Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УСТАНОВЫ КЛУБНАГА ТЫПУ.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
08.03.2018
Размер:
341.5 Кб
Скачать

Развіццё платных паслуг

Эфектыўнасць работы клубных устаноў адлюструюць паказчыкі колькасці мерапрыемстваў. Іх агульная лічба ў параўнанні з 1996 годам ўзрасла на 58 717. 35-45% клубных мерапрыемстваў праводзіцца на платнай аснове. Колькасць наведванняў платных мерапрыемстваў у параўнанні з 1997 годам вырасла ў рэспубліцы на два з паловай мільёны. Асабліва прадуктыўна ў гэтым накірунку працуюць Брэсцкая, Віцебская і Гомельская вобласці.

Сацыяльна-культурныя змены:

У грамадстве ў цэлым, як і ў складзе сацыяльных груп, што з’яўляюцца патэнцыяльнай аўдыторыяй клубных мерапрыемстваў, паглыбляецца дыферэнцыяцыя. На вялікі жаль, установа культуры ў сённяшнім сваім выглядзе абмежавана ў магчымасцях задавальнення ўзрастаючых патрэбнасцей насельніцтва. Па-другое, неабходна спалучэнне культурных праграм, якія ажыццяўляюцца на добрачыннай аснове (для сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва), і высокаякасных платных мерапрыемстваў.

Сярод характэрных прыкмет дзейнасці ўстаноў культуры Беларусі вылучаюцца наступныя: пераход ад масавых да групавых і індывідуальных форм работы з насельніцтвам (рост індывідуальнага і ансамблевага выканальніцтва); перавага пасіўных (відовішчных) форм над актыўнымі (спажывецкія інтарэсы); узрастанне долі мастацка-культурных акцый забаўляльнага зместу; нязменны поспех конкурсных праграм.

Найбольш перспектыўнымі прынцыпамі культурна-дасугавай дзейнасці на сучасным этапе, на наш погляд, з’яўляюцца:

-- улік рэальных патрэбнасцей у сферы вольнага часу розных груп насельніцтва, вывучэнне уплыву на іх фарміраванне рэгіянальна разнародных генатыпічных рыс.

-- укараненне маркетынгавага падыходу, г.зн. вывучэнне попыту на культурныя тавары і паслугі, вытворчасць якаснай культурнай прадукцыі і яе збыт па даступнаму кошту.

-- стымуляванне праяўлення форм грамадскай ініцыятывы, у тым ліку інавацыйных праектаў, і своечасовая іх падтрымка, спалучэнне ў дзейнасці клубных фарміраванняў арганізацыі і самаарганізацыі.

-- накіраванасць на канкрэтныя сацыяльна-значымыя праблемы, ў тым ліку ўдзел у рэалізацыі рэспубліканскіх праграм, такіх, як барацьба са СНІДам, наркаманіяй, пераадоленне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і г.д.

-- праграмна-мэтавае мадэляванне культурных праектаў: фармуліроўка канчатковых мэт, адбор сродкаў, дасканальная распрацоўка метадаў і форм.

-- зварот да каранёвых форм народнай культуры, вывучэнне і падрымка нацыянальна-культурных традыцый. Небходна фрагментацыя культурнага вопыту мінулага (сюжэтаў, сімвалаў, знакаў, тэкстаў, мелодый, лексічных асаблівасцяў народнай харэаграфіі, элементаў нацыянальнага касцюма, народна-прамысловых тэхналогій і інш.) з наступнай яго стэрэатыпізацыяй у розных сферах культурнага жыцця. Клубныя ўстановы таксама павінны набываць нацыянальны твар.

-- перагляд налогавай палітыкі ў дачыненні клубных устаноў, зніжэнне налогавага прэсінгу, стымуляванне практыкі самафінансавання.

Новыя тыпы устаноў культуры

Яркім прыкладам актыўнага працякання ў апошнія пяць гадоў працэсаў сацыяльна-культурнай адаптацыі клубных устаноў з’яўляецца разнастайнасць іх тыпалогіі. На сённяшні дзень у краіне толькі ў дзяржаўнай сістэме налічваецца каля 50 новых тыпаў клубных устаноў. Гэта клубы сацыяльных паслуг, дамы вольнага часу, цэнтры эстэтычнага выхавання.

