Добавил:
kostikboritski@gmail.com Выполнение курсовых, РГР технических предметов Механического факультета. Так же чертежи по инженерной графике для МФ, УПП. Писать на почту. Дипломы по кафедре Вагоны Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский язык / Правапіс вялікай літары.doc
Скачиваний:
189
Добавлен:
14.08.2017
Размер:
71.68 Кб
Скачать

Правапіс вялікай літары

З вялікай літары пішуцца

З малой літары пішуцца

1

2

  1. Назвы гістарычных эпох: эпоха Адраджэння, Рэнесанс, Рэфармацыя, Сярэднявечча.

  2. Неафіцыйныя геаграфічныя назвы тыпу: Беларусь, Кітай, Случчына, Брэстчына.

  3. Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў (не з суфіксам –ск-): Міхасёў сын, Купалава паэма, Брылёва апавяданне.

  4. Прыметнікі з суфіксам –ск-, каліяны ўваходзяць у склад назваў, адпаведных (сінанімічных) назвам са словамі імя, памяці: Коласаўская стыпендыя ( стыпендыя імя Коласа), Скарынаўскія чытанні ( чынні імя Скарыны).

  5. Агульныя назоўнікі з мэтай надання ім узнёсласці, асаблівай павагі ( Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына, Чалавек, Салдат, Настаўнік), а таксама назвы дзеючых асоб у казках, байках: Асёл, Дуб, Шчупак, Леў, Мароз, Кашчэй Бессмяротны;

  6. У назвах вышэйшых пасад і высокіх ганаровых званняў краіны з вялікай літары пішацца кожнае слова: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Герой Рэспублікі Беларусь;

  7. Лічэбнікі пры ўласных імёнах: Аляксандр Другі, Людовік Чатырнаццата;

  8. Першае слова ў складаных назвах:

а) свят і знамянальных дат: Першае мая, Дзень незалежнасці, Дзень танкіста, Новы год;Запомніце напісанне: Дзень Перамогі, Дзень Канстытуцыі, дзень нараджэння, дзень адчыненых дзвярэй;

б) міністэрстваў, навучальных і дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў: Міністэрства адукацыі РБ, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Мінскі аўтамабільны завод, Акадэмія навук.

в) гістарычных падзей, дакументаў: Брэсцкі мір, Парыжская камуна, Люблінская унія;

г) Словы Дом, Палац у назвах тыпу: Палац моладзі, Дом афіцэраў, Дом-музей Адама Міцкевіча (не блытайце з агульнымі назвамі тыпу дом адпачынку, дом-інтэрнат;

д) Складанаскарочаныя словы, утвораныя ад афіцыйных назваў дзяржаўных устаноў

  1. Прозвішчы, якія страцілі значэнне ўласных імёнаў і набылі значэнне агульнай назвы (донжуан, мецэнат), часта ў пагардлівым сэнсе (абломавы, плюшкіны, гарлахвацкія); Але: Заслонавы

  2. Назвы народаў, плямён, нацыянальнасцей, а таксама назвы, якія паказваюць месцапражыванне: славяне, крывічы, араб, палачанін, масквіч;

  3. Назвы, утвораныя ад уласных імёнаў: дарвініст, пушкініст;

  4. Назвы пасад, тытулаў, ганаровых званняў, навуковых ступеней: міністр, прафесар, народны паэт, кароль;

  5. Назвы фізічных адзінак, вопраткі, зброі, якія паходзяць ад вопраткі: ампер, рэглан, вампер.

  6. Родавыя назвы міфалагічных істот: дамавік, лясун, русалка, фея, гном ( такія назвы нельга блытыць з індывідуальнымі назвамі, якія адносяцца да міфалогіі і рэлігіі: Сварог, Ярыла, Пасейдрн, Геба, Іісус, Будда, Алах);

  7. Назвы чатырох галоўных кірункаў свету: поўдзень, поўнач, захад, усход;

  8. Назвы гістарычных падзей, эпох, плыней, якія не ўсведамляюцца як уласныя назвы: другая сусветная вайна, антычны свет, каменны век, буржуазная рэвалюцыя, грамадзянская вайна.

  9. Назвы парод жывёл: сенбернар, аўчарка, лайка;

  10. Назвы гістарычных эпох, падзей, плыняў, з’яў, якія не ўсведамляюцца як уласныя назвы: антычны свет, ледніковы перыяд, мезазойская эра, феадалізм;

  11. Прыналежныя прыметнікі, якія ўваходзяць у склад навуковых тэрмінаў і ўстойлівых выразаў: піфагорава тэарэма, ахілесава пята;

  12. Слова дзень пасля слоў Сусветны, Міжнародны: Сусветны дзень моладзі, Міжнародны дзень дзіцяці;

  13. Адносныя прыметнікі, утвораныя ад ўласных назваў : лён з Беларусі – беларускі лён, стыль Мележа – мележаўскі стыль;

1

2

і арганізацый: Саўмін Рэспублікі Беларусь, Мінгарсавет;

  1. Усе словы ў складаных назвах:

а) дзяржаў і населеных пунктаў: Кіеўская Русь, Злучанае Каралеўства Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Старыя Дарогі;

б) міжнародных арганізацый, партыйных, урадавых і прафсаюзных устаноў і арганізацый (апрача службовых слоў і слова партыя): Арганізацыя Аб’яднаных нацый, Саюз Правых Сіл, Канстытуцыйны Суд, Беларускі Патрыятычны Саюз; але:Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

в) поўных назвах ордэнаў (акрамя слоў ордэн, ступень): ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэн Славы 2 ступені, Медаль “За адвагу”.

Г) першае слова ў афіцыйных назвах палітычных партый: Аграрная партыя Беларусі. Але: партыя кадэтаў, партыя бальшавікоў;

Запомніце напісанне: грамадзянская вайна, другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна;

г) Абрывіятуры, якія чытаюцца па літарах: МТЗ, ТБМ; чытаюцца па гуках , калі абазначаюць назвы ўстаноў і арганізацый, у якіх першае слова пішацца з вялікай літары: Аан, МАЗ;

Заўвага! Гукавыя абрывіятуры пішуцца з маленькай літары, калі ўтвораны ад агулдьных назоўнікаў: загс, нэп, дот;

Правапіс вялікай літары

Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары

№1

  1. (С,С)карынавы першадрукі;

  2. (Г,г)рамадзянская вайна;

  3. (А,а)рыядніна нітка;

  4. (П,п)олаччына;

  5. Дзень (Н,н)авукі

№2

  1. (З,з)аходняя Беларусь;

  2. (М,м)інскія вуліцы;

  3. (З,з)аслужаны дзеяч навукі;

  4. (Дз,дз)ень друку;

  5. (Н,н)ацыянальная акадэмія навук.

№3

  1. (П,п)анчанкавы вершы;

  2. (Г,г)еркулесавы слупы;

  3. (Дз,дз)ень рыбака;

  4. (К,к)обрынскі сыр;

  5. (З,з)аслужаны трэнер.

№4

  1. (К,к)уляшовы паэмы;

  2. (Р,р)эспубліка Беларусь;

  3. (Г,г)родзенскія вуліцы;

  4. (С,с)карынаўскія першадрукі;

  5. (Н,н)авагоднія святы.

№5

  1. (У,у)сходнія славяне;

  2. (Б,б)рылёвы апавяданні;

  3. (К,к)упалаўскія чытанні;

  4. (А,а)ўгіевы стайні;

  5. (Д,д)ом урада.