Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
18
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
39.42 Кб
Скачать

Станаўленне сярэдневяковай цывiлiзацыi ў Эўропе i Беларусi. Полацкае княства. Кiеўская Русь.

Палітычны лад славянскіх пляменаў,  якія  засялілі  тэрыторыю сучаснай Беларусі,  Расіі  і Украіны вызначаўся  адсутнасцю моцнага  дзяржаўнага  і  грамадскага  парадку.  Кіруючыя  эліты кожнага  княжэння  лічылі  свае  звычаі  і законы  больш дасканалымі  і  справядлівымі,  а  звычаі  і парадкі  суседзяў  няправільнымі  і  дрэннымі.  На  гэтай  глебе  ўсходнія славяне  вялі  неспынныя  войны ад якіх цярпелі  ўсе.  «Аповесць мінулых гадоў» паведамляе,  што  ў славян  «паўстаў  род  на  род,  і  была  ў  іх усобіца  вялікая»,  і  пачалі  ваяваць  адно  з  адным».

Восточнославянские союзы племен чувствовали родство между собой, они были близки по языку, культуре, обычаям, имели много общих внешних интересов. Все это создавало условия для политического обьединения восточных славян, что и произошло во второй половине IX в. Во главе этого обьединения стала династия Рюриковичей, а главным городом - Киев. Однако империя Рюриковичей не была централизованным государственным образованием. Она представляла собой политические обьединения феодалов вокруг великого князя с целью отпора постоянным набегам внешних врагов и сбора дани с собственного населения.

У канчатковым  выніку ў 862г. частка ўсходнеславянскіх пляменаў  накіравала сваіх прадстаўнікоў да  суседзяў  з  ліку  варагаў.  Гэтая  славянская дэлегацыя  запрасіла  варажскіх князеў узначаліць  палітычную ўладу  ва усіх славян з  тым,  каб усталяваць  трывалы палітычны парадак, стварыць моцную дзяржаўную ўладу,  даць мір  і  супакой  народу. «Прыходзьце  і  валодайце  намі»,- закончылі  сваю  прамову  паслы славян перад  варажскімі  князямі.

Варагі  не  заставілі  сябе доўга  чакаць.  Яны сабралі  свае дружыны і  накіраваліся да  славян. Варажскія  князі  занялі  сталічныя  славянскія  гарады  і пачалі  ўладарыць.  Яны пачалі  кіраваць у  Ноўгарадзе,  Полацку,  іншых славянскіх цэнтрах.  У 882  г.  варажскі  князь Алег,  які  кіраваў у  Ноўгарадзе,  захапіў Кіеў.  Алег аб'яднаў  большую частку  славянскіх княжэнняў у  межах адной дзяржавы са  сталіцай у Кіеве.  Гэтая дзяржава  атрымала  назву  Старажытнарускай.

Запрашэнне  варажскіх князеў,  у  якім удзельнічалі  і  прадстаўнікі крывоў,  мела  наступствы  і  для Беларусі.  3  гэтага  моманту  ўладу ў  Полацку  ўзначаліла  дынастыя  варажскіх  князеў Рагвалодавічаў. Полацкае  княства  было  тыповай  раннефеадальнай дзяржавай  еўрапейскага ладу  жыцця.  Полацкія  князі,  як  і  еўрапейскія  каралі,  насілі доўгія  валасы,  каб  падкрэсліць  ,  што  іх улада  мае  боскі  пачатак, у  той час,  як  астатнім  мужчынам  насіць доўгія  валасы забаранялася.

Рагвалод  кіраваў Полоцкам да 980  года.  У 980 г.  сын  Вялікага  князя Кіеўскага Уладзімір,  які  правіў у  Ноўгарадзе,  захапіў спачатку  Полацк,  а  затым  і  Кіеў.  Такім  чынам  адбылося  аб'яднанне ўсіх усходніх славян у  межах Старажытнарускай дзяржавы.

У  1001  г.  Уладзімір накіраваў  у Полацк свайго  сына  Ізяслава  і  яго маці,  князеўну  Рагнеду.  Пасля Ізяслава  ў  Полацку  ўладарыў яго  сын Брачыслаў  Ізяслававіч /1003-1044/.  Брачыслаў  праводзіў  незалежніцкую  палітыку, ён  пашырыў  тэрыторыю дзяржавы  за кошт  Віцебска  і Усвят.  Росквіт  Полацкага  княства  прыпадае  на  праўленне  князя Усеслава Брачыслававіча /1044-1101/,  які  болыш  вядомы пад прозвішчам  Чарадзей.

Чарадзей паспяхова  бараніў суверэнітэт Полацка  ў  шматлікіх войнах з Кіеўскімі  і  Ноўгарадскімі  князямі.  Так, у  1067г.,  адбылася летапісная  бітва  на  Нямізе,  у  якой палачане  змагаліся  з  кіеўскімі князямі.

Пасля  смерці  Чарадзея  Полацкае  княства  было  падзелена  на  асобныя дробныя  княствы паміж яго  сынамі.  Усяго  было  створана    шэсць  княстваў,  але  найбольш  буйнымі і моцнымі  сярод  іх  былі  Полацкае  княства, якое  атрымаў  Барыс  і  Менскае  княства,  якое  атрымаў  Глеб.

Такім чынам, у  ІX ст.  адбылося  станаўленне  адзінай агульнаславянскай дзяржавы,  у  склад якой уваходзілі  землі  ўсіх усходніх славян. Разам  з  тым,  Полацкае княства  было  першай дзяржавай на  тэрыторыі Беларусі.

2) Пры пераемніках Алега – Ігары, Вользе і Святаславе – залежнасць Полацка ад Кіева паступоава слабела. У апошняй чвэрці Х ст. княжыў Рагвалод, які “трымаў Полацкую зямлю і правіў ёй”. Гэта сведчанне адноснай самастойнасці Полацка.Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол.У ХІ ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101).З гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі, якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З’явіўся шэраг асобных княстваў.У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр.Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага.У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.

Соседние файлы в папке Ответы