працэс рэфармавання устаноў культуры, больш мэтанакіраванага прыстасавання іх да рэальных умоў распачаўся яшчэ щ сярэдзине 90-х гадощ ХХ ст. Сёння ў рэспубліцы налічваецца больш за 350 устаноў новага тыпу і 431 цэнтралізаванае клубная сістэма.

Учреждения культуры клубного типа

Учреждением культуры клубного типа является учреждение культуры, которое осуществляет просветительную, воспитательную и развлекательную функции через создание для физических лиц соответствующих условий для занятий народным и художественным творчеством, удовлетворение их потребностей в самообразовании, духовном и физическом развитии, межличностных отношений и отдыха.

По уровню организованности, материально-технической базы и кадров в республике созданы различные типы клубных учреждений.

Образовательно-культурный центр – органическое объединение материальных и творческих сил учреждений культуры и образования для совместного решения задач гармонического воспитания и развития детей и подростков.

Социально-культурный центр – комплекс государственных сельских учреждений культуры, образования, спорта, быта и общественных организаций, которые объединили силы для решения социально-культурных задач на селе.

Культурно-спортивный центр – комплекс, объединяющий государственные учреждения культуры и спорта для рационального использования материальной и кадровой базы в решении задач эстетического и физического развития населения, организации досуга.

Детско-юношеский спортивно-эстетический центр – государственное культурно-просветительное и спортивно-оздоровительное учреждение, деятельность которого направлена на эстетическое и физическое воспитание детей и подростков.

Дом (Центр) ремесел – государственное культурно-просветительное учреждение, деятельность которого направлена на возрождение, сохранение и пропаганду лучших достижений народных ремесел и промыслов.

Центр (Дом) фольклора – государственное учреждение культуры клубного типа, которое организует свою деятельность в условиях населенного пункта с определенными традициями в жанре песенного, музыкального, поэтического, танцевального и декоративно-прикладного искусства.

Народный дом – государственное учреждение клубного типа, которое выполняет культурно-просветительные функции, ориентированные на сохранение традиций своего региона.

Дом мастеров – новый многопрофильный тип клубного учреждения, которое соединяет в себе функции клуба-мастерской, деятельность которой направлена на возрождение, сохранение и развитие достижений народных ремесел, и клубного учреждения, основная деятельность которого – культурно-массовая работа среди разных категорий населения.

Школа народного творчества – клубное формирование, которое работает в направлении организации обучения детей разным видам народного творчества с привлечением местных носителей традиций.

Министерством культуры Республики Беларусь запланирован ряд мероприятий и проектов, направленных на поддержку сельских учреждений культуры, укрепление их материально-технической базы. В соответствии с Государственной программой возрождения и развития села на 2005 – 2010 годы разработаны мероприятия по проведению в 2006 году Года сельской культуры. Основная нагрузка по их реализации отводится на клубные учреждения культуры, в том числе и нового типа, активно создаваемые в последние десятилетия.

Целенаправленная государственная политика национально-культурного возрождения на протяжении 80-х – 90-х годов, а также процессы децентрализации общественной и культурной жизни в республике способствовали поиску новых путей культурного строительства. Каждое областное управление культуры действовало в этом направлении в соответствии с ситуацией, которая сложилась в области, предыдущим опытом, региональными и местными традициями. В результате к 2000 году в республике сформировалась сеть учреждений культуры клубного типа районного и сельского уровня, которые можно условно разделить на несколько групп по основным направлениям деятельности и задачам, которые они решают.

Найбольшую цікавасць сярод іх уяўляюць установы культуры, якія спецыялізуюцца на праблемах адраджэння і развіцця традыцыйнай культуры. Гэтаму садзейнічае прынятая Рэспублікаская праграма падтрымкі народнага мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў.

В 2005 году в Могилевской области продолжался процесс реорганизации сети клубов и домов культуры, создания новых типов учреждений культуры, ориентированных на комплексную работу с различными группами населения. Наряду с домами культуры и клубами с учётом местной специфики развиваются новые типы учреждений культуры – комплексные, многопрофильные, ориентированные на предоставление разнообразных культурных услуг – молодёжные центры, клубы-музеи, библиотеки-клубы. В настоящее время сельские Центры культуры и досуга действуют в Заелице Глусского района и в Вишово Белыничского района. Велись работы по открытию многопрофильного культурного центра в д. Паршино Горецкого района. На 01.01.2006 в области работали 21 сельский клуб-библиотека, 6 клубов социально культурных услуг, 3 центра молодёжного досуга, ведётся реконструкция Хвастовичского СДК Глусского района под многопрофильный молодёжный центр с разнообразным спектром услуг, Мазоловского СДК – в сельский культурно-образвовательный центр, отрыт клуб-музей в Кировском районе. Предполагается, что ещё 33 клубных учреждения обретут новый статус.

