Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
краеведение.docx
Скачиваний:
30
Добавлен:
15.01.2018
Размер:
99.96 Кб
Скачать

10.Развіццё беларускага гістарычнага краязнаўства ў 1945-80-я гады.

Развіццё краязнаўчай работы ў пасляваенныя гады. Школьнае і турысцкае крязнаўства, пошукавая праца. Увядзенне краязнаўства ў праграму ВНУ. Стварэнне сеткі краязнаўчых музеяў у абласных і раённых цэнтрах Беларусі.

Стварэнне Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”.

Дзейнасць Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, краязнаўчай камісіі Беларускага фонду культуры, Беларускай краязнаўчай асацыяцыі. Аднаўленне работы Беларускага краязнаўчага таварыства (1989).

Краязнаўчая дзейнасць М.І.Ермаловіча, М.А.Ткачова і Г.А.Каханоўскага.

Змены ў палітычным жыцці краіны ў другой палове 1980-х – пачатку 1990-х гг. і іх уплыў на разгортванне гісторыка-краязнаўчых даследаванняў. Краязнаўчая дзейнасць грамадскіх таварыстваў і аб’яднанняў (“Майстроўня” і “Талака” (Мінск), “Паходня” (Гродна), “Гродзенская краязнаўчая асацыяцыя” і інш.) і краязнаўцаў-аматараў (А. М. Белакоза, В. А. Ермалёнка, А. М. Пяткевіча, В. У. Скалабана, Я. С. Пархуты і інш.).

Пытанні гістарычнага краязнаўства на старонках бюлетэня “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі”, часопіса “Спадчына”, “Краязнаўчай газеты”, “Беларускай мінуўшчыны”, мясцовых неперыядычных выданняў. Шматтомная серыя кніг “Памяць”.

11.Сучасны стан гістарычнага краязнаўства Беларусі.

Дасягненне дзяржаўнага суверэнітэту ў 1991 г. стала магутным фактарам уздыму нацыянальнай свядомасці, імк­нення лепш пазнаць мінулае сваёй радзімы, ганарыцца яе сучаснымі дасягненнямі, годна прадстаўляць Беларусь у свеце. Стала магчымым узнавіць многія забароненыя раней тэмы, “белыя плямы” айчыннай і рэгіянальнай гісторыі, вярнуць з нябыту сотні імён выдатных людзей мінулага. Спрыялі развіццю краязнаўства прынятыя ў Рэспубліцы Беларусь законы і дзяржаўныя праграмы: законы аб культуры, адукацыі (1991, новая рэдакцыя 2002), бібліятэчнай справе (1995, новая рэдакцыя 2003), турызме (1999) і іншыя; праграмы “Спадчына”, дзяржаўнай падтрымкі традыцыйнай культуры (1994–1996 гг.), захавання традыцыйнай культуры вёскі (на 2005–2010 гг.) і інш. У апошнія гады прымаюцца праграмы развіцця малых гарадоў, праграмы развіцця уні­кальных гістарычных цэнтраў (праграма развіцця г.Полацка). Важнае значэнне набылі праграмы інавацый.

Для дапамогі краязнаўцам ва ўзаемадзеянні ў 2003 г. стала магчымым распачаць выданне “Краязнаўчай газеты”. Галоўным рэдактарам газеты стаў старшыня БФК Уладзімір Гілеп. У склад рэдакцыі ўвайшлі вядомыя сучасныя края­знаўцы В.У.Скалабан, А.І.Мальдзіс, В.П.Рагойша, А.П.Грыц­кевіч, А.М.Карлюкевіч і інш. У раздзелах і рубрыках газеты ўсебакова адлюстроўваюцца новыя дасягненні краязнаўства. Узбагачаючы веды аб мінулым розных мясцін Беларусі, газета асвятляе сучасныя формы краязнаўства, арганізуе абмен думкамі. На старонках газеты з 2003 г. друкуецца “Малая краязнаўчая энцыклапедыя”, якая знаёміць з паняццямі, неабходнымі пачынаючым краязнаўцам, аматарам краязнаў­ства. У рубрыцы “Сучасныя беларускія краязнаўцы” змяшчаюцца матэрыялы да слоўніка дзеячаў краязнаўства.

Лідэры сучаснага краязнаўства У.А.Гілеп, А.І.Бутэвіч, В.У.Скалабан і іншыя выканалі вялікую работу па канса­лідацыі краязнаўцаў і падрыхтоўцы новага ўстаноўчага з’езда. Наступная спроба стварэння БКТ адбылася вясной 2005 г. падчас краязнаўчай канферэнцыі ў БДУ культуры і мастацтваў. Аднак ініцыятары атрымалі адмову ў юрыдычнай рэгістрацыі таварыства.

У розных плынях сучаснага краязнаўства працуюць апантаныя даследчыкі. Значны ўклад у вывучэнне і папулярызацыю ведаў пра Брэстчыну ўнеслі Л.М.Несцярчук, В.Я.Ляшук, Т.А.Хвагіна; Віцебшчыну – У.Арлоў, К.С.Шыдлоўскі, С.М.Асіноўскі, А.М.Падліпскі, А.Г.Лісаў, Д.Р.Газін, І.Зямчо­нак; Гомельшчыну – У.Ф.Ісаенка, А.І.Атнагулаў; Гродзен­шчыну – А.І.Мальдзіс, А.М.Белакоз, І.П.Крэнь, А.М.Пятке­віч, В.В.Швед, М.П.Гайба, В.М.Чарапіца; Магілёўшчыну – А.Р.Агееў, І.А.Пушкін, І.А.Марзалюк, У.М.Ліўшыц, А.І.Мар­тынаў, А.М.Ненадавец; Міншчыну – А.П.Грыцкевіч, Э.М.За­гарульскі, А.М.Карлюкевіч, Я.Я.Янушкевіч, Ф.І.Янушкевіч, В.П.Рагойша, А.І.Валахановіч, У.І.Содаль; г.Мінск – З.Ф.Шыбека, У.Дзянісаў і інш. Многія гісторыкі-краязнаўцы прысвяцілі свае творы розным мясцінам Беларусі. Гэта вучоныя М.І.Ермаловіч, Г.В.Кісялёў, М.А.Ткачоў, В.У.Скалабан, даследчык унікальнай сядзібнай культуры А.Т.Федарук, пісьменнік Ю.Татарынаў і інш.