Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
краеведение.docx
Скачиваний:
30
Добавлен:
15.01.2018
Размер:
99.96 Кб
Скачать

34.Візантыйская і раманская архітэктура на беларускіх землях. Архітэктура і горадабудаўніцтва ў хі-хііі стст.

С XIII в. в монументальном зодчестве Беларуси начинают преобладать оборонительные сооружения -- высокие многоярусные каменные или деревянные башни, появление которых связано с распространением на белорусских землях влияния западноевропейской архитектуры романского стиля. Труднодоступные для осадной техники, они позволяли защитникам вести прицельную стрельбу по врагу. В некоторых из них были помещения, приспособленные для жилья защитников.

Известно, что такие башни были в Новогрудке, Полоцке, Турове, Гродно, Бресте и ряде других городов. Но лишь одна сохранилась до наших дней -- башня в Каменце (Брестская область). Она была возведена, исходя из сведений Ипатьевской летописи, из темно-красного и желтого брусчатого кирпича между 1276 и 1288 гг. на высоком пригорке левого берега реки Лесной. История башни тесно связана с городом, который был заложен в 1276 г. по приказу волынского князя Владимира Васильковича как пограничный опорный пункт. Для этого сюда был послан известный «градоруб» Алекса, и через некоторое время при участии местных жителей в Каменце соорудили «столп камен высотою 17 саженей. Подобен удивлению всем зрящим на нь».

Как и у большинства других военных сооружений того времени, формы башни лаконичны и просты. Толщина стен достигает 2,5 м, внешний диаметр -- 13,5 м, а общая высота -- 30 м.

Величественная и монументальная снаружи, она не имеет ни вертикальных, ни горизонтальных членений, а внутри разделена на пять ярусов, в каждом из которых прорезаны узкие щели-бойницы. С третьего яруса башни начинается кирпичная лестница, которая находится в толще стены и выходит на самый верх -- на боевую площадку, прикрытую 14 зубцами. Считается, что изначально Каменецкая башня была красного цвета и только ниши верхнего яруса были оштукатурены и побелены, придавая сооружению скромную, неброскую красоту.

35.Готыка на Беларусі. Будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі.

Слова «готыка» звычайна выклікае асацыяцыю з велізарнымі Парыжскім, Аменскім або Кёльнскім саборамі, з дынамічным імкненнем увысь і філіграннай каменнай разьбой. Але названыя вышэй саборы — узор ранняй і спелай готыкі XIII ст. У другой палове XIV—XV ст.ст. гатычны стыль істотна мяняецца. Базіліка саступае месца невысокаму зальнаму храму з аб'яднанай прастораю, і толькі тонкія апоры падзяляюць яе на нефы. Будынкі страцілі свой вертыкалізм, у кампазіцыі фасадаў і інтэр'ераў паяўляюцца выразна падкрэсленыя гарызантальныя элементы. У адрозненне ад імкліва-стромкай ранняй і спелай готыкі позняя дасягнула «аптычнага спакою», плоскаснай кампазіцыі. Позняя готыка маляўнічая і дэкаратыўная. Страціўшы канструктыўнасць і сіметрыю, яна набыла новыя, складаныя і прыгожыя формы: сеткападобныя і ячэістыя скляпенні, кілепадобныя аркі і інш.

Менавіта такою была напачатку готыка ва Усходняй Еўропе: у Літве, Беларусі, на Украіне. Таму ўзоры готыкі гэтых зямель зусім не нагадваюць класічных сабораў. Упартая барацьба з крыжакамі, адсутнасць цесных эканамічных і культурных сувязей з краінамі Сярэдняй і Заходняй Еўропы сталіся прычынаю таго, што аж да канца XIV — пачатку XV ст. готыка не распаўсюджвалася ў архітэктуры Вялікага княства Літоўскага. Праўда, узведзеныя на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIII—XIV ст. абарончыя збудаванні (вежа ў Камянцы, Крэўскі, Смаргонскі і Лідскі замкі) маюць некаторыя элементы готыкі — спічастыя аркі, нервюрныя скляпенні, але асобныя элементы яшчэ не гавораць пра пэўны стыль.

Аднак беларуская архітэктура эпохі сярэднявечча мела некаторыя адметныя асаблівасці, якія тлумачыліся тым, што Беларусь суседнічала не толькі з краінамі, дзе была распаўсюджана готыка, а і з Расіяй, дзе ў архітэктуры панаваў зусім іншы — руска-візантыйскі стыль, Ды і на тэрыторыі самой Беларусі з даўнейшых часоў існавалі свае, мясцовыя традыцыі старажытнарускага манументальнага дойлідства (цэрквы ў Гродне, Віцебску, Полацку) Зусім натуральна, што ўплыў рускага дойлідства на беларускае не спыніўся і пасля пашырэння тут гатычнага стылю.