Гадавы агляд — 2002

Лабараторыя аматарскай творчасці

Уласцівае органам дзяржаўнага кіравання ажыццяўленне функцый рэгулявання, стымулявання, удасканалення дзейнасці культурнай сферы вольнага часу, як правіла, абапіраецца на навукова-тэарэтычную базу. Задачы выпрацоўкі перспектыўных мадэляў дзейнасці галіны, садзейнічання стварэнню аптымальных умоў яе функцыяніравання, выяўлення праблемных зон, а таксама арганізацыйна-практычная дапамога ў рэалізацыі культурных праектаў і шэраг іншых складаюць асноўны змест дзейнасці лабараторыі аматарскай творчасці Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры.

Галоўнымі напрамкамі работы творчага калектыву лабараторыі на працягу 2002 года заставалася:

— забеспячэнне навукова-метадычнай і арганізацыйна-тэхнічнай падтрымкі дзейнасці ўстаноў культуры клубнага тыпу Рэспублікі Беларусь; — назіранне за станам развіцця жанраў самадзейнай мастацкай творчасці;

— садзейнічанне павышэнню кваліфікацыі кадраў галіны.

Вырашэнне вышэйпазначаных задач ажыццяўлялася пасродкам наступных відаў дзейнасці, на якіх была засяроджана ўвага спецыялістаў лабараторыі:

— навукова-метадалагічны аналіз стану развіцця галіны, распрацоўка праектаў і праграм па ўдасканаленню яе дзейнасці;

— распрацоўка нарматыўных дакументаў;

— рэпертуарна-матадычнае забеспячэнне калектываў аматарскай мастацкай творчасці;

— работа з кадрамі.

Аналіз паказчыкаў развіцця культурнай сферы вольнага часу

Вывучэнне вопыту работы ўстаноў, арганізацый галіны

Міністэрствам культуры, БелДІПК на працягу апошніх двух гадоў праведзены комплекс рэспубліканскіх акцый па паступоваму ўдасканальванню дзейнасці абласных і раённых метадычных цэнтраў: Рэспубліканскі агляд-конкурс сярод раённых арганізацыйна-метадычных цэнтраў народнай творчасці і Рэспубліканскі семінар «Новыя падыходы да праблем сельскай культуры» (2000 год), рэспубліканскі агляд сярод абласных цэнтраў народнай творчасці (2001г.), творчы семінар “Павышэнне ролі абласных метадычных цэнтраў у сацыякультурным жыцці рэгіёнаў”, Калегія МК 29.11.2001г. “аб навукова-метадычным забеспячэнні дзейнасці ўстаноў культуры і народнай творчасці”.

Аналіз вывучэння стану метадычных цэнтраў (згодна праграмы аглядаў) вызначыў новыя мэты і задачы дзейнасці устаноў клубнага тыпу ў сацыякультурным жыцці рэгіёнаў:

  • пошук найбольш эфектыўнага навукова-метадычнага і інфармацыйнага забеспячэння галіны культуры пры збалансаваным спалучэнні агульнарэспубліканскіх і мясцовых арыенціраў у развіцці сацыякультурных працэсаў;

  • Адпрацоўка сучаснай стратэгіі ўпраўленчай і арганізацыйна-метадычнай дзейнасці цэнтраў;

  • Актывізацыя дзейнасці метадычных цэнтраў па назапашванню і навуковаму асэнсаванню станоўчага вопыту арганізацыі народнай творчасці і вольнага часу розных груп насельніцтва;

  • Удасканаленне агульных прынцыпаў і шляхоў фарміравання сістэмы навукова-метадычнага забеспячэння развіцця сацыякультурнай сферы ў рэгіёнах рэспублікі;

  • Павышэнне ролі метадычных цэнтраў як дынамічных сацыякультурных інстытутаў у сучаным культурным жыцці рэгіёнаў рэспублікі;

  • Вызначэнне інфармацыйных і методыка-тэхналагічных механізмаў дзейнасці метадычных цэнтраў ў адпаведнасці сучасным патрабаваннямі развіцця галіны.

