Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УСТАНОВЫ КЛУБНАГА ТЫПУ.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
08.03.2018
Размер:
341.5 Кб
Скачать

Колькасць дзіцячых гурткоў, калектывыў мастацкай самадзейнасці па жанрах

Вобласці

Колькасць кал-ваў маст. творч.

Харавыя, вакальныя

Харэагра-фічныя

Тэатраль-на-драма-тычныя

Інструмен-тальныя

Маст. самадз. малых форм

Брэсцкая

2091

680

351

573

89

398

Віцебская

1268

411

357

314

47

139

Гомельская

1377

380

349

235

49

364

Гродзенская

1272

418

234

239

35

346

Магілёўская

1405

438

309

424

45

189

Мінская

1634

459

445

338

82

310

г. Мінск

6

3

2

1

Па РБ

9053

2789

2047

2123

347

1747

Развіццё дзіцячай творчасці ва ўсіх відах і формах з’яўляецца галоўным прыярытэтам у дзейнасці культурнай сферы вольнага часу. Так, у Магілёўскай вобласці сістэмай у гэтым накірунку стала правядзенне раённых фестываляў дзіцячай творчасці “Зорны россып” у Чэрыкаўскім раёне, “Пралесачка” у Кіраўскім раёне, свята дзіцячай песні ў Шклове, конкурсу юных талентаў “Лукамор’е” у Краснаполлі, свята “Горацкая зорачка” у Горках, агляду дзіцячай мастацкай самадзейнасці ў рамках раённага фестывалю “Мая Кругляншчына” у Круглым, раённага фестывалю дзіцячай творчасці “Веснавы праменьчык” у Асіповічах.

Клубныя ўстановы ўключаны ў працэс вырашэння праблемы фарміравання экалагічнай свядомасці і экалагічнага выхавання дзяцей і моладзі. У практыку работы ўкараняюцца тэматычныя дыскатэкі, конкурсна-забаўляльныя праграмы, экалагічныя спектаклі. У Забелышаўскім СДК Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці праводзяцца святы лесу, святы кветак, адбыўся тыдзень экалогіі, у праграме якога віктарыны, конкурсы на лепшы гербарый, конкурсы вырабаў з прыродных матэрыялаў. На базе мясцовай школы створаны атрад “Малады ляснічы”, удзельнікі якога займаюцца пасадкай дрэў, удзельнічаюць у мерапрыемствах па ачыстцы лясоў, рэк і азёр. Экалагічная работа паўсямесна павінна насіць сістэмны характар і быць выдзелена у шэраг прыярытэтных.

Адным з напрамкаў развіцця дзіцячай самадзейнай творчасці ў клубных установах Гродзенскай вобласці з’яўляецца работа з таленавітымі дзецьмі, выяўленне і прапаганда іх таленту, творчасці, умацаванне існуючых калектываў, стварэнне новых. Ужо шмат гадоў, напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей праводзіцца фестываль дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзеі”. Вялікая колькасць юных выканаўцаў эстраднай песні і дзіцячых калектываў эстраднага танца з усіх раёнаў вобласці, на адзін дзень становяцца маленькімі “зорачкамі”. На фестывалі заўжды шмат яскравых выступленняў салістаў, цікавых вакальных ансамбляў, харэаграфічных гуртоў. Вынікам дзіцячых фестывалей з’яўляецца ўдзел найбольш таленавітых дзяцей ва Усебеларускім тэлевезійным фестывалі “Усе мы родам з дзяцінства”.

Заслугоўвае ўвагі вопыт работы з дзецьмі ў клубных установах Магілёўшчыны. Так, напрыклад, клубы Круглянскага раёна ўжо некалькі год працуюць па спецыяльна распрацаваных праграмах работы з дзецьмі. Там складзена і доўгатэрміновае мэтавая праграма “Вясёлка”. Сецыялісты клубнай справы у сваёй дзейнасці выкарыстоўваюць новыя культуралагічныя тэхналогіі, ставяць аўтарскія праграмы дзіцячых мерапрыемстваў, арганізоўваюць дабрачынныя акцыі. Асаблівая ўвага надаецца рабоце з сацыяльна неабароненнымі дзецьмі (інвалідамі, дзецьмі з мнагадзетных сямей, цяжкімі падлеткамі, дзецьмі-сіротамі), сярод якіх знаходзяць шмат талентавітых: “Глядзі на мяне – як на роўнага”, “Я такі, як усе іншыя”. Фінансава-матэрыяльную падтрымку такія акцыі набываюць у аддзелах культуры і адукацыі выканкомаў, дапамагае і спонсарская падтрымка.

Ужо стала традыцыяй у клубных установах Клімавіцкага раёна Магілёўшчыны праводзіць фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”, які за высокі арганізацыйны ўзровень і сурёзныя мэты атрымаў статус “міжнароднага”. У рамках фестывалю праводзіцца дабрачынная акцыя “Цёплы дом”, канцэрт-марафон “Я сваім сэрдцам душу вам абагрэю” і інш.