Была і другая прычына своеасаблівасці беларускай готыкі: гатычны стыль тут не прайшоў праз пачатковую стадыю свайго развіцця — ён быў пераняты і ўмацаваўся тады, калі на Захадзе позняя готыка ўсё часцей саступала рэнесансу. Прычым на тэрыторыі Беларусі, таксама як і ў Валыні, Літве і Мазовіі, гатычныя будынкі, побач з рэнесанснымі, будавалі аж да XVII ст, Менавіта таму на беларускай готыцы так выразна адбіўся ўплыў рэнесансу.

«Чысціня» гатычнага вырашэння і ступень уплыву іншых стыляў шмат у чым залежалі ад тыпу будынкаў. Цяпер нам цяжка меркаваць, як паўплывала готыка на замкавае дойлідства Беларусі, бо чыста гатычныя замкі да нашых дзён цалкам не захаваліся. Тым не менш рэшткі Гродзенскага (збудаваны на рубяжы XIV—XV ст.ст.) I Навагрудскага (збудаваны ў 1503—1505 гг.) замкаў сведчаць пра наяўнасць будаўнічай тэхнікі, канструкцый і архітэктурных форм гатычнага стылю. Крыху лепш захаваўся да нашага часу замак у Міры. Збудаваны ў XVI—XVII ст.ст., ён у аднолькавай ступені адчуў на сабе ўплыў і позняй готыкі, і рэнесансу, што наогул характэрна для шмат якіх беларускіх помнікаў таго часу. Найбольш выразна развіццё готыкі ў Беларусі можна прасачыць па архітэктуры культавых будынкаў. Беларускія касцёлы разам з ідэйнай праграмай каталіцтва перанялі і гатычныя структуру, кампазіцыю, канструкцыі (касцёлы ў Ішкальдзі Баранавіцкага раёна, 1472 г. і Гнёзне Балкавыскага раёна, першая палова XVI ст.). Інакш было з цэрквамі. Хоць яны таксама запазычылі шмат якія рысы готыкі — зальны або аднанефны аб'ём, канструкцыі, будаўнічую тэхніку, дэкаратыўныя элементы, аднак захавалі традыцыйны квадратны план з адной або трыма паўкруглымі апсідамі (Сын- кавіцкая царква Зэльвенскага раёна і Маламажэйкаўская царква Шчучынскага раёна, першая палова XVI ст.) ці характэрны для рускіх цэркваў дэкор фасадаў (царква Барыса і Глеба ў Навагрудку, 1519 г.).