Аналіз рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў сярод РАМЦ і АНМЦ (2000-2001г.) паказаў, што абласныя і раённыя цэнтры народнай творчасці застаюцца дзейснымі, сацыякультурнымі інстытутамі. Выступаючы галоўнымі каардынатарамі культурнага развіцця рэгіёнаў краіны, яны надаюць розным сацыякультурным працэсам ўстойлівы, стабільны характар, забяспечваючы трывалую падтрымку народнай творчасці і культурна-творчых ініцыятыў насельніцтва, актыўна садзейнічаюць укараненню ў практыку лепшага вопыту работы, сучасных методык арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці, павышэнню якасці прафесійнага майстэрства.

Сістэма абласных цэнтраў народный творчасці прадстаўлена ў кожнай вобласці ўстановамі з рознымі найменнямі і структурамі: Брэсцкі абласны грамадска- культурны цэнтр; Віцебскі абласны навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культасветработы; Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці; Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці; Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці; Магілёўскі абласны навукова-метадычных цэнтр народнай творчасці і культасветработы.

Значная роля ў метадычным забеспячэнні дзейнасці ўстаноў культуры і народнай творчасці належыць 70-ці раённым арганізацыйна-метадычным цэнтрам, а таксама метадычным кабінетам раённых і гарадскіх дамоў (цэнтраў) культуры.

У сферы прафесійнага ўздзеяння абласных і раённых цэнтраў знаходзіцца ўся сучасная інфрастуктура сацыякультурнай сферы ў рэгіёнах. Яна прадстаўлена значнай колькасцю розных тыпаў ўстаноў і арганізацый культуры.

На аснове вывучэння стану дзейнасці метадычных служб краіны быў выяўлены як станоўчы вопыт, так і кола сучасных праблем.

Абласныя і раённыя метадычныя цэнтры забяспечваюць даволі высокую ступепь развіцця сучасных сацыякультурных працэсаў, паступова ўдасканальваюць механізмы дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці ўстаноў сферы культуры і вольнага часу, спрыяюць станаўленню інфраструктуры, садзейнічаюць укараненню новых мадэляў дзейнасці ўстаноў клубнага тыпу.

Вынікі вывучэння стану дзейнасці абласных і раённых цэнтраў як галоўнага звяна ў сістэме інфармацыйна-метадычнага абслугоўвання галіны дазволілі вызначыць у якасці асноўных наступныя задачы:

  • правядзенне дзяржаўнай культурнай палітыкі, асновай і мэтай якой выступае чалавек як аб’ект і суб’ект культурнага ўздзеяння;

  • вызначэнне асноўных працэсаў развіцця народнай творчасці і сацыяльна-культурных праблем сферы вольнага часу;

  • удасканаленне арганізацыйна-метадычных прыёмаў у творчай практыцы культасветустаноў;

  • аказанне інфармацыйна-метадычнай і практычнай дапамогі ўстановам культуры і клубным фарміраванням, кіраўнікам калектываў і гурткоў мастацкай самадзейнасці;

  • удасканаленне мастацка-эстэтычнага ўзроўню культурных праграм для насельніцтва;

  • абагульненне, распаўсюджванне айчынага і замежнага вопыту арганізацыі вольнага часу, а таксама іншых форм сацыяльна-культурнай дзейнасці;

  • павышэнне прафесійнай кваліфікацыі работнікаў культуры;

  • вывучэнне і аналіз стану дзейнасці ўстаноў і арганізацый культуры, распрацоўка перспектыўных праграм развіцця мастацкай самадзейнасці;

  • рэалізацыя сацыякультурных праектаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва;

  • пашырэнне сеткі “народных”, “узорных” калектываў;

  • стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця рэгіянальнай і традыцыйнай культуры;

  • забеспячэнне неабходнай падтрымкай майстроў народнага мастацтва, носьбітаў традыцый ў галіне народных промыслаў і рамёстваў, фальклору;

  • рэгуляванне сацыякультурных працэсаў у галіне народнай творчасці і сферы вольнага часу, стварэнне ўмоў для творчага самаразвіцця асобы, сацыяльных груп і грамадства ў цэлым;

  • сацыяльная абарона правоў работнікаў культуры .

