919 г. польскі сейм прыняў закон аб аграрнай рэформе, згодна з якім ствараўся дзяржаўны зямельны фонд са свабодных зямель, якія засталіся без гаспадароў, дзяржаўных, часткі памешчыцкіх, якія складалі лішак над устаноўленым максімальным памерам маентка. Гэтыя невялікія ўчасткі (парцэлы) прызначаліся для свабоднага продажу. Такое перазмеркаванне зямлі атрымала назву парцэляцыі. Аднак гэтая рэформа была рэалізавана толькі ў ліпені 1925 г., калі быў прыняты “Закон аб ажыццяўленні зямельнай рэформы”. Аднак у заходнебеларускіх землях парцэляцыя ў значнай ступені была выкарыстана ўрадам для іх засялення польскімі кулакамі і ваеннымі каланістамі – былымі афіцэрамі польскай арміі, так званымі асаднікамі. Яны атрымлівалі бясплатна або па невялікай цане зямельныя ўчасткі па 15-45 га і на льготных умвах доўгатэрміновыя крэдыты на абзавядзенне гаспадаркай, за кошт дзяржавы будавалі жылыя памяшканні. Асаднікі былі ўзброеныя і сяліліся хутарамі, пасяленнямі ўздоўж савецка-польскай граніцы і выконвалі паліцэйскія функцыі. Яны з’яўляліся сацыяльнай апорай польскай улады на “ўсходніх крэсах”. Пад выглядам ліквідацыі цераспалосіцы польскі ўрад шырока праводзіў хутарызацыю (“камасацыю”), у выніку якой сяляне ўзамен раздробленых на вузкія палоскі зямель павінны былі атрымаць такую самую колькасць зямлі, але адзіным участкам. Яшчэ адным элементам аграрных пераўтварэнняў была ліквідацыя сервітутаў – права сялян на сумеснае з памешчыкамі карыстанне пашай і лясамі. Як і камасацыя і парцэляцыя, гэтая мера была накіравана на ўзмацненне капіталістычных адносін у весцы, знішчэнне рэшткаў феадальна-прыгонніцкіх адносін. Такім чынам, аграрная рэформа, праведзеная польскім урадам, насіла буржуазны характар. Яна садзейнічала ліквідацыі паўпрыгонніцкіх адносін, канцэнтрацыі сельскагаспадарцай вытворчасці, расчышчала шлях да больш хуткага развіцця капіталізму ў весцы. У яе выніку ўмацоўваўся стан дробнай і сялянскай сельскай буржуазіі. Разам з тым рэформа не вырашыла да канца аграрнае пытанне, не знішчыла буйное памешчыцкае землеўладанне, што ў канчатковым выніку прывяло да поўнага збяднення беларускай вескі. У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі. У 1925-1938 гг. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек. На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся нацыянальна-вызваленчы рух. Да сярэдзіны 20-х гг. у ім аформіліся два напрамкі. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г. у Вільні, Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (частка эсэраў), якая ўзначальвала партызанскую барацьбу. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху і давядзення яго да змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. Арганізатарамі рэвалюцыйнага руху былі І.Лагіновіч, В. Харужая, А. Славінскі і інш. Нацыянальна-дэмакратычны напрамак складалі дэпутаты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм, прыхільнікі за выкарыстанне парламенцкіх формаў барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі – Таварыства беларускай школы (ТБШ), створанага ў 1921 г. Пад уплывам КПЗБ у маі 1926г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя – Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), якая аб’ядноўвала больш за 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, грамацкі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч. БСРГ выступала за самавызначэнне Заходняй Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэмы асадніцтва.

4. Палітыка беларусізацыі – гэта дзейнасць КП(б)Б і ўрада БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў перыяд 1924-1929 гг. БССР. У гэтыя гады быў праведзены шэраг мерапрыемстваў. Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры - беларуская, руская, яўрэйская i польская. Адбываўся перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову (да 1928 г. было пераведзена каля 80% школ). Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў i кніг на беларус­кай мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка (цяпер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь). Палітыка беларусізацыі ў БССР спрыяла ліквідацыі непісъменнасці дарослага насельніцтва (сталі пісьменнымі каля 200 тыс. дарослых людзей). Пачаліся падрыхтоўка спецыялістаў, неабходных для прамысловага развіцця краіны i аднаўлення народнай гаспадаркі, развіццё пачатковай, сярэдняй i вышэйшай адукацыі. У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ), у наступным годзе — сельска-гаспадарчая акадэмія ў Горках i ветэрынарны Інстытут у Віцебску. Ствараліся рабочыя факулътэты (рабфакі) для падрыхтоўкі рабоча-сялянскай моладзі да паступлення у вы-шэйшыя навучальныя ўстановы. Пачалося вылучэнне на адказную работу ў партыйныя i савецкія органы ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў. Такая палітыка атрымала назву карэнацыі. Да канца 20-х гг. доля беларусаў у адміністрацыйных установах перавысіла 50%. Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў вядомы гісторык Усевалад Ігнатоўскі. Першымі акадэмікамі сталі Я.Купа­ла, Я.Колас, Ц. Гартны (З. Жылуновіч). У кіраўніцтве акадэміі быў Вацлаў Ластоўскі, які ў той час з'яўляўся кіраўніком Беларускага дзяржаўнага музея. Ён вярнуўся з-за мяжы пасля абвяшчэння амністыі тым беларускім палітычным i культурным дзеячам, якія не прымалі актыўнага ўдзелу ва ўзброенай барацьбе з савецкай уладай і прызналі яе. У выніку арганізаваных В. Ластоўскім экспедыцый па вывучэнні культуры Беларусі быў знойдзены крыж Ефрасінні Полацкай. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася тэатральнае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра Е. Mіpoвіча адбывалася станаўленне Першага Беларус­кага Дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), вядомага сёння як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы. У Віцебску дзсйнічаў БДТ-2 (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Бе­ларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам У. Галубка. Значныя поспехі былі дасягнуты у развіцці беларускай літаратуры. У 20-я гг. былі апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», у якіх Я. Колас адлюстраваў жыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка трылогіі Я. Коласа «На ростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». У гэты час з'явіліся творы маладых беларускіх пісьменнікаў М. Чарота, К. Чорнага, М. Лынькова, К. Крапівы i інш. У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларус­кага савецкага кіно. У 1926г. па матывах аповесці М. Чарота «Свінапас» быў створаны першы беларускі мастацкі героіка-патрыятычны фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Ю. Тарыч унёс вялікі ўклад у развіццё кінематографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 у Мінску, з 1946 называецца «Беларусьфільм»). Перыяд беларусізацыі аказаўся вельмі кароткім. Змена палітычнага курсу кіруючымі коламі краіны, звязаная з адмовай ад НЭПа, прывяла да спынення палітыкі беларусізацыі. Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я гады атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае i абавязковае пачатковае, а затым i сямігадовае навучанне. У галіне літаратуры адным з лепшых твораў стала аповесць Я. Коласа «Дрыгва», прысвечаная дзеду Талашу. М. Гарэцкі напісаў раманы-хронікі «Камароўская хроніка» i «Віленскія камунары». М. Лыньковым была створана аповесць «Міколка-паравоз», а Я. Маўрам — «Палескія рабінзоны». Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё у 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 называецца Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы i балета (з 1996 называецца Нацыянальны акадэмічны тэатр балета i Наацыянальны акадэмічны тэатр оперы Беларусі). У 1937—1938 гг. была заснавана Беларуская дзяржаўная філармонія. У 30-я гг. былі створаны вядомыя беларускія оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова, першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера. Беларускія мастакі В. Волкау, Я. Зайцаў стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям i ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзянскай вайны i мірнага будауніцтва. Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча гарадоў. Па праектах архітэктара І. Лангбарда i з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве. Ва ўнутраным афармленні Дома ўрада прымалі ўдзел скульптары 3. Азгур, А. Бембелъ. У галіне літаратуры i мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнага рэалізму. Згодна з ім адбывалася ідэалізацыя рэвалюцыйных падзей i існуючага ў краіне грамадскага ладу. Савецкі чалавек стаў паказвацца як твор­ца i гаспадар новага жыцця. Адлюстроўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва. А творчасць тых дзеячаў культуры, якія не прытрымліваліся гэтага прынцыпу, была абмежавана, ix культурныя ўстановы, напрыклад, тэатр У. Галубка, расфарміраваны. У 30-я гады ў краіне ўсталёўваецца сталінскі палітычны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі палітыкі 6еларусізацыі, абвінавацілі ў «нацыянал-дэмакратызме», пад якім разумелася нібыта варожая савецкаму ладу дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістычнага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за быццам бы прыналежнасць да «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ) — арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існавала. Супярэчлівасці ў развіцці культуры Беларусі праявіліся ў палітыцы абмежавання выкарыстання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку якой беларуская мова была штучна набліжана да рускай.

