![](/user_photo/2706_HbeT2.jpg)
- •Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса «Беларуская мова» Мова як сістэма
- •Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Тры славянскія моўныя групы
- •Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
- •Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова
- •Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Развіцце беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.
- •Літаратураня мова і дыялекты
- •Асноўныя функцыі мовы.
- •Характарыстыка функцыянальных стыляў
- •Варыянт 3.
- •Варыянт 4.
- •Варыянт 5.
- •Варыянт 6.
- •Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаграфія. Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .
- •Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.
- •Правапіс е, ё, я, і
- •Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.
- •Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс у –ў
- •Пішацца ў
- •Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных
- •Вымаўленне спалучэнняў зычных
- •Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс д –дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс прыстаўной літары в
- •Лексікалогія Слова як адзінка мовы
- •Асноўныя лексічныя значэнні слова
- •Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •Запазычаныя словы
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Лексікаграфія
- •Сістэма часцін мовы
- •Род назоўнікаў
- •Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
- •Лік назоўнікаў
- •Скланенне назоўнікаў.
- •Прыметнік
- •Дзеяслоў
- •Правапіс суфіксаў дзеяслова.
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Лічэбнік
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Асаблівасці скланення лічэбнікаў.
- •Займеннік
- •Правапіс займеннікаў.
- •Прыслоўе
- •Ступені параўнання прыслоўяў.
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.
- •Службовыя часціны мовы Прыназоўнік
- •Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў.
- •Злучнік
- •Часціца
- •Правапіс часціц не (ня) і ні (ані) з рознымі часцінамі мовы
- •Часціца (прыстаўка) не(ня) пішаца разам:
- •Часціца ні пішацца разам:
- •Сінтаксіс
- •Віды словазлучэнняў
- •Складаны сказ
- •Дзелавыя паперы
Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаграфія. Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .
Нормы беларускай арфаэпіі патрабуюць выразнага вымаўлення галосных. Націскныя галосныя гучаць заўседы выразна: галава, ацэнка.
У ненаціскным становішчы гукі [і], [ы], [ у ] змяняюцца нязначна: зімоўка, крылаты.
У пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных перад націскным і ўзнікае гук
[ й ]. У такіх выпадках літара і абазначае 2 гукі [ йі ] : [ йі ]м, [ йі ]ней.
Гук [ у ] пасля галосных вымаўляецца як [ ў ] : пайшла [ ў ] школу, стаяла [ў] нізе.
Галосны [ а ] пасля цвердых зычных ва ўсіх ненаціскных складах гучыць, як і ў націскных: т[ а ]варыш, парт[ а ] , с[ а ]д[ а ]віна.
Гукі [ о ], [ э ], калі націск з іх сыходзіць, пераходзяць у гук [ а ] : г[ о ]ры - г[а] - ра, ц[ э ]гла - ц[ а ]гляны. У некаторых словах ( у спалучэннях ро, ло) ненаціскны [о ] пераходзіць у гук [ ы ] : бр[ о ]вы - бр[ ы ]во.
Ненаціскны гук [ э ] у запазычаных словах у пачатку слова, пасля шыпячых і р, д, т вымаўляецца выразна: [э]тажэрка, ж[э]тон. Такое вымаўленне замацавана беларускай арфаграфіяй.
Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.
-
У беларускай мове о, э пішуцца пад націскам: горы, мора.
-
У ненаціскных складах о, э пераходзяць у а: горы - гара.
-
У некаторых словах з націскным спалучэннем ро, ло без націску на месцы о пішацца літара ы: кроў – крывавы, дровы - дрывасек.
-
Літара о захоўваецца толькі ў нязменных іншамоўных словах на канцы слова пасля галосных: Токіо, сальфеджыо, трыо.
-
Літара э не пад націскам захоўваецца:
а) у іншамоўных словах: рэформа;
б) у першай частцы складаных слоў: рэдкалессе (але: шасцісот);
в) у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць.
У запазычаных са славянскіх моў, а таксама ў некаторых іншамоўных словах на месцы ненаціскнога [э] пішацца а: Янак, Гашак, Чарнышэўскі, характар, майстар, , бухгалтар, адрас. У некаторых іншамоўных словах на месцы ненаціскнога [э] у адпаведнасці з вымаўленнем пішацца пішацца ы: брызент, інжынер, цырымонія, канцылярыя.
Правапіс е, ё, я, і
-
Літары е, ë ў беларускай мове пішуцца пад націскам. У першым складзе перад націскам на месцы е або ë пішацца літара я: лес - лясны. У іншых складах перад націскам і пасля яго е захоўваецца: медуніца.
-
Карэнная літара я перадаецца на пісьме без змен незалежна ад націску: цягнік, цяжкаваты.
-
Пачатковая літара я у імëнах і прозвішчах захоўваецца незалежна ад націску: Яраш – Ярашэвіч, Якуб –Якубовіч, Яўтух – Яўтуха.
-
Словы іншамоўнага паходжання не падлягаюць правілу якання, у іх у першым складзе перад націскам захоўваецца літара е: герой, медаль, сезон (выкл. дзяжурны, каляндар, ялейны, янот, ярмолка, яфрэйтар, сяржант і інш.)
-
Е ў першым складзе перад націскам захоўваецца ў лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаты, васемнаццаты і словах, утвораных ад іх: дзесятнік.
-
Націскная караневая і захоўваецца незалежна ад націску: гліняны, лістота.
Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.
Перад м у пачатку слова прыстаўныя і або а ўзнікаюць заўседы: імчацца, імгла, а перад л,р у наступных выпадках:
а) у пачатку тэкста: Іржалі коні;
б) пасля зычнай папярэдняга слова: шмат ільну;
в) пасля знакаў прыпынку: На паліцах смачныя булкі, аржаны хлеб.
У сярэдзіне слова пасля прыставак на зычную на месцы і пішацца ы, а пасля прыставак на галосную – не пішацца: абыржавець, але заржавець.