Неабходна адзначыць, што ў абласных і раённых метадычных цэнтрах (Віцебскі АНМЦ НТ і КАР, Мінскі АЦНТ, Гродзенскі АМЦНТ) і ў большасці раённых метадычных цэнтраў паступова ўзрастае роля навукова-даследчага напрамку дзейнасці ў адпаведнасці з запатрабаваннямі часу (вызначэнне прыярытэтаў дзейнасці устаноў культуры вобласці, выпрацоўка доўгатэрміновых мэтавых праграм, распрацоўка інструкцыйнай і статутнай дакументацыі для новых мадэляў устаноў культуры і клубных фарміраванняў, аналіз наяўнага стану і тэндэнцый развіцця галіны, яе праблем, інфраструктуры).

Усебаковая падтрымка і метадычнае забеспячэнне аматарскай творчасці як працэса самаразвіцця і самарэалізацыіі асобы – адзін з галоўных напрамкаў работы метадычных служб. Больш за 18895 самадзейных мастацкіх калектываў працуе ў краіне, большая частка з іх - непасрэдна ў дзяржаўных клубных ўстановах. 1936 калектываў маюць пачэснае найменне «народны» і «узорны». Калектывы ажыццяўляюць шырокую канцэртна-гастрольную дзейнасць, што спрыяе далучэнню насельніцтва да каштоўнасцей мастацкай культуры і развіццю мастацкай творчасці. Масавасць, уласцівая аматарскай творчасці, дазваляе ёй быць асноватворнай у мастацкім жыцці беларускага грамадства. Самадзейныя мастацкія калектывы аб'ядноўваюць значную колькасць аматараў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага жанраў Арганізацыйна-творчая і метадычная падтрымка дзейнасці такіх калектываў – гэта яшчэ адзін накірунак дзейнасці абласных і раённых метадычных цэнтраў.

Аказанне дапамогі кіраўнікам гурткоў мастацкай самадзейнасці, метадыстам і спецыялістам раённых метадычных цэнтраў, метадыстам ГДК, якія акумулююцць у сваёй рабоце звесткі аб стане і тэндэнцыях развіцця самадзейнай мастацкай творчасці; правядзенне спецыяльных выездаў па выяўленню і распаўсюджванню вопыту работы лепшых калектываў мастацкай самадзейнасці па ўсіх відах і жанрах дзейнасці; арганізацыя і правядзенне святаў, фестываляў, конкурсаў, стварэнне ўмоў для развіцця калектываў мастацкай самадзейнасці, збор, апрацоўка і захаванне матэрыялу па правядзенню святаў, фестываляў, конкурсаў; наладжванне пастаяных кантактаў з кіраўнікамі гурткоў мастацкай самадзейнасці, аматарскіх аб'яднанняў; садзейнічанне развіццю калектываў мастацкай самадзейнасці, прэтэндуючых на ганаровае званне «ўзорны», «народны» самадзейны калектыў - вось далёка не ўвесь пералік задач гэтага напрамку дзейнасці метадычных цэнтраў.

Паступова ўдасканальваецца практыка праблемна-праграмных падыходаў у дзейнасці метадычных цэнтраў краіны. Абласныя і раённыя метадычныя цэнтры актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі рэспубліканскіх праграм “Дзеці-інваліды”, “Дзеці Чарнобыля”, “Моладзь Беларусі”,”Жанчыны Беларусі” і інш.

Шэраг новых задач паўстала перад спецыялістамі абласных і раённых цэнтраў у сувязі з распрацоўкай і рэалізацыяй рэгіянальных культурных праграм і творчых праектаў. Пошук найбольш мэтазгодных падыходаў да кіравання галіной культуры пры збаласаваным спалучэнні рэспубліканскіх і мясцовых арэінтыраў у развіцці сацыяльна-культурынх працэсаў — тая прафесійная роля, якую прызваны выконваць абласныя і раённыя метадычныя цэнтры.

Для ажыццяўлення культурнай палітыкі актуальным сёння з’яўляецца і рэгуляванне культурных працэсаў на ўзроўні рэгіёна. Можна канстатаваць, што ў апошні час значна актывізавалася ў гэтым накірунку дзейнасць упраўленняў культуры аблвыканкомаў, абласных навукова-метадычных цэнтраў народнай творчасці і культасветработы, арганізацыйна-метадычных структур гарадоў і раёнаў. Абапіраючыся на асабісты вопыт, вопыт іншых абласцей рэспублікі і суседніх краін, абласныя і раённыя цэнтры актыўна садзейнічаюць паступоваму пераходу да ўкаранення мэтавых рэгіянальных доўгатэрміновых праграм. Прыкладам у гэтым плане з’яўляецца вопыт Мінскай вобласці, дзе зараз дзейнічаюць 34 раённыя мэтавыя праграмы развіцця народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці.

Многія праблемы амататарскай творчасці вырашаюцца, калі мы адолеем адну, але самую галоўную праблему: калі ў клубную ўстанову прыйдзе новы тып работніка, які забяспечыць існаванне самых розных форм функцыянавання культуры. На жаль, сёння нас не задавальняе ўзровень кадраў, якія рыхтуюць універсітэт культуры і каледжы мастацтваў. Як паказвае даследванне “Кадры”, праведзенае БелДІПК, у выпускнікоў гэтых устаноў няма арыентацый на сельскую культуру, можа, таму і не прыязджаюць яны ў вёску. Аддзелам культуры райгарвыканкомаў неабходна наладзіць больш трывалую сувязь са спецыялізаванымі мастацкімі навучальнымі ўстановамі, выкарыстоўваючы магчымасці мэтавага накіравання на вучобу таленавітай моладзі. І другая праблема – стварэнне ўмоў, каб кожнаму работніку было цікава працаваць.

На сённяшні дзень абласныя і раённыя цэнтры застаюцца галоўнымі арганізатарамі і каардынатарамі фестывальнага руху народнай творчасці ў рэспубліцы. Правядзенне фестываляў, конкурсаў, аглядаў мастацкай творчасці самых розных відаў і жанраў, арганізацыя святаў народнага мастацтва, фарміраванне фестывальных традыцый вобласці, рэгіёна - яшчэ адна з надзённых задач у іх дзейнасці.

Безумоўна, метадычныя цэнтры добра ўсведамляюць сваю ролю у стымуляванні і развіцці самадзейнай творчасці праз міжнародныя, рэспубліканскія і рэгіяналяныя фестывалі. У 2001 годзе праведзена звыш 50, у тым ліку і стаўшыя ўжо традыцыйнымі: ІV Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», Рэспубліканскі фестываль народнага танца «Беларуская полька», Усебеларускі фестываль народнага гумару “Аўцюкі - 2000”, Міжнародны фестываль юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» у г. Мазыры, фестываль сямейнай творчасці ў г.Слоніме, фестывалі ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» і г.д. Разам з традыцыйнымі фестывалямі з'яўляюцца і новыя, сярод якіх выдзяляецца сваёй адметнасцю фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня», які адбыўся у г.п.Акцябрскі Гомельскай вобласці сабраў больш за 1000 удзельнікаў самага рознага ўзросту, большасць з якіх пераважна дзеці. Фестывальныя акцыі ў розных раенах і рэгіенах вобласці, адрасаваныя ў першую чаргу жыхарам весак і малых гарадоў, садзейнічаюць актывізацыі культурнага жыцця, выпраўленню сацыяльна-псіхалагічнага стану і аптымізацыі агульнага грамадскага настрою.

Фестывальныя мерапрыемствы, дзякуючы сваёй масавасці і шырокай геаграфічный распаўсюджанасці, выклікаюць вялікую цікавасць, адкрываюць новыя імёны выканаўцаў, выяўляюць самабытныя калектывы. У гэтай форме арганізацыйна-практычный дзейнасці метадычных цэнтраў закладзены шырокія магчымасці для рэалізацыі даследчых, навуковых, творчых мэтаў сумесна з лабараторыяй аматарскай творчасці БелДІПК. Таму фестывальная праблематыка як накірунак працы застаецца і надалей у коле нашых агульных творчых інтарэсаў. І ў сваёй дзейнасці па гэтаму напрамку супрацоўнікі метадычных служб ўсведамляюць, што фестываль, свята, гэта не самамэта, а вынік вялікай падрыхтоўчай работы з дакладна вызначанымі задачамі, месцам, канкрэтнай праблематыкай або тэмай. Фестывальныя акцыі – гэта працяг рэалізацыі праграмы па канкрэтнаму жанру. І ў гэтай сувязі ёсць над чым разам думаць і працаваць. напрыклад, дзейсным было б стварэнне на базе абласных метадычных цэнтраў, лабараторый, аддзелаў, фестывальных акцый, ці мастацкага савета, дзе разглядаліся б надзёныя праблемы фестывальнага руху: вызначэнне статусу фестывальных мерапрыемстваў, аказанне больш трывалай кансультатыўна-творчай падтрымкі калектывам аматарскай творчасці і інш.

Абласныя і раённыя фестывалі і святы народнай творчасці заўсёды з'яўляюцца сваеасаблівай творчай майстэрняй для кіраўнікоў калектываў і арганізатараў мастацкай самадзейнасці. У межах фестываляў назапашваецца вопыт, дэталёва аналізуюцца пытанні рэпертуару, канцэртна-гастрольнай дзейнасці, стану развіцця кожнага з жанраў мастацкай творчасці.

У час правядзення аглядаў-конкурсаў абласныя цэнтры народнай творчасці, як адзначыла экспертная група Міністэрства культуры, прадэманстравалі лепшыя ўзоры сучасных тэхналогій падрыхтоўкі і правядзення фестываляў і святаў, адпавядаючы этнакультурным традыцыям рэгіёнаў і культурным патрэбнасцям насельніцтва.

Значнай з'явай культурнага жыцця рэспублікі стала правядзенне на Гомельшчыне Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі – 2001» ў горадзе Мазыры. У час фестывалю працавалі фальклорныя калектывы, налажана дзейнасць этнаграфічнага «Падворкі», горада майстроў, выстаў твораў мастакаў. Дзякуючы скаардынаванай дзейнасці Гомельскага цэнтра і яго сувязям з іншымі структурамі і арганізацыямі вобласці і рэспублікі, у «Дажынках-2001» прынялі ўдзел каля 2000 самадзейных артыстаў.

Добрае інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне свята-конкурсу «Саламяныя дзівосы», як адзначыла экспертная група, дазволіла правесці Мінскаму абласному цэнтру гэтае мерапрыемства на высокім арганізацыйна-творчым ўзроўні.

Трэба адзначыць дастаткова ўстойлівую традыцыю ў падрыхтоўцы і правядзенні IX Міжнароднага фестывалю польскай і беларускай песні «Беласток - Г'родна» - «Артыстычныя сустрэчы». Правядзеннем фестывалю супрацоўнікі Гродзенскага АЦНТ забяспечваюць трывалую падтрымку сяброўскіх сувязяў паміж палякамі Беларусі і беларусамі Польшчы.

Сучасны ўзровень забяспечэння асобных культурных праграм ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску прадэманстраваў Віцебскі АНМЦ НТ і КАР, раённыя метадычныя цэнтры вобласці. Спалучэнне традыцыйнага і інавацыйнага ў фестывальньных тэхналогіях стварае аснову для ўкаранення фестывальнага менеджмэнту ў практыку дзейнасці метадычных службаў.

Прыкладам увасаблення прынцыпаў узаемасувязі, каардынацыі і супрацоўніцтва паміж рознымі структурамі, і суб'ектамі і арганізацыямі (СМІ, адукацыя, гандаль, грамадскія суполкі, творчыя саюзы ды інш.) з'яўляецца святкаванне «Дня беларускай пісьменнасці» ў горадзе Мсціслаў'і Магілёўскай вобласці. Менавіта, тут вызначылася галоўная роля абласнога і раённага метадычных цэнтраў як дзейсных каардынатараў гэтай значнай грамадскай падзеі.

Прадметам заклапочанасці з’яўляецца і матэрыяльна-тэхнічная база абласных і раённых метадычных служб рэспублікі, якая мае самы розны стан: патрабуюць капітальнага рамонту памяшканне Гомельскага і Магілёўскага цэнтраў, бягучага – Гродзенскі метадычны цэнтр. Знаходзіцця асобна ад іншых арганізацый, устаноў (2 з 6 метадычных цэнтраў) Віцебскі і Гродзенскі цэнтры.

Існуючая тэхнічная база Гомельскага цэнтра патрабуе сур’езнага паляпшэння: неабходна забеспячэнне кампютарнай, аўдыа- і відэатэхнікай. У якасці станоўчага прыкладу трэба прывесці матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

Большасць раённых метадычных цэнтраў не мае камп’ютарнай і капіравальнай тэхнікі. Недастаткова укамплектаваны метадычныя цэнтры якаснай гуказапісваючай апаратурай.

На больш якасным узроўні павінна ажыццяўляцца нарматыўна-творчая дзейнасць метадычных цэнтраў. Патрабуе сур’ёзнай дапрацоўкі планаванне, палажэнні, статутна-нарматыўныя дакументы і матырыялы аб рабоце саміх метадычных цэнтраў.

Сувязь БелДІПК з рэгіёнамі краіны на сённяшні дзень ўяўляецца добра адпрацаванай і канструктыўнай. Але ўзмацнення ўзаемадзеяння лічым мэтазгодным распрацоўку Канцэпцыі развіцця народнай творчасці ў краіне, дзе будзе прадугледжвацца сістэма: Упраўленне – навука – метадычная дзейнасць – клубная сетка – насельніцтва. Гэта з’явіцца своеасаблівым праектам сістэмы навукова-метадычнага забеспячэння інфраструктуры галіны, вынікам якога стануць распрацаваныя праграмы:

– прагарама інфармацыйна- метадычнага забеспячэння;

– праграма бесперапыннага павышэння кваліфікацыі кадраў;

– праграма выдавецкай дзейнасці.

Выконваючы рашэнні калегіі Міністэртва культуры РБ ад 29.11. 2001 г., лабараторыя аматарскай творчасці БелДІПК сумесна з спецыялістамі абласных метадычных цэнтраў, навукоўцамі, выкладчыкамі БДУК, распрацаваны прапановы да праграмы інфармацыйна-метадычнага забеспячэння устаноў культуры краіны.

Між тым нельга абысці ўвагай кола праблем, якія існуюць ў інфраструктуры маладзежнай аматарскай творчасці.

Па-другое, з-за недахопу фінансавых сродкаў многія цікавыя калектывы не маюць магчымасці паўнавартасна забяспечыць сябе якаснымі сцэнічнымі і рэпетыцыйнымі касцюмамі, абуткам, дэкарацыямі, музычнымі інструментамі і тэхнічным абсталяваннем. На першы погляд праблема набыцця вышэйпазначанага не існуе. Вялікая колькасць майстэрняў і магазінаў прапануе свае паслугі. Але з-за сістэматычнага недахопу фінансавых сродкаў мастацкія калектывы не могуць набываць неабходныя рэчы.

Актуальнай застаецца праблема забеспячэння сферы дзіцячай аматарскай творчасці высокапрафесійнымі кадрамі, якая выцякае з нездавальняючага рашэння пытання замацавання кадраў на месцах, адсутнасць патрэбнай увагі кіруючых органаў да сацыяльна-бытавога ладу жыцця маладых спецыялістаў.

І галоўнае, рубам паўстае праблема доступу маладога пакалення да скарбаў нацыянальнай і сусветнай культуры.

Адным з вектараў яе вырашэння можа быць бесплатнае наведванне музеяў, батанічнага саду, заняткі ў студыях, гуртках, мастацкіх калектывах; льготнае экскурсійна-турыстскае абслугоўванне, наведванне тэатраў, выставачных залаў, цыркаў.

Сення такімі льготамі карыстаюцца студэнты, а навучэнцы сярэдняга звяна пазбаўлены гэтай магчымасці.

З усяго вышэйпазначанага можа быць толькі адзін вывад: чым раней дзяржаўныя структуры розных узроўняў усвядомяць прыярытэтнасць праблемы абароны і развіцця юных талентаў і неабходнасць яевырашэння ў бліжэйшыя тэрміны з далучэннем зацікаўленых сіл грамадства, тым больш адкрыецца магчымасцей павышэння аўтарытэта беларускай нацыі на міжнароднай арэне.

Праблемы рэпертуарна-метадычнага забеспячэння дзейнасці калектываў аматарскай мастацкай творчасці

Кадравы патэнцыял галіны

Перспектыўныя напрамкі дзейнасці ўстаноў культуры Беларусі

Змест і формы правядзення вольнага часу розных катэгорый насельніцтва

Інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці ўстаноў культуры, цэнтраў народнай творчасці і культасветработы

Стан развіцця жанраў аматарскай мастацкай творчасці

Падтрымка фестывальнага руху ў краіне

Развіццё дзіцячай мастацкай творчасці