У Брэсцкай вобласці традыцыйным з’яўляецца фестываль дзіцячай творчасці “Рытмы маладосці”, тэлефестываль “Пад крыламі натхнення”, раённыя дзіцячыя фестывалі “Музычны калейдаскоп” (Пружанскі раён), “Музычная вясна” і “фестываль маладых талентаў “Авацыя” (Пружанскі, Столінскі і Жабінкаўскі раёны).

У Віцебскай вобласці – фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”.У Гомельскай вобласці – фестываль маладзежных тэатраў “Рукой падаць”. У Мінскай вобласці сталі традыцыйнымі фестывалі юных талентаў: “Мядзельскія зорачкі”, “Зоркі Заслаўя”, “Сем колераў вясёлкі” (г.Дзяржынск), конкурсы ваенна-патрыятычнай песні “Вікторыя” (г.Валожын), “Песні юнацтва нашых бацькоў” (Мядзельскі раён).

Сярод розных відаў мастацкай самадзейнасці значнае месца займаюць дзіцячыя хоры і ансамблі з акадэмічнай і народнай манерай выканання.

Любоў да мастацтва, да песні ў нашай краіне прывіваецца з ранняга ўзросту. Вакальная творчасць самая даступная для дзяцей, таму з узросту дзіцячага садка яны могуць спяваць у харавых калектывах і ансамблях.

Клопат аб дзецях, аб тым, каб сваечасова сфарміраваць мастацкі густ і развіць дадзеныя ад прыроды музычна-вакальныя здольнасці, залежыць ад кіраўнікоў мастацкіх харавых калектываў. Зараз ў краіне – 2789 вакальна харавых калектываў, з якіх вялікая колькасць мае ганаровае найменне “узорны”, якое надаецца толькі ў тых выпадках, калі харавы калектыў адпавядае высокаму прафесійнаму гучанню і патрабаванням, а гэта – і валоданне нотнай граматай, і сцэнічнае асэнсаванне твора, пошук рухаў і мізансцэн, адпавядаючых вобразу і характару песні.

Добрай глебай для перспектыўнага развіцця тэатральнага аматарства з’яўляецца каля 5 тыс. тэатральна-драматычных гурткоў, пераважная большасць якіх працуе ў сельскай мясцовасці, дзе няма альтэрнатыўных тэатру ўстаноў, і таму шырокае кола школьнікаў, моладзі і наогул насельніцтва, што знаходзяцца ўдалечы ад тэатральных цэнтраў, можа непасрэдна далучацца да аматарства тэатра выключна праз самадзейную творчасць.

Зберагчы і прымножыць нацыянальную харэаграфічную спадчыну, вывучыць і зразумець сучасныя напрамкі харэаграфіі – адна з галоўных задач кіраўнікоў дзіцячых харэаграфічных калектываў.

Дарэчы, як сведчыць статыстыка, харэаграфічны жанр застаецца ў жыхароў рэспублікі адным з найбольш любімых. Зараз на танцавальных пляцоўках працуе больш за 2 тысячы харэаграфічных калектываў, з агульнай колькасцю ўдзельнікаў 27028 чалавек.

Сення надзвычайна востра стаіць пытанне стварэння сучаснага арыгінальнага рэпертуару для дзіцячых мастацкіх калектываў, што абмяжоўвае іх творчую дзейнасць.

Не застаюцца без увагі і “цяжкія” дзеці. Дасуг такіх дзяцей падрабуе асаблівага падыходу. Тут аб’ядноўваюць сваі намаганні і клубныя спецыялісты і спецыялісты па справах няпаўналетніх органаў міліцыі і пракуратуры.

Формы работы культасветработнікаў з такой катэгорыяй дзяцей, як масавыя так і індывідуальныя. Сёння клубнымі работнікамі вядзецца пошук новых актыўных форм работы з дзецьмі. Такімі формамі могуць стаць і “Урокі міласэрнасці”, “Дзень інваліда”, “Дзень сталага чалавека”, з далучэннем дзяцей з ліку “цяжкіх”, ствараць дзейючыя атрады “Рука дапамогі”, у задачу якіх павінна ўваходзіць практычная дапамога інвалідам, ветэранам, сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва, дабрачынныя акцыі, аўтарскія і творчыя праекты. Сумесная работа устаноў культуры і спорту дазваляе ўдасканальваць актыўныя формы дасугавай дзейнасці. Наладжваюцца дзіцячыя спартакіяды, спаборніцтвы, вечары здароўя і г.д.

Установы клубнага тыпу рэспублікі праводзяць мерапрыемствы па прафілактыцы нездаровага ладу жыцця: “СНІД – пагроза жыцця”, “Наркаманіі – не!”, сустрэчы з урачамі і псіхолагамі, узроставыя дыскатэкі.

Пэўная станоўчая работа вядзецца з дзецьмі-інвалідамі. Для іх у клубных установах ладзяць шматлікія святы, канцэрты, тэатралізаваныя казкі, дабрачынныя акцыі “Хворым дзецям нашы сэрдцы” і інш.