Самы ранні з названых тут помнікаў— касцёл у Ішкальдзі. Гэта невялікі зальны храм, дзвюма парамі васьмігранных апор падзелены на тры нефы. Сярэдні неф — удвая шырэйшы за бакавыя. Спі- частая трыумфальная арка, шырыня якой адпавядае сярэдняму нефу, адасабляе ад гэтага нефа намнога шырэйшы хор. Такое вырашэнне не характэрнае для гатычных культавых будынкаў краін Сярэдняй Еўропы. Адметнасць Ішкальдскага касцёла — надзвычай масіўныя апоры, што падзяляюць унутраную прастору храма. Гэта супярэчыць прынцыпам позняй готыкі, аднак у пэўнай ступені нагадвае традыцыйныя рысы рускіх цэркваў, дзе масіўныя апоры аптычна вылучаюць цэнтральную частку храма. Кампазіцыя фасадаў касцёла ў Ішкальдзі блізкая кампазіцыі традыцыйных познегатычных бязвежавых храмаў: галоўны фасад завершаны вострым шчытом з нішамі, у цэнтры фасада — партал і акно, па баках, насупраць апор сярэдняга нефа — контрфорсы. У бакавых фасадах падоўжнай часткі і ў хоры рытмічна чаргуюцца вокны і контрфорсы. На паўночным фасадзе вокнаў няма. У гатычных храмах Прусіі такая асаблівасць сустракаецца даволі часта. Святла ж для інтэр'ера хапала. Каляровае вырашэнне фасадаў касцёла ў Ішкальдзі таксама агульнапрынятае для цагельнай готыкі: спачатку сцены будынка былі неатынкаваныя, кладку ажыўляў арнамент з жалезняку. Толькі нішы былі атынкаваныя і пабеленыя. Форма галоўнага партала храма — спічастая арка з прамавугольным абрамленнем—характэрная для позняй готыкі. У познегатычных будынках спічастую арку часцей за ўсё замяняюць іншыя формы, у тым ліку паўцыркульныя. Тэта ўплыў рэнесансу, які вярнуў у познюю готыку шмат якія забытыя раманскія формы. Традыцыйна гатычнае вырашэнне фасадаў касцёла ў Ішкальдзі ўзбагачана арыгінальнай формай і своеасаблівымі суадносінамі асобных элементаў. Незвычайная тут сувязь паміж ніжняй часткай галоўнага фасада і шчытом. У гатычных фасадах шчыт або выразна аддзяляецца ад ніжняй часткі гарызантальнай паласой, вышэй за якую не ўзнімаюцца контрфорсы, або ён — адзіная, кампазіцый- на непадзельная частка фасада. У такіх выпадках контрфорсы ідуць да самага верху шчыта і завяршаюцца дэкаратыўнымі сілуэтнымі акцэнтамі. У Ішкальдзі мы бачым зусім іншае, надзвычай рэд- кае вырашэнне: шчыт аддзелены ад ніжняй часткі сцяны ледзь прыкметна, а контрфорсы заканчваюцца на паверхні самога шчыта. 3 гэтай прычыны і нішы размешчаны на шчыце нетрадыцыйна — у шахматным парадку. Надзвычай своеасаблівыя таксама крывалінейныя абрысы контрфорсаў І мяккая форма схілу шчыта, якая ўтварае спадзістыя ступені. У адрозненне ад большасці познегатычных будынкаў іншых краін, для касцёла ў Ішкальдзі характэрныя стрыманасць і лаканічнасць форм. Тут няма складаных дэкаратыўных элементаў, рэльефных абрамленняў з прафіляванай цэглы і іншых аздабленняў. Асноўныя рысы помніка — маляўнічая простасць і тэктанічнасць. Дарэчы, гэтыя якасці больш уласцівыя старарускай архітэктуры, чым позняй готыцы.

Гатычны касцёл, пабудаваны ў XVI ст. у Гнёзне, шмат чым розніцца ад Ішкальдскага. Гэта аднанефны прамавугольны храм, завершаны трохсценнай апсідай. Гатычныя касцёлы такога тыпу (за- 1о\уе) у канцы XV—XVI ст. былі распаў- сюджаны на тэрыторыі Мазовіі, а ў Беларусі і Літве гэта адзіны такі касцёл. У Гнёзненскім касцёле плоская драўляная столь — з'ява, тыловая для правінцыяльных гатычных аднанефных храмаў; рабіць скляпенні над такім вялікім пралётам тэхнічна вельмі складана. Гнёзненскі касцёл розніцца ад іншых беларускіх гатычных храмаў, што захаваліся да нашага часу, вежаю ў цэнтры галоўнага фасада. Падобная васьмівугольная вежа на чатырохвугольнай аснове характэрная для літоўскай готыкі. Кампазіцыя вежы храма ў Гнёзне шмат у чым нагадвае вежу каўнаскага касцёла св. Гертруды (XV ст.). У гатычных помніках іншых краін васьмігранныя вежы вельмі рэдкія. Часцей яны сустракаюцца ў рускай архітэктуры XV— XVI ст.ст. У фасадаў Гнёзненскага касцёла складаныя і разнастайныя формы, уласцівыя помнікам позняй готыкі. Гэта падвясныя і кілепадобныя аркі, прамавугольныя нішы і абрамленні парталаў і вокан. Адзін з найбольш цікавых элементаў Гнёзненскага касцёла — стройныя контрфорсы са ступенчатымі кансолямі ўверсе. На архітэктуры фасадаў Гнёзненскага касцёла пакінуў выразны след і рэнесанс. Пра гэта сведчаць шматлікія кар- нізы, гарызантальныя цягі і аркі над вокнамі другога яруса вежы. Гнёзненскі касцёл — тыповы помнік пераходнага перыяду ад готыкі да рэнесансу. Аднак некаторыя элементы і дэталі сведчаць таксама пра ўплыў рускай архітэктуры. Стаўшы асноўным стылем беларускага дойлідства XV—XVI ст.ст., готыка не аб- мінула і праваслаўныя цэрквы. Бадай, найбольш прыкметны яе ўплыў на архітэктуры Барысаглебскай царквы ў Навагрудку. Спачатку гэта быў трохнефны, зальны, чатырохстаўповы храм з зорчатымі скляпеннямі. Надзвычай шырокі хор, завершаны трохсценнай апсідай, аддзяляецца ад падоўжнай часткі дзвюма васьміграннымі апорамі. Падобнае вырашэнне плана сустракаецца ў рускіх цэрквах, дзе алтар часам адасоблены ад нефаў слупамі, а таксама ў асобных гатычных культавых збудаваннях Літвы (касцёл у Меркіне Варэнскага раёна, 1434 г.).

Вельмі цікавая асаблівасць архітэктуры Барысаглебскай царквы — дэкор бакавых і апсідальных фасадаў (галоўны фасад царквы не захаваўся). У прынцыпе гэтыя фасады гатычныя: вокны чаргу- юцца з контрфорсамі, асноўны матыў упрыгожання — спічастая арка, Тым не менш у дэкоры фасадаў адчуваецца выразны ўплыў рускага дойлідства: чляненне сцен лапаткамі і аркамі нагадвае дэкор наўгародскіх цэркваў XII ст. Выходзіць, архітэктура Барысаглебскай царквы гарманічна спалучыла ў сабе два стылі — гатычны і руска-візантыйскі.

Яшчэ больш выразнае гэтае спалучэнне стыляў было ў самабытных беларускіх абарончых цэрквах. Абарончыя культавыя будынкі з даўніх часоў вядомыя ў розных еўрапейскіх краінах, у тым ліку і ў суседняй Польшчы. Тым не менш яны моцна розняцца ад беларускіх цэркваў XVI ст., прататыпам якіх хутчэй за ўсё была абарончая царква ў Зімне (Валынь, 1495 г.). Царква ў Зімне — зальны будынак. Аднак чатырохстаўповы план, масіўныя апоры, на якіх трымаюцца паўцыліндрычныя скляпенні, і вежы па вуглах храма набліжаюць гэтае збудаванне да традыцыйных рускіх пяцікупальных цэркваў.

У першай палове XVI ст. зальныя чатырохвежавыя абарончыя цэрквы былі збудаваны ў Сынкавічах, Маламажэйкаве і Супраслі (Польшча). У адрозненне ад царквы ў Зімне вежы тут выходзяць вонкі, а алтар, як і ў рускіх цэрквах, завершаны трыма (Сынкавічы) або адной (Маламажэйкава) паўкруглымі апсідамі.

Царква ў Сынкавічах — помнік сусветнага значэння. Яе архітэктуры ўласцівыя манументальная простасць і выразна выяўлены абарончы характар. Будынак мае выключна стройную і гарманічную кампазіцыю, якая створана са, здавалася б, разнародных гатычных, рэнесансных і рускіх форм. Трохнефная зала, стройныя васьмігранныя апоры, ячэістыя скляпенні, а таксама розныя формы фасадаў (трохвугольны шчыт, васьмігранныя вежы галоўнага фасада, спічастыя вокны) — гэта готыка. «Псеўдараманскія» падвясныя аркі шчыта, круглыя вежы, што фланкіруюць аподальны фасад, аркатура, што апяразвае апсіды,— формы рэнесансу, якія яшчэ з раманскіх часоў укараніліся ў рускай архітэктуры.

Царква ў Маламажэйкаве блізкая паводле архітэктуры да Сынкавіцкай, але тут больш багаты дэкор і крыху менш выяўлены абарончы характар.

Архітэктурная стылістыка беларускіх помнікаў XV—XVI ст.ст. пераконвае нас, што галоўным напрамкам у тагачасным культавым дойлідстве Беларусі была готыка. Па тэрыторыі Заходняй Беларусі праходзіў рубеж, які падзяляў дзве культуры, два стылі — заходні, гатычны і ўсходні, руска-візантыйскі. Аднак гэты рубеж не быў глухі. Архітэктура ўсходняга арэалу готыкі, у тым ліку і беларуская, адчувала моцны ўплыў рускага дой- лідства. Характэрна, што ў беларускай архітэктуры XV—XVI ст.ст. лепш прыжыліся і ўкараніліся тыя познегатычныя рашэнні і формы, якія былі бліжэй да традыцыйна рускіх,— квадратны чатырохстаўповы план, «псеўдараманскія» элементы і г. д. 3 другога боку, беларуская готыка не пазбегла ўплыву рэнесансу. Усе гэтыя стылёвыя рысы ўзбагацілі беларускую готыку, надалі яе помнікам самабытны, непаўторны каларыт і каштоўнасць.