Тэмы рэфератаў.

1. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю рэспублікі на аснове НЭПа.

2. Прычыны спынення праграмы беларусізацыі з канца 20-х гг. Барацьба з “нацыянал-дэмакратызмам”.

3. Паскоранае будаўніцтва сацыялізму ў СССР і яго палітычныя вынікі.

4. Супярэчнасці грамацкага жыцця. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. Канстытуцыя БССР 1937 г.

5. Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі 1921-1939 гг.

6. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

Літаратура

Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1987-1999

Гісторыя Беларусі: У 2 ч./ Пад. рэд. Я.К. Новіка, Г.С.Марцуля. Мн., 1998. Ч.2.

Гісторыя Беларусі: / Пад.рэд. Жытко А.П., Фаміна В.М. Мн. 2005.

Гісторыя Беларусі: / Пад рэд. В.І. Галубовіча, Ю.М. Бохана.

Скрынчак А. Гады дваццатыя: Беларусізацыя: З дакументаў народнага камісарыята земляробства // Маладосць. 1991. №2.

Лыч Л.М. Ликвидация экономического и социально-культурного неравенства союзных республик на примере БССР (1917-1941). Мн., 1987.

Полуян В., Полуян И., Революционное и национально-освободительное движение в Западной Белоруссии в 1920-1939 гг. Мн., 1962.

Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый // Пад. рэд. В.У. Галубовіча. Мн., 1996.

Тэма: 9. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм ( другая палова 1940-х – 1980-я гг.)

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945-1985 гг.

  2. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.

  3. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.

  4. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.

1. У выніку Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ страціў звыш паловы| нацыянальнага багацця. Былі спалены i зруйнаваны 209 гарадоў i гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак, разбурана 10338 заводаў і фабрык, знішчана 96 % электрычных магутнасцей. Вялікія страты панеслі ўсе віды транспарту i сувязі.

У Мінску пасля яго вызвалення ад нямецкіх акупантаў 3 ліпеня 1944г. захавалася толькі некалькі буйных будынкаў. У ixi ліку — Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, Тэатр оперы i балета. Аднак самымі вялікімі былі чалавечыя страты: яны склалі 1/3 насельніцтва Беларусі. Аднаўленне прамысловасці i іншых галін эканомікі пачалося з восені 1943г., калі частка тэрыторыі на ўсходзе Беларусі была вызвалена Чырвонай Арміяй ад акупацыі. Па меры далейшага вызвалення тэрыторыі рэспублікі пашыраўся i фронт аднаўленчых работ. А ў верасні 1946г. Вярхоўны Савет БССР прыняў «Закон аб плане аднаўлення i развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946—1950 гг.», які з'яўляўся састаўной часткай агульнасаюзнага плана. Ва ўмовах вострай нястачы матэрыяльных, працоўных i сыравінных рэсурсаў прадугледжвалася ix размеркаванне перш за ўсе на карысцъ прамысловасці. Асноўнай крыніцай паступлення сродкаў быў саюзны бюджэт. Значную дапамогу ў аднаўленні гаспадаркі Беларусі аказвалі саюзныя рэспублікі, перш за ўсе Расійская Федэрацыя. У 1945—1947 гг. па лініі ЮНРРА (Адміністрацыя Аб' яднаных Нацый па пытаннях дапамогі i аднаўлення) рэспубліка атрымала абсталявання, прадуктаў харчавання, медыкаментаў i г.д. на суму каля 61 млн долараў. Важную ролю адыгралі таксама рэпарацыйныя пастаўкі з Германіі i яе саюзнікаў, асабліва станкоў, прамысловага абсталявання, сыравіны, паліва, медыкаментаў. Да будаўніцтва ў абавязковым парадку прыцягваліся ваеннапалонныя. На прадпрыемствах рэспублікі разгарнулася спаборніцтва за скорасныя метады апрацоўкі металаў, за выпуск прадукцыi высокай якасці, зніжэнне яе сабекошту, эканомію сыравіны, матэрыялаў, паліва, электраэнергіі, павышэнне рэнтабельнасці прадпрыемствау. Беларусь ужо ў першым квартале 1949 г. дасягнула даваеннага ўзроўню, а ў 1950 г. перавысіла яго на 15 %. Апераджальнымі тэмпамі расла цяжкая прамысловасць, асабліва металаапрацоўчая i машынабудаўнічая галіны, аб'ём якіх за 1946 —1950 гг. вырас адпаведна ў 2,4 i 3,4 раза. Сваю прадукцыю далі i новыя буйныя прадпрыемствы — МАЗ, МТЗ, Мінскі мотавелазавод, Мінскі тонкасуконны камбінат, Віцебскі дывановы камбінат i інш. Аднак адставалі электраэнергетыка, здабыча торфу, капітальнае будаўніцтва, вытворчасць тавараў народнага спажывання. Развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады чацвёртай пяцігодкі ішло больш маруднымі тэмпамі. У 1946 г. была моцная засуха, якая ўскладніла i без таго цяжкае становішча аграрнага сектара рэспублікі. У Заходняй Беларусі ўсе большая колькасць аднаасобных сялянскіх гаспадарак уцягвалася ў калгасы, пры гэтым тэмпы калектывізацыі былі больш высокімі, чым у гады першых пяцігодак, а сродкі i метады такія ж. У цэлым за гады чацвёртай пяцігодкі (1946—1950) у аг­рарным сектары эканомікі Беларусі адбыліся значныя зрухі, але па важнейшых паказчыках пяцігодка не была выканана. У снежні 1947 г. была скасавана картачная сістэма i ўведзены вольны гандаль без картак па адзіных дзяржаўных цэнах, якія у 3,3 раза былі вышэй за даваенныя. Адначасова была праведзена грашовая рэформа i замена старых грошай на новыя. Такім чынам, у першыя пасляваенныя гады былі ў асноўным пераадолены вынікі вайны, адноўлена эканоміка, створаны новыя галіны прамысловасці, пачало ўпарадкоўвацца жыццё людзей. Разам з тым развіццё прадукцыйных сіл i павышэнне ўзроўню жыцця народа стрымліваліся існуючым гаспадарчым механізмам, жорсткай цэнтралізацыяй, адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіраўніцтва, астаткавым прынцыпам размеркавання сродкаў i рэсурсаў.

Пасля смерці I. Сталіна 5 сакавіка 1953 г. у краіне стаў ажыццяўляцца курс на ліквідацыю культу асобы Сталіна i яго вынікаў, на дэмакратызацыю грамадства. У сваю чаргу гэта патрабавала перагляду эканамічнай палітыкі, яе гуманізацыі, пераарыентацыі ў бок паляпшэння жыцця людзей. Старшьня Савета Міністраў СССР Г. Маленкоў, прызначаны на гэту пасаду пасля смерці Сталіна, на жнівеньскай (1953 г.) cecii Вярхоўнага Савета СССР выступіў з пранановай сацы-яльнай пераарыентацыі эканомікі, перамяшчэння акцэнтаў на вытворчасць тавараў народнага спажывання, павелічэння капіталаўкладанняў у сельскую гаспадарку, лёгкую i харчовую прамысловасць. У верасні 1953 г. былі значна павышаны нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, спісаны нядоімкі з калгасаў i калгаснікаў па сельгаспадатку. У 1954 г. гэты падатак з калгаснікаў быў зніжаны ў 2,5 раза, а у 1958 г. зусім адменены. Былі зніжаны абавязковыя пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з калгасаў, умацавана ix матэрыяльна-тэхнічная база, павялічаны капіталаўкладанні. У Казахстане, Сібіры, Паволжы i на Алтаі пачалося асваенне цалінных i абложных зямель. У 1954— 1956 гг. было асвоена каля 36 млн га цаліны, што склала 30 % ycix пасяўных плошчаў СССР. У цэлым у гады пятай (1951 —1955) i шостай (1956 - 1960) павысілася ўраджайнасць, павялічылася пагалоўе жывёлы, выраслі нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. 3 сярэдзіны 50-х гг. сельская гаспадарка Беларусі ўпершыню стала рэнтабельнай. У 1958 г. была праведзена рэарганізацыя МТС. Раней у калгасах асноўныя сельскагаспадарчыя работы выконвалі механізатары МТС, што прыводзіла як бы да двоеўладдзя на зямлі. Было вырашана скасаваць машынна-трактарныя станцыі, а іх тэхніку прадаць калгасам. Аднак неадкладны вы­куп тэхнікі паставіў бяднейшыя калгасы, а іх была большасць, у цяжкае фінансавае становішча. У прамысловасці Беларусі ў гады пятай i шостай пяцігодак разгарнулася вялікае капітальнае будаўніцтва. Уступілі ў строй падшыпнікавы, гадзіннікавы i завод будматэрыялаў у Мінску, аўтамабільны завод у Жодзіна, першая чарга самай магутнай у той час электрастанцыі Беларусі — Васілевіцкая ГРЭС, пачало­ся будаўніцтва першага калійнага камбіната ў Салігорску, нафтаперапрацоўчага завода ў Полацку, суперфасфатнага ў Гомелі. Вырасла ўдзельная вага вядучых галін — электраэнергетычнай, паліўнай, машынабудаўнічай i металаапрацоўчай. У 1957 г. была зроблена спроба рэарганізаваць існуючую сістэму кіравання прамысловасцю i перайсці ад галіновага (праз міністэрствы) да тэрытарыяльнага (праз саўнаргасы) кіравання. Былі скасаваны агульнасаюзныя прамысловыя міністэрствы, за выключэннем міністэрстваў абароннай, авіяцыйнай, суднабудаўнічай, радыётэхнічнай, хімічнай, электрастанцый, а замест ix у буйных адміністрацыйных раёнах створаны саветы народнай гаспадаркі. У Беларусі быў утвораны Савет народнай гаспадаркі БССР. Аднак i гэта рэформа дала мала станощчага. Зрабіўшы лягчэйшым развіццё мясцовай, яна ўскладніла развіццё цяжкай прамысловасці. Нягледзячы на відавочныя недахопы ў развцці народнай гаспадаркі, гады пятай i шостай пяцігодак былі дастаткова паспяховымі для эканомікі Беларусі. Аднак пачатак 60-х гг. супаў з перыядам пагаршэння эканамічнай сітуацыі. Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі адбылося i ў сельскай гаспадарцы. Знзілася вытворчасць мяса, малака, збожжа. Цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ўсё яшчэ не накрывалі выдаткі на яе вытворчасць. Не хапала мінеральных угнаенняў, тэхнікі i абсталявання. Негатыўна адбіваліся суб'ектывізм i валюнтарызм у кіраўніцтве сельскай гаспадаркай, шаблонныя указанні з цэнтра не ўлічвалі мясцовых умоў. У Беларусі былі ліквідаваны севазвароты, паслаблена ўвага да лугоў i культур­ных паш, пачалася "кукурузная ліхаманка" i г.д. У сувязі з гэтым была зроблена адна з рашучых у пасляванныя гады спроб радыкальных змен у эканоміцы на аснове рэформы 1965 г. Аўтарам яе з’яўляўся тагачасны Старшыня Савета Міністраў СССР А.Касыгін. Рэформа прадугджвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механізмы, г.зн. элементы рыначнай эканомікі, не паслабляючы, аднак, камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай. У Беларусі вынікі рэформы праявіліся ў тым, што адбылося паляпшэнне работы прамысловасці. Былі пабудаваны новыя прадпрыемствы. У іх ліку Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, нафтапарапрацоўчы завод у Мазыры, Беларускі металургічны завод у Жлобіне і інш. Прынцыпова новым напрамкам з’явілася выкарыстанне ў вытворчасці робататэхнікі. Аднак развіццё прамысловасці характарызавался пераважна колькасным ростам, г.зн. праходзіла экстэнсіўным шляхам. Ён звязаны перш за ўсё з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт колькасці працуючых, колькасці грошай на развіццё прамысловасці, колькасці прадпрыемстваў. Пераход на інтэнсіўны шлях, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, найперш за кошт укаранення ў вытрорчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы, аказаўся задачай цяжкай і невырашальнай. Гэта было сведчаннем няўдачы эканамічнай рэформы 1965 г., якая праводзілася ў жыццё па-ранейшаму каманднымі метадамі. Адной з асаблівасцей эканамічнага развіцця Беларусі з’явіўся пераважны і хуткі рост цяжкай прамысловасці, якая ў 70-я гг. ХХ ст.усё больш ператваралася ў галіну вытворчасці для абслугоўвання ваенна-прамысловага комплексу. У той жа час лёгкая прамысловасць, якая вырабляла спажывецкія тавары, аказалася другараднай галіной. Адной з прыкмет развіцця эканомікі з’явілася адсутнасць увагі да праблем экалогіі. БССР, якая займала меней за 1 % ад саюзнай тэрыторыі, маючы каля 4 % ад насельніцтва СССР, у 1981 г. вырабляла ў маштабах краіны 52 % калійных угнаенняў, 22 % хімічных валокнаў і такім чынам аказалася перанасычанай прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці. У сувязі з развіццём новых галін прамысловасці будуюцца новыя гарады: Салігорск, Наваполацк, Светлагорск. Асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі у 60-я гг. ста­ла будауўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі i птушкагадоўлі. Шырокі размах набыла меліярацыя – асушэнне забалочаных зямель. Але ў выніку парушэння тэхналогіі гэтае вельмі неабходнае для беларускага Палесся мерапрыемства ператварыла ў шэрагу раёнаў балоты ў крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было. БССР стала ўдзельніцай у асваенні цалінных зямель, урадлівых, але не апрацаваных глеб на тэрыторыі Казахстана. Паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў 60-70-я гг. адкрыла новыя магчымасці для ўкаранення ў сельскагаспадарчую вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. Пачалася хімізацыя сельскай гаспадаркі – унясення ў глебу штучных угнаенняў, колькасць якіх з 1965 па 1985 гг. павялічылася амаль у 20 разоў, што ўскладніла экалагічныя праблемы. У пачатку 80-х гг. сельская гаспадарка СССР апынулася ў крызісным становішчы. Крызіснае становішча сельскай гаспадаркі абвастрыла харчовую праблему, у краіне стала не хапаць прадуктаў харчавання. Рэзка выраслі закупкі прадуктаў за мяжой. У 1970— 1987 гг. СССР павялічыў імпартныя закупкі мяса i мясапрадуктаў у 5,2 раза, рыбы i рыбапрадуктаў — у 12,4 раза, алею - у 12,8, збожжа - у 13,8, масла - у 18,3 раза. 3 мэтай павышэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі ў маі 1982 г. быў створаны Аграрна-прамысловы комплекс (АПК) СССР i прынята Харчовая праграма СССР да 1990 г. Размешчаныя на адной тэрыторыі калгасы, саўгасы, прадпрыемствы, якія выпускалі прадукцыю для сельскай гаспадаркі i перапрацоўвалі сельскагаспадарчую прадукцыю, аб'ядноўваліся ў рэгіянальныя АПК. На тэрыторыі Беларусі быў створаны АПК пад назвай "Белаграпром". Такія аб'яднанні павінны былі павысць спецыялізацыю ў вытворчасці прадуктаў харчавання i палепшыць перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі. Аднак i стварэнне АПК, i прыняцце Харчовай праграмы сябе не апраўдалі, яны неслі на сабе адбітак застою, палавінчатасці, не закраналі гаспадарчы механізм у вёсцы. Да сярэдзіны 1980-х гг. праблема забеспячэння насельніцтва СССР, у тым ліку i БССР, настолькі абвастрылася, што зноў з'явіліся карткі, было ўведзена нарміраванне спажывання. Нарастанне крызісных з'яў у прамысловасці i сельскай гаспадарцы адмоўна адбілася як на рэальных даходах насельніцтва, так i на развіцці сацыяльнай сферы. У 1971—1985 гг. колькасць грошай у абароце павялічылася ў тры разы, а вытворчасць тавараў народнага спажывання - толькі ў два разы. У выніку з'явіліся дэфіцыт, чэргі i г.д. У 1970—1985 гг. выраслі цэны на шматлікія тавары народнага спажывання, па-ранейшаму вострай заставалася жыллёвая праблема. У гады дзевятай, дзесятай i адзінаццатай пяцігодак у Беларусі абвастрылася экалагічнае становішча. У гарадах рэзка вырасла забруджванне навакольнага асяроддзя, што надзвычай негатыўна начало адбівацца на здароўі людзей. Асабліва ўскладнілася становішча ў гарадах, дзе дзейшчалі буйныя хімічныя прадпрыемствы. Займаючы 0,9 % усей тэры­торыі СССР, Беларусь давала больш за 25 % усеагульнага выпуску хімічных валокнаў, 90 % якіх вывозілася за яе межы. Самы высокі выкід шкодных рэчываў у атмасферу гарадоў Беларусі быў у Наваполацку — каля 2 т на кожнага жыхара. Неспрыяльным стала экалагічнае становішча ў Мінску, Магілёве, Гродне, Гомелі, Бабруйску, Светлагорску i іншых гарадах. Такім чынам, у 70-я — першай палове 80-х гг. эканамічнае развіццё Беларусі, як i ўсяго СССР, было супярэчлівым. Вырас эканамічны патэнцыял, памножылася нацыянальнае багацце. Адначасова ўсе відавочней станавілася нарастание крызісных з'яў у народнай гаспадарцы, а ў сувязі з гэтым - неабходнасць радыкальных змен.

2. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1945—1953 гг. было звязана з існаваннем таталітарнага палітычнага рэжыму i ўзмацненнем рэпрэсій. Для гэтага рэжыму па-ранейшаму былі характэрныя поўны кантроль дзяржавы над жыццём грамадства, адзіная дзяржаўная ідэалогія, аднапартыйная палітычная сістэма. Усе прыкметы грамадска-палітычнага жыцця самі па сабе прысутнічалі, але былі звязаны з дзейнасцю толькі Камуністычнай партыі. Асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця з'яўлялася адсутнасць шматпартыйнасці. У гэтых умовах Камуністычная партыя была не столькі палітычнай, колькі дзяржаўнай арганізацыяй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай i выканаўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у Саветы дэпутатаў працоўных. Камуністычная партыя Беларусі (КПБ) захоўвала сваю ўладу дзякуючы таму, што партыйныя камітэты ўзялі на сябе функцыю падбору i расстаноўкі кадраў. У першыя гады пасля вызвалення адбылося аднаўленне работы Саветау. У 1947 г. былі праведзены першыя ў пасляваенныя гады выбары ў Вярхоўны Савет БССР, а ў 1948 г. — у мясцовыя Саветы рэспублікі, у тым ліку i на тэры­торыі заходніх абласцей. У першыя пасляваенныя гады кіраўнікамі КПБ былі П. Панамарэнка, са студзеня 1947 г. – М. Гусараў, з ліпеня 1950 г. – М. Патолічаў. Першым беларусам на пасадзе першага сакратара ЦК КПБ у 1956 г. стаў К. Мазураў. Спроба дэмакратызацыі грамадстка-палітычнага жыцця ў БССР была абумоўлена адыходам пасля смерці ў 1953 г. І.Сталіна ад палітычных рэпрэсій і прыняццем пры М.Хрушчове курса на дэсталінізацыю грамадства. Мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР і адпаведна ў БССР пры Хрушчове атрымалі ў літаратуры назву палітыкі “адлігі”. У 1956 г. на ХХ з’ездзе КПСС М. Хрушчоў выступіў з дакладам аб кульце асобы Сталіна, у выніку чаго ў рэспубліке пачалася рэалібітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Было рэабілітавана каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі. Анак усе гэтыя змены былі накіраваны не на злом таталітарнага палітычнага рэжыму, а на яго рэфармаванне. Але далей пэўнага паслаблення кантролю “зверху” і пашырэння ролі мясцовых органаў справа на пайшла, паколькі сама камандна-адміністрацыйная цэнрталізаваная сістэма кіравання засталася непахіснай. “Хрушчоўская адліга” праводзілася без уліку аб’ектыўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін і характарызуецца як “палітычны валюнтарызм”. Праявай такога валюнтарызму, звязанага з воляй кіруючай асобы, якая становіцца вызначальнай для ўсяго грамадства, стала прыняцце ў 1961 г. Праграмы КПСС, накіраванай на будаўніцтва камунізму ў СССР. Былі вызначаны і тэрміны, калі гэта павінна было завяршыцца, - 80-я гг. ХХ ст. Але гэтага не адбылося, а сама праграма засталася толькі на паперы. У кастрычніку 1964 г. першым сакратаром ЦК КПСС быў выбраны Л. Брэжнеў, гады кіравання якога (1964-1982) атрымалі ў некаторых гісторыкаў назву “застою. У гэтыя гады імкненне вярнуцца да сталінізму старанна хавалася, рабіўся выгляд, што ў краіне існуюць дэмакратычныя формы ўлады. На самой справе ўся ўлада фактычна была ў руках партыйнага апарату. Аднапартыйная палітычная сістэма аказалася няздольнай да пастаяннага самаўдасканалення, што абумовіла непазбежнасць яе крызісу. Асаблівасцю палітычнай сістэмы таго часу стала непасрэднае прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай. Так, напрыклад, планы пяцігодак прымаліся на з'ездах Камуністычнай партыі Бе­ларусі (КПБ). У краіне паступова адбываўся паварот да кансерватызму — захавання старых камандных метадаў кіравання i кантролю дзяржавы над грамадствам. Кіруючая роля Камуністычнай партыі была замацавана у Асноўным Зако­не краіны — Канстытуцыі БССР 1978 г., якая атрымала назву «Канстытуцыі развітога сацыялізму». Партыйным кіраўніком у Беларусі з'яўляўся П. Машэраў, які з 1965 па 1980 гг. узначальваў КПБ. Ён карыстаўся вялікай павагай сярод насельніцтва за прастату, даступнасць, дэмакратычнасць, а таксама як актыўны ўдзельнік падпольнай і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адміністрацыйна-камандная сістэма абмяжоўвала магчы­масці саветаў, дэпутаты якіх не мелі дастатковых праў у рашэнні многіх пытанняў жыцця грамадства. Адбылося адзяржаўленне прафсаюзау - абарона праў i зацікаўленасці работнікаў была абмежавана. Пастаянны кантроль з боку парторганаў скоўваў работу камсамола, страчваліся маральныя асновы моладзі, расло п'янства, з'явілася наркаманія. Акрамя таго, адміністрацыйна-камандная сістэма не садзейнічала павышэнню прэстыжнасці сумленнай працы. Масавы характар набылі абыякавыя адносіны да дзяржаўнай уласнасці, крадзеж, марнатраўства i безгаспадарчасць. Вялікую шкоду прыносіла ўраўнілаўка ў аплаце працы, у выніку чаго ўпаў прэстыж працы інжынераў, настаўнікаў, урачоў, вучоных. Здаровыя сілы савецкага грамадства, у тым ліку i ў Белаpyci, адчувалі жыццёвую неабходнасць радыкальных перамен, маральнага ачышчэння i абнаўлення грамадства. Пошук выхаду з сітуацыі быў начаты пасля смерці Л. Брэжнева ў лістападзе 1982 г., калі новым Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў выбраны Ю. Андропаў. За кароткі перыяд яго дзейнасці на гэтай пасадзе па-новаму быў пастаўлены шэраг пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця, пачалася барацьба з карупцыяй i навядзеннем парадку i дысцыпліны, хоць i тут не адбылося без перагібаў. Пасля смерці Ю. Андропава ў лютым 1984 г. партыю ўзначаліў К. Чарненка i на кароткі час зноў наступіў застой. Зразумела, што гэтыя змены палітыкі на саюзным узроўні адбіваліся i на Беларусі. Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі у другой палове 40-х — першай палове 80-х гг. было супярэчлівым i неадназначным. У гады так званай "хрушчоўскай адлігі" ажывілася работа саветаў, прафсаюзаў, камсамола, іншых грамадскіх арганазацый, пашырыліся ix правы. Аднак з другой паловы 60-х гг. у грамадскім жыцці верх узялі кансерватыўныя погляды, што прывяло да ўзмацнення негатыўных з'яу, застою ў грамадстве, сацыяльнай апатыі, абыя-кавасці, раўнадушных адносін да працы. Радыкальныя зме­ны ў грамадстве станавіліся неабходнымі.

3. За гады Вялікай Айчыннай вайны ў рэспубліцы была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база школ, тэхнікумаў і ВНУ, загінула шмат настаўшкаў, выкладчыкаў i вучоных. Аднак да 1950 г. сетка школьнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыі была адноўлена. У рэчышчы агульных спроб рэфармавання 50-х гг. праходзіла і рэфармаванне сістэмы адукацыі, але ў асноўным сярэдняй школы. Галоўнай мэтай пры гэтым з'яўлялася ўмацаванне сувязі школы з працоўным выхаваннем i ўвядзенне політэхнічнага навучання. У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон "Аб умацаванні сувязі школы з жыццём i аб далейшым развцці народнай адукацыі СССР", згодна якому сямігадовыя школы станавіліся васьмігадовымі з вытворчым навучаннем. У боль-шасці васьмігадовых i ва ўcix адзінаццацігадовых школах адкрываліся школьныя майстэрні i ўводзіліся урокі працы. Адкрываліся школы-інтэрнаты для дзяцей з малазабяспечаных сем'яў i дзяцей-сірот. Аднак у 1964 г. школы былі зноў пераведзены на дзесяцігадовы тэрмін навучання. Акрамя таго, была значна пашырана сетка прафесійна-тэхнічных вучылішч (ПТВ). Калі у 1961 г. у БССР было 103 прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, то ў 1985 г. — 240. У 1970-я гг. прафтэхвучылішчы рэспублікі началі даваць навучэнцам i сярэднюю адукацыю. Ужо ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе былі адкрыты такія новыя ВНУ, як Беларускі тэатральны інстытут (1945), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1951), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі (1953), Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1954), Беларускі інтытут за-межных моў (1955). У 60—70-я гг. да іх далучыліся новыя інстытуты: Мінскі радыётэхнічны, Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці і іншыя. У 1958 г. у 33 вышэйшых навучальных установах БССР навучалася 182 тыс. студэнтаў. Па гэтым паказчыку ў разліку на душу насельніцтва рэспубліка займала адно з першых месц у Еўропе. Вялікія зрухі адбыліся ў развіцці беларускай навукі, асабліва яе флагмана — Акадэміі навук. Значных поспехаў беларуская навука дабілася ў такіх абласцях, як матэматыка, спектраскапія, люмінесцэнцыя, квантавая электроніка, ядзерная фізіка, парашковая металургія, біялогія, геалогія. Па многіх напрамках гэтых навук беларускія вучоныя займалі вядучыя пазцыі ў СССР. За 1965—1985 гг. вучоныя Беларусі атрымалі 26 Ленінскіх i Дзяржаўных прэмій СССР i 57 Дзяржаў­ных прэмій БССР. 12 вучоных сталі Героямі Сацыялістычнай Працы, у тым ліку фізікі М. Барысевіч, А. Сеўчанка, Б. Сцяпанаў, А. Фёдараў, біёлаг В. Купрэвіч, матэматык М. Яругін i інш. Таксама развівалася гуманітарная навука. У прыватнасці, была выдана "Гісторыя БССР" у 5 тамах i "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя" ў 12 тамах. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне ўмацавала ў свядомасці беларускага народа пачуццё ўласнай годнасці, што не магло не праявіцца ў пасляваеннай літаратуры i мастацтве. У беларускую літаратуру прыйшлі маладыя пісьменнікі i паэты: празаікі I. Шамякін, Я. Брыль, I. Мележ, А. Кулакоўскі, паэты К. Кірэенка, А. Вялюгін, драматургі А. Макаёнак, К. Губарэв!ч i інш. Большасць твораў прысвячалася падзеям мінулай вайны. Гэта "Глубокая плынь" I. Шамякіна, "Мінскі напрамак" I. Мележа, "Расстаёмся ненадоўга" А. Кулакоўскага i асабліва раман-эпапея "Векапомныя дні" М. Лынькова. Старэйшына беларускіх літаратараў Я. Колас напісаў трылогію "На ростанях". Пачаў развівацца мемуарны жанр. З'явіліся ўспаміны i мемуары відных арганізатараў партызанскага руху — В. Лівенцава "Партызанскі край" i В. Казлова "Людзі асобага складу". У гады "хрушчоўскай адлігі" з ГУЛАГА вярнулася шмат празаікаў i паэтаў — С. Грахоўскі, В. Дубоўка, Н. Федаровіч, началі друкавацца А. Адамовіч, В. Быкаў, Р. Барадулін, В. Караткевіч, I. Навуменка, I. Чыгрынаў, В. Зуёнак. У літаратуры сталі з'яўляцца творы, у якіх больш праўдзіва паказвалася рэчаіснасць. Гэта раман I. Гурскага "Вецер века", I. Мележа "Людзі на балоце", "Подых навальніцы", I. Шамякіна "Петраград — Брэст", "Снежныя зімы", аповесць С. Грахоўскага "Рудабельская рэспубліка". Шырокую вядомасць атрымалі творы В. Быкава "Альпійская балада", "Жураўліны крык", "Трэцяя ракета", "Абеліск", "Воўчая стая", "Сотнікаў" i інш. Гістарычная тэма нашла свае адлюстраванне ў творах В. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі", "Зямля над белымі крыламі", "Каласы над сярпом тваім" i многія іншыя. Традыцыі, закладзеныя В. Караткевічам, прадоўжылі В. Іпатава, К. Тарасаў, Л. Дайнека. Шмат цікавых твораў выйшлі з-пад пяра беларускіх паэ­таў. Шырокую вядомасць заваявалі зборнікі вершаў П. Броукі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, Г. Бураукіна, А. Лойк! і многіх іншых. Значным укладам у савецкую драматургію сталі п'есы К. Крапівы "Брама неўміручасці", А. Макаёнка "Лявоніха на арбіце", "Зацюканы апостал", "Трыбунал", "Таблетку над язык", "Святая прастата", "Пагарэльцы". У пачатку 80-х гг. п'есамі "Выбар", "Вечар", "Радавыя" заявіў аб сабе А. Дудараў. Аб высокім грамадскім прызнанні беларускай літаратуры сведчыла прысуджэнне Ленінскай прэміі П. Броўку, М. Танку, I. Мележу, В. Быкаву, звання Героя Сацыялістычнай Працы К. Крапіве, І. Шамякіну, П. Броўку, М. Танку. Далейшае развіццё атрымала тэатральнае мастацтва. Высокамастацкія вобразы сваіх герояў, духоўна багатых, з пачуццём грамадзянскай адказнасці стварыл таленавітыя беларускя акцёры С. Станюта, Г. Глебаў, П. Малчанаў, Б. Платонаў, Л. Рахленка. В. Тарасаў, С. Бірыла, 3. Стома, 3. Браварская, Р, Макарава, У. Уладамірскі, М. Яроменка, Л. Ржэцкая, Р. Янкоускі. У беларускім тэатры оперы i балета былі пастаўлены опе­ры "Кармэн" Ж. Бізэ, "Фаўст" Ш. Гуно, "Яўгеній Анегін" i "Пікавая дама" П. Чайкоўскага, "Князь Ігap" А. Барадзіна, "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава, "Іван Сусанін" М. Глінкі, "Кастусь Каліноўскі" Д. Лукаса, "Зорка Венера" Ю. Семянякі, "Альпійская балада" Я. Глебава, "Францыск Скарына" Д. Смольскага. Пачала заяўляць аб сабе балетная трупа тэатра, якая паставіла балеты "Дон Кіхот" Л. Мінкуса, "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага i шэраг іншых. У 1985 г. у рэспубліцы налічвалася 17 тэатраў. У 1971 г. адкрыўся тэатр музыкальнай камедыі i ў 1982 г. - тэатр-студыя кінаакцёра ў Мінску. Працавалі Дзяржаўны ансамбль танца, вакальна-інструментальныя ансамблі "Песняры", "Веірасы", харэаграфічны ансамбль "Харошкі" i інш. Беларусія кампазітары асаблівую ўвагу надавалі гераічнай тэматыцы. Былі напісаны опера "Алеся" Я. Цікоцкага, "Надзея Дурава" А. Багатырова, "Машэка" Г. Пукста, пастаўлены балет "Князь-возера" В. Залатарова.

Актыўна працавалі кампазітары-песеннікі. "Радзіма мая дарагая", "Лясная песня" У. Алоўнікава, "Песня пра Нёман" М. Сакалоўскага i шмат іншых песень беларускіх аўтараў часта гучалі па радыё i тэлебачанні. У наступныя гады ў беларускай музыцы з'явіліся I. Лучанок, Д. Смольскі, Я. Глебаў i інш. У жывапісі найбольшай вядомасцю карысталіся імёны такіх мастакоў, як В. Волкаў, Ф. Дарашэвіч, В. Стальмашонак, В. Цвірко, М. Савіцкі, Л. Шчамялёў, А. Малішэўскі. Пры гэтым беларускія мастакі працавалі ва ўcix жанрах: пейзаж, партрэт, бытавы жанр, батальны жанр, нацюрморт. Неабходна адзначыць вялікі ўклад у сусветнае выяўленчае мастацтва вядомага беларускага мастака М. Савіцкага. Яго працы "Партызанская мадона", "Лічбы на сэрцы", у якіх паказаны жахі нямецкіх канцлагераў, асабіста перажытыя аўтарам. Любоўю да роднай зямлі пранізаны яго палотны "Ураджай", "Хлябы", "У полі", "Сказ пра хлеб" i інш. Усесаюзнай вядомасцю славіліся беларускія скульптары 3. Азгур, А. Глебаў, А. Бембель, С. Селіханаў. У прыватнасці, сярод іх работ — ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску.

Дамінуючай тэндэнцыяй стаў манументальны жанр. У скульптуры гэта выявілася ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" (скульптар С. Селіханаў, архітэктары В. Занковіч, Л. Левін, Ю. Градаў), за які ў 1970 г. аўтары былі ўдастоены Ленінскай прэміі, "Брэсцкая крэпасць-герой" (кіраунік творчага калектыву А. Кібальнікаў), "Курган Славы" (скульпта­ры А. Бембель, А. Арцімовіч, архітэктар А. Стаховіч), манумент у гонар маці-патрыёткі М.Ф. Купрыянавай у Жодзіне (скульптары I. Місько, М. Ражэнкоў, А. Заспіцкі), помнікі Я. Купалу ў Мінску (скульптары А. Аншейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі), Я, Коласу ў Мінску (скульптар 3. Аз­гур), Ф. Скарыне ў Полацку (скульптары A. i I. Глебавы, А. Заспіцкі, архітэктар У. Марокін). Архітэктары Беларусі ўклалі нямала сіл у распрацоўку генеральных планаў развіцця Мінска, Брэста, Віцебска, Магілёва i іншых гарадоў. У гэты перыяд значная ўвага надавалася працы культурна-асветных устаноў. У 1985 г. у рэспубліцы было 6,4 тыс. клубаў, каля 9 тыс. бібліятэк, выдавалася 212 газет, з якіх 130 — на беларускай мове. У другой палове 40-х — першай палове 80-х гг. у развіцці адукацыі, навукі i культуры Беларусі былі дасягнуты бясспрэчныя поспехі. Але гэтыя поспехі маглі б быць значна большымі, калі б не ігнаравалася нацыянальная аснова духоўнага жыцця беларускага народа, калі б не ствараўся дэфіцыт нацыянальнай культуры, які аказваў негатыўны ўплыў на маральны стан беларускага грамадства.

4. Знешнепалітычная дзейнасць i міжнародныя сувязі БССР у 1944—1990 гг. развіваліся ў рэчышчы скаардынаванай знешняй палітыкі СССР, пазней i сацыялістычных краін — членаў Варшаўскага Дагавора i Савета Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ). Перыяд 1944—1990 гг. можна падзялщь на тры этапы:

1) 1944—1953 гг. — выхад БССР на міжнародную арэну як суб'екта міжнароднага права, уваход у склад краін—заснавальніц ААН, фарміраванне асноўных кірункаў дыпламатычнай актыўнасці, станаўленне дыпламатычнай школы савецкай Беларусі;

2) 1953—1985 гг. — пашырэнне ўдзелу Беларусі ў знешнепалітычнай, знешнеэканамічнай дзейнасці, пабраціскім руху i гуманітарным супрацоўніцтве ў рэчышчы агульна-дзяржаўнай палітыкі СССР, галоўным чынам па лініі ААН;

3) 1985—1990 гг. — дэмакратызацыя грамадскага жыцця i міждзяржаўных адносін, пашырэнне нефармальных чалавечых кантактаў, стварэнне сумесных прадпрыемстваў.

У апошнія гады Другой сусветнай вайны i ў першыя гады пасля яе, нягледзячы на палітычны рэжым сталінскай дыктатуры, знешнепалатычная дзейнасць БССР была даволі актыўнай. Дэлегацыя БССР удзельнічала ў працы Падрыхтоўчай камісіі ААН у Лондане (лістапад—снежань 1945 г.), се­сіях Генеральнай Асамблеі ААН, у 1946 г. была абрана ў члены Эканамічнага i Сацыяльнага савета ААН. Па ініцыятыве беларускай дэлегацыі ў лютым 1946 г. была прынята адна з першых рэзалюцый Генеральнай Асамблеі — аб выдачы i пакаранні ваенных злачынцаў. Дэлегацыя БССР таксама прыняла ўдзел у рабоце ўcix 10 камісій Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946 г., дзе выпрацоўваліся тэксты мірных дагавораў з былымі саюзнікамі нацысцкай Германіі — Італіяй, Румыніяй, Фінляндыяй, Бал-гарыяй, Венгрыяй. 10 лютага 1947 г. міністр замежных спраў К. Кісялёў падпісаў ад імя БССР мірныя дагаворы з названымі краінамі. Дзякуючы заслугам у барацьбе з фашызмам i палітычным кампрамісам паміж вялікімі дзяржавамі, БССР стала суб'ектам міжнародных адносін. Яна атрымала, хоць у многім i фармальна, права выхаду на міжнародную арэну. Важным фактарам для аднаўлення i наступнага эканамічнага развіцця рэспублікі стала выкарыстанне германскіх рэпарацый. Беларусь — адна з краін — заснавальніц ААН. I. Сталін на Ялцінскай канферэнцыі дамогся ад прэзідэнта ЗША Ф. Рузвельта і прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі У. Чэрчыля згоды на падтрымку дзвюх савецкіх рэспублік — Беларусі i Украіны — для ўключэння ў склад заснавальніц ААН. Саюзніцамі быў улічаны ўклад гэтых рэспублік у перамогу над фашызмам, а таксама ix велізарныя чалавечыя i матэрыяльныя страты ў вайне. Канчаткова рашэнне аб членстве Беларусі i Украіны ў ААН прыняла міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска. 27 красавіка 1945 г. Беларусь i Украіна разам з СССР увайшлі ў лік краін—заснавальніц ААН. 6 мая 1945 г. урадавыя дэлегацыі Беларусі (у склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі К. Кісялёў, А. Жэбрак, У. Перцаў, Г. Байдукоў, Ф. Шмыгаў) i Украіны ўключыліся ў працу канферэнцыі. Так Беларусь заняла дастойнае месца сярод 51 краіны—заснавальніцы ААН. Рэспубліка атрымала права выбірацца ў кіруючыя органы ААН, даводзіць сваю пазіцыю да міжнароднай супольнасці, уносіць на яе разгляд свае прапановы i заўвагі. Дапамога Беларусі з боку ААН. У жніўні 1945 г. Бела­русь стала членам адной са спецыялізаваных арганізацый ААН — Адміністрацыі дапамогі i аднаўлення Аб'яднаных Нацый (ЮНРРА). ЮНРРА была створана з мэтаю дапамогі краінам, якія найбольш пацярпелі ад акупацыі. Пастаукі харчавання, вопраткі, медыкаментаў, насення, сельскагаспадарчага i прамысловага абсталявання былі бясплатнымі i ў асноўным ажыццяўляліся тымі краінамі, якія не пацярпелі ад акупацыі, — ЗША, Канадай, Аўстраліяй, лацінаамерыканскімі дзяржавамі. У 1946 г. Беларусь была прынята ў такія спецыялізаваныя ўстановы ААН, як Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) i Сусветны паштовы саюз (СПС), у 1948 г. — у Сусветную метэаралагічную арганізацыю (СМА) i Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ). Аднак у 1949 г. БССР разам з СССР i УССР, краінамі Ўсходняй Еўропы выйшла з СААЗ з-за неабгрунтаванага рашэння савецкага кipaўніцтва i працягвала да пачатку 1950-х гг. удзельнічаць толькі ў трох з 11 спецыялізаваных устаноў ААН. У 1954 г. БССР уступіла ў Міжнародную арганізацыю працы (МАП) i Арганізацыю Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі i культуры (ЮНЕСКА), у 1957 г. — у Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ). 3 1960 г. БССР стала членам Міжнароднага бюро выстаў, з 1962 г. - Пастаяннай палаты трацейскага суда. У 1958 г. пачало працаваць пастаяннае прадстаўніцтва БССР у Нью-Йорку. У 1960-я гг. адкрыліся пастаянныя прадстаўніцтвы Беларусі пры Аддзяленні ААН (1962) i іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, у 1962 г. — пры ЮНЕС­КА у Парыжы, у 1982 г. — пры міжнародных арганізацыях у Вене. У 1970 г. БССР уступіла ў сусветную арганізацыю інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), у 1979 г. — у Міжнародную арганізацыю марской спадарожнікавай сувязі (МАМСС), у 1985 г. — у Арганізацыю Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮШДО). Да сярэдзіны 1980-х гг. БССР даволі актыўна праяўляла сябе ў дзейнасці амаль 70 міжнародных арганізацый i ix органаў, галоўным чынам ААН, далучылася да шэрагу міжнародных дагавораў. У 1974—1975 гг. Бела­русь з'яўлялася непастаянным членам Савета Бяспекі. Рэспубліка пяць разоў выбіралася членам Эканамічнага i Сацыяльнага Савета ААН. Міжнародная правасуб'ектнасць БССР была замацавана у Канстытуцыі рэспублікі 1978 г. Калі ў канцы 1950-х гг. Беларусь была ўдзельніцай 54 міжнародных дагавораў, канвенцый i пагадненняў, то ў сярэдзіне 1980-х гг. — 168, сярод якіх дагаворы аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы i пад вадой (1963), аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванні i выкарыстанні касмічнай прасторы (1967), аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (1968), аб забароне размяшчэння на дне мораў i акіянаў, у яго нетрах ядзернай зброі i іншых сродкаў масавага знішчэння людзей (1971), канвенцыі аб забароне распрацоўкі, вытвор-часці i назапашвання бактэрыялагічнай i таксічнай зброі (1972), аб забароне ваеннага або ўсялякага іншага варожага выкарыстання сродкаў уздзеяння на прыроднае асяроддзе (1977), аб забароне або абмежаванні прымянення канкрэт-ных відаў звычайнай збpoi, якія наносяць празмерныя пашкоджанні або маюць невыбіральнае дзеянне (1981) i інш. Па ініцыятыве беларускай дэлегацыі была прынята дэкларацыя аб выкарыстанні навукова-тэхнічнага прагрэсу ў інтарэсах міру i на карысць чалавецтва (1975). БССР падтрымала шэраг дакументау ААН у галіне правоў чалавека i народаў: дэкларацыю аб наданні незалежнасці каланіяльным краінам i народам (1960), міжнародныя пакты аб эканамічных, сацыяльных i культурных правах (1966), аб грамадзянскіх i палітычных правах (1968), міжнародную канвенцыю аб ліквідацыі ўcix форм расавай дыскрымінацыі (1966), стала сааўтарам дэкларацыі сацыяльнага развіцця (1969). Па прапанове Беларусі Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб абароне асоб, якія затрыманы ці пазбаўлены волі за барацьбу супраць апартэіду, расізму, расавай дыскрымінацьй, каланіялізму, arpэcii i замежнай акупацыі (1977). Такім чынам, БССР — адна з краін — заснавальніц ААН ажыццяўляла знешнепалітычную дзейнасць у асноўным праз яе структуры. У 1946—1947 гг. Беларусь атрымала значную дапамогу ў пасляваенным аднаўленні па лініі ААН ЮНРРА. У рэчышчы знешнепалітычнага курсу СССР БССР курыравала у ААН пытанні адшукання i пакарання ваенных злачынцаў, падтрымлівала ініцыятывы, якія датычылі пы-танняў раззбраення, абароны сацыяльных правоў, падтрымкі нацыянальна-вызваленчага руху i г.д. Вопыт міжнароднай дзейнасці, набыты рэспублікай падчас дзейнасці ў ААН i яе спецыялізаваных арганізацыях, стаў асновай для наступнай працы па фарміраванню ўласнай знешняй палітыкі.

Пашырэнню м1ждзяржаунага супрацоун!цтва i грамадск!х су-вязяу БССР спрыяла стварэнне пастаяннай

Тэмы рэфератаў.

  1. “Халодная вайна” і мірнае спаборніцтва двух сістэм (1955 – 1962).

  2. Цяжкасці і поспехі ў аднаўленні разбуранай вайной народнай гаспадаркі.

  3. Жыццёвы ўзровень насельніцтва. Развіццё сацыяльнай сферы ў 50 – 60-я гг.

Літаратура

Белязо А.П. Беларуская вёска ў пасляваенныя гады. 1945-1950. Мн., 1974.

Гісторыя Беларусі: У 2 ч./ Пад. рэд. Я.К. Новіка, Г.С.Марцуля. Мн., 1998. Ч.2.

Гісторыя Беларусі: / Пад.рэд. Жытко А.П., Фаміна В.М. Мн. 2005.

Гісторыя Беларусі: / Пад рэд. В.І. Галубовіча, Ю.М. Бохана.

Нарысы гісторыі Бнларусі: У 2 ч./Пад рэд. М.П.Касцюка. Мн. 1994-1995. Ч.2.

Соколов А.К., Тяжельнікова В.С. Курс советской історіі. 1941-1991. М.,1999.

Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый // Пад. рэд. В.У. Галубовіча. Мн